Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФРбНДА (франц. fronde прашча), гра-мадска-паліт. рух супраць абсалютызму ў Францыі ў 1648—53. Назвы «Ф.» і «франдзёры» яго ўдзельнікі прынялі з пагарды да 1-га міністра Францыі Лж.Мазарыні, які здзекліва параўнаў іх з падлеткамі, што дапякалі паліцыю стральбой з дзіцячых прашчаў (фронд). Ф. выклікана бедствамі Трыццацігадо-вай вайны 1618—48 і жорсткай падатко-вай палітыкай Мазарыні, якога пад-трымлівала каралева-рэгентка пры ма-лалетнім Людовіку XIV Ганна Аўстрый-ская. На 1-м этапе Ф. (1648—49) Парыжскі парламент і звязаныя з ім ко-лы буржуазіі аб’ядналіся ў барацьбе супраць абсалютызму з антыфеад. рухам нар. мас Парыжа. Спроба Мазарыні арыштаваць лідэраў апазіцыі выклікала ў Парыжы паўстанне 26—27.8.1648. Мазарыні паспешліва заключыў Вест-фальскі мір 1648. Каралеўскія войскі да сак. 1649 трымалі Парыж у аблозе. У выніку кіраўнікі Ф. пайшлі на пагад-ненне з каралеўскім дваром. Т.ч. «Пар-ламенцкая Ф.» скончылася, але ў пач. 1650 грамадскую апазіцыю абсалютызму ўзначалілі арыстакратычныя прыдвор-ныя колы («Ф. прынцаў»), якія дамага-ліся толькі выгад для сябе ў выглядзе
грашовых выплат, пасад і інш. (адсюль выраз «франдзіраваць»— знаходзіцца ў няпоўнай, непрынцыповай апазіцыі). У 1651 франдзёры-арыстакраты дамагліся адстаўкі і высылкі Мазарыні, але неўза-баве .ён вярнуўся з наёмнымі войскамі. Пачалася спусташальная міжусобная вайна, падчас якой «Ф. прынцаў» ка-рысталася ваен. дапамогай Іспаніі. У 1652—53 каралеўскія войскі нанеслі шэраг паражэнняў франдзёрам і іспан-цам. Адначасова Мазарыні шляхам па-дачак і ўступак дамогся прымірэння з большасцю знатных франдзёраў. Да ся-рэдзіны 1653 антыфеад. рух у Парыжы, Бардо і інш. месцах падаўлены. Пара-жэнне Ф. спрыяла ўстанаўленню ў нас-тупныя гады неабмежаванага самадзяр-жаўя Людовіка XIV. П.А.Тупік.
ФРОНТ [франц. front ад лац. frons (frontis) лоб, пярэдні бок), 1) аператыў-на-стратэг. аб’яднанне ўзбр. сіл, якое ствараецца звычайна з пачаткам вайны для вырашэння аператыўна-стратэгг за-дач на кантынент. тэатры ваен. дзеян-няў. Як правіла, задачы выконвае ва ўзаемадзеянні з інш. Ф., аб’яднаннямі і злучэннямі розных відаў узбр. сіл, а ў некат. выпадках і самастойна. У 1-ю сусв. вайну ў Расіі было 5' Ф.; у Вял. Айч. вайну ў СССР — больш за 10. На тэр. Беларусі ў розныя часы дзейнічалі: Зах., Цэнтр., Бел., Калінінскі, по-тым — 1-ы, 2-і, 3-і Бел.; 1-ы і 2-і Пры-балт. франты. У арміях ЗША, Вяліка-брытаніі, Германіі і інш. аператыўна-стратэг. аб’яднаннямі былі групы армій, у Японіі — Ф., якія выконвалі апера-тыўныя задачы. 2) Лінія, на якой раз-горнуты перадавыя падраздзяленні (лі-нія межавання з праціўнікам на тэатры ваен. дзеянняў). 3) Раён (паласа, зона) тэрыторыі, дзе вядуцца баявыя дзеянні (у разуменнях «Ф.» і «тыл»). 4) Бок ба-явога парадку (аператыўнага пастраен-ня) войск, павернуты да праціўніка і інш. 5) Бок строю, у які ваеннаслужа-чыя павернуты тварам (машыны — пя-рэдняй часткай).
«ФРОНТ», газета Выканаўчага к-та з’езда салдацкіх, рабочых і сял. дэпута-таў Заходняга фронту. Выдавалася з 6(19).5 да 20.11(3.12).1917 у Мінеку на рус. мове штодзённа. Змяшчала паста-новы і рэзалюцыі франтавога з’езда, ін-струкцыі па стварэнні салдацкіх к-таў, справаздачы пасяджэнняў Выканаўчага к-та Зах. фронту (Выкамзаха). Асн. ўва-гу аддавала дэмакратызацыі армейскага жыцця. Мела пастаянныя рубрыкі: «Афі-цыйны аддзел», «У франтавым камітэ-це», «Лісты ў рэдакцыю» і інш. З’яўля-лася трыбунай Камітэта выратавання рэвалюцыі Заходняга фронту, перасцера-гала ад небяспекі грамадз. вайны і контррэвалюцыі. Пасля выхаду бальша-віцкай фракцыі з Выкамзаха выступала ў падтрымку ідэі стварэння аднароднага дэмакр. ўрада. Апошнія нумары пры-свечаны падрыхтоўцы да склікання 2-га франтавога з’езда і да выбараў ва Уста-ноўчы сход. У сувязі з пераабраннем
Выканаўчага к-та выхад газеты спыне-ны. Замест яе з 1(14).12.1917 выходзіла газ. «Советская правда». М.Я.Сяменчык.
«ФРОНТ», Студэнцкая ляві-ц а «Ф р о н т», дэмакратычная арг-цыя студэнтаў і выкладчыкаў Віленскага ун-та ў 1933—36. Налічвала некалькі дзесяткаў прадстаўнікоў польскай, бел., літ. і яўр. нацыянальнасці. Некат. з удзельнікаў apr-цыі былі членамі КПЗБ і КСМЗБ, таму яе дзейнасць праходзіла пад ідэйным уплывам КПЗБ. Кіраўнікі арг-цыі У.Дэмбінскі і С.Ендрыхоўскі. Члены «Ф » выступалі ў абарону правоў нац. меншасцей, супраць вялікадзярж. шавінізму і антысемітызму, крытыкава-лі капіталіст. лад. У жн. 1935 — сак. 1936 арг-цыя выдавала легальную двух-тыднёвую газ. «Poprostu» («Папросту»). Пасля закрыцця яе ўладамі з чэрв. 1936 выходзіла газ. «Karta» («Старонка», выйшлі 4 нумары). Пасля арганізавана-га ўладамі ў студз. 1936 працэсу 11-і над актывістамі «Ф.» арг-цыя перайшла на нелегальнае становішча. У маі 1936 Дэмбінскі і Ендрыхоўскі, якія прадстаў-лялі Зах. Беларусь, удзельнічалі ў рабо-це антыфашысцкага кангрэса дзеячаў культуры 1936 у Львове. Пасля арышту ў чэрв. 1936 акгыву «Ф.» Дэмбінскі і Ендрыхоўскі былі прыгавораны да 4 гадоў турмы кожны. У.Ф.Ладысеў, І.П.Хаўратовіч
ФРОНТ АТМАСФЕРНЫ. фронт трапасферны, пераходная зона ў трапасферы паміж паветранымі масамі з рознымі фізічнымі ўласцівасцямі. Ха-рактарызуецца рэзкай зменай т-ры, ціс-ку і вільготнасці паветра. Прасціраецца ў выглядзе вузкіх (некалькі дзесяткаў кіламетраў) палос на сотні і тысячы кі-ламетраў. Узнікае пры набліжэнні і сус-трэчы мас халоднага і цёплага паветра ў ніжніх слаях або па ўсёй трапасферы, ахоплівае слой паветра магутнасцю да некалькіх кіламетраў. Халоднае паветра як больш шчыльнае прылягае да паверх-ні зямлі, мае форму вострага кліна, па-радак велічыні нахілу франтальнай па-верхні да гарызантальнай (тангенс вугла нахілу) 0,01—0,001. Ф.а., які перамя-іпчаецца ў бок халоднага паветра, наз. цёплым, а наадварот — халодным. У франтальнай зоне развіваюцца воблач-ныя сістэмы, выпадаюць франтальныя ападкі, фарміруюцца цыклоны і анты-цыклоны. На клімат Беларусі вял. ўплыў маюць атм. працэсы, звязаныя з арк-тычным фронтам і палярным фронтам.
ФРОНТ ВЫЗВАЛЁННЯ МАЗАМБІКА (ФРЭЛІМО; Frente de Libertafao de Mozambique — FRELIMO), масавая ap-ганізацыя ў Мазамбіку. Засн. ў 1962 ма-замбікскімі патрыётамі для кіраўніцтва ўзбр. барацьбой супраць партуг. калан. панавання (скінута ў 1975). У 1977 на яго аснове створана кіруючая партыя ФРЭЛІМО. Гл. таксама раздз. Гісторыя ў арт. Мазамбік.
ФРОНТ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ВЫЗВА-ЛЁННЯ (ФНВ); алжырская паліт. пар-
тыя, якая ў 1954—62 узначальвала узбр. барацьбу алжырцаў супраць франц. ка-лан. панавання. Створаны 1.11.1954. У 1962—92 — кіруючая партыя ў Алжы-ры. У 1962—65 пад кіраўніцтвам А.Бен Белы праводзіў курс на сацыяліст. пе-раўтварэнні. 3 прыходам у 1965 да кі-раўніцтва ФНВ Х.Бумедзьена перайшоў на больш па.мяркоўныя пазіцыі. Нар. хваляванні ў 1987 прымусілі кіраўніцгва ФНВ на чале з Ш.Бенджэдзідам пачаць дэмакратызацыю паліт. рэжыму. У студз. 1992 пасля перамогі ісламістаў на парламенцкіх выбарах кіраўніцтва ФНВ перадало ўладу ваенным. Цяпер апазі-цыйная партыя Алжыра.
ФРОНТ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ВЫРА-ТАВАННЯ (ФНВ; Frontul Salvarn Nationale) у Р у м ы н і і, масавая грамад-ска-паліт. apr-цыя ў канцы 1980 — пач. 1990-х г. Узнік у ходзе снежаньскіх па-дзей 1989, калі была скінуга дыктатура Н.Чаўшэску. Створаны 26.12.1989 Савет ФНВ (старшыня І.Іліеску) распусціў усе тагачасныя дзярж. струкгуры і ўзяў на сябе ўсю паўнату дзярж. улады, абвяс-ціў пераход краіны да дэмакратыі і ры-начнай эканомікі, сфарміраваў часовы ўрад на чале з П.Романам. 3 лют. 1990 ФНВ у складзе Часовага савета нац. згоды. Пасля выбрання 20.5.1990 парла-мента (70% месцаў у ФНВ) і прэзідэнта Румыніі (Іліеску; ФНВ узначаліў Ро-ман) ФНВ фармальна страціў уладныя функцыі, а з фарміраваннем у краіне ў пач. 1990-х г. шматпарт. сістэмы сышоў з паліт. арэны. Частка яго членаў у 1992 утварыла Дэмакр. ФНВ (з ліп. 1993 Партыя сац. дэмакратыі).
ФРОНТ ХВАЛІ, пярэдні край адзіноч-най ці абмежаванай хвалі. які аддзяляе ўзбураную частку асяроддзя (поля) ад неўзбуранай. Распаўсюджванне хвалі адбываецца ў напрамку нармалі да Ф.х. і можа разглядацца як рух Ф.х. праз асяроддзе. Фронт працяглых (у часе і ў прасторы) хваль — тое, што хвалевая паверхня.
ФРОСТ (Frost) Роберт Лі (26.3.1874, г. Сан-Францыска, ЗША — 29.1.1963), амерыканскі паэт. Вучыўся ў Гарвард-скім ун-це. У 1912—15 жыў у Англіі, дзе выйіпла яго першая кн. «Воля хлоп-чыка» (1913). Рэаліст. тэматыка, «паэзія штодзённага», выкарыстанне гутарко-вай мовы выявілі яго погляд на этьгч-ныя і сац. праблемы эпохі (зб. «На поў-нач ад Бостана», 1914). У зб-ках «Нью-Гэмпшыр» (1923), «Далёкі хрыбет» (1936) і інш. адчуванне трагічнай страты жы-вога кантакту чалавека з прыродай, крызісу сучаснай механістычнай цывілі-зацыі. Лірычныя вершы кніг «Дрэва-сведка» (1942), «Вятроўнік» (1947), «На высечцы» (1962) адзначаны глыбінёй думкі і народнасцю, арьпінальным па-эт. бачаннем і належаць да шэдэўраў англамоўнай паэзіі.
Тв.: Рус. пер. — йзбр. лнрнка. М., 1968; Стмхм = Poems. М., 1986; Немзбранная до-рога. СПб., 2000.
ФРУМКІН
481
Літ.: Зверев А.Р. Фрост // Пнсателн США: Краткме творч. бмогр. М., 1990.
ФРОЎАРД (Froward), мыс на п-ве Брансуік (Чылі), у Магеланавым пралі-ве, самы паўд. пункт мацерыковай ч. Паўд. Амерыкі (53°54' паўд. ш. і 71°18' зах. д.). Мыс Горн размешчаны на вос-траве.
А.Н.Фрумкін.
ФРУАСАР (Froissart) Жан (каля 1337, г. Валансьен, Францыя — пасля 1404), французскі храніст і паэт. Служыў пры двары англ. караля, потым франц. зна-ці. Гісторык франц. і англ. рыцарства; у «Хроніках» апісаў ваен. і паліт. падзеі 1327—1400 (гал. ч. Стогадовай вайны 1337—1453), мяняў паліт. арыентацыю адпаведна інтарэсам сваіх апекуноў (пер-шапачаткова англічан, потым францу-заў). Для збору матэрыялу падарожнічаў па Англіі, Францыі, Іспаніі, Італіі, так-сама выкарыстаў працы льежскага хра-ніста Ж.Лебеля. 3 канца 15 ст. «Хроні-кі» шмат разоў выдаваліся, аказалі ўплыў на хранаграфію (асабліва англ.) 15—16 ст. Вершы і паэмы Ф. напісаны ў духу куртуазнай літаратуры.
Тв.: Рус. пер. —Любовный плен. М., 1994.
ФРУКТбЗА, левулёза, ф р у к т о -в ы ц у к а р, СвН ігОе, монацукрыд з групы гексоз, ізамер глюкозы. Вылуча-на ў 1847. Пашырана ў прыродзе, пры-сутнічае ў ягадах, садавіне, агародніне, мёдзе і інш. Уваходзіць у састаў аліга-цукрыдаў і поліцукрыдаў. У арганізме ча-лавека і жывёл Ф. адыгрывае важную ролю ў энергет. абмене. Удзельнічае таксама ў падтрыманні тургару расл. клетак.