Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
фбРМУЛА (лац. formula форма, праві-ла), знакавая пабудова, у якой элемен-ты структуры звязаны паміж сабой апе-ратарамі і абазначаюць прадметы, з’я-вы, працэсы, велічыні і інш. аб’екты пазнання. Пры запісе Ф., асабліва ў фармальных мовах, карыстаюцца дуж-камі і інш. дапаможнымі знакамі.
Напр., Ф. ў матэматыцы: (о+і)! = а2 + 2аЬ + + ft2 — Ф. квадрата сумы двух лікаў а і Ь; а2 + + Л2 = с2 матэм. запіс Піфагора тэарэмы', у матэм. логіцы: |(3VJ)->(ivO|->(3-»C) (гл. Алгебра логікі). Гл. таксама Формулы хімічныя.
фбРМУЛЫ ХІМІЧНЫЯ, формулы для абазначэння саставу і структуры малекул з дапамогай знакаў хімічных (хім. сімвалаў) і лічбавых індэксаў. Колькасць атамаў у малекуле пішуць у падрадковым індэксе справа ад сімвала элемента (адзінку апускаюць), напр., Н2О.
Вылучаюць Ф.х. эмпірычныя (паказваюць прасцейшыя колькасныя суадносіны паміж элементамі), малекулярныя (колькасць ата-маў, якія ўваходзяць у малекулу гэтага злу-чэння), рацыянальныя (пры абазначэнні вы-лучаюць функцыян. групы) і структурныя (характарызуюць размяшчэнне атамаў, пара-дак сувязі і валентнасць кожнага атама ў ма-лекуле). Напр., для воцатнай к-ты эмпірыч-ная Ф.х. СН2О, малекулярная — С2Н4О2, ра-цыянальная — СНзСООН, структурная —
Н О н—с—с
Н ОН
3 дапамогай Ф.х. кадзіруюць хім. злучэнні. складаюць даведнікі і інш. Гл. таксама На-менклатура хімічная.
ФОРМЫ ІСНАВАННЯ МОВЫ. вары-янты мовы, існаванне і пашыранасць якіх абумоўлены гіст., сац., культурнымі фактарамі. Вышэйшая Ф.і.м. — літара-турная мова. Ф.і.м. адрозніваюцца па-між сабой сац. статусам, струкгурнымі ўласцівасцямі, складам моўных адзінак. -Многія з сучасных развітых нац. моў захоўваюць Ф.і.м.: тэрытарыяльныя ды-ялекты, наддыялектныя моўныя ўтва-рэнні (.кайнэ), розныя сац. дыялекты (прафес. маўленне, арго), прастамоўе, слэнг, гугаркова-размоўнае маўленне. У сукупнасці ўсе Ф.і.м. ўтвараюць агуль-нанар. мову.
Літ.: Обшее языкознанне: Формы сушес-твовання, функцлн, нсторня языка. М., 1970; Степанов Г.В. Тнпологня языковых сос-тоянмй м снтуацнй в странах романской ре-чм. М., 1976; Мечковская Н.Б. Соцн-альная лннгвпстнка. 2 нзд. М., 1996.
A. С. Суркова.
ФбРСМАН (Forssmann) Вернер (29.8.1904, Берлін — 1.6.1979), нямецкі вучоны ў галіне ўралогіі і хірургіі. Скончыў ун-т Ф.Вільгельма ў Берліне (1928). 3 1929 у клініцы г. Эберсвальдэ, з 1932 у бальніцы Р.Вірхава, з 1956 праф. ун-та імя Гутэнберга (г. Майнц), з 1964 у Мед. акадэміі, адначасова ва ун-це (да 1970) г. Дзюсельдорф. Распра-цаваў метад катэтарызацыі сэрца, вып-рабаваў яго на сабе (правёў зонд праз локцевую вену ў правае перадсердзе). Нобелеўская прэмія 1956 (з А.Ф.Курна-нам і Цз.Рычардсам). В.Ф.Ермакоў.
ФОРСТЭР (Vorster) Балтазар Іаханес [13.12.1915, Джэймстаўн, Паўд.-Афр. Рэспубліка (ПАР) — 10.9.1983], дзярж. дзеяч ПАР. Вучыўся ў Стэленбаскім ун-це. За прагерм. сімпатыі ў 1942—44 інтэрніраваны. 3 1953 чл. Нацыяналіст. партыі. 3 1961 міністр юстыцыі, паліцыі і турмаў. У 1966—78 — прэм’ер-міністр ПАР. Імкнучыся да паляпшэння іміджу ПАР у сусв. супольнасці, пайшоў на не-вял. змякчэнне найб. адыёзных з’яў ра-савай сегрэгацыі (апартэідў). Для ка-рэнных афрыканцаў ініцыіраваў ства-рэнне т.зв. «незалежных» хоўмлендаў (гл. Бантустаны). 3 кастр. 1978 — прэ-зідэнт ПАР, у крас. 1979 падаў у адстаў-ку з-за абвінавачанняў у карупцыі.
ФОРГ (франц. fort ад лац. fortis дужы, моцны), буйное фартыфікацыйнае збу-даванне адкрытага (палявога) або зак-рытага (доўтатэрміновага) тыпу. Ф. ста-лі ствараць у 18 ст., як асобнае ўмаца-ванне спераду крапасной абароны (гл. Крэпасць), потым (18—20 ст.) як асн.
Форт бранявы: A — цэнтральны бетонны ма-сіў; Б — вежы лля скарастрэльных гармаг; В — капанір; Г — падземны ход; Д — ка-зарма.
ФОРУМ 439
частку палявой умацаванай пазіцыі або фортавай крэпасці (напр., Бабруйская крэпасць, Брэсцкая крэпасць). Ф. адкры-тага тыпу меў розную канфігурацыю, займаў пл. 4—5 га і прыстасоўваўся да кругавой абароны. У Ф. размяшчаўся гарнізон, які ўключаў 2—4 стралк. ро-ты, разлікі артыл. гармат і інш. Ф. зак-рытага тыпу быў мураваны, з бетону, з бранявых канструкцый і інш. (напр., у Брэсцкай крэпасці ў пач. 20 ст. было 14 Ф.,’ адлегласць паміж якімі складала 1 км). Спачатку Ф. будавалі ў выглядзе шмат’ярусных мураваных вежаў, узбро-еных гарматамі. У 19 ст. сталі ствараць бастыённыя сістэмы (гл. Бастыён), паз-ней — капанірныя (гл. Капанір). Пасля 1-й сусв. вайны 1914—18 Ф. як асобнае ўмацаванне страціў значэнне і стаў вы-карыстоўвацца як частка ўмацаванага раёна. І.А.Шор.
ФОРТ-АРШАМЬб (Fort-Archambault), назва да 1973 г. Сарх у Рэспубліцы Чад.
ФОРТ-ЛАМІ (Fort-Lamy), назва да 1973 г. Нджамена, сталіцы Рэспублікі Чад.
ФОРТ-У§ЙН (Fort Wayne), горад на Пн ЗША, у штаце Індыяна. Засн. ў 1692. 196 тыс. ж. (1998). Трансп. вузел. Важны прамысл., гандл.-фін. цэнтр Прыазер’я. Прам-сць: эл.-тэхн. (вытв-сць рухавікоў, генератараў і інш. электрасі-лавога абсталявання), радыёэлектронная (сродкі сувязі, тэлеапаратура, электрон-ныя кампаненты), аўгамаб. (вытв-сць грузавых аўтамаб. кузаваў, дэталей і вузлоў), станкаінстр., металаапр., шын-ная, харч. вытв-сць меднага дроту і ал-мазных фільер.
ФОРТ-УЭРТ (Fort Worth), горад на Пд ЗША, за 60 км на 3 ад г. Далас, у штаце Тэхас. Засн. ў 1849. 492 тыс. ж. (1998), з г. Далас і прыгарадамі 3,9 млн. ж. Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт (паміж Ф.-У. і Даласам). Важны гандл.-фін. цэнгр с.-г. раёна. Прам-сць: машынабу-даванне і металаапр. (авіяц., аўтазбо-рачная, радыёэлектронная, вытв-сць нафтавага і халадзільнага абсталявання, мед. інструментаў, харч. (мукамольная, мясакансервавая, вытв-сць спіртных напіткаў), хі.міка-фармацэўтычная, па-ліграфічная. Ун-т.
ФЙРУМ (лац. forum), 1) у гарадах Ста-раж. Рыма гал. гар. плошча — рынак і цэнтр гандл. і паліт. жыцця. 3 6 ст. да н.э. паліт. цэнтрам Рыма стаў Рымскі форум, дзе збіраліся каміцыі, засядаў се-нат, адбываўся суд, захоўваліся казна і архіў, размяшчаліся храмы багоў — апекуноў горада, базілікі, трыумфаль-ныя аркі. 3 2-й пал. 1 ст. да н.э. жыццё на рым. Ф. замірае. Пазней узніклі Ф. імператараў Цэзара, Аўгуста, Нервы, Траяна. Як цэнтры грамадскага жыцця
440 форш
Ф. былі вядомы ў інш. гарадах Рым. ім-перыі (у Остыі, Пампеях, Тымгадзе і інш.). 2) Масавы прадстаўнічы сход, з’езд. Напр., Сусв. Ф. моладзі. А.Г.Зельскі.
ФОРШ Вольга Дзмітрыеўна (28.5.1873, крэпасць Гуніб, Дагестан — 17.7.1961), руская пісьменніца. Вучылася ў Мас-коўскім сіроцкім ун-це і ін-це шляхет-ных дзяўчат. Друкавалася з 1907. Рама-ны «Алранутыя ў камень» (1924—25), «Сучаснікі» (1926), «Гарачы цэх» (1927), «Міхайлаўскі замак» (1945—46), «Пер-шынцы свабоды» (1953), трылогія пра А.Радзішчава («Якабінская закваска», 1932; «Казанская памешчыца», 1934— 35; «Пагібельная кніга», 1939) і інш. пра жыццё рэвалюцыянераў, дзеячаў куль-туры. Аўгар апавяданняў, кніг сатыр. навел «Пад купалам» (1929), апавядан-няў і казак для дзяцей «Што каму пада-баецца» (1914), кінасцэнарыяў, п’ес, на-рысаў і інш.
Тв:. Собр. соч. Т. 1—8. М.; Л., 1962—64.
Літ.: Тамарченко АВ. Ольга Форш: Жмзнь, лнчность, творчество. М.; Л., 1966; Ольга Форш в воспомннаннях современнн-ков. М., 1974.
фбРЫН 6ФІС (англ. Foreign Office за-межнае ведамства), пашыраная назва брыт. Мін-ва, замежных спраў і па справах Садружнасці, размешчанага на вуліцы Даўнінг-стрыт у Лондане. Утво-рана ў 1782 як пераемнік Паўн. дэпар-тамента, што раней займаўся пытання-мі адносін з краінамі Паўн. Еўропы.
ФОСЛЕР (Vossler) Карл (6.9.1872, г. Хоэнгайм, Германія — 18.5.1949), ня-мецкі філолаг. Вучыўся ва ун-тах Цю-бінгена, Жэневы, Страсбурга, Рыма, Гайдэльберга. 3 1902 праф. Гайдэльберг-скага, з 1909 Вюрцбургскага, у 1911—37 і 1945—47 Мюнхенскага ун-таў. Чл. шматлікіх акадэмій. Даследаваў італь-ян., франц., ісп. л-ры і мовы. Кіраўнік школы ідэаліст. «неафілалогіі», якая проціпастаўляла пазітывізм і індывідуа-лізм як 2 асн. кірункі ў эстэт. тэорыі мовы і л-ры. He прымаў младаграма-тычную (гл. Младаграматызм) метада-логію («Пазітывізм і ідэалізм у мова-знаўстве», 1904), трымаўся поглядаў Б.Крочэ, звязваў мовазнаўства і літ.-знаўства з філасофіяй і гісторыяй куль-туры. Сярод агульнатэарэт. і літ.-знаў-чых прац: «Мова як творчасць і развіц-цё» (1905), «Культура Францыі ў люс-тэрку моўнага развіцця» (1913), «Дантэ як рэлігійны паэт» (1921), «Леапардзі» (1923), «Дух і культура ў мове» (1925) і інш.
ФОСТЭР (Foster) Норман Роберт (н. 1.6.1935, г. Манчэстэр, Вялікабрытанія), архітэктар. Чл. палаты лордаў Брыт. парламента (з 1999). Афіц. каралеўскі індустр. дызайнер. Скончыў політэхн. ін-т у Манчэстэры (1961), магістратуру ун-та ў г. Гейл (ЗША; 1963). Кіраўнік
міжнар. студыі архітэктуры, планіроўкі і дызайну «Фостэр і партнёры». Стварае арх. праекты буйных грамадскіх цэн-траў, офісных будынкаў, дызайн мэблі і інш. Асн. работы: штаб Карпарацыі банкаўскай справы ў г. Шанхай (Кітай, 1979), аэрапорты Станстэд у Лондане (1990), Чэк Лап Кок у Сянгане (Кітай, 1998, самы буйны у свеце), тэлевежа Калсерола ў г. Барселона (Іспанія, 1992), эка-небаскроб «Комерцбанк» у г. Ф^йнкфурт-на-Майне (Германія, 1992; выш. 299 м), станцыя метро ў г. Більбао (Іспанія, 1996), шкляны купал рэйхста-га ў Берліне (1999), Лондан-Сіці-Хол (2002). Аўтар рэканструкцыі Вял. двара Брыт. музея (2000). Міжнар. арх. прэмія Прыцкера 1999. Іл. гл. таксама да арт. Франкфурт -на-Майне.
Літ:. Потаева Я. Норман Фостер — лвдер современной брнтанской архнтектуры // Архлтектура н стр-во. 2002. № 5.
Я.Г.Патаева
Н.Р.Фостэр. Лондан-Сіці-Хол.
ФОСФАКРЭАЦІН. тое, што крэацін-фосфарная кіслата.
ФОСФАЛШІДЫ, фасфатыды, скла-даныя эфіры гліцэрыны або сфінгазіну з тлустымі і фосфарнай к-тамі, якія ўключаюць азотзмяшчальныя злучэнні (халін, серын і інш.) або шасціатамны спірт іназітол. Важнейшыя Ф.: фосфа-тыдылэтаналаміны, фосфатыдьшхаліны, фосфагліцйрыны, фосфатыдылсерыны. У чалавека ўтрымліваюцца ў нерв. тканцы, печані, нырках, сэрцы і інш. У жывых арганізмах у свабодным стане ўгвараюць структурную аснову біял. мембран, знаходзяцца ў складзе бялко-ва-ліпідных комплексаў. Забяспечваюць функцыянаванне мембран, акгыўнасць ферментаў, правядзенне нерв. імпульсаў, транспарт ліпідаў і інш. І.М.Семяненя.
ФОСФАПРАТЭІДЫ, фосфапра-т э і н ы, складаныя бялкі, у якіх да ас-таткаў амінакіслот серыну і трэаніну да-лучаны астаткі фосфарнай кіслаты. Адыгрываюць важную ролю ў клетач-ным метабалізме і функцыях клетак жывых арганізмаў. Да Ф. адносяцца бялкі біял. мембран, клетачных ядраў, важнейшыя ферменты, казеін, бялкі птушыных яец (напр., вітэлін) і інш. Фосфарыліраванне важнейшых бялкоў мозга і пераўтварэнне іх у Ф. адбываец-