Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
сялянскай рэформы 1861 выклікалі неаб-ходнасць заснавання Дзяржбанка (1860) і стварэння ў мін-ве фінансаў Гал. вы-купной установы для правядзення вы-купной аперацыі (1862). Паводле пры-нятых у адпаведнасці з гэтым Правілаў усе ўстановы павінны былі кожны год складаць каштарысы па ўстаноўленай форме і з падрабязным вызначэннем асобных артыкулаў і параграфаў выдат-каў. Агульны роспіс бюджэту складаўся мін-вам фінансаў, зацвярджаўся Дзярж. саветам і станавіўся законам. 3 1862 дзярж. роспіс публікаваўся. У 1864—68 усе дзярж. даходы былі засяроджаны ў касах Дзярж. казначэйства мін-ва фі-нансаў. 3 іх у адпаведнасці з бюджэт-нымі каштарысамі і касавымі роспісамі рабіліся вьшаткі. Вырасла значэнне фін. дзярж. кантролю, які штогод правяраў законнасць праекта роспісу даходаў і выдаткаў да іх разгляду ў Дзярж. савеце і прадстаўляў Дзярж. савету справаздачу аб выкананні фін. каштарысу за мінулы год. У 1865 створаны мясц. органы дзярж. кантролю — кантрольныя пала-ты. У пач. 1860-х г. вінныя водкупы за-менены акцызным зборам на вытв-сць спіртных напіткаў, а з 1866 — на ты-тунь. Для збірання акцызаў створаны губ. і акр. акцызныя ўпраўленні. Дэпар-тамент розных падаткаў і збораў мін-ва фінансаў падзелены ў 1863 на дэпарта-менты ўскосных і прамых падаткаў. Ад-нак фін. рэформы былі непаслядоўныя. У сістэме прамых падаткаў захаваўся асн. падатак рус. феад. дзяржавы — па-душны падатак', рэвізія дзярж. кантро-лю пашыралася не на ўсе ведамствы і г.д. Грашовая рэформа 1862 не была рэ-алізавана; прадугледжаны ёю размен папяровых грошай на золата і серабро спынены з-за няхваткі метал. фонду. Створаная фін. рэформамі сістэма за-хоўвалася з некаторымі зменамі да 1917.
Літ.: Полное собранне законов Росснй-ской нмперня. 2 нзд. СПб., 1865. Т. 37. № 38309.
ФІНАНСАВЫЯ СІСТЭМЫ. у шы-рокім сэнсе — сукупнасць роз-ных звёнаў фін. адносін, праз якія ў рамках той ці інш. сац.-эканам. сістэмы ажыццяўляецца стварэнне і выкарыс-танне фондаў грашовых сродкаў. У вузкім сэнсе — сістэма фінан-савых устаноў краіны, цгто ажыццяўля-юць мабілізацыю грашовых сродкаў і іх размеркаванне ў працэсе фінансавання і крэдытавання. а таксама фінансавы кантроль. Унутры кожнай з буйных сфер вылучаюць звёны (групоўка фін. адносін ажыццяўляецца ў залежнасці ад харакгару дзейнасці суб’екта). Напр., у сферы фінансаў прадпрыемства вылуча-юць звёны: фінансы прадпрыемстваў, якія функцыянуюць на камерцыйных пачатках, і фінансы прадпрыемстваў, што ажыццяўляюць некамерцыйную дзейнасць, а таксама фінансы грамад-скіх арг-цый; у сферы страхавання — сац. страхаванне асабістае, маёмаснае і
402 фінансы
страхаванне прадпрымальніцкай рызы-кі; у сферы дзярж. фінансаў — дзярж. бюджэт, пазабюджэтныя фонды і дзярж. крэдыт. Кожнае звяно ў Ф.с. мо-жа гцідзяляцца на падзвёны або інш. элементы сістэмы, напр., фінансы прадпрыемстваў, цгго функцыянуюць на камерцыйных пачатках, могуць кла-сіфікавацца па галінах накіраванасці і формах уласнасці.
ФІНІНСЫ (франц. finances грашовыя сродкі), спецыфічная форма вытворчых адносін, што ўзнікаюць у сувязі з раз-меркаваннем ч. валавога ўнутр. пра-дукту і фарміраваннем цэнтралізаваных і дэцэнтралізаваных фондаў грашовых сродкаў. Сродкі выкарыстоўваюцца на расшырэнне, узнаўленне і задавальнен-не агульнадзярж. патрэб.
У грашовых адносінах, што складваліся па-між насельніцтвам і дзяржавай у асобе князя, караля, суддзі, лац. тэрмін «finis» (канец, за-канчэнне) азначаў завяршэнне плацяжу, кан-чатковы разлік. Пазней ад яго ўзнікла слова «Ф.» — грашовыя плацяжы. У Францыі гэты тэрмін ужываецца з 16 ст. (у больш шырокім сэнсе — як сукупнасць публічных даходаў і выдаткаў). Тэрмін «публічныя Ф.» на ўсіх еў-рап. мовах азначае сукупнасць дзярж. даходаў і расходаў. Ад лац. fiskus узнік тэрмін «фіск» (казна) — так называлі плацежны кош, у які ссыпалі грошы і матэрыяльныя каштоўнасці, атрыманыя дзяржавай ад насельніцтва.
Гістарычна ўзнікненне Ф. абумоўлена наяўнасцю дзяржавы і яе фіскальнай палітыкі, а таксама таварна-грашовых адносін. Змест Ф. вызначаюць грашо-выя адносіны: гасп. суб’ектаў паміж са-бой пры куплі-продажы тавараў і пас-луг; паміж дзяржавай і суб’ектамі гаспа-дарання, якія звязаны з плацяжамі ў бюджэт і фінансаваннем з бюджэту, a таксама з фарміраваннем і выкарыстан-нем пазабюджэтных і страхавых фон-даў; грашовыя адносіны суб’ектаў гас-падарання з работнікамі па ўзнаўленні рабочай сілы; паміж суб’ектамі гаспада-рання і банкаўскай сістэмай пры атры-манні і пагашэнні крэдытаў; адносіны ўнутры суб’екта гаспадарання, звязаныя з размеркаваннем выручкі і чыстага да-ходу; адносіны суб’ектаў гаспадарання з вышэйстаячымі органамі, звязаныя са стварэннем сумесных грашовых фон-даў.
Ф. выконваюць размеркавальную і кантрольную функцыі. Размерка-вальная іх функцыя забяспечвае размеркаванне і пераразмеркаванне ўнутр. валавога прадукту, нац. і чыстага даходаў, фарміраванне даходаў і накап-ленняў; стварэнне фондаў, грашовых сродкаў. К.антрольная функцыя Ф. заключаецца ў кантролі за размерка-ваннем унутр. валавога прадукгу, нац. даходу па адпаведных грашовых фондах і іх мэтавым расходаванні. Кантрольная функцыя абумоўлена нарматыўным ха-рактарам грашовых адносін (нарматыў-ныя акты рэгламентуюць умовы раз-меркавання даходаў і плацяжоў у бюд-жэт, фінансаванне з бюджэту. крэдыта-
ванне, фарміраванне і выкарыстанне страхавых фондаў, а таксама грашовых фондаў суб’ектаў гаспадарання). Яе за-дача — кантроль за выкананнем нарма-тыўных акгаў.
Літ.: Бельскнй К.С. Фннансовое пра-во. М., 1995. М.Е.Заяц. ФІНАНСЫ ПРАДПРЫЁМСТВАЎ, зы-ходнае звяно фін. сістэмы краіны, не-пасрэдна звязанае з фарміраваннем і выкарыстаннем асн. фондаў і абарот-ных сродкаў, вытворчасцю і рэалізацы-яй прадукцыі, стварэннем, размерка-ваннем і выкарыстаннем грашовых на-капленняў у нар. гаспадарцы; састаўная частка фінансаў. У матэрыяльным выяў-ленні — гэта адасобленыя грашовыя фонды рознага прызначэння, якія ства-раюцца на кожным прадпрыемстве і выкарыстоўваюцца для эканам. развіц-ця і сац. патрэб яго работнікаў. Ф.п. складаюцца з фінансаў прадпрыемстваў матэрыяльнай вытв-сці і фінансаў уста-ноў і арг-цый невытворчай сферы. Для сучасных умоў характэрна разнастай-насць форм уласнасці і суб’ектаў гаспа-дарання, на аснове якіх функцыянуюць Ф.п. і apr-цый. М.Е.Заяц. фіна-угЬрскія мбвы, сям’я моў, якая ўтварае самую заходнюю частку больш буйнога генетычнага аб’яднан-ня —уральскіх моў. Ф.-у.м. складаюцца з 5 груп: прыбалтыйска-фінскай (фін-ская мова, эстонская мова, іжорская, карэльская, вепская, водская і ліўская мовы), волжскай (мардоўскія мовы — эрзянская і макшанская мовы і марый-ская мова), пермскай (удмурцкая мова, комі-зыранская мова, комі-пярмяцкая мова), угорскай (хантыйская і мансій-ская мовы, якія ўгвараюць обска-угор-скае адгалінаванне, венгерская мова), саамскай мовы. Мовы комі-пярмяцкая, эрзянская, макшанская, іжорская, ка-рэльская і некат. іншыя пэўнай часткай спецыялістаў кваліфікуюцца як фіна-угорскія дыялекты. Асаблівасці Ф.-у.м.: у фанетыцы — вял. колькасць галос-ных і дыфтонгаў, бедная сістэма зыч-ных, сінгарманізм (характэрны боль-шасці Ф.-у.м.); у марфалогіі — аглюці-натыўны грамат. склад, ужыванне пасля-логаў за.мест прыназоўнікаў, адсугнасць прэфіксаў (апрача венг. мовы), прымет-нік не дапасуецца да назоўніка (апрача прыбалтыйска-фінскай падгрупы). На лексіку Ф.-у.м. зрабілі ўплыў мовы су-седніх народаў (слав., герм., цюркскія, іранскія). Венгерская, фінская і эстон-ская мовы маюць шматвекавую пісь-меннасць.
Літ.: Языкн народов СССР. Т. 3. М., 1966; X а й д у П. Уральскне языкн н народы: Пер. с венг. М., 1985. А.Я.Міхневіч. ФІНА-ЎГРЫ, група плямён, якія нале-жалі да фіна-угорскай моўнай сям’і. За-сялялі лясную зону Усх. Еўропы і За-уралля, бас. верхняй і сярэдняй Волгі, Акі і Камы. У выніку распаду іх агуль-насці ў фіна-пермскі перыяд вылучылі-ся угры (продкі венграў, хантаў і мансі). Пазней ад паволжскіх фінаў аддзяліліся
продкі прыбалтыйска-фінскіх плямён, якія рассяляліся на 3. Ёсць падставы меркаваць, нпо яны звязаны з тыповай грабемьчата-ямкавай керамікі культу-рай. Рассяленне Ф.-у. на вял. абшарах і суседства з плямёнамі інш. моўных груп прывяло да іх дыферэнцыяцыі. Фармі-раванне фіна-волжскай (продкі мардвы і марыйцаў) і пермскай (продкі комі, ко-мі-пермякоў і удмуртаў) агульнасцяў адносіцца да ранняга жал. веку. Пры-балтыйска-фінская этнамоўная агуль-насць сфарміравалася на той тэр. фіна-угорскага арэала, дзе мела месца ўзае-мадзеянне балцкіх і фінскіх культ. кам-панентаў. Большасць лінгвістаў падзяляе прыбалтыйскіх фінаў на заходнюю (продкі ліваў, паўн. эстаў, емі) і ўсход-нюю (продкі паўд. эстаў, водзі, карэлы, весі, чудзі завалоцкай) групы, што адпа-ведна звязана з 1-й і 2-й хвалямі мігра-цыі з У. На Беларусі зафіксаваны шматлікія сляды ўплыву Ф.-у. 3 фіна-угорскім субстратам у значнай ступені звязана гідранімія бас. р. Зах. Дзвіна. Канцэнтрацыя такіх гідронімаў назіра-ецца ў паўд.-ўсх. і паўд. частках Бел. Падзвіння. На шматлікіх гарадзішчах Пн Беларусі выяўлена тэкстыльная ке-раміка і рэчы фіна-угорскага паходжан-ня. Асаблівасці раннесярэдневяковых старажытнасцей тыпу Банцараўшчыны ў заходнядзвінскім рэгіёне звязаны з уп-лывам фіна-угорскіх культурных кампа-нентаў. На сярэдневяковых паселішчах Маскавічы, Пруднікі, курганных могіль-ніках Заборныя Гумны (Браслаўскі р-н), Баркі, Янкавічы (Расонскі р-н), a таксама ў гарадах Полацк, Віцебск, Браслаў, Лукомль выяўлена шмат рэчаў, якія сведчаць пра фіна-угорскі ўплыў.
Літ.'. Седов В.В. Прнбалтнйскне фнн-ны // Фннны в Европе, VI—XV вв.: Прнбал-тнйско-фннскне народы: Мст.-археол. нсслед. М., 1990. Вып. 1; Фннно-угры н балты в эпо-ху средневековья. М., 1987; Ш а д ы р о В.й. Ранннй железный век Северной Белорусснн. Мн., 1985. ВЛ.Шадыра.
ФІНБАГАДОЦІР (Finnbogadottir) Віг-дзіс (н. 15.4.1930, Рэйк’явік), ісландскі дзярж. дзеяч, філолаг. Скончыла Ісланд-скі ун-т у Рэйк’явіку, вывучала мовы і л-ры ва ун-тах Францыі, Даніі і Шве-цыі. Выкладала ў Рэйк’явікскіх гімназіі і ў каледжы, працавала ў турыстычным бюро і ўзначальвала курсы гідаў-пера-кладчыкаў. 3 1972 дырэктар Нац. т-ра ў Рэйк’явіку, адначасова з 1978 старшыня К-та па культ. супрайоўніцтве Паўноч-нага савета. У 1980—96 прэзідэнт Іс-ландыі; першая ў Еўропе жанчына — кіраўнік дзяржавы з рэсп. ладам. Аўтар п’ес, кнігі «Адна на прэзідэнцкай вах-це» (1988). Прэмія імя ДЯ.Хамаршэльда за мір (1980).