Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
«ФРЫДА» («Frida»), кодавая назва кар-най аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партыз. брыгад «Разгром», «За Савецкую Беларусь», імя М.Шчорса і мясц. насельніптва ў Бярэзінскім р-не Магілёўскай, Барысаўскім, Смалявіцкім
і Чэрвеньскім р-нах Мінскай абл. у ліст. 1942 у Вял. Айч. вайну; састаўная частка агульнага плана гітлераўскага ка-мандавання па ліквідацыі партыз. руху на тэр. генеральнай акр. Беларусь улет-ку і ўвосень 1942. Праводзілася сіламі 8-га і 10-га палкоў 1-й матарызаванай брыгады СС, асобага батальёна СС Дыр-левангера, спец. каманд паліцыі бяспекі і СД, жандармерыі пры падтрымцы танкаў і артылерыі. Карнікі імкнуліся акружыць партызан у раёне азёр Краснае, Рыбач-нае, Пясочнае і знішчыць іх. Пасля цяж-кага бою каля в. Слабада (цяпер Чэр-веньскага р-на) брыгады ў выніку баяво-га манеўра выййші з акружэння. За час аперацыі карнікі загубілі 136 мясц. жы-хароў, захапілі 1280 т збожжа, з разра-баваных вёсак 1600 жыхароў адправілі на прымусовыя работы ў спец. лагер у Смалявічах. В.С.Лазебнікаў, У.С.Пасэ.
А.А.Фрыдман.
Дж.А.Фрыдман
М.Фрыдмен.
ФРЫ-ДЖАЗ (англ. free-jazz вольны джаз), адзін са стыляў сучаснага джаза. Узнік у канцы 1950-х г. Назва паходзіць ад аднайм. грампласцінкі О.Коўлме-на — аднаго з заснавальнікаў стылю. Ф.-дж. ўласцівы імправізацыя, гульня тэмбрамі, полірытмія, адыход ад тра-дыц. прынцыпаў джазавага формаўтва-рэння, выкарыстанне мадальнасці і алеаторыкі. У 1970-я г. паўплываў на амер. папулярную музыку. У наш час тэрмін ахоплівае шматлікія стылявыя кірункі, якія наз. новы джаз.
ДзА. Падбярэзскі.
ФРЫДМАН Аляксандр Аляксандравіч (16.6.1888, С.-Пецярбург — 16.9.1925), расійскі матэматык, фізік і метэаролаг, адзін са стваральнікаў сучаснай дына-мічнай метэаралогіі. Скончыў Пецяр-бургскі ун-т (1910). 3 1918 праф. Перм-скага ун-та, з 1920 — Петраградскага політэхн. ін-та. 3 1925 дырэктар Гал. геа-фіз. абсерваторыі. Навук. працы- па ма-тэматыцы, гідрамеханіцы, тэорыі турбу-лентнасці, геафіз. гідрадынаміцы, фізі-цы атмасферы, рэлятывісцкай касмало-гіі. Вывеў ураўненне пераносу атм. віхра (ураўненне Ф.), якое з’яўляецца асноўным у тэорыі прагназавання над-вор’я. Знайшоў нестацыянарныя ра-шэнні ўраўненняў гравітацыйнага поля А.Эйнштэйна (1922—24: касмалагічныя мадэлі Ф.); тэарэтычна даказаў магчы-масць расшырэння Сусвету, што было пакладзена ў аснову сучаснай касмало-
ііі . Яго імем названы кратэр на адва-ротным баку Месяца. Прэмія імя У.І.Леніна 1931.
Тв.: Нзбр. труды. М., 1966.
Літ.: Тропп Э.А, Френкель В.Я., Ч е р н н н АД. ААФрндман. М., 1988.
М. М. Касцюковіч.
ФРЫДМАН (Friedman) Джэром Айзек (н. 28.3.1930, г. Чыкага, ЗША), амеры-канскі фізік. Чл. Нац. АН ЗША (1992), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1980). Бацькі з Беларусі. Скончыў Чыкагскі ун-т (1956). 3 1957 у Станфардскім ун-це, з 1960 у Масачусецкім тэхнал. ін-це (з 1967 праф., у 1983—88 дэкан фіз. ф-та). Навук. працы па эксперым. фізіцы высо-кіх энергій. Даследаваў рассеянне элек-тронаў на дэйтроне і нуклонах. Экспе-
рыментальна пацвердзіў існаванне квар-каў(з Г.У.Кендалам і Р.Э.Тэйларам, 1968). Нобелеўская прэмія 1990 (з Кендалам і Тэйларам).
Тв:. Рус. пер. — Глубоко-неупругое рассея-нне: Сравненне с кварковой моделью // Ус-пехн фнз. наук. 1991. Т. 161, №12.
М.М.Касцюковіч.
ФРЫДМЕН (Friedman) Мілтан (н. 31.7.1912, Нью-Йорк), амерыканскі эка-наміст, прадстаўнік чыкагскай школы ў палітэканоміі. Скончыў ун-т Ратгерс (1932). Д-р філасофіі (1946) і права (1968). 3 1948 праф. Чыкагскага ун-та. У 1971—74 саветнік прэзідэнта Р.Нікса-на па эканам. пытаннях. Навук. працы ў галіне тэорыі і практыкі грашовага абарачэння. Распрацаваў канцэпцыю чалавечага капіталу, сфармуляваў гіпо-тэзу перманентнага даходу, прынцып натуральнага ўзроўню беспрацоўя. Ме-тадалагічна абгрунтаваў пазітыўную эканам. тэорыю і лібертарыянскую ідэ-алогію. Аўтар (з Г.ІІІварц) манумен-тальнай гісторыі грашовага абарачэння ў ЗША, якая стала асновай для коль-каснай тэорыі грошай. Аўтар прац «На-рысы па пазітыўнай эканоміцы» (1953), «Грошы і эканамічнае развіццё» (1973) і інш. Нобелеўская прэмія 1976.
ФРЫДРЫХ (Friedrich) Каспар Давід (5.9.1774, г. Грэйфсвальд, Германія — 7.5.1840), нямецкі жывапісец; буйней-шы прадстаўнік ранняга ням. раман-тызму. Вучыўся ў Капенгагенскай AM
484 фрыдрых і
(1794—98). Працаваў у Дрэздэне, з 1816 выкладаў у AM. У творах захапленне магугнасцю стыхій і бясконцасцю пры-роды, сугучнасць яе сіл стану чалавечай душы, пачуццё прарыву ў невядомае. Пейзажы часта меланхалічна-сузіраль-ныя. вылучаюцца строгім малюнкам, дакладнасцю гоіанаў, багатай гульнёй святлаценю: «Пейзаж з вясёлкай» (1809), «Двое сузіраюць Месяц» (1819—20). Унутраны неспакой у яго карцінах ча-сам перарастае ў шчымлівы сум і горкае асэнсаванне тленнасці ўсяго зямнога: «Меса ў гатычнай руіне» (1819), «Гібель «Надзеі» ў ільдах» (1822).
Твл Рус. пер. — Пнсьмо профессору Шульцу... // Эстетнка немецкнх романтаков. М., 1987.
К.Д.Фрыдрых. Гібель «Надзеі» ў ільдах. 1822.
ФРЫДРЫХ I БАРБАРбСА (Friedrich I Barbarossa літар. — чырванабароды; ка-ля 1122, г. Вайблінген, Германія — 10.6.1190), германскі кароль (з 1152), імператар «Свяшчэннай Рымскай імпе-рыі» [1155—90]. 3 дынастыі Штаўфе-наў. Сын і нашчадак герцага Швабіі Фрыдрыха II Аднавокага [1105—47]. 3 1147 герцаг Швабіі (пад імем Фрыдрых III). У 1153 заключыў у г. Канстанц (Германія) дагавор аб узаемным пры-знанні правоў рым. папы і герм. імпе-ратара, але ў 1157 адмовіўся прызнаваць вяршэнства папы. Дзеля атрымання ім-ператарскай кароны ад рым. папы і падпарадкавання італьян. зямель зрабіў 6 ваен. паходаў у Італію (1154—55, 1158—62, 1163, 1166—68, 1174—78, 1184), у час якіх каранаваны (1155). 3 1178 таксама кароль Бургундыі. У 1180 да-могся суда над Генрыхам Львом. У 1183 заключыў мір з Ламбардскай лігай. Удзельнік 3-га крыжовага паходу (1189—90).
ФРЫДРЫХ II (Friedrich; 26.12.1194, Іе-сі каля г. Анкона, Італія — 13.12.1250), кароль Сіцылійскага каралеўства (з 1197), герм. кароль (з 1212), імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» (з 1220), кароль Іерусалімскага каралеўства [1229— 39]. 3 дынастыі Штаўфенаў. Сын Ген-рыха VI (гл. Генрых, герм. правіцелі), унук Фрыдрыха I Барбаросы. Пасля
смерці бацькі (1197) і маці (Канстанцыі Сіцылійскай, 1198) яго апекуном быў рым. папа Інакенцій Ш. Правёў б.ч. свайго жыцця ў Італіі, у т.л. ў Сіцылій-скім каралеўстве, дзе фарсіраваў цэн-тралізацыю дзярж. улады. У 1212 выбра-ны герм. каралём у процівагу Атону IV. У 1220 каранаваны як імператар, даў прывілеі духоўным князям у Германіі. У 1224 заснаваў ун-т у г. Неапаль (Іта-лія). Узначальваў 6-ы крыжовы паход (1228—29), у час якога стаў каралём Іерусаліма (1229). Сапернічаў з Ламбард-скай лігай і рым. папамі Грыгорыем IX і Інакенціем IV. Аўтар тракгата «Аб майстэрстве паляваць на птушак» (1224).
ФРЫДРЫХ II (Friedrich) Вялікі (24.1.1712, Берлін — 17.8.1786), кароль Прусіі [1740—86], палкаводзец. 3 ды-настыі Гогенцолернаў. Сын і пераемнік Фрыдрыха Вільгельма I. У выніку Сілез-скіх войнаў (1740—42, 1744—45) аслабіў знешнепаліт. становішча Аўстрыі. Зак-лючыў саюз з Англіяй (1756) і распачаў Сямігадовую вайну 1756—65. Стварыў моцную армію (да 200 тыс. чал.), рэар-ганізаваў прускую кавалерыю, удаска-наліў лінейную тактыку бою, патраба-ваў жорсткай ваен. дысцышііны. Право-дзіў у Прусіі палітыку асветнага абсалю-тызму, перапісваўся з франц. філосафам і асветнікам Вальтэрам, які ў 1750—53 жыў пры яго двары. Удзельнічаў у пер-шым падзеле Рэчы Паспалітай (1772). Пры ім Прусія стала адной з вядучых дзяржаў Еўропы.
Літ.: К о н н Ф.А. Фрлдрнх Велнкнй. Рос-тов н/Д, 1997; Ненахов Ю.Ю. Войны н кампаннн Фрндрнха Велнкого. Мн., 2002; Ф р е й з е р Д. Фрндрнх Велнкнй: Пер. с англ. М., 2003.
ФРЫДРЫХ ВІІЫЕЛЬМ (Friedrich Wilhelm), Вялікі курфюрст (16.2.1620, Берлін — 9.5.1688), кур-фюрст Брандэнбурга [1640—88], 3 ды-настыі Гогенцолернаў. Сын курфюрста Георга Вільгельма, бацька Фрыдрыха I (кароль Прусіі ў 1701—13). Выхаваны кальвіністам, намагаўся пашырыць гэ-тую рэліг. плынь у Брандэнбургу. Зак-лаў асновы будучай магутнасці (з пач. 18 ст.) Брандэнбургска-Прускай дзяр-жавы (праз стварэнне рэгулярнага вой-ска, гасп. меркантылізм і інш.), умаца-ваў яе знешнепаліт. становішча паводле Аліўскага міру 1660 і Вестфальскага міру 1648. 3 1685 дазваляў сяліцца ў Бран-дэнбургу прагнаным з Францыі гугено-там.
ФРЫДРЫХ ВІЛЫЁЛЬМ 1 [Friedrich Wilhelm; 14.8.1688, Кёльн (цяпер у ме-жах Берліна) — 31.5.1740], кароль Пру-сіі [1713—40]. Сын Фрыдрыха I (кароль у 1701—13), бацька Фрыдрыха II Вялі-кага. Пашырыў тэр. прускай дзяржавы паводле Утрэхцкага міру 1713 (далучэн-не Верхняга Гелдэрна) і Стакгольмскага міру 1720 (далучэнне Пярэдняй Паме-раніі), увёў у Прусіі ўсеагульнае абавяз-ковае навучанне (1717, вызваліў сялян
ад прыгону на каронных землях (1719), правёў адм. рэформу (1722), стварыў сістэму набору рэкрутаў па акругах (кантонах; 1733).
ФРЫДРЫХ ВІЛЫ ЁЛЬМ II (Friedrich Wilhelm; 25.9.1744, г. Патсдам, Герма-нія— 16.11.1797), кароль Прусіі [1786— 97]. 3 дынастыі Гогенцолернаў. Плямен-нік Фрыдрыха II Вялікага, бацька Фрыд-рыха Вільгельма III. Знаходзіўся пад уп-лывам сваіх міністраў. У 1788 увёў цэн-зуру, абмежаваў свабоду веравызнання. У 1792 заключыў саюз з Аўстрыяй, які паклаў пачатак кааліцыі еўрап. манар-хаў супраць рэв. Францыі. Адзін з іні-цыятараў другога падзелу Рэчы Паспалі-тай (1793) і трэцяга падзелу Рэчы Пас-палітай (1795), у выніку якога да Прусіі адышла частка зах.-бел. зямель.
ФРЬІДРЫХ ВІЛЬГЕЛЬМ III (Friedrich Wilhelm; 3.8.1770, г. Патсдам, Герма-нія — 7.6.1840), кароль Прусіі [1797— 1840], 3 дынастыі Гогенцолернаў. Сын Фрыдрыха Вільгельма II. У 1806 далу-чыўся да 4-й антыфранц. кааліцыі (гл. Руска-пруска-французская вайна 1S06— 07), але ў выніку паражэння прускай арміі ў Іена-Аўэрштэцкай бітве 1806 му-сіў заключыць Тыльзіцкі мір 1807. Пры ім у Прусіі праведзены Штайна—Іар-дэнберга рэформы. Пасля перамогі Расіі ў вайне 1812 абвясціў у сак. 1813 вайну Францыі. Удзельнічаў ва ўтварэнні Свя-шчэннага саюза (1815), садзейнічаў па-даўленню паўстання 1830—31 у Кара-леўстве Польскім.
ФРЫДРЫХСГАМСКІ МІРНЫ ДАГА-вбР 1809, мірны дагавор паміж Расіяй і Швецыяй, які завяршыў няўдалую для Швецыі рус.-швед. вайну 1808—09 (гл. Руска-шведскія войны 16—19 cm.). Зак-лючаны 17 вер. ў г. Фрыдрыхсгам (цяпер г. Хаміна, Фінляндыя). Швецыя абавяз-валася разарваць саюз з Вялікабрытаніяй (з якой Расія тады вяла руска-англійскую вайну на моры 1807—12) і далучыцца да яе кантынентальнай блакады, заключыць мір-ныя дагаворы з напалеонаўскай Фран-цыяй і Даніяй. Фінляндыя (з Аландскімі а-вамі) адыходзіла ад Швецыі да Расій-скай імперыі на правах аўт. вял. княс-тва з уласнымі канстытуцыяй і парла-ментам (сеймам).