Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФРЭЗ Ілья Абрамавіч (2.9.1909 — 22.6.1994), расійскі кінарэжысёр. Нар. арт. Расіі (1982). Нар. арт. СССР (1989). Скончыў Ленінградскі тэатр. ін-т (1935).
3 1932 на кінастудыі «Ленфільм», з 1945 — «Саюздзетфільм», з 1948 на Кі-еўскай і Маскоўскай студыях навук.-па-пулярных фільмаў, з 1953 на кінастудыі імя М.Горкага. Здымаў пераважна для дзяцей. Яго фільмы вызначаюцца лі-рызмам, мяккім гумарам, раскрыццём дзіцячай псіхалогіі: «Першакласніца» (1948), «Васёк Трубачоў і яго тавары-шы» (1955), «Незвычайнае падарожжа Мішкі Стракачова» (1959), «Рыжык» (1961), «Я купіў тату» (1963), «Я вас лю-біў...» (1967), «Прыгоды жоўгага чама-данчыка» (1971, прыз Міжнар. кінафес-тывалю ў Венецыі), «Дзівак з пятага «Б» (1972), «Вам і не снілася...» (1981), «Ка-ранцін» (1983) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1974.
ФРЭЗА (ад франц. liaise), рэжучы іпматлязовы інструмент з зубамі, разме-шчанымі на корпусе паралельна ці на-хілена да восі яго вярчэння. Прызнача-ны для апрацоўкі (фрэзеравання) плос-
Фрэзы: 1 — цыліндрычныя; 2 — канцавая з канічным хваставіком; 3 — тардовая з устаў-ннмі нажамі; 4 — чарвячная.
Схема работы фрэзы глебавай: 1 — вал; 2 — нож; 3 — дыск.
касцей, пазоў, шліцаў, крывалінейных паверхняў, цел вярчэння, разьбы, а так-сама для рэзкі матэрыялаў.
Вырабляюць суцэльнымі з легіраваных і хуткарэзных сталей, з устаўнымі зубамі ў выглядзе пласцінак з цвёрдых сплаваў або кампазіцыйных матэрыялаў і ініп. У метала-
фрэйд 489
апрацоўцы выкарыстоўваюць Ф. цыліндрыч-ныя, тарцовыя, дыскавыя, канцавыя, адраз-ныя, шпоначныя, вуглавыя, модульныя і інш.; у дрэваапрацоўцы — спец. Ф. ў выгля-дзе ланцуга з загартаванай інстр. сталі і гнез-давыя (гл. Дрэварэзальны інструмент, Фрэзер-ны станок).
ФРЭЗА ГЛЁБАВАЯ, машына для рых-лення і перамешвання глебы на глыбі-ню яе апрацоўкі (гл. Фрэзераванне гле-бы). Бываюць для суцэльнай апрацоўкі (балотныя, лясныя, палявыя), міжрад-ковай апрацоўкі (прапашныя, садовыя) і спецыяльныя.
Балотныя Ф.г. маюць спец. фрэзерны бара-бан дпя апрацоўкі асушаных зямель з купіна-мі і дзярнінай; лясныя выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі глебы пад лясныя культуры; да спец. Ф.г. адносяць фрэзерныя каналаачы-шчальнікі. Рабочы орган Ф.г. — вярчальны барабан з прамымі або выгнутымі нажамі (зу-бамі), замацаванымі па акружнасці дыскаў; првівод — ад вала адбору магугнасці тракга-ра. Глыбіня апрацоўкі да 25 см, прадукцый-насць да 2 га/гадз. В.М.Кандрацьеў.
ФРЙЗА ДАРбЖНАЯ, самаходная ма-шына, прычапное ці навясное абсталя-ванне для змешвання грунтоў з вяжу-чымі матэрыяламі пры буд-ве дарог і для фрэзеравання паверхні дарожных пакрыццяў пры іх рамонце і рэгенера-цыі.
Рабочы орган Ф.д. — ротар (вярчальны ба-рабан з метал. лапаткамі або рэжучымі зуба-мі), дадатковае абсталяванне — кіркоўшчык (рама з замацаванымі на ёй зубамі). Разнавід-насць Ф.д. — фрэза дыскавая, пры-значаная для ўгварэння пазоў і фарміравання кантаў беражкоў у асфальтабетонных пак-рыццях.
На Беларусі Ф.д. выпускаюць прад-прыемствы «Амкадор» і «Дорвектар».
І.І.Леановіч.
ФРЭЗЕРАВАННЕ, апрацоўка металаў, драўніны і інш. матэрыялаў рэзаннем з дапамогай фрэзы. Робіцца на фрэзерных станках і інш. вярчэннем фрэзы і ад-носным перамяшчэннем фрэзы і зага-тоўкі.
У залежнасці ад напрамкаў вярчэння цы-ліндрычнай фрэзы і падачы загатоўкі адрозні-ваюць: сустрэчнае Ф., калі вярчэнне фрэзы і рух падачы загатоўкі накіраваны адзін суп-раць аднаго, і спадарожнае, калі напрамкі вярчэння фрэзы і падачы загатоўкі супада-юць. Пры апрадоўцы тарцовай фрэзай адроз-ніваюць сіметрычнае (вось фрэзы перамя-шчаецца ў плоскасці сіметрыі загатоўкі) і не-сіметрычнае Ф. (вось фрэзы зрушана адносна
гэтай плоскасці). Ф. апрацоўваюць плоскас-ці, целы вярчэння, а таксама фасонныя, він-тавыя і інш. паверхні дэталей машьш.
ФРЭЗЕРАВАННЕ ГЛЕБЫ, спосаб ап-рацоўкі глебы, які забяспечвае яе адна-часбвае рыхленне, раскрышванне і пе-рамешванне на глыб. 20—25 см. Ства-рае роўную і рыхлую паверхню, у вял. ступені распыльвае глебу. Праводзяць пры асваенні асушаных балот, задзер-наваных і ўкрытых купінамі зямель, таксама пры паляпшэнні лугоў і пашы, пры здабычы торфу, як асн. прыём пе-радпасяўной апрацоўкі цяжкіх мінер. глеб. Выконваецца глебаапрацоўчымі прыладамі фрэзернага і ратацыйнага тыпу.
ФРЭЗЕРНЫ БАРАБАН, прылада для апрацоўкі глебы пры асваенні асуша-ных балот з купінамі, развітым моха-вым покрывам і дзярнінай. Выкарыс-
Фрэзерны барабан: I — вядучыя дыскі;
2 — вядзёныя дыскі;
3 — спружыны сціс-кання; 4 — балот-ныя нажы.
тоўваецца таксама для паляпшэння лу-гоў і пашы, здабычы торфу, раздзелкі пластоў пасля ворыва. Устанаўліваецца на навясных, паўпрычэпных і прычап-ных фрэзах глебавых (фрэзерах). Mae зменныя нажы (моцна- і слаба выгну-тыя). палявыя кручкі (матыкі), пры фрэзераванні якімі глеба добра здраб-няецца. В.М.Кандрацьеў.
ФРЭЗЕРНЫ СТАНОК. 1) у мета-лаапрацоўцы — металарэзны станок для апрацоўкі фрэзераваннем розных паверхняў (плоскасцей, фасон-ных канавак і інш.). Адрозніваюць Ф.с.: універсальныя — вертыкальна-Ф.с. (кансольныя і бескансольныя), гары-зантальна-Ф.с., падоўжна-Ф.с.; спецыя-лізаваныя — карусельныя, капіраваль-на-Ф.с., разьба-, зубафрэзерныя (выка-рыстоўваюцца пры апрацоўцы аднатып-ных дэталей); спец. (робяць адну ці некалькі пэўных фрэзерных апера-цый). На Беларусі Ф.с. вырабляюцца на Мінскім станкабудаўнічым заводзе імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, Віцебскім за-водзе заточных станкоў, Гомельскім станкабуд. з-дзе імя Кірава. 2) У дрэваапрацоўцы — станок для фрэзеравання дэталей крывалінейнай формы, зарэзкі пальцаў, контурнай ап-рацоўкі шчытоў ці вузлоў вырабаў і г.д.
ФРЭЙД (Freud) Зігмунд (6.5.1856, Фрайберг, Чэхія — 23.9.1939), аўстрый-скі псіхіятр і псіхолаг, заснавальнік псі-хаанамзу. Скончыў Венскі ун-т. Д-р ме-дыцыны (1881). Праф. Венскага ун-та (1902). У 1902 заснаваў т-ва «Псіхала-гічныя серады» (з 1908 Венскае псіха-аналіт. т-ва). 3 1938 у Вялікабрьгтаніі.
З.Фрэйд.
Распрацаваў шэраг метадаў лячэння хворых неўрозамі, якія склалі тэрапеў-тычную частку псіхааналізу: метад-ка-тарсіс, заснаваны на выяўленні ў стане гіпнозу бессвядомых псіхічных траўмаў з мэтай вызвалення ад іх пацыента; ме-тад вольных асацыяцый (аналіз выкла-дзеных пацыентам думак і адчуванняў, вызваленых ад унутр. цэнзуры: сумлен-ня, сораму, імкнення да ветлівасці, са-мапавагі і інш.); метады аналізу снаба-чанняў, памьшковых дзеянняў, абмовак пацыента і інш. («Даследаванне істэ-рыі», 1895, з І.Броерам; «Псіхапаталогія паўсядзённага жыцця», 1901). Развіваў тэорыю бессвядомых памкненняў, згод-на з якой у аснове ўсіх свядомых псі-хічных працэсаў ляжаць бессвядомыя. Сярод бессвядомых працэсаў вылучаў інстынктыўныя сексуальныя памкнен-
Універсальны фрэзерны станок (Германія): 1 — папярочны супарт: 2 — паваротная фрэзерная галоўка; 3 — стол; 4 — кансоль: 5 — станіна.
490 ФРЭЙДАМАРКСІЗМ
ні — лібіда. На яго думку, незадаволе-ныя сексуальныя памкненні выкліка-юць пакуты, якія выцясняюцца ў бес-свядомае, але ўплываюць на свядомасць і паводзіны чалавека. Сцвярджаў, што выцесненыя незадаволеныя сексуаль-ныя памкненні могуць выклікаць неў-розы, часам адыгрываюць станоўчую ролю шляхам сублімацыі — пераўтварэн-не энергіі гэтых памкненняў у твор-часць. Акрамя базіснага сексуальнага памкнення (лібіда) вылучаў дэструктыў-ныя, агрэсіўныя памкненні, якія, на яго думку, параджаюць 2 тыпы энергіі: стваральную («Эрас») і разбуральную («Танатас»), Развіваў псіхадынамічную тэорыю асобы («класічны псіхааналіз»), паводле якой структура псіхікі асобы ўключае 3 кампаненты («інстанцыі»): «ід» («Яно») — фундамент псіхікі, кры-ніца псіхічнай энергіі, якая складаецца з сукупнасці бессвядомых сексуальных і агрэсіўных памкненняў; «эга» («Я») — сукупнасць пераважна ўсвядомленых пазнавальных і выканаўчых функцый псіхікі; «суперэга» («Звыш-Я») — час-тка псіхікі, якая змяшчае сац. нормы, устаноўкі, маральныя каштоўнасці гра-мадства. Паводле Ф., канфлікт паміж «інстанцыямі» псіхікі прыводзіць да псіхічных захворванняў. Выцясненне і сублімацыю лічыў «ахоўнымі механіз-мамі», якія здымаюць напружанасць канфлікгу паміж кампанентамі псіхікі. Імкнуўся да пашырэння сферы псіха-аналізу на з’явы міфалогіі і рэлігіі («Та-тэм і табу», 1913; «Будучыня адной ілю-зіі», 1927; «Майсей і монатэізм», 1939), культуры («Незадаволенасць у культу-ры», 1930), маст. творчасці, грамадства і інш. Вучэнне Ф. стала адной з вядучых дакгрын 20 ст.; яно паўплывала на раз-віццё псіхалогіі і псіхіятрыі, л-ры і мас-тацтва, сацыялогіі, культуралогіі, педа-гогікі і інш. Гл. таксама Неафрэйдызм, Фрэйдызм.
Тв.: Рус. пер. — Пснхологня бессознатель-ного. М., 1990; Леонардо да Вннчн. Л., 1991; Пснхоаналнтнческне этюды. Мн., 1999; Псн-хоаналнз. Релнгня. Культура. М., 1992; О пснхоаналнзе: Пять лекцнй; Методака н тех-ннка пснхоаналнза. СПб., 1997; Остроумне н его отношенне к бессознательному; Страх; Тотем н табу. Мн., 1999; Пснхоаналнз н тео-рня сексуальноспі. СПб., 1998; Очеркн по псн-хологнн сексуальностн. Мн., 1999; Толкова-нне сновнденнй. Мн., 2000; Введенне в псн-хоаналнз: Лекцмн. СПб., 2001; По ту сторону прннцнпа удовольствня; Я н Оно. М.; Харь-ков, 2003.
Літ.: Д ж о н с Э. Жмзнь н творення Знг-мунда Фрейда: Пер. с англ. М., 1997; Хьелл Л., Знглер Д. Теорнн лнчностн: Основные положення, нсслед. н прнмененне: Пер. с англ. СПб., 1997. С. 105—160; Энцн-клопедня глублнной пснхолопш. Т. 1. Знгмунд Фрейд: Жнзнь. Работа. Наследае. М., 1998.
ВДз.Марозаў.
ФРЭЙДАМАРКЙЗМ, кірунак у фрэй-дызме, прыхільнікі якога імкнуліся да аб’яднання вучэнняў К.Маркса і З.Фрэйда. Асн. яго прадстаўнікі (В.Райх, Г.Маркузе) абгрунтоўвалі мэ-
тазгоднасць сінтэзу палажэнняў марк-сізму і фрэйдызму тым, што гэтыя ву-чэнні з’яўляюцца аднолькава крытыч-нымі і рэвалюцыйнымі. Распрацаваная Райхам «сексуальна-эканам.» тэорыя не абмяжоўвалася даследаваннем асобнага чалавека, а пашыралася на сац.-паліт. сферы грамадства — аўтарытарныя ін-стытуты, сац.-эканам. адносіны паміж людзьмі, ідэалагічныя рухі, у т.л. фа-шызм. Паводле Ф., сац. рэвалюцыя па-вінна арганічна спалучацца з рэвалю-цыяй сексуальнай, што прывядзе да вызвалення індывідаў ад маральных, сац. і эканам. абмежаванняў; толькі сек-суальнае разняволенне здольна вызваліць ад канфармісцкіх тыпаў характару, піто фарміруюцца наяўнымі формамі грамад-ства і сям’і, і прадухіліць таталітарызм і «субліміраванае рабства». Радыкальную версію Ф. прапанавалі Ф.Гватары і Ж.Дэлёз, якія распрацавалі тэорыю шызааналізу, які, на іх думку, закліка-ны дапамагчы людзям цалкам вызваліц-ца ад канфармізму і адкрыць шлях да здзяйснення іх жаданняў.