• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Для л-ры 17 ст. характэрна суіснаван-не барока і класіцызму. У л-ры барока развіваліся «высокая» (арыстакратыч-ная) і «нізавая» (дэмакр.) плыні. «Высо-кае» барока выявілася ў прэцыёзнай лі-таратуры. Паралельна існавалі «высо-кая» трагічная паэзія (Т.А. д’Абінье) і «нізавое» барока (лірыка Т. дэ Віо, К.дэ Бло, А. дэ Сент-Амана, паэзія і рама-ністыка С.Сірано дэ Бержэрака). Бур-лескная паэзія (камічныя паэмы П.Ска-рона) і шахрайскі раман паклалі пачатак т. зв. быт. рэалізму («Камічны раман» Скарона, «Мяшчанскі раман» А.Фю-рэцьера). Падмуркам л-ры класіцызму сталі рацыяналістычная філасофія РДэ-карта і дзейнасць Франц. акадэміі. Ас-новы класіцыстычнай паэзіі выпрацава-лі Ф.Малерб і М.Рэнье. Асабліва яскра-ва класіцызм праявіўся ў драматургіі. Завершаныя формы трагедыя класіцыз-му набыла ў творах П.Карнеля; гал. пер-санаж яго трагедый — носьбіт асабліва-га гераізму («Сід», «Гарацый» і інш.). Трагедыю класіцызму развіваў Ж.Расін, які засяродзіў увагу на душэўных пера-жываннях герояў («Андрамаха», «Фед-ра» і інш.). Дасканалыя ўзоры класі-цыстычнай камедыі стварыў Мальер, у творах якога напружаная інтрыга і дыя-лог спалучаюцца з абмеркаваннем ма-ральных і сац. пытанняў, а на змену ка-медыі становішчаў прыходзіць камедыя характараў («Тарцюф», «Дон Жуан», «Мізантроп», «Мешчанін у двдранах» і інш.). У 1670-я г. зарадзіўся класіцыс-тычны («аналітычны») раман (М.М.Ла-фает), развіваліся розныя жанры ды-дактычнай класіцыстычнай прозы — «думкі» (Б.Паскаль), афарызмы і максі-мы (Ф.Ларошфуко), «характары» (Ж.Лаб-руер) і паэзіі («Байкі» Ж.Лафантэна), дасягнула росквіту эпісталярная (М.Се-вінье), аратарская (Ж.Б.Басюэ) і мему-арная (Ж.Ф.П.Рэц) проза. Тэарэтык л-ры Н.Буало падвёў своеасаблівы вы-нік развіццю класіцызму ў вершаваным трактаце «Паэтычнае мастацтва» (1674). «Спрэчка пра старажытных і новых аў-
    Францыя	471
    тараў» (1687), пачатая Ш.Перо і Б.Фан-тэнелем, — сведчанне крызісу л-ры класіцызму і нарастання асветніцкіх тэндэнцый.
    Цэнтр. падзеяй перыяду Асветнінтва стала выданне «Энцыклапедыі, або Тлумачальнага слоўніка навук, мастац-тваў і рамёстваў» (т. 1—35, 1751—80, пад рэдакцыяй Ж.Л.Д’Лламбера і ДДзід-ро), у якой яскрава выявілася асветніц-кая канцэпцыя свету і чалавека. На першае месца вьшучылася проза, у якой панавалі сінт. літ.-філас. формы: раман («Персідскія лісты» ШД.Мантэск’ё), аповесць («Кандыд, або Аптымізм» і інш. Вальтэра), аповесць-дыялог («Пля-меннік Рамо» Дзідро). Традыцыі шах-райскага рамана выявіліся ў творчасці А.Р.Лесажа. Увага да новых форм рэча-існасці ўвасобілася ў жанры камедыі (Ж.Ф.Рэньяр, Лесаж, ПА.Бамаршэ). Пад уплывам англ. л-ры пашырылася «слёзная» камедыя (Дэтуш, П.К.Н. дэ Лашасэ), якую пазней замяніла мя-шчанская драма (Дзідро). У лірыцы пе-раважала «лёгкая» паэзія ракако. У творчасці Г.А.Шальё, ША.Лафара і інш. культываваўся геданізм і галантны эратызм, пераважалі анакрэантычныя матывы, увасобленыя ў малых паэт. формах (мадрыгал, сяброўскае паслан-не, эпіграма). Паэтыка ракако ўласціва любоўна-псіхал. камедыям П.Марыво і раманам А.Гамільтана, К.П.Ж.Крэбіё-на-сына, Марыво, А.Ф.Прэво. У канцы 18 ст. творы ракако набылі вострасатыр. гучанне (раман «Небяспечныя сувязі» П.А.ФЛакло, іроікамічная паэма «Вайна багоў» ЭД. дэ Парні), у паэзіі выявіліся неакласічныя тэндэнцыі (А.М.Шэнье). Л-ры 18 ст. ўласціва таксама культы-вацыя «чуллівасці», засяроджанасць на ўнутр. стане чалавека, увага да ду-шэўнага жыцця «сціплага» героя з трэ-цяга саслоўя (псіхал. раманы Прэво, Марыво), што выклікала да жыцця сен-тыменталізм, які праявіўся ў раманісты-цы Дзідро і Ж.Ж.Русо. У прозе пісьмен-нікаў-«русаістаў» Ж.А. Бернардэна дэ Сен-П'ера, Н.Рэтыфа дэ Ла Брэтона, Л.С.Мерсье праявілася ўвага да «нату-ральнага чалавека», да канфлікту асобы з грамадствам. У пач. 19 ст. ўзнік ра-мантызм. Аповесці «Атала» і «Рэнэ» Ф.Р.Шатабрыяна, аўтабіягр.-спавядаль-ны раман «Адольф» Б.АКанстана дэ Рэ-бека, лірычны дзённік «Аберман» Э.Се-нанкура, раман «Жан Сбагар» Ш.Надзье падкрэслена адлюстроўвалі меланхаліч-ную асобу ў канфлікце з варожай ёй рэ-альнасцю; ім уласцівы спавядальнасць тону і абвостранае пачуццё гістарызму, што выявілася ў гіст. раманах А. дэ Віньі, творах пра тагачаснае жыццё А. дэ Мюсэ. Рамант. «двухсвецце» (ад-чуванне падвойнасці чалавечага жыцця, звязанага з рэальным зямным і ідэаль-ным быццём) харакгарызавала фантаст. лінію рамант. прозы (Надзье). У ра-мант. лірыцы класічныя паэт. тэмы прапускаліся праз прызму іцдывід. паэт. свядомасці (А. дэ Ламарцін). У творах В.Гюго, Ж.Санд асабістасць тону спалу-чалася з цікавасцю да сац. праблем, а ў
    творчасці паэтаў-рамантыкаў праявіліся сімптомы крызісу рамант. сістэмы: на-поўненыя іроніяй вершы і паэмы Мю-сэ; Віньі імкнуўся дасягнуць у лірыцы сапр. эпічнасці; Т.Гацье і Ж. дэ Нерваль шукалі «чыстай» паэт. формы і сімва-лічнай шматзначнасці вобразаў. Найб. моцна рамантызм выявіўся ў драматур-гіі (драмы Гюго, А.Дзкша-бацькі, Віньі).
    Рамант. традыцыю ў кірунку рэаліст. апісання свету і чалавека пераасэнсава-лі А. дэ Бальзак, РІ.Мерымэ, Стэндаль, у 2-й пал. 19 ст. прадоўжылі А.Дадэ, Гі дэ Мапасан, Г.Флабер, А.Франс і інш. У ся-рэдзіне 19 ст. паэты-«парнасцы» (Ш.Де-конт дэ Ліль, Т. дэ Банвіль, Ж.М.Эрэ-дыя і інш.) імкнуліся пераадолець эма-цыйны суб’ектывізм рамантыкаў. Ш,Ш-лер прыйшоў да сугестыўнай паэтыкі і складанага сімвалічнага вобраза. Блізкія яму эстэт. погляды ў Флабера, які вял. ўвагу звяртаў на формы аповеду. Гра-тэскавая вытанчанасць літ. тэхнікі ха-раклэрна для вершаў у прозе Латрэамо-на. Імкненне да новага лірызму, сугес-тыўнага ўплыву — аснова творчасці П.Верлена, С.Малармэ, А.Рэмбо. На грунце іх маст. адкрыццяў узнік сімва-лізм, абвешчаны Ж.Марэасам у «Мані-фесце сшвалізму» (1886). Адной з форм рэакцыі на л-ру рамантызму стаў нату-ралізм. Тэорыя «эксперыментальнага рамана» Э.Заля (раманы «Ругон-Мака-ры») патрабавала навуковасці, дакумен-талізму, сацыялагічнага і гіст. аналізу. Захапленне тэхн. прагрэсам і гісторыяй цывілізацый — аснова навук.-фантаст. л-ры Ж.Верна, культ.-гіст. твораў І.Тэ-на, братоў Ганкураў, Ж.Э.Рэнана. У пач. 20 ст. дэкаратыўнасць, «фасаднасць», стылізатарства позняга сімвалізму выя-віліся ў творах Г.Кана, П.Луі, АСамена і інш., спробы вяртання да паэтыкі «парнаскай школы» і класічнай версіфі-кацыі ў творчасці А. дэ Рэнье, Ш.Мара-са і інш. (раманская школа). Супярэч-насці познасімвалісцкай паэтыкі спра-бавалі пераадолець фантазісты з іх ка-мернай лірыкай (Т.Дэрэм, П.Ж.Туле) і унанімісты (ЖДзюамель, Ш.Вільдрак, Ж.Рамэн), якія дэкларавалі «агульнае жыццё» матэрыяльнага і духоўнага, ідэй і рэчаў. Развівалася прасякнутая рэліг.-гуманіст. матывамі паэзія і драматургія П.Кладэля, інтэлекгуальная паэзія і фі-лас. эсэістыка П.Валеры. У палеміцы з сімвалізмам складваўся літ. авангар-дызм, паэзія якога адзначана новымі лі-ра-эпічнымі жанрамі (ГЛпалінэр, Б.Сан-драр) і моўнымі эксперыментамі (М.Жа-коб). Ля вытокаў паэтыкі авангар-дысцкага т-ра — эпатажныя фарсы АЖары. У 1910—20-я г. развіццё ра-маннага жанру звязана з час. «La nouvelle revue fran^aise» («Новы фран-цузскі часопіс») і творчасцю А.Жыда, раманы якога сведчылі пра сувязь кла-січнай традыцыі і мадэрнісцкіх тэндэн-цый. Уплывы інтуітывізму, імпрэсіянісц-кай паэтыкі і ўнутр. маналога фарміра-валі ідьыстьшь М.Пруста. Мадэрнісцкая тагачасная паэтыка імкнулася да ломкі традыц. фабулы і сюжэта, да кампазі-цыйных і стылістычных эксперыментаў.
    Рэаліст. тэндэнцыі ў прозе прадстаўлены ў творчасці Р.Ралана, Ж.Рэнара, Франса. Пераадоленне светаадчування дэкадансу выклікала неарамант. тэндэнцыі ў прозе (Ален-Фурнье) і драматургіі (Э.Растан). У пошуках нац. субстанцыі і спрэчках з песімізмам дэкадансу развівалася твор-часць М.Барэса, П.Буржэ, Мараса і інш. Тэму 1-й сусв. вайны разнастайна распрацоўвалі ў прозе А.Барбюс, А. дэ Мантэрлан, у паэзіі — Ш.Пегі. Як рэ-акцыя на духоўны крызіс тагачаснага грамадства ўзнік дадаізм (Т.Тцара і інш.). Яго эстэт. нігілізм і адсутнасць стваральнай праграмы прывялі ў пач. 1920-х г. да трансфармацыі дадаізму ў сюррэалізм (А.Брэтон).
    У сюррэалістьмнай паэтыцы і палемі-цы з ёй — вытокі маст. своеасаблівасці творчасці паэтаў Л.Арагона, П.Элюара, Р.Дэсноса, Ф.Супо і авангардысцкага т-ра («Тэатр Альфрэда Жары», драматур-гія Р.Вітрака, «тэатр жорсткасці» А.Ар-то). У 1920—30-я г. ў цэнтры ўвагі ра-маністаў праблема крызісу асобы ў гра-мадстве. Канцэпцыя «моцнай асобы» развівалася ў творчасці А.Мальро, дэ Мантэрлана; праблемы чалавека і пры-роды, патрыярхальнага свету і цывіліза-цыі прааналізаваны ў творах Ж.Жыяно. Маштабныя пераўтварэнні ў паэтыцы сямейнага рамана зрабіў Р.Мартэн дзю Гар. Крытыка тагачаснага грамадства з гуманіст. пункгу погляду — асн. пафас прадстаўнікоў т.зв. каталіцкага рамана (Ж.Бернанос, Ф.Марыяк, Ж.Грын). У рэчышчы традыц. паэтыкі развівалася творчасць раманістаў-рэалістаў Вільдра-ка, Дзюамеля, Ралана, Рамэна. Матывы трагічнага песімізму і філантрапічнасць у мадэрнісцкіх раманах Селіна. Пошук чалавекам свайго сапр. прадвызначэння ў абсурдным свеце ў аснове прасякну-тай гуманіст. пафасам л-ры экзістэнцы-ялізму (Ж.П.Сартр, А.Камю) і міфала-гічнага т-ра Ж.Ануя, Ж.Жыраду. Рэа-ліст. паэтыкай і нац. традыцыямі вы-лучылася л-ра Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну (паэзія Арагона, Дэсноса, Элюара, проза і публіцыстыка Ж.Р.Бло-ка, Мальро, Л.Мусінака, Г.Перы). Літ. калабарацыянізм звязаны з трагічнымі ілюзіямі часткі інтэлігенцыі (ПДрыё ла Рашэль), пацыфісцкімі настроямі (Жы-яно), непрыняццем левых ідэй (дэ Мантэрлан), канфармізмам (Селін). Ka-Hep 1940 — пач. 1950-х г. — час рос-квіту т. зв. ангажыраванай л-ры, якая ім-кнулася да рэаліст. паэтыкі і левай ідэа-логіі, асэнсоўвала духоўны і паліт. вопыт Супраціўлення. Вядучую ролю ў літ. працэсе адыгрываў экзістэнцыялізм (Ка-мю, Саргр і інш.). Рэаліст. проза 1950-70-х г. крытычна асэнсоўвала і засвойва-ла дасягненні мадэрнізму (Р.Ваян, Вер-кор, Р.Гары, АЛану, Ф.Саган). У пале-міцы з ангажыраванай прозай у л-ру ўступіла пакаленне «гусараў» (М.Дэон, Ж.Ларан, Р.Нім’е). 2-я пал. 1950-х — 1960-я г. — перыяд фарміравання і росквіту «антыдрамы» («тэатра абсур-
    472	францыя
    ду»), прадстаўнікі якой эвалюцыяніра-валі ад трагіфарсу да метафізічнай дра-мы (Э.Іанеска, С.Бекет), і «антырамана» («новага рамана»), Эксперыменты «но-вых раманістаў» (Н.Сарот, К.Сімон, М.Бютор, А.Роб-Грые) прадоўжылі пісьменнікі, якія групаваліся вакол час. «Tell quel» («Такі, які»; Ф.Салерс і інш.). У 1950-70-я г. абнавіліся гіст. ра-ман (М.Друон, М.Юрсенар), сямейны (Э.Базэн, АТруая, Ф.Эрыя), раман-бі-яграфія (Х.Маруа) і інш. Дэмакратыза-цыя літ. мовы і адстойванне агульнача-лавечых каштоўнасцей ва ўмовах маргі-нальнага існавання звязана з творчасцю Ж.Жэнэ. Узмацніўся сац.-крытычны па-фас раманістаў-католікаў (Грын, Ж.Сес-брон), развіваўся «жаночы раман» (С. дэ Бавуар, Б.Грут), звязаны з фемінізмам. Неаавангардысцкія тэндэнцыі праявіліся ў творчасці пісьменнікаў «Калежа пата-фізікаў» (раманы Ь.Віяна, Р.Кено).