Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФТАРЙДЫ, хімічныя злучэнні фтору з іншымі элементамі. Вядомыя для ўсіх элементаў, акрамя гелію і неону. Адроз-ніваюць простыя Ф. (солі фторыстава-дароднай кіслаты, галагенфтарыды, ка-валентныя Ф. металаў і неметалаў), оксі-
фтарыды, гідрафтарыды, комплексныя Ф. і інш.
Ф. большасці металаў — цвёрдыя рэчывы з высокімі т-рамі плаўлення (напр., фтарыд натрыю NaF tm 996 °C). Ф. неметалаў — вадкасці ці газы, моцныя акісляльнікі. Боль-шасць гідралізуецца вадой, усе здольныя да пірагідролізу. Ф. сустракаюцца ў прыродзе (напр., флюарыт, крыяліт, селаіт). Аірымлі-ваюць непасрэдным злучэннем элементаў, узаемадзеяннем фторыставадароднай к-ты з металамі і інш. Выкарыстоўваюць для атры-мання фтору, урану, алюмінію, як флацірую-чыя агенты, дыэлектрыкі і інш.
ФТАРЫРАВАННЕ, 1) увядзенне атама фтору ў малекулу хім. злучэнняў. 2) Штучнае абагачэнне злучэннямі фтору пітной вады, харч. прадукгаў, зубной пасты і інш. з мэтай рэгулявання коль-касці фтарыд-іонаў у арганізме чалаве-ка. Ф. вады праводзяць на станцыях во-даачысткі (пры зыходнай канцэнтрацыі фтарыд-іонаў менш за 0,5 мг/л) раства-рэннем невял. колькасці гексафторасі-лікату (NaiSiFg) ці фтарыду натрыю (NaF) і інш. Прыродныя воды абяс-фторваюць.
ФТОР (лац. Fluorum), F, хімічны эле-мент VII групы перыяд. сістэмы, ат.н.9, ат.м. 18,9984, адносіцца да галагенаў. У прыродзе 1 стабільны нуклід 19F У зям-ной кары 6,5-10'2% па масе. Асн. міне-рал — флюарыт. Важны элемент для млекакормячых жывёл і чалавека (утва-рэнне зубоў і касцей). Адкрыў у 1771 швед. вучоны К.Шэеле, у свабодным стане вылучыў у 1886 франц. хімік А.Муасан. Назва Ф. ад грэч. phthoros гі-бель, разбурэнне.
Бледна-жоўты газ з рэзкім пахам, Іюп — 188,2 °C, шчыльн. 1,693 кг/м3 (0 °C). Самы электраадмоўны хім. элемент, моцны акіс-ляльнік. Энергічна ўзаемадзейнічае з вадой (вылучаецца кісларод) і вадародам (утвараец-ца фторысты вадарод HF). He ўгварае кісла-родных кіслот. Усе хім. элементы (акрамя ге-лію, неону і аргону) угвараюць усгойлівыя фтарыды. У прам-сці Ф. атрымліваюць элек-тролізам у расплаве калію дыгідратрыфтарыду KH2F3 пры 70—120 °C. Выкарыстоўваюць у вытв-сці фторарганічных злучэнняў і фтары-даў. Вельмі таксічны: раздражняе скуру, слі-зістыя абалонкі носа і вачэй. ГДК у паветры 0,15 мг/м3, у вадзе 0,7 мг/л (для фтарыд-іона).
Літ.: йснкава Н., Кобаясн Е. Фтор: Хнмня н прнмененме: Пер. с яп. М., 1982. а ц Чарнякова.
ФТОРАРГАНІЧНЫЯ ЗЛУЧЭННІ рэ-чывы, малекулы якіх маюць адзін або некалькі атамаў фтору, непасрэдна звя-заных з атамам вугляроду. У залежнасці ад колькасці атамаў фтору ў малекуле падзяляюцца на мона-, полі- і перфта-рыраваныя (усе атамы вадароду заме-шчаны на фтор). Агульная ўласцівасць Ф.з. — памяншэнне міжатамнай адлег-ласці з павелічэннем колькасці атамаў фтору ў малекуле.
Сінтэзаваны ў 19 ст. Сярод Ф.з. ёсць ана-лагі амаль усіх класаў арган. злучэнняў. Спо-сабы атрымання Ф.з.: замяшчэнне атама ва-
494 ФТОРВАЛАКНО
дароду дзеяннем элементарнага фтору (пра-мое фтарыраванне) або замяшчэнне атамаў галагену (звычайна хлор) у арган. злучэннях на атам фтору; замяшчэнне ОН-групы, напр., у спіртах, на атам фтору і інш. Выкарыстоў-ваюць Ф.з. для атрымання фтарапластаў, фторвалакна і фторкаўчукоў, фтарыраваных паверхнева-актыўных рэчываў, хладагентаў, таксама як змазачньы і ізаляцыйныя матэры-ялы, у медыцыне для наркозу, вырабу пратэ-заў і інш.
ФТОРВАЛАКНб, комплексная нітка, якую фармуюць з фторзмяшчальных высокамалекулярных злучэнняў, пераваж-на політэтрафторэтылену (ПТФЭ). Ус-тойлівае ў агрэсіўных асяроддзях, мае добрыя дыэл. ўласцівасці, нізкі каэф. трэння. Фізіялагічна няшкоднае.
Атрымліваюць Ф. фармаваннем з воднай дысперсіі ПТФЭ, у якой ёсць загушчальнік (напр., віскоза), з далейшай тэрмаапрацоўкай для спякання часцінак ПТФЭ і выдаленнем загушчальніку (валокны паліфен, тэфлон і інш.) або з фтарапластаў, растваральных у адэтоне (валакно фтарлон). Выкарыстоўваец-ца ў розных тэхн. матэрыялах і вырабах — тканых і нятканых матэрыялах для фільтра-вання звышагрэсіўных вадкасцей і газаў, у вытв-сці касм. скафандраў, электраізаляцый-ных матэрыялаў, у медыцыне (шыўны матэ-рыял) і інш.
ФТОРКАЎЧУКІ, фторарганіч-ныя каўчукі, фторэласта-м е р ы, прадукты полімерызацыі фтор-арганічных злучэнняў. Агульная форму-ла |(-CH2CF2-)X = (-CF2CFR-)y]„. Ад-розніваюць карба- і гетэраланцуговыя Ф. Найб. прамысл. выкарыстанне ма-юць карбаланцуговыя Ф. на аснове ві-нілідэнфтарыду — гал. чынам супалі-меры з трыфторхлорэтыленам, гекса-фторпрапіленам і інш. Гетэраланцуговыя Ф. маюць складаны сінтэз.
Мал. м. ад’ 10 тыс. да 1 млн., шчыльнасць 1800—1900 кг/м’. Раствараюцца ў кетонах, складаных эфірах, не раствараюцца ў вугле-вадародах, не набракаюць у вадзе. Асаблі-васць Ф. — спалучэнне высокай цеплаўстой-лівасці з хім. устойлівасцю да розных агрэсіў-ных асяроддзяў у шырокім інтэрвале т-р; ма-юць таксама добрыя фіз.-хім. ўласцівасці (газанепранікальнасць, неўзгаральнасць і інш.). Выкарыстоўваюцца пераважна ў вытв-сці розных ушчыльняльнікаў, якія эксплуатуюць пры т-ры вьшіэй за 200 °C, мембран, газатка-ных матэрыялаў.
ФТОРСІЛІКАТЫ, солі крэменефторыс-тавадароднай к-ты. Бязводныя Ф. рас-кладаюцца з угварэннем простых фта-рыдаў. У растворах Ф. падвяргаюцца шчолачнаму гідролізу з утварэннем гід-ратаванага аксіду крэмнію ці сілікатаў і фтарыдаў металаў. Пры ўзаемадзеянні з моцнымі канцэнтраванымі к-тамі Ф. раскладаюцца з угварэннем фторыста-вадароднай к-ты і фтарыду крэмнію. Атрымліваюць узаемадзеяннем крэме-нефторыстай к-ты з аксідам ці солямі металаў, таксама па рэакцыях замя-шчэння. Выкарыстоўваюць як кансер-ванты драўніны, у вытв-сці цэментаў, керамікі. флюсаў.
ФТОРЫСТАВАДАРОДНАЯ КІСЛАТА. плавікавая кіслата, раствор фторыстага вадароду ў вадзе, HF.
Бясколерная вадкасць, шчыльн. 1149 кг/м3 (пры 15 °C). Азеатропная сумесь мае 38,2% HF, іюл 114,5 °C. Слабая к-та, утварае солі — фтарыды, рэагуе са шматлікімі рэчывамі, у т.л. з аксідамі крэмнію (SiO2), малібдэну (МоОД, танталу (Ta2Os), вальфраму (WOj), ніобію (Nb2O.s) і сілікатамі. Атрымліваюць растварэннем фторыстага вадароду ў вадзе, воднай адсорбцыяй газападобных прадукгаў сернакіслага раскладання флюарьпу, пірагід-ролізам флюарытавых руд і фторзмяшчаль-ных адходаў. Выкарыстоўваюцца ў сінтэзе фтарыдаў, як кампанент раствораў для траў-лення шкла, кварцаў, матэрыялаў мікраэлек-тронікі, металаў і інш. Раздражняе слізістыя абалонкі. выклікае апёкі скуры.
ФТОРЫСТЫ ВАДАРОД, ф т о р а в a -д а р о д, злучэнне фтору з вадародам (HF).
Бясколерны газ ці вадкасць з рэзкім пахам, tM -83, 36 °C, txin 19,52 °C, шчыльн. вадкага 980 кг/м3. Малекулы звычайна асацыірава-ныя. Водны раствор — фторыставадародная кіслата. Рэагуе з металамі з утварэннем фта-рыдаў, з аксідамі — оксіфтарыдаў ці фтары-даў, замяшчае галагены ў галагенідах металаў. Добры растваральнік неарган. і арган. злучэн-няў. Агрымліваюць узаемадзеяннем флюары-ту (CaF2) з канцэнтраванай сернай к-той. Выкарыстоўваюць як каталізатар у арган. сін-тэзе, у вытв-сці хладонаў, фтарапластаў і інш. Таксічны, раздражняе дыхальныя шляхі, на скуры выклікае язвы і апёкі. ГДК у паветры 0,005 мг/м3, у вадзе 0,05 мг/л.
ФТЫЗІЯТРЫЯ (ад грэч. phthisis сухоты + iatreia лячэнне), раздзел клінічнай медыцыны, які вывучае прычыны, ме-ханізмы развіцця, эпідэміялогію тубер-кулёзу, распрацоўвае метады яго дыяг-ностыкі, лячэння і прафілактыкі. Вы-лучылася з тэрапіі. Выкарыстоўвае ком-плекс дыягнастычных метадаў: клінічных, рэнтгеналагічных, біяхім. і інш.
На Беларусі даследаванні па Ф. право-дзяцца ў НДІ пульманалогіі і фтызіятрыі, у Мінскім, Віцебскім, Гродзенскім мед. ун-тах. Асн. кірункі даследаванняў: рас-працоўка спосабаў дыягностыкі туберку-лёзу, павышэнне эфектыўнасці лячэння дэструкгыўных працэсаў ва ўмовах па-гаршэння радыеэкалагічнага стану пас-ля катастрофы на Чарнобыльской АЭС (1986), лазератэрапія пазалёгачнага ту-беркулёзу і інш. Уклад у развіццё Ф. зрабілі І.С.Гельберг. В.С.Кароўкін, М.МЛа-мака, Я.Ь.Меве, С.М.Ммкіх, ВХ\.Сюба, П.С.Крыванос і інш.
Літ: Внзель АА, Гурылева М.Э. Туберкулез. М., 1999; Савченко Н.Е., Ш п ш к о Е.Н. Меднцннская клнннческая наука // Наука Беларусн в XX столетнк. Мн., 2001. І.М.Семяненя.
ФУА (Foix), гістарычная вобласць на Пд Францыі, у Пірэнеях, на мяжы з Іс-паніяй. У дэпартаменце Ар’еж. Пл. каля 3 тыс. км2. Нас. каля 140 тыс. ж. (2000). Гал. горад — Фуа. Здабыча жал. руды, каляровых металаў. На базе ГЭС развіта элекграметалургія. У гарах — авечкага-доўля.
ФЎТА (ад лац. fuga бег, уцё.кі), поліфа-нічны муз. твор, засн. на імітацыйным
правядзенні ва ўсіх галасах адной, радзей дзвюх і болей тэм па пэўным танальна-гарманічным плане; найвышэйшая форма поліфаніі.
Адрозніваюцца колькасцю тэм (простыя — на адну тэму, двайныя — на 2, трайныя — на 3 і г.д.) і галасоў (найб. пашыраны 3- і 4-галосыя). Тэма Ф. выразная, вобразна акрэс-леная. Раздзелы Ф.: экспазіцыя, дзе тэма праводзіцца па чарзе ўсімі галасамі ў гал. і дамінантавай танальнасцях, распрацоўка з больш свабодным танальным планам, рэпры-за — заключная частка з перавагай гал. та-нальнасці і больш сціллым паследаваннем імітацый (стрэта). Асн. раэдзелы, а часам асобныя правядзенні тэмы злучаюцца інтэр-медыямі. Развівалася ў 17 ст. з канцоны, ры-чэркара, матэта, дасягнула кульмінацыі ў творчасці І.С.Баха і не страціла значэння да нашага часу. Часта Ф. папярэднічае прэлюдыя ці інш. ўступная п’еса імправізац. складу (фантазія, таката). Можа ўваходзшь у санат-ны, сюітны ці варыяцыйны цыкл, у буйную вак.-сімф. кампазіцыю (араторыя, меса і інш.). У бел. музыцы вядомы Ф. для фп. Дз.Камінскага.
Літ:. Золотарев ВА Фуга. 3 нзд М., 1965; Теорня фугн: Сб. Л., 1986. А.А.Саламаха.
ФУГАВАЛЬНЫ СТАНОК (ад ням. Fuge стык. шво; fugen фугаваць), дрэва-апрацоўчы станок для прамалінейнага стругання (фрэзеравання) або стругання пад вуглом (фугавання) брускоў ці шчытоў па плоскасцях або кантах. Бы-ваюць аднабаковыя (рэжучы інстру-мент — гарыз. нажавы вал з 2—4 на-жамі) і двухбаковыя (маюць другі рабо-чы орган — верт. нажавую галоўку; ап-рацоўваюць адначасова 2 сумежныя паверхні загатоўкі пад прамым вуглом). Звычайна маюць здымны або стацыя-нарны механізм падачы матэрыялу ў зо-ну рэзання.