• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Да арт. Францыя Сцэна са спектакля «Мешчанін у дваранах» Мальера Тэатр «Камеды Франсэз». 1954.
    Францыя 477
    дыст школы натуралізму Э.Заля. У пач. 20 ст. ствараўся нар. т-р, тэарэтыкам якога быў Р.Ралан. Пашырыўся ўплыў сімвалізму, праграму якога эксперы-ментальна сцвярджаў «Тэатр дэз Ар» (1910, кіраўнік і рэж. Ж.Рушэ). Нава-тарствам адзначана творчасць Ж.Капо,
    Да арт. Францыя. Сцэна са спектакля «Фед-ра» Ж.Расіна. Тэатр «Адэон». 1998.
    Да арт. Францыя. Кадр з кінафільма «Падарож-жа на Месяц». Рэж. Ж.Мельес. 1902.
    стваральніка паэт. т-ра «В’ё каламб’е», які спалучаў сцэн. ўмоўнасць з псіхала-гізмам. Супярэчлівую атмасферу 1920— 30-х г. перадавалі ў сваіх пастаноўках рэжысёры т-ра «Картэля» Г.Баці, Ш.Дзюлен, Л.Жувэ, Ж.Пітоеў (гл. ў арт. Пітоевы). Значнае месца ў тэатр. жыцці Ф. 1930-х г. заняў Нац. нар. т-р, аргані-затар якога рэж. і акцёр Ф.Жэм’е ім-кнуўся ажыццявіць на пракгыцы прын-цыпы нар. т-ра Ралана.
    3 2-й пал. 1940 — 1-й пал. 1950-х г. створана іпырокая сетка драм. цэнтраў і дамоў культуры з тэатр. трупамі. З’явіліся т-ры ў Ліёне, Грэноблі, Тулузе, Кане, Бардо, Страсбургу і інш. Сярод акцёраў і рэжысёраў: Х.Барсак, П.Брасёр, Ж.ВІ-лар, Ж.Філіп, Б.Баві, ЖЛ.Баро, Б.Брэці, П.Дзюкс, Ж.Іанель, М.Казарэс, Ж.Ме-ер, Ж.Русіён, М.Рэно, Л.Сенье, С.Флон. У 1950-60-я г. значную ролю адыграў «тэатр абсурду» (рэж. Н.Батай, Р.Блен, Ж.М.Серо). Уклад у сцэн. мастацтва 1970—80-х г. зрабілі рэжысёры Баро, Ж.Вільсан, А.Вітэз. У 1980-я г. павялі-чылася колькасць незалежных тэатр. калектываў (больш за 1 тыс.). У Ф. (2000) дзейнічае 42 нац. драм. цэнтры, 170 тэатр. труп на кантракгах, 398 — на дзярж. датацыі. Вядуцца пошукі ва ўсталяванні новых узаемаадносін паміж гледачом і акцёрам, у выпрацоўцы сты-лю акцёрскай ансамблевай ігры і засва-енні новай сцэн. прасторы па-за межа-мі традыц. тэатр. пляцоўкі. Нац. тэатр. традыцыі працягвае старэйшы т-р «Ка-меды Франсэз», працуюць т.зв. т-ры бульвараў, «Тэатр дэ ла Калін», «Тэатр дэ ла Бастый», «Тэатр дэ ла Сітэ Інтэр-насьёналь», «Тэатр дэ л’акварыум», «Мальер-мэзон дэ ла паэзі», «Буф дзю Нор», «Адэон» (т-р Еўропы), «Картушэ-ры дэ Венсен», «Пары віет» у Парыжы, «Тэатр дзю пор дэ ла люн» у Бардо, «Тэатр Саламандры» ў Лілі, «Тэатр Амандзье» ў Нантэры, Новы т-р у Ні-цы, «Тэатр дэ ла сітэ», юнага гледача ў Ліёне, Нац. т-р у Страсбургу, а таксама т-ры ў Марселі, Віёрбане, Манпелье, Жэнвілье і інш. Сярод рэжысёраў П.Брук, Ж.Бурдэ, Ж.П.Венсан, Ж.Лава-дан, Х.Лавелі, Ж.Ласаль, М.Марэшаль, А.Мнушкін, Д.Мегік, Ж.Надж, Ж.Нішэ,
    Л.Паскуаль, Р.Планшон, Б.Сабель, Ж.Са-вары, П.Шэро і інш. Праводзяцца між-нар. тэатр. фестывалі, найб. вядомы з якіх Авіньёнскі.
    Кіно. Ф. — радзіма кінематографа: 25.12.1895 браты Люм’ер упершыню публічна прадэманстравалі праграму са сцэнак, знятых з натуры. Ж.Мельес па-будаваў першую кінастудыю, дзе зняў сотні ігравых стужак, пераважна фее-рый («Падарожжа на Месяц», 1902), і развіў магчымасці кіно як відовішча. 3 1896 працавалі фірмы «Патэ Фрэр» і «Гамон», гал. прадукцыяй якіх былі драм. сцэны, павучальныя гісторыі, ілюстрацыі да Бібліі, фарсы. Кінафірма «Фільм д’Ар» (створана ў 1908) імкну-лася надаць кіно высакароднасць і пры-цягнула да ўдзелу ў стварэнні фільмаў літаратараў і акцёраў т-ра «Камеды Франсэз». Да 1914 Ф. — лідэр сусв. кі-нематографа. Поспехам карысталіся шматсерыйныя стужкі, напр., «Фанта-мас» (1913—14, рэж. Л.Фёяд). У 1-ю сусв. вайну кінавытворчасць скараціла-ся, адчувальнай стала канкурэнцыя з Галівудам. Пасля вайны здымаліся да-рагія суперфільмы («Тры мушкецёры», 1921, рэж. А.Дыяман-Бержэ), маштаб-ныя праекты («Напалеон», 1924—-27, рэж. А.Ганс). Маладое пакаленне франц. кінематаграфістаў імкнулася зрабіць кіно сапр. мастацтвам, вяло пошукі ў рэчы-шчы авангардысцкіх эксперыментаў. Прадстаўнікі ранняга авангарду, або «кі-наімпрэсіянізму» (1919—24; Л.Дэлюк, Ж.Дзюлак, МЛ’Эрб’е, ЖЭпнггэйн, Ганс), бачылі ў кіно сродак суб’ектыўнага ба-чання, лірычнага самавызначэння. Позні, або ўласна кінаавангард (1924—30), ук-лючаў кубісцкія, футурысцкія, дадаіс-цкія і інш. матывы з устаноўкай на элі-тарнасць, чысты эксперымент, выка-рыстанне фармальных прыёмаў (М.Рэй, Ф.Лежэ, А.Шамет і інш.). Значным быў сюррэалісцкі напрамак («Андалузскі са-бака», 1928, «Залатое стагоддзе», 1930, рэж. абодвух Л.Буньюэль). Рэж. Р.Клер пачынаў як авангардыст («Антракт», 1924), пазней працаваў пераважна як ка-
    Да арт. Францыя. Кадр з кінафільма «Вялікая ілюзія». Рэж. Ж.Рэнуар. 1937.
    Да арт. Францыя. Кадр з кінафільма «Дзеці райка». Рэж. М.Карнэ. 1944.
    478	францыя
    медыёграф («Саламяны капялюш», 1927; «Пад дахамі Парыжа», 1930). Са з’яў-леннем гуку франц. кіно засвойвала но-выя сродкі выразнасці. Трывога, сум і непакой у грамадстве напярэдадні 2-й сусв. вайны адлюстраваны ў йлыні паэт. рэалізму. Яе папярэднікам быў Ж.Віго («Аталанта», 1934), а вядучымі прадстаўні-камі Ж.Фейдэр («Вялікая гульня», 1934), Ж.Дзювіўе («Пэпе ле Мока», 1937),
    Да арт. Францыя Кадр з кінафільма «Хірасіма, любоў мая». Рэж. АРэнэ. 1959.
    М.Карнэ («Набярэжная туманаў», 1938) і інш. Своеасаблівай пазідыяй і творчай манерай вылучаўся рэж. Ж.Рэнуар («Вя-лікая ілюзія», 1937; «Правілы гульні», 1939, і інш.). У час ням.-фаш. акупацыі нац. кінавытворчасць кантралявалі ггг-лераўцы, аднак франц. рэжысёрам уда-валася ствараць цікавыя фільмы: «Вя-чэрнія наведвальнікі» (1942, рэж. Кар-нэ), «Неба належыць вам» (рэж. Ж.Грэ-міён), «Воран» (рэж. А.Ж.Клузо, абодва 1943). Сцвярджэннем велічы нац. куль-туры стала стужка «Дзеці райка» (1944,
    рэж. Карнэ). Тэме вайны прысвечаны фільмы Р.Клемана «Бітва на рэйках» (1946). «Забароненыя гульні» (1952). У канцы 1940-х — 1950-я г. працавалі пе-раважна майстры старэйшага пакален-ня: Клер («Прыгажосць д’ябла», 1950; «Вялікія манеўры», 1955), Рэнуар («За-латая карэта», 1953; «Французскі кан-кан», 1954); экранізавалася класіка («Пармскі манастыр», 1947, рэж. Крыс-ціян-Жак; «Тэрэза Ракен», 1953, рэж. Карнэ); папулярныя жанры «фільмаў плашча і шпагі», крымінальныя стужкі, камедыі. Асобнае месца займалі філас. творы Р.Брэсона («Дзённік сельскага святара», 1951; «Той, хто прыгавораны да смерці, уцёк», 1956). 3 2-й пал. 1950-х г. сталі яўнымі прыкметы застою. Ма-ладыя кінематаграфісты Ф.Труфо, Ж.ЖГадар, Л.Маль, Э.Рамер і інш. аб’ядналіся вакол час. «Cahiers du cinema» («Дзённікі кіно»), дзе выпра-
    цоўвалі прынцыпы індывід. аўтарскага падыходу.
    Абнаўденне франц. кіно пачалося з дакументалістыкі («Герніка», 1949, «Ноч і туман», 1956, рэж. А.Рэнэ, і інш.). 3 выхадам у 1959 фільмаў «400 удараў» (рэж. Труфо), «На апошнім ды-ханні» (рэж. Гадар), «Хірасіма, любоў мая» (рэж. Рэнэ) пачалася т.зв. новая хваля ў франц. кіно, дасягненні якога ўзбагацілі і сусв. кінематограф. На мя-жы 1950—60-х г. дэбютавалі каля 100 рэжысёраў. Змены v кінатэхніцы далі
    магчымасць здымаць на натуры і ў звы-чайных памяшканнях (а не ў павільё-нах) без дадатковага асвятлення, што абумовіла патаненне кінавытворчасці. Змест і мова кіно змяніліся пад уплы-вам экзістэнцыялізму, т.зв. новага ра-мана, прыёмаў тэлерэпартажаў і некато-рых узораў амер. жанравага кіно. Як і раней, паасобку стаяла творчасць Брэ-сона («Кішэннік», 1959; «Выпадкова, Бальтазар». 1966; «Мушэт», 1967; «Гро-шы», 1983). Крызіс «новай хвалі» супаў
    Да арт. Францыя. Кадр з кінафільма «Бывай. палійэйскі» Рэж П.Гранье-Дэфер. 1975.
    з паражэннем «маладзёжнай рэвалю-цыі» 1968. У 1970-я г. характэрны зва-рот рэжысёраў да падзей 2-й сусв. вай-ны, часам і іх пераасэнсавання: «Ла-комб Люсьен» (1974, рэж. Маль), «Ста-рая стрэльба» (1975, рэж. Р.Энрыко) і інш. У жанры паліт. фільма працавалі рэжысёры Коста-Гаўрас («Дзета», 1969), І.Буасэ («Замах», 1972). Сац.-псіхал. драмы здымалі Б.Тавернье («Суддзя і забойца», 1976; «Прамы рэпартаж пра смерць», 1980), К.Сатэ («Дробязі жыц-ця», 1970; «Простая гісторыя», 1978) і інш. Найб. прыкметнымі дэбютамі сталі стужкі «Якія вальсуюць» (1974, рэж. Б.Бліе) і «Чорнае і белае ў колеры» (1976, рэж. Ж.Ж.Ано). У 1980-я г. ў франц. кіно з’явілася «новая новая хва-ля», якая харакгарызавалася як постма-дэрнісцкая, неабарочная, неаманьерыс-цкая: рэжысёры Ж.Ж.Бенекс («Дзіва», 1981; «37,2 раніцамі», 1986), Л.Каракс («Хлопец сустракае дзяўчыну», 1984; «Дурная Хроў», 1986; «Палюбоўнікі з Новага моста», 1992), Л.Бесон («Пад-земка», 1985; «Нікіта», 1990). У 1990-я г. ажыццёўлены суперпраекты, прысве-чаныя нац. гісторыі («Палюбоўнік», 1991, рэж. Ано; «Індакітай», 1992, «Усход-За-хад», 1999, рэж. абодвух Р.Варнье; «Ка-ралева Марго», 1994, рэж. П.Шэро). Развіваецца жанравае кіно, у, т.л. з вы-карыстаннем новых тэхналогій («Пяты элемент», 1997, рэж. Бесон; серыя пра Астэрыкса і Абелікса, рэж. К.Зідзі; «Ві-док» 2001, рэж. Пітоф; «Амелі», 2001, рэж. Ж.П.Жэнэ). Захоўвае і развівае традыцыі нац. кінамастацтва аўтарскае кіно (А.Асаяс, Ф.Азон, Б.Дзюмон, Ж.Дуаён, К.Дэні, С.Калар, М.Касавіц, Д.Моль). Сусв. вядомай стала акцёр-ская школа франц. кіно: І.Аджані, Д.Атэй, Б.Бардо, Р.Барынжэ, Ж.Бінош, Ж.П.Бельмандо, Бурвіль, Ж.Габэн, Д.Да-р’ё, \Дэлон, К.Дэнёў, ЖДэпардзьё, \.Жырардо, МДіндэр, Х.Мантан, М.Мар-ган, С.Марсо, Ж.Марэ, Ф.Нуарэ, М.Пі-калі, П.Рышар, Ж.Рэно, С.Сіньярэ, Ж.Л.Трэнтыньян, Фернандэль, Ж.Філіп, Л. дэ Фюнес, Р.Шнайдэр, І.Юпер і інш. Сучаснае кіно Ф. — адзінае ў Еўропе, якое захавалася як прыкметная цэлас-
    ная культурная з’ява дзякуючы развітай і арганізаванай кінапрамысловасці і падтрымцы дзяржавы.
    Літ:. йсторня Францнн. Т. 1—3. М., 1972—73; Смнрн ов В.П. Новейшая нсто-рня Францнн, 1918—1975. М., 1979; Ра-т н а н н Г.М. Францня: судьба двух респуб-лнк. М.. 1980; Славенов В.П. Внешняя полнтлка Францнн, 1974—1981. М., 1981; Антюхнна-Московченко В.й. Третья республнка во Францлм, 1870—1918. М . 1986; Чернега В.Н. Буржуазные партан в полнтнческой снстеме Францнм: Третья-Пя-тая республнкн. М., 1987; йсторня француз-ской ллтературы. Т. 1—4. М.; Л., 1946—63; Французская лнтература, 1945—1990. М., 1995; Якнмовяч Т.К. Драматургня н те-атр современной Францнн. КЙев, 1968; Аннснмов й.й. Французская классмка co времен Рабле до Ромена Роллана. М.. 1977; Наркнрьер Ф. Французскнй ро-ман нашнх дней. М., 1980; Балашова Т.В. Французская поэзня XX в. М., 1982; Соловьев Н.К., Турчнн В.С., Фмр-санов В.М. Современная архнтектура Францнн. М., 1981; Шнеерсон Г.М. Французская музыка XX в. 2 нзд. М., 1970; Музыкальная эстетнка Францнн XIX в. М., 1974; Куннцкая Р.й. Французскне ком-познторы XX в. М., 1990; Калнтнна Н.Н. Французская пейзажная жнвопнсь, 1870—1970. Л., 1972; Петрусевнч Н.Б. йскусство Францнп XV—XVI вв. М.. 1973; Ж а н к о л а Ж.-П. Клно Францнн: Пятая республнка (1958—1978). М., 1984; Словарь французского кнно. Мн., 1998.