Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФРЭНІЛЬ (Fresnel) Агюст Жан (10.5.1788, Бральі, Францыя — 14.7.1827), французскі фізік, адзін са стваральнікаў хвалевай оптыкі. Чл. Па-рыжскай АН (1823). Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1825). Скончыў По-літэхн. школу (1806), дзе і працаваў з 1817, а таксама Школу мастоў і дарог (1809). Стварыў тэорыю дыфракцыі святла (гл. Гюйгенса — Фрэнеля прын-цып, Фрэнеля дыфракцыя). Незалежна ад І.Юнга даказаў папярочнасць свет-лавых хваль (1821), растлумачыў паля-рызацыю, вярчэнне плоскасці паляры-зацый і падвойнае праменепераламлен-не святла (1823), што дало пачатак крынгталяоіггыцы. Устанавіў асн. зака-намернасці адбіцця і пераламлення святла (гл. Фрэнеля формулы), сканстру-яваў лінзы і люстэркі, названыя яго імем. Даследаваў уплыў руху Зямлі на агггычныя з’явы, чым паклаў пачатак оптыцы рухомых асяроддзяў.
Тв.: Рус. пер. — Нзбр. труды по оітгнке. М., 1955.
Літ.: Творцы фнзнческой оптнкн. М., 1973; Степанов Б.Н. Опост Френель // Журн. прмкладной спектроскопнм. 1977. Т. 27, вып. 1. АЛ.Болсун.
ФРЭНЁЛЯ ДЫФРАКЦЫЯ, дыфрак-цыя сферычнай светлавой хвалі на не-аднароднасцях асяроддзя, напр., на ад-туліне ў непразрыстым экране, на непразрыстым дыску. Названа імем \.Ж.Фрэнеля, які вывучаў гэты від дыф-ракцыі святла.
492 фрэнеля
Для спрашчэння разлікаў дыфракцыйнай карціны светлавы сферычны фронт разбіва-юць на кальцавыя зоны (зоны Фрэнеля) так, каб адлегласці ад краёў кожнай зоны да пун-кта назірання адрозніваліся на палавіну даў-жыні хвалі святла. Амплітуда светлавой хвалі ад кожнай зоны павольна змяншаецца з па-велічэннем нумара зоны, а фазы ваганняў, выкліканых суседнімі зонамі ў пункце назі-рання, процілеглыя. Паводле Гюйгенса—Фрэ-неля прынцыпу хвалі, што прыйшлі ад суседніх зон у пункт назірання, узаемна аслабляюць адна адну. Калі закрыць цотныя (ці няцотныя) зоны Фрэнеля, то атрыманая сістэма (зонная пласцінка) працуе як збіральная лінза (значна навялічвае асветленасць у пункце назірання і можа даваць відарыс). Калі падобную сістэму сабраць з празрыстых кольцаў спец. формы, то атрымаеіша лінза Фрэнеля, якая дае па-ралельны пучок святла. Выкарыстоўваецца на маяках, у сігнальных ліхтарах і інш.
Літ:. Степанов Б.Й. Введенне в сов-ременную оптнку: Основные представлення оптнческой наукм на nopore XX в. Мн., 1989. С. 109—142.
Да арт. Фрэнеля дыфракцыя. Падзел фронту сферычнай хвалі на зоны Фрэнеля; Q — кропкавая крыніца святла: S — фронт хвалі; 0 — вяршыня фронту; Р — пункт назіран-ня: чырвоным вылучаны цотныя зоны Фрэ-неля. Адлегласці ад аднайменных краёў су-седніх зон да пункта назірання адрозніваюд-ца на палавіну даўжыні хвалі.
Да арт. Фрэнеля дыфракцыя: папярочнае ся-чэнне сферычнай лінзы Фрэнеля. SO — га-лоўная аптычная вось лінзы.
ФРЭНЕЛЯ ФОРМУЛЫ суадносіны, якія звязваюць амплітуды, фазы і ста-ны палярызацыі адбітай і пераломленай светлавых хваль, што ўзніклі пры прахо-джанні святла праз мяжу падзелу 2 пра-зрыстых дыэлектрыкаў, з адпаведнымі характарыстыкамі падаючай хвалі. Уста-ноўлены А.Ж.Фрэнелем у 1823. Выніка-юць з эл.-магн. тэорыі святла пры ра-шэнні Максвела ўраўненняў і атаясамлі-
ванні светлавых ваганняў з ваганнямі вектара напружанасці эл. поля ў светла-вой хвалі. Умова дастасавальнасці Ф.ф. — незалежпасць паказчыка пера-ламлення асяроддзя ад амплітуды век-тара напружанасці эл. поля светлавой хвалі.
ФРЭНКЕЛЬ Якаў Ільіч (10.11.1894, г. Растоў-на-Доне, Расія — 23.1.1952), ра-сійскі фізік-тэарэтык. Чл.-кар. АН
Я.І Фрэнкель.
СССР (1929). Скончыў Петраградскі ун-т (1916). 3 1921 у Ленінградскім фіз.-тэхн. ін-це (заг. аддзела), адначасо-ва ў Ленінградскім політэхн. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па электрон-най тэорыі металаў, ферамагнетызме. кінетычнай тэорыі вадкасцей, ядз. фізі-цы, электрадынаміцы, фізіцы цвёрдага цела, астрафізіцы і інш. Распрацаваў тэ-орыю руху атамаў і іонаў у крышт. ра-шотцы, увёў паняцці дэфекгаў крышт. рашоткі, рухомых дзірак і эксітонаў (1926—31). Стварыў першую квантава-мех. тэорыю ферамагнетызму (1928). Пабудаваў кінетычную тэорыю вадкас-цей, развіў малекулярную тэорыю цяку-часці цвёрдых цел. Прапанаваў кро-пельную мадэль атамнага ядра (1936; мадэль Бора—Ф.), прадказаў спантан-нае дзяленне атамных ядраў (1939). Ay-Tap першага ў СССР поўнага курса тэа-рэт. фізікі. Дзярж. прэмія СССР 1947.
Тв.: Собр. нзбр. тр. Т. 1—3. М.; Л„ 1956— 59; Введенне в теорню металлов. 4 нзд. Л., 1972; Клнетнческая теоркя жмдкостей. Л., 1975.
Літ.: Воспомннанмя о Я.КФренкеле. Л., 1976. А.І.Болсун.
ФРЭНКЕЛЬ Ян Абрамавіч (21.11.1920, Кіеў — 25.8.1989), расійскі кампазітар. Нар. арт. СССР (1989). Вучыўся ў Кіеў-скай кансерваторыі (1938—41). 3 1946 у Маскве. Выступаў як скрыпач у розных аркестрах. Аўтар папулярных песень «Гады», «Каліна чырвоная», «Тэкстьшь-ны гарадок», «Рускае поле», «Жураўлі», «Для цябе» і інш.; музыкі да драм. спек-такляў і кінафільмаў (каля 60). Дзярж. прэмія СССР 1982.
Літ.: Журбннская Т. Ян Френкель. М., 1988.
ФРЭОНЫ, тое, што хладоны.
ФРЭСЖА (італьян. fresco літар. — све-жы), тэхніка манументальнага жывапісу: размалёўка па свежым сырым тынку, які пры высыханні ўтварае тонкую пра-
зрыстую плёнку, што замацоўвае фарбы і робіць Ф. даўгавечнай; твор выкананы ў гэтай тэхніцы. Тэхнічныя разнавід-насці: а фрэска, а сэка, казеінава-вапна-вы жывапіс.
Для Ф. выкарыстоўваюць парашкі мінер. пігментаў (охра, умбра, кобальт і інш.), рас-цёртыя на чыстай ці вапнавай вадзе або вод-на-клеявым саставе (дадаюць сінт. фарбы). Сувязным рэчывам паміж асновай і фарба-вым слоем з’яўляецца вапна. Палітра фрэска-вага жывапісу звычайна стрыманая, пры вы-сыханні фарбы моцна блякнуць. Тэхніка Ф. вядома з 2-га тыс. да н.э. ў эгейскім мас-тацтве, была адной з асн. у ант. і візант. мас-тацтве, краін Каўказа, Балкан і Зах. Еўропы. Росквіту дасягнула ў 14—16 сг. у творчасці майстроў італьян. Адраджэння Джота, Маза-чыо, П'ера дэла Франчэска, Рафаэля, Міке-ланджала. Высокім ўзроўнем вызначаюцца Ф. Сафійскага сабора ў Кіеве (10—12 ст.), a таксама майстроў 14—17 ст. Феафана Грэка. Андрэя Рублёва, Дыянісія. У 20 ст. вядомасць набылі Ф. мексіканскіх мастакоў Х.К.Ароска і Д.Рывера.
На Беларусі найб. стараж. Ф. захава-ліся ў інтэр’еры Сафійскага сабора ў Полацку (11 ст.). Унікальнымі з’яўля-юцца Ф. Полацкай Спаса-Праабражэн-скай царквы (12 ст.), якія вылучаюцца эмац. напружанасцю, выразнасцю ліній і штрыха. У фрэскавых размалёўках 12—16 ст. прасочваецца ўплыў візант. традыцый: Барысаглебская царква Бель-чыцкага манастыра ў Полацку, Благаве-шчанская царква ў Віцебску, Барыса-глебская царква ў Гродне (усе 12 ст.). Супрасльская царква-крэпасць (16 ст.). На манум. жывапіс 17—18 ст. паўплы-валі тагачасныя эстэт. прынцыпы зах,-еўрап. мастацтва. У размалёўках праяві-ліся рысы барока: Ф. касцёла францыс-канцаў у в. Гальшаны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл. (17 ст.), Мікалаеў-скай царквы (17—18 ст.) і касцёла кар-мелітаў (1-я пал. 18 ст.) у Магілёве, кас-цёлаў езуітаў у Нясвіжы, кармелітаў у Мсціславе, бернардзінцаў і езуітаў у Гродне, езуітаў у в. Лучай Пастаўскага р-на Віцебскай вобл., бернардзінцаў у в. Будслаў Мядзельскага р-на Мінскай вобл. (усе 18 ст.). Рысы класіцызму ма-юць размалёўкі цэркваў Варварынскай у Пінску, у в. Вейна Магілёўскага р-на (абедзве 19 ст.). У пач. 20 ст. мастакі С.Рудзінскі і Б.Вішнеўскі выканалі раз-малёўку ў інтэр’еры кляштара фран-цысканцаў у Пінску. Ф. выконвалі бел. мастакі В.Барабанцаў, Г.Вашчанка, В.Доўнар, В.Ціханаў.
Літ:. Внннер АВ. Матерналы н технн-ка монументально-декоратмвной жнвопнсн. М., 1953; Чернышев Н.М. Нскусство фрескн в Древней Русн. М.. 1954; Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст.: [Альбом]. Мн., 1980; Церашчатава В.В. Старажыгна-беларускі манументальны жывапіс XI—XVIII стст. Мн., 1986; Помнікі культуры: Новыя ад-крыцці. Мн., 1985. Н.Я.Трыфанава.
ФРЭСКАБАЛЬДЗІ (Frescobaldi) Джы-ралама (хрышчаны, верагодна, 12.9.1583, г. Ферара, Італія — 1.3.1643), італьянскі кампазітар, арганіст. 3 1604 спявак і ар-ганіст кангрэгацыі «Санта-Чэчылія», з 1608 (з перапынкам) арганіст сабора св. Пятра ў Рыме. Творы Ф. — пераход ад строгай хар. поліфаніі 15—16 ст. да но-
ФТОРАРГАНІЧНЫЯ 493
вых інстр. поліфанічных форм. Засна-вальнік італьян. арганнай школы (пазней яго наз. «ііальян. Бахам»); значная яго роля ў фарміраванні фугі. Аўтар твораў для аргана (рычэркары, канцоны, така-ты, фантазіі, капрычыо),. юіавесіна (та-каты, паргыты); 2 мес, магніфіката і інш. духоўных твораў, мадрыгалаў і інш.
ФР^СНА (Fresno), горад на 3 ЗША, у штаце Каліфорнія. 398 тыс. ж. (1998). Цэнтр с.-г. раёна ў сярэдняй ч. далін Сан-Хаакін і Вял. Каліфарнійскай. Прам-сць: харч. (пладовакансервавая, віна-робная, вытв-сць разынак), радыёэлек-тронная, аўтазборачная. Ун-т.
ФТАЛЕВЫ АНГІДРЬІД, арганічнае рэ-чыва з групы араматычных злучэнняў; ангідрыд артафталевай к-ты, СбН4 (СО)2О.
Бясколерныя крышталі, trn 131,6 °C, t^ 284,5 °C, лёгка ўзганяецца. Раствараецца ў арган. растваральніках, гарачай вадой гідралі-зуецца ў артафталевую к-ту. Важны зыходны прадукт у вытв-сці розных вытворных фтале-вых кіслот. Кандэнсацыяй Ф.а. з феноламі атрымліваюць фарбавальнікі. Выкарыстоўва-юць ж сыравіну ў вьггв-сці алкідных смол, пластыфікатараў, інсектыцыдаў, лек. сродкаў (напр., фталазолу).
ФТАЛЕВЫЯ КІСЛОТЫ, б е н з о л -дыкарбонавыя кіслоты, кар-
Да арт. Фрэска Р a -ф а э л ь. Афінская школа. 1508—11.
Да арт. Фрэска ў інтэр’еры касцёла кармелітау у Магілё-ве. 1-я пал. 18 ст.
бонавыя кіслоты араматычнага раду, СбЙ4 (COOHfe. Адрозніваюць аргафта-левую (фталевая), метафталевую (іза-фталевая) і парафталевую (тэрэфтале-вая) кіслоты.
Ф.к. — бясколерныя крышталі, нераства-ральныя ў вадзе. Мал. м. 166,14, Іта 211 °C. Пры награванні або дзеянні дэгідратавальных агентаў лёгка ператвараецца ў фталевы ангід-рыд. Пры т-ры 200 °C (каталізатары — солі цынку. нікелю, медзі) дэкарбаксіліруецца да бензойнай к-ты. 3 асновамі ўтварае солі па адной або 2 карбаксільньп групах, са спірта-мі — мона- і дыэфіры. Ёсць у зеляніне. Сы-равіна ў выгв-сці поліэфіраў, фарбавальнікаў, лек. сродкаў.
ФТАРАІІЛАСТЫ, фтарлоны, сінтэ-тычныя тэрмапластычныя палімеры (за выключэннем фторкаўчукоў). Найб. па-шыраныя з іх фтарлон-4 і фтарлон-3. 3 Ф. вырабляюць плёнкі, валокны (гл. Фторвалакно), трубы, шлангі, ізаляцыю для правадоў, хім. рэакгары, цеплааб-меннікі і інш.