Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ:. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. С. 608—609.
В. С.Лабезнікаў, У.С.Пасэ.
ФРЫЧ (Fric) Марцін (29.3.1902, Пра-га — 26.7.1968), чэхаславацкі кінарэ-жысёр; адзін з заснавальнікаў нац. кіна-мастацтва. Нар. арт. Чэхаславакіі (1965). Працаваў у т-ры, кіналабараторыі. Пер-шыя фільмы «ІІатэр Войцех» (1928), «Арганіст сабора св. Віта» (1929). Сярод найб. значных фільмаў: камедыі «Гэй, руп!» (1934), «Свет належыць нам» (1937), «Пекар імператара» (1951), гіст. «Янашык» (1936, прыз Міжнар. кіна-фестывалю ў Венецыі), «Сцеражыся!» (1947), гіст.-рэв. «Загартаваныя» (1950, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карла-вых Варах, Чэхія), біягр. «Тайна крыві» (1953). Зняў таксама фільмы «Р'эвізор» (1933), «Белая спражка» (1960), «Людзі з фургонаў» (1966). Дзярж. прэміі Чэ-хаславакіі 1950, 1951.
ФРЫЧЫНСКІ Якуб Побуг, рэжысёр і акцёр 18 ст. Харунжы, камендант няс-віжскага кадэцкага корпуса кн. М.К.Ра-дзівіла Рыбанькі. Акцёр-аматар і рэжы-сёр т-ра Ф.У.Радзівіл, у 1746—53 аба-вязковы ўдзельнік спектакляў у Нясві-жы і Альбе. У камедыі «Дасціпнае каханне» Ф.У.Радзівіл выканаў ролю
Дзіяны. Навучаў кадэтаў сцэн. мастац-тву, рыпаваў іх да ўдзелу ў дра,м. і ба-летных спектаклях. У 1750 удзельнічаў у арганізацыі друкарні ў Нясвіжы. У 1754 у Жоўкве (г. Несцераў, Украіна) выдаў «Камедыі і трагедыі» Ф.У.Радзівіл.
К. фон Фрыш. Р.АК.Фрыш.
ФРЫЧЭ Уладзімір Максімавіч (27.10.1870, Масква — 4.9.1929), рускі літаратуразнавец, мастацтвазнавец. Акад. AH СССР (1929). Скончыў Маскоўскі ун-т (1894), у 1904—10 выкладаў у ім. Кіраваў Ін-там мовы і л-ры (з 1922), літ. аддзеламі Ін-та чырв. прафесуры і Камуніст. акадэміі. Друкаваўся з 1895 (літ.-крытьгчныя фельетоны). Працы па праблемах сацыялогіі мастацтва, у т.л. зах.-еўрап. мадэрнізму: «Нарысы па гіс-торыі заходнееўрапейскай літаратуры» (1908), «Фрэйдызм і мастацтва» (1925), «Сацыялогія мастацгва» (1926), «Пра-блемы мастацгвазнаўства» (1930) і інш. У працах Ф. выявіўся вульгарны сацыя-лагізм.
ФРЫШ (Frisch) Карл фон (20.11.1886, Вена — 12.6.1982), нямецкі вучоны ў галіне фізіялогіі і эталогіі. Замежны чл. Лонданскага каралеўскава т-ва. Скон-чыў Венскі ун-т (1910). 3 1919 і з 1925 у Заал. ін-це г. Мюнхен, з 1921 у Ростак-скім, з 1923 у Брэслаўскім ун-тах (ця-пер г. Вроцпаў, Польшча). 3 1950 праф. Мюнхенскага ун-та. Навук. працы па вывучэнні органаў пачуццяў рыб і нася-комых, інстынкгыўных паводзінах жы-вёл. Расшыфраваў механізм перадачы інфармацыі пчоламі («танцы пчол»). Прэмія ЮНЕСКА 1959. Нобелеўская прэмія 1973 (з К.Лорэнцам і Н.Тынберге-нам). В.Ф.Ермакоў.
ФРЫШ (Frisch) Макс (н. 15.5.1911, г. Цюрых, Швейцарыя), швейцарскі пісь-меннік. Ганаровы чл. Марбургскага ун-та. Вучыўся ў Цюрыхскім ун-це, скончыў Цюрыхскую вышэйіпую тэхн. школу. Піша на ням. мове. Аўтар сац.-псіхал. раманаў «Юрг Райнхарт» (1934), «Homo Faber» (1957), «Штылер» (1959), «Назаву сябе Гантэнбайн» (1964), апо-весцей «Вільгельм Тэль для школы» (1971), «Манток» (1975), «Чалавек з’яў-ляецца ў эпоху галацэну» (1979), «Сіняя барада» (1982) і інш., у якіх праблемы ідэнтычнасці чалавека — яго маскі і сутнасці, асобы і грамадства. Для яго прозы характэрны сюжэтная напружа-насць, псіхалагізм, фрагментарнасць аповеду, гульнявы прынцып. У п’есах «Яны зноў спяваюць» (1946), «Санта Крус» (1947), «Граф Эдэрланд» (1951), «Дон Жуан, або Любоў да геаметрыі» (1953), «Бідэрман і падпальшчыкі» (паст. 1958), «Авдора» (1961), «Біягра-фія: Гульня» (1967), «Трыпціх» (1978) і інш. праблемы сац.-псіхал. каранёў фа-шызму, небяспекі атамнай катастрофы, бездухоўнасці грамадства. Яго п’есы-па-рабалы, п’есы-прытчы пазначаны вы-разнай эксперыментальнасцю, сэнсавай незавершанасцю, размытасцю межаў паміж рэальным і ўмоўным, сумяшчэн-нем элементаў трагедыі, камедыі і фар-са. Аўтар аўгабіягр. кніг, дзённікаў, на-вел.
Тв:. Рус. пер. —Язбр. пронзв. Т. 1—3. М., 1991; Трнптнх: Пьесы. М.; Харьков, 2000.
Літ.: Фрадкнн Н.М. Вопросы Макса Фрнша // Лнтература Швейцарнн. М., 1969; Затонскнй Д.В. Театр Фрнша н Дюр-ренматга // Затонскнй Д.В. Зеркала нскус-ства. М., 1975. Е.А.Ляеонава.
ФРЫШ (Frisch) Рагнар Антон Кітыль (3.3.1895, Осла — 31.1.1973), нарвежскі эканаміст. Чл. Нарвежскай АН, ганаро-вы чл. Нац. АН ЗША, Вялікабрытаніі, Швецыі і інш. Скончыў ун-т у Осла (1919). У 1926—65 выкладчык, з 1931 дырэктар Ін-та эканомікі ун-та ў Осла. У 1930 выкладаў у Іельскім ун-це, у 1933 у Сарбоне. Распрацаваў дынаміч-ную мадэль эканам. цыкла, сістэму нац. рахункаў, мадэлі прыняцця рашэння для эканам. планавання, увёў тэрмін «эканаметрыка» (выкарыстанне матэма-тыкі ў эканам. тэорыі і даследаваннях).
Фрэгат 487
Навук. працы па аналізу стат. канфлю-энцыі з дапамогай поўных рэгрэсіўных сістэм, тэорыі вытв-сці і інш. Нобелеў-ск»я прэмія 1969 (з Я.Гынбергенам).
ФРЭАТАФІТЫ [ад грэч. phrear (phreatas) калодзеж, басейн + ...фіт], расліны з глыбока размешчанай каранё-вай сістэмай, якія ў якасці крыніц віль-гацг выкарыстоўваюць грунтавыя воды. Напр., фінікавая пальма (расце ў аазі-сах). З’яўляюцца індыкатарамі глыбіні залягання грунтавых вод і ступені іх за-салення (напр., лакрычнік голы).
ФР^БЕЛЬ, Фробель (Frobel) Фрыд-рых (21.4.1782, Обервайсбах, Герма-нія — 21.6.1852), нямецкі педагог. Скончыў Гётынгенскі і Берлінскі ун-ты (1913). Ствараў выхавальныя ўстановы для дзяцей дашкольнага ўзросту ў вёс-ках Цюрынгіі. У 1833—40 узначальваў сіроцкі прытулак у г. Бургдорф. У 1851 гэтыя ўстановы зачынены ўладамі, a Ф. абвінавачаны ў прапагандзе сацыя-ліст. ідэй і атэізму. На яго погляды паў-плывалі пед. канцэпцыя І.Г.Песталоці, ідэі ням. класічнай філасофіі. Адстой-ваў прынцыпы даступнасці адукацыі для ўсіх дзяцей і дэмакр. падыход да адукац. палітыкі. Лічыў, што ўсебаковае развіодё асобы магчыма, калі пед. пра-цэс накіраваны на стварэнне непарыў-ных сувязей паміж мысленнем і дзеян-нем, пазнаннем і ўчынкамі, ведамі і ўменнямі. Развіццё здольнасцей чалаве-ка звязваў з яго прац. дзейнасцю. Рас-працаваў тэорыю гульні і методыку ру-хавых гульняў. Яго канцэпцыя паўплы-вала на ввілучэнне дашкольнай педагогікі ў самаст. пед. дысцыпліну; сістэма вы-хавання стала пашыранай у краінах Зах. Еўропы, ЗША, Расіі і інш. У 1871— 1917 дзейнічалі Петраградскія фрэбе-леўскія курсы, у 1908—17 — Фрэбелеў-скі жан. пед. ін-т у Кіеве.
Тв.: Рус. пер. — Будем жнть для свонх де-тей: Сгатьн, советы м рекомендацмн. М., 2001. В.А.Архіпава.
ФРЭГАТ (ад франц. fregate і італьян. fregata), 1) у парусным ваен. флоце 17 — 1-й пал. 19 ст. драўляны 3-мачта-вы карабель для разведкі і канвойнай службы. Меў 2 батарэйныя палубы
Брытанскі фрэгат «Броадсвард». Канец 20 ст.
488 Фрэдра
(закрытую і адкрытую), да 60 гармат і большую скорасць, чым лінейны кара-бель. Выкарыстоўваўся ў час Крымскай вайны 1853—56, грамадз. вайны 1861 — 65 у ЗША і інш. 2) У 2-ю сусв. вайну баявы карабель, аналагічны вартавому (Вялікабрытанія), пераходны тып паміж крэйсерам і эскадраным мінаносцам (ЗША). Прызначаўся для процілодач-най і проціпаветр. абароны баявых ка-раблёў і канвояў транспартаў. Меў ар-тыл. і тарпеднае ўзбраенне. 3) Сучасны карабель у BMC некат. дзяржаў для процілодачнай і проціпаветр. абароны. Водазмяшчэнне да 4000 т, мае ракетна-артыл. ўзбраенне і ўстаноўкі рэактыў-ных бомбакідальнікаў.
Літ.: Мнхайлов М. A, Баскаков М.А Фрегаты, крейсера, лннейпые кораблм. М., 1986; Даннлов AM. Лннейные ко-раблн м фрегаты русского парусного флота. Мн., 1996. У.Я.Калаткоў.
Фрэгат BMC Індыі (праект 11356. вытвор-часць Расіі). Пач. 21 ст.
ФРЙДРА (Fredro) Аляксандр (20.6.1793, в. Сурохаў Падкарпацкага ваяв., Поль-шча — 15.7.1876), польскі драматург. Жыў пераважна ў Львове (Украіна). Друкаваўся з 1816. Вядомасць прынесла сатыр. п’еса «Пан Гельдгаб» (паст. 1821). У драматургіі апіраўся на трады-цыі Асветніцтва і на жывую тэатр. пра-кгыку, у жанр камедыі прыўнёс новы сац.-быт. змест, сцэн. мову наблізіў да размоўнай. У камедыях «Муж і жонка» (паст. 1822), «Чужаземшчына», «Новы Дон-Кіхот, або Сто вар’яцтваў» (абедзве паст. 1824), «Дамы і гусары» (1826) но-равы і побьп польскай шляхты. Высо-кім рэаліст. майстэрствам і псіхалагіз-мам адметныя фарсава-гратэскавыя ка-медыі «Дзявочыя абяцанні, або Магне-тызм сэрца» (1834), «Помста» (паст. 1834), «Пан Явяльскі» (1835), «Пажыц-цёвая рэнта» (1845), «Цётачка» (1858). П’есы Ф. адыгралі значную ролю ў раз-віцці польскага рэаліст. т-ра. Аўтар ус-
памінаў «3 пятага на дзесятае» (апубл. 1880). На Беларусі яго п’есу «Дамы і гуса-ры» ставілі Бел. т-р імя Я.Купалы (1921, 1957), Бел. т-р імя Я.Коласа (1965), абл. драм. т-ры: Гродзенскі (1964, 1968), Магі-лёўскі драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча (1995), Брэсцкі драмы і музыкі (1997).
Тв.: Pisma wszystkie. Т. 1—13. Warszawa, 1955—69; Рус. пер. — йзбранное. М., 1987; Комедан. М., 1956.
ФРЙДРЫКСАН (Fredriksson) Герт Фрыдальф (н. 21.11.1919, г. Іёнчэпінг, Швецыя), шведскі спартсмен (весла-ванне на байдарках). Чэмпіён XIV, XV, XVI і XVII Алімп. гульняў (на байдар-цы-адзіночцы на дыстанцьгі 1000 м — у 1948, Лондан; 1952, Хельсінкі; 1956, г. Мельбурн, Аўстралія; на адзіночцы на цыстанцыі 10 тыс. м — у 1948, 1956; на цвойцы на дыстанцыі 1000 м — у 1960, Рым); сярэбраны (1952) на адзіночцы на дыстанцыі 10 тыс. м і бронз. (1960) пры-зёр на адзіночцы на дыстанцыі 1000 м. Чэмпіён свету на адзіночцы (1948 — на дыстанцыі 1000 м і ў эстафеце 4x500 м; 1950 — 1000 м; 1954 — 500, 1000 м, 4x500 м), сярэбраны (1950 — 4x500 м; 1958 — 500 м) і бронз. прызёр (1958 — 1000 м, 4x500 м).
ФРЭДЭРЫК IX (Frederik; 11.3.1899, за-мак Зоргенфры каля Лінгбі, Данія — 14.1.1972), кароль Даніі [1947—72]; контр-адмірал (1945). 3 дынастыі Глюкс-бургаў. Шмат разоў быў рэгентам у час хваробы свайго бацькі караля Крысція-на X [1912—47], у т.л. ў час крызісу 1942—43 у адносінах Даніі з ням.-фаш. акупантамі. Пры Ф/ IX самакіраванне атрымалі Фарэрскія а-вы (1947), пачаў-ся працэс ігггэграцыі Даніі ў зах. еўрап. рэгіянальныя арг-цыі (Савет Еўропы, Еўрап. эканам. супольніцтва, НАТО і інш.). Падпісаў новую канстьггуцыю, паводле якой уведзены аднапалатны парламент (фолькетынг) і пераемнасць манархіі па жаночай лініі. Пасля смерці Ф. IX дацкі прастол заняла яго дачка Маргрэтэ II.
ФРЭДЭРЫК-ЛЕМЕТР [Frederick-Le-maitre; сапр. Л е м е т р (Lemaitre) Ан-туан Луі Праспер; 29.7.1800, г. Гаўр, Францыя —26.1.1876], французскі ак-цёр. 3 1816 выступаў у дэмакр. т-рах бульвараў Парыжа. Прадстаўнік дэмакр. рамантызму і пачынальнік рэалізму ў франц. т-ры. Рэфарматар сцэн. мастац-тва — адмовіўся ад класіцысцкага прын-цыпу ідэалізацыі вобразаў. Сярод ро-ляў: Рабер Макер («Заезны двор Адрэ» Анцье, Сент-Амана і Паліянта), Джэна-ра, Руі Блаз («Лукрэцыя Борджа», «Руі Блаз» В.Гюго), бацька Жан («Парыжскі анучнік» Ф.Пія), Жорж дэ Жэрмані («Трыццаць гадоў, ці Жыццё гульца» В.Дзюканжа).