• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФРЫДЭЛЬ (Friedel) Шарль (12.3.1832, г. Страсбур, Францыя — 20.4.1899), французскі вучоны ў галіне хіміі і міне-ралогіі. Чл. Парыжскай АН (1878). За-межны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1894). Скончыў Страсбурскі ун-т (1852). 3 1876 праф. Парыжскага ун-та. Навук. працы па пытаннях каталітычнага арган. сінтэ-зу. Упершыню сінтэзаваў шэраг арган. злучэнняў, у т.л. малочную, мелесіна-вую і мезакамфарную к-ты, другасны прапілавы спірт, ацэтафенон, гліцэры-ну. Сумесна з амер. хімікам Дж.Крафт-сам адкрыў метад алкіліравання і ацылі-
    равання араматычных злучэнняў (1877; рэакцыя Ф. — Крафтса). Штучна атры-маў кварц, рутыл, тапаз.
    ФРЫЗ (франц. frise), 1) у архітэктурных ордэрах сярэдняя ч. антаблемента, па-між архітравам і карнізам. У дарычным ордэры Ф. расчляняецца на метопы і трыгліфы, у іанічным і карынфскім — запаўняецца суцэльнай стужкай рэлье-фу або пакідаецца пустым. Вядомы ў архітэктуры Стараж. Грэцыі. Пашыра-ны ў стылях класіцызму і ампір. 2) У дэкар. скулыггуры і манум. жывапісе Ф. — выяўл. ці дэкар. кампазіцыя ў выглядзе гарыз. паласы на верхняй ч. сцяны ўнутры ці звонку будынка, часам аформленая рэльефам, арнаментыкай у тэхніцы сграфіта.
    Фрызы
    Фрыз старажытнагрэчаскага храма.
    ФРЫЗСКАЯ МОВА, адна з германскіх моў (зах.-германская падгрупа); мова фрызаў. Пашырана ў правінцыі Фрыс-
    ландыя (Нідэрланды) і ў некат. раёнах Германіі (Паўн.-Фрызскія а-вы, в-аў Гельгаланд і інш.). Функцыянуе пера-важна ў вуснай форме. Mae дыялекгы: зах. (Фрысландыя, дзе вылучаюць так-сама т. зв. гар. фрызскі), усх. (Затэр-ланд) і паўн. (Шлезвіг). Ф.м. ўласцівы: у фанетыцы — багаты вакалізм, 26 дыфтонгаў, 6 трыфтонгаў, насавыя га-лосныя; у марфалогіі — наяўнасць у назоўніка 2 родаў (агульны і ніякі), скланенне фактычна згублена (абмежа-вана выкарыстоўваецца родны склон), адрозніваюцца моцныя і слабыя дзея-словы. Першыя пісьмовыя помнікі з 14 ст. Пісьменства на аснове лацінкі.
    Літ.: Б е р к о в В.П. Фрнзскнй язык // Введенне в германскую фнлологню. М., 1980.
    А.В.Зінкевіч.
    ФРЫЗСКІЯ АСТРАВЫ У Паўночным м., у складзе Нідэрландаў, Германіі і Даніі. Працягваюцца ўздоўж узбярэж-жаў прыкладна на 250 км, падзяляюцца на Заходне-, Усходне- і Паўн.-Ф.а. Пл. каля 480 км2 (памеры і абрысы моцна зменьваюцца ў выніку дзейнасці хваль і ветру). Аддзелены ад мацерыка паласой ватаў. Заняты пераважна дзюнамі (выш. да 20 м), часткова маршамі. Верасоўнікі, хваёвыя бары, лугі. Шмат птушак. Ры-балоўства. Некалькі рэзерватаў. Мар-скія курорты.
    ФРЫЗЫ, народ, які жыве ў Нідэрлан-дах (пераважна ў прав. Фрысландыя) і ў паўн.-зах. раёнах ФРГ, уключаючы Зах,-Фрызскія а-вы і в-аў Гельгаланд. Агуль-ная колькасць 410 тыс. чал. (1992). Гаво-раць на фрызскай мове. Вернікі кальвініс-ты, частка — католікі. Асн. занятак — малочная жывёлагадоўля, конегадоўля, на ўзбярэжжы — рыбалоўства і авечка-гадоўля. Захаваліся традыц. рамёствы (ткацкае, выраб жан. упрыгожанняў).
    ФРЫКЦЫЙНАЯ МЎФГА (ад лац. frictio трэнне), счапная або засцерагаль-ная муфта, у якой перадача моманту ажыццяўляецца за кошт сіл трэння па-між прыціснутымі паверхнямі вядучай і вядзёнай часткі. Бывае з гідраўл. або пнеўматычным кіраваннем. Выкарыс-тоўваеода ў трансп. машынах, для злу-чэння валоў рухавікоў з валамі рабочых механізмаў, у тармазных прыстасаван-нях і інш.
    ФРЫКЦЫЙНАЯ ГІЕРАДАЧА, механіч-ная сістэма для перадачы вярчальнага руху паміж валамі за кошт сіл трэння, якія ўзнікаюць паміж дыскамі, цылін-драмі або конусамі, што насаджаны на валы і прыціснуты адзін да аднаго.
    Вызначаецца бясшумнасцю ў рабоде, маг-чымасцю плаўна рэгуляваць скорасць вядзё-нага элемента, праслізгваннем пры рагггоў-ных перагрузках, што ахоўвае канструкцыю ад разбурэння. Ф.п. з пераменным перадатач-ным лікам наз. варыятарам. Выкарыстоўва-юць у бесступеньчатых перадачах, механізмах вярчэння шпіндэляў у вінтавых прэсах, мола-тах, трансп. машьшах і інш.
    ФРЫНБЕРГ
    485
    ФРЫМАЎТ (Frimout) Дзірк Драйс Да-від Даміян (н. 21.3.1941, г. Поперынг, Бельгія), першы бельгійскі касманаўт. Д-р навук у галіне прыкладной фізікі (1970). Скончыў ун-т у г. Гент (1963). 3 1965 у Бельгійскім ін-це касм. аэранаў-тыкі. У 1978—93 у Еўрап. касм. аген-цтве. Адначасова з 1985 у групе касма-наўтаў НАСА. 24.3—2.4.1992 здзейсніў (як спецыяліст па карыснай нагрузцы) палёт у складзе экіпажа касм. карабля «Атаантыс». У космасе правёў 8,92 сут.
    М. М. Касцюковіч.
    Дз. Фры.маўт.
    ФРЬШБЕРГ, Фрынбергс (Frinbeigs) Артурс (25.2.1916, Рыга — 5.9.1984), латышскі спявак (драм. тэнар). Нар. арт. СССР (1962). У 1946—74 саліст Т-ра оперы і балета Латвіі. Валодаў яркімі вак. і акцёрскімі данымі. Сярод партый:
    Схема кіравалвнай фрыкцыйнай муфты: 1 — паверхні трэння; 2 — уключанае становішча: 3 — выключанае становішча.
    Тыпы фрыкцыйных перадач: 1 — цыліндрыч-ная; 2 — канічная; 3 — лабавая.
    486	ФРЫСОЙЛЕРЫ
    Грышка Куцярма («Паданне пра нябач-ны горад Кіцеж...» М.Рымскага-Корса-кава), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Атэла («Атэла» Дж.Вер-дзі), Лаэнгрын, Тангейзер (аднайм. опе-ры Р.Вагнера). Дзярж. прэмія СССР 1950.
    ФРЫСбЙЛЕРЫ (англ. free-soilers ад free вольны + soil зямля; поўная назва Free-soil Party), члены аднайм. рады-кальнай партыі ў ЗША у сярэдзіне 19 ст. Аформіліся як партыя ў 1848. Вы-казвалі інтарэсы рабочых, рамеснікаў, радыкальных слаёў буржуазіі і інтэлі-генцыі. Выступалі за бясплатную разда-чу зямлі з грамадскага фонду перася-ленцам і забарону продажу зямлі капі-таліст. кампаніям, супраць пашырэння рабства на новыя тэр. 3 1850 страцілі паліт. ўплыў, у 1854 увайшлі ў нова-створаную Рэспубліканскую партыю.
    ФРЫСТАЙЛ (англ. freestyle вольны стыль). 1) Ф. н а л ы ж а х — сумя-шчэнне скораснага спуску з гор на лы-жах з акрабатыкай, від лыжнага спорту. Уключае 3 дысцыпліны: могул — скорасны спуск па ўзгорыстай трасе даўж. 200—270 м з выкананнем 2 розных скачкоў; акрабатычныя скачкі з 2-мятровага трампліна з выкананнем акрабатычных фігур (сальта, піруэты і інш.); лыжны балет — спуск з гор з выкананнем розных фігур (крокі, вярчэнні, павароты і інш. з музычным суправаджэннем).
    Звесткі пра танцы на лыжах вядомы з 1920-х г. (Германія). Лыжны балет пашырыў-ся ў Еўропе з пач. 1930-х г., у ЗША — у 1960-я г. Акрабатычныя скачкі на лыжах раз-віваюцца з 1950-х г. Камітэт па Ф. пры Між-нар. федэрацыі лыжнага спорту засн. ў 1978 (каля 40 краін; 1999). Спаборніцтвы на Кубкі свету і Еўропы праводзяцца з 1978, чэмпіяна-ты свету і Еўропы — з 1986. У праграме Алімп. гульняў могул з 1992, акрабатычныя скачй з 1994. Найб. развіты Ф. у ЗША, Ка-надзе, Расіі, Францыі і інш.
    На Беларусі Ф. развіваецца з 1987. Федэрацыя Ф. засн. ў 1992. Сярод бел. спартсменаў найб. вызначыліся бронз. прызёры Алімп. гульняў А.Грышын (2002), Дз.Дашчынскі (1998), уладальні-ца Кубка свету (2002) А.Цупер, уладаль-нікі Кубка Еўропы АПарфянкоў (1992) і В.Вераб’ёў (1995), сярэбраны прызёр Кубка Еўропы (2001) АСлівец, бронз. прызёры Ю.Раковіч (1995), А.Ткачэнка (1996) і інш. 2) Від праграмы ў сноўбор-дзінгу — тэхн. катанне, насычанае ак-рабатычнымі скачкамі. 3) Раздзел кікбок-сінгу, другая назва — фул-кантакг (поўны кантакт) з лоў-кікам. А. С.Пастухоў.
    ФРЫТАЎН (Freetown), горад, сталіца Сьера-Леоне. Адм. ц. Зах. правінцыі. Каля 700 тыс. ж. (2001, з прыгарадамі). Порт на ўзбярэжжы Атл. ак. (вываз пальмавых арэхаў, алею, какавы, алма-заў). Паромная пераправа Ф. — Лунгі. Прам-сць: суднарамошная, харч., лёг-
    кая, цэм., нафтаперапр.; агранка і шлі-фоўка алмазаў. Ун-т Сьера-Леоне, найб. ў Зах. Афрыцы каледж Фура-Бей (з 1827). Нац. музей. Тэатр.-канцэртная зала. Каля Ф. — міжнар. аэрапорт і ку-рортны цэнтр Лунгі.
    У 15 ст. на месцы Ф. партугальская гандл. факторыя. У 1792 антлічане засн. тут горад, які стаў апорным пунктам каланізацыі Зах. Афрыкі. 3 1808 адм. цэнтр брыт. калоніі Сье-ра-Леоне. 3 1961 сталіца Сьера-Леоне.
    ФРЫТРЭДЭРСТВА, фрытрэйдэр-с т в а (англ. free trade свабодны ган-даль), эканамічная плынь у Вялікабры-таніі і ў шэрагу інш. краін у 19 ст. Прадстаўнікі Ф. выступалі за свабоду гандлю і неўмяшанне дзяржавы ў гасп. жыццё. Ф. вядома таксама як Манчэс-тэрская школа, па назве горада, адкуль выйшлі буйнейшыя прадстаўнікі гэтай плыні — Р.Кобдэн і Дж.Брайт. Яны заснавалі ў 1833 Лігу барацьбы супраць хлебных законаў і вялі барацьбу з агр. пратэкцыянізмам, які выражаў інтарэсы зямельнай арыстакратыі. У эканам. тэо-рыі Ф. азначае паняцце свабоднага ган-длю.
    ФРЫТЫ (франц. fritte ад лац. frigo пад-смажваю, падсушваю), к е р а м і ч -ныя ўгнаенні, шкляныя ўгнаенні, угнаенні ў выглядзе спла-ваў шкла ці керамікі з мікраэлементамі (борам, цынкам, марганцам, малібдэ-нам, меддзю, жалезам); адна з форм мікраўгнаенняў. З’яўляюцца крыніцай паступовага і раўнамернага жыўлення раслін мікраэлементамі (утрымліваюць іх у воданерастваральнай, але засваяль-най раслінамі форме). Ф. паляпшаюць рост раслін, якасць прадукцыі, павяліч-ваюць актыўнасць некат. ферментаў, памяншаюць акісляльнасць тканак. Уносяць разам з інш. ўгнаеннямі пры асн. апрацоўцы ці мясцова пры пасад-цы.
    ФРЫЎЛІ-ВЕНЕЦЫЯ-ДЖУЛІЯ (Friuli-Venezia Giulia ), адм. вобласць у Паўн. Італіі. Уключае правінцыі Трыест, Га-рыцыя, Удыне, Пардэноне. ГІл. 7,8 тыс. км2. Нас. 1,2 млн. чал. (2000). Адм. ц. і буйны марскі порт — г. Трыест. Разме-шчана на схілах Юлійскіх і Карнійскіх Альпаў (выш. да 2780 м). На Пд ч. Па-данскай нізіны. Клімат у гарах умера-ны, на ўзбярэжжы субтрапічны між-земнаморскі. Гал. р. Тальямента. Гас-падарка індустр.-агр. тыпу. Гал. галіны прам-сці: машынабудаванне (суднабу-даванне, эл.-тэхн.), чорная металургія, хім., нафтаперапр., цэлюлозна-папяро-вая, дрэваапр., тэкст., харчовая. Здабы-ча свінцова-цынкавых руд, плавікавага шпату. Вырошчваюць пшаніцу, кукуру-зу, цукр. буракі, бульбу, агародніну. Са-доўніцтва (персікі, яблыкі, грушы). Ві-наградарства. Гадуюць буйн. par. жы-вёлу, свіней. Шаўкаводства. Турызм.
    «ФРЫЦ» («Fritz»), кодавая назва кар-най аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партыз. брыгад «Спартак», «За Радзіму», Ф.Шляхтунова, імя Варашы-
    лава, імя Гастэлы, імя Жукава, імя Рака-соўскага, асобных атрадаў брыгад «Жа-лязняк», «Народныя мсціўцы», імя С.Ка-роткіна, спец. атрада «Сокал» і мясц. насельніцтва ў Браслаўскім, Відзскім, Глыбоцкім, Дунілавіцкім, Міёрскім, Пас-таўскім, Шаркаўшчынскім р-нах Вілей-скай вобл. ў вер.—кастр. 1943 у Вял. Айч. вайну. Праводзілася сіламі баявых груп з ням. паліцэйскіх палкоў і баталь-ёнаў, спец. танк., артыл., авіяц. падраз-дзяленняў, часцей пагран. аховы ген. акруг Беларусь, Латвія, Літва. 24 вер. карнікі пачалі акружаць тэрыторыю па лініі: воз. Дрысвяты — усх. бераг воз. Аболе — зах. бераг воз. Богінскае — в. Казяны — усх. бераг воз. Вял. Швакшта — в. Занарач — Чарэмшы-цы—Крывічы—Параф’янава — г. Глы-бокае — в. Ручай — Наўгароды—Міё-ры—г.п. Друя — воз. Дрысвяты. Пе-раўзыходзячыя сілы праціўніка вымусілі партызан адысці; пры адступленні яны мініравалі дарогі, вялі засадныя баі, у некалькіх месцах прарвалі акружэнне і выйшлі ў суседнія раёны за чыг. По-лацк—Маладзечна. У канцы кастр.— пач. ліст. партызаны вярнуліся на ра-нейшыя месцы дыслакацыі. За час апе-рацыі, паводле няпоўных звестак, кар-нікі загубілі 509 мясц. жыхароў, вывезлі ў Германію 12 тыс. чал., у т.л. 1708 дзя-цей, спалілі 87 вёсак у Браслаўскім, Пастаўскім, Міёрскім, Шаркаўшчын-скім р-нах; захапілі 35 тыс. галоў жывё-лы, 1608 ц збожжа, 4104 ц бульбы, 1111 ц сена, саломы і агародніны. Гітлераўскае камандаванне карную аперацыю «Ф.» прыраўноўвала да вял. баявой аперацыі на фронце і яе ўдзельнікам выплаціла «франтавыя» і ўзнагароды «за ўдзел у баях».