Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
3
Схема работы фугавальнага станка а, б. в — стадыі фарміравання базавай паверхні зага-тоўкі: 1 — нажавы вал; 2 — задні стол: 3 — загатоўка; 4 — пярэдні стол.
ФУГАС (франц. fougasse ад лац. focus ачаг, агонь), зарад выбуховага рэчыва ў воданепранікальнай абалонцы. Некат. віды Ф. маюць таксама запальныя рэ-чывы (агнявы Ф.), метал. асколкі (аско-лачны Ф.) і інш. Закладваюць у зямлю, пад ваду і інш. Выбух ажыццяўляецца эл. або агнявым спосабам пры дапамозе гадзіннікавага замыкальніка, а таксама мех. спосабам. Выкарыстоўваецца для
стварэння разбурэнняў, завалаў, абва-лаў, затапленняў і інш.
ФУГАТА (італьян. fugato літар. — нак-шталт фугі), форма поліфанічнай музы-кі, блізкая да фугі, але без устойлівай рэпрызы. Звычайна раздзел буйной муз. формы. Для Ф. характэрна выкладанне тэмы па тыпу экспазіцыі фугі або наас-нове імітацыйнага ўступлення галасоў, дынамічнае развіццё, паступовае ўшчыль-ненне поліфанічнай факгуры.
У 18—19 ст. Ф. выкарыстоўвалі як сродак выкладання муз. тэмы 1 яе раэвіцця, ва ўсту-пах і заключных частках. У 19 ст. развівалася на аснове класічных традыцый, аднак набыла новую трактоўку і вобразны сэнс (І.Брамс, М.Глінка, Ф.Ліст, С.Танееў, Ф.Шуберт і інш ). У 20 ст. пашырана ў творах М.Мяскоў-скага, С.Рахманінава, П.Хіндэміта, Дз.Шаста-ковіча, Р.Штрауса і інш.
У бел. музыцы выкарыстана ў творах М.Аладава, У.Алоўнікава, А.Багатырова, Г.Вагнера, Я.Глебава і інш.
Літ.: Гл. да арт. Фуга. Дз.М.Жураўлёў.
ФУДЗІВАРА, старажытны яп. арыстак-ратычны род. Яго паліг. ўзвышэнне па-чалося ў 7 ст., з 8 ст. ўсталяваўся звы-чай выбіраць жонак імператарам Японіі выключна з роду Ф. 3 9 ст. прадстаўнікі дому Ф. сталі факгычнымі правіцелямі Японіі з тытуламі рэгентаў (сэсё) або канцлераў (кампаку), амаль пазбавіўшы імператараў улады. 3 пач. распаду дзяржа-вы на ўдзелы ў сярэдзіне 11 ст. Ф. стра-цілі рэальную ўладу, хоць фармальна правілі да 1184. 3 роду Ф. вядома шмат дзярж. і паліт. дзеячаў Японіі.
ФУДЗІСАВА, горад у Японіі, на паўд,-ўсх. узбярэжжы в-ва Хонсю. Каля 340 тыс. ж. (1999). Трансп. вузел. Прам-сць: машынабудаванне (трансп. абсталяван-не, шарыкападшыпнікі), чорная мета-лургія. На ўзбярэжжы зона адпачынку Эносіма. Турызм.
ФУДЗІ-ХАКбНЕ-ІДЗУ, нацыянальны парк у Японіі, на в. Хонсю. Засн. ў 1936. Пл. 122,3 тыс. га. Уключае ч. вўл-кана Фудзіяма і вулкан Хаконе (1439 м), гарачыя крыніцы, азёры і рэкі, вечназя-лёныя лясы. Ахоўваюцца алень-сіка, чырванатварая макака, некат. птушкі. Турызм.
ФУДЗІЯМА, Фудзі, Фудзісан, дзеючы вулкан на в-ве Хонсю, каля 100 км на ПдЗ ад Токіо, самая высокая вяршыня Японіі (3776 м). Правільны конус з кратэрам глыб. каля 250 м, ды-яметрам каля 700 м. Утвораны з базаль-тавых і андэзітавых лаў. На схілах бака-выя кратэры і шлакавыя конусы. Ф. пе-ракрывае б.ч. стараж. вулкана Асітока, вяршыня якога агаляецца на паўд.-ўсх. схіле. На схілах вечназялёныя лясы, хмызняковыя пустэчы. 10 мес укрыты снегам. Апошняе вывяржэнне ў 1707— 08. Уваходзіць у склад нац. парку Фу-дзі-Хаконе-Ідзу. Ф. — свяшчэнная гара японцаў, аб’ект паломніцгва і турызму, таксама яп. мастацтва (карціны, вы-шыўкі, фарфор).
ФУЖЭРОН (Fougeron) Андрэ (н. 1.10.1913, Парыж), французскі жывапі-сец і графік; адзін з прадстаўнікоў неа-рэалізму. У творах тэмы жыцця і сац. барацьбы народа: «Смерць і голад. Іспа-нія» (1937), «Брэтань. Рыбакі» (1946), «Парыжанкі на рынку» (1948), «Гонар і слава Андрэ Улье» (1949), «Батрак, які заснуў» (1952), «У гаражы» (1955). «В’ет-нам 1967» (1967), серыя карцін «Краіна шахтаў» (1950) і інш. Яго творам уласці-вы выразнасць, вострадынамічны лака-нізм малюнка і каларыту.
Літ:. Калнтнна Н. Фужерон. Л.; М., 1962; Андре Фужерон: Кат. М., 1968.
ФУЗАРЫЁЗЫ, хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбамі роду фузарыум. Пашыраны ва ўсіх кліматычных зонах. Пашкоджваюць надземныя і падземныя органы раслін. Праяўляюцца завядан-нем, гнілямі каранёў, радзей некрозамі, плямістасцю. Узбуджальнікі захоўваюц-ца ў глебе і на расл. рэштках у выглядзе міцэлію, хламідаспор або перытэцыяў, пранікаюць у расліны праз каранёвую сістэму і ніжнюю ч. сцябла. Развіццю Ф. спрыяюць цёплае вільготнае над-вор’е, недахоп пажыўных рэчываў у глебе, мех. пашкоджанні раслін. На Бе-ларусі найб. пашыраны Ф. збожжавых, бабовых культур, лёну, бульбы, буракоў і інш.
Ф. збожжавых культур (пшаніцы, жьгга, ячменю, кукурузы) праяўляецца пера-важна на фазе ўсходаў. Карані бурэюць, гні-юць, ніжняя ч. сцябла становіцца тонкай; расліны адсгаюць у росце, у іх адміраюць сцёблы, угвараюцца пустыя і дробныя каласы (або іх зусім няма). Пры моцным развіцці
Фузарыёзы: 1 —
бульбы; 2 — гароху;
3 — лубіну; 4 — бу-рака.
Фузарыум 495
хваробы каласкі бурэюць, у іх утвараюцца не-жыццяздольныя, шараватыя зярняўкі. Хлеб, атрыманы з заражанага зерня, выклікае фуза-рыятаксікоз. Ф. бабовых кул ьтур (лубіну, канюшыны, гароху, бобу, пялюшкі) выклікае завяданне ці гніль каранёў, усходаў
і дарослых раслін, пладоў, насення. Ф. л ё н у на ўсходах праяўляецца панікласцю верхаві-нак і лісця, гніеннем каранёў. У дарослых раслін бурэюць сцёблы, фарміруюцца неда-развітыя каробачкі. Найб. шкаданосная хва-роба лёну на Беларусі. Ф. б у л ь б ы (найб. паіпыраны) адзначаецца ў сховішчах на клуб-нях у выглядзе шаравата-бурых сухіх плям, якія разрастаюіша, тканкі пад імі становяцца мяккімі, разбураюцца, утвараюцца поласці.
ФУЗАРЫУМ (Fusarium), род недаска-налых грыбоў гіфаміцэтаў. Каля 60 ві-даў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 10 відаў. Найб. вядомыя Ф.: аўсовы (F. avenaceum), бузінавы (F. sambucinum), вастраспоравы (F. oxysporum), паслёна-вы (F. solani), снежны (F. nivale). Сап-ратрофы ў глебе і на расл. рэштках. многія віды паразітуюць на наземных і падземных органах раслін, выклікаюць фузарыёзы, завяданне раслін (вілт). Не-кат. ўтвараюць таксіны, антыбіётыкі, фітагармоны (гіберэліны).
Міцэлій шматклетачны, паветраны, павуці-ністы, белы ці розных адценняў чырв. і жоў-тага колеру. Канідыяносцы простыя або разга-лінаваныя, адзіночныя ці сабраныя ў паду-шачкі. Канідыі 2 тыпаў. Некат. віды здольныя ўтвараць хламідаспоры, на міцэліі — склеро-цыі.
496 ФУЗАРЫЯТАКСІКОЗ
ФУЗАРЫЯТАКСІКбЗ, агульная назва таксікозаў, якія выклікаюцца ўжыван-нем кармоў, папсаваных грыбамі з роду фузарыум (у жывёл), прадукгаў з зерня, пашкоджанага грыбамі (у чалавека). Часцей хварэе жывёла (коні, свінні, ку-ры). Ф. працякае востра, падвостра і хра-нічна. Таксічныя рэчывы грыбоў аказва-юць мясц. і агульнае ўздзеянне. Мясц. прыводзіць да развіцця язваў, некрозаў, кровазліцця на слізістай абалонцы рота-вай поласці і ўнугр. органаў жывёл. Пры ўсысанні таксін намнажаецца ў печані, нырках, мускулатуры, пашкоджвае імун-ную і ц.н.с.
ФУЗЕЯ (польск. fuzyja ад франц. fusil ружжо, крэсіва), тып гладкаствольнай дульна-зараднай крамянёвай зброі. У 17—19 ст. на ўзбраенні ў арміях шэрагу краін, у тл. ВКЛ. Існавалі Ф. салдацкая і драгунская (калібр адпаведна 19,8 і 17,3 мм, маса 5,7 і 4,6 кг). У сярэдзіне 19 ст. Ф. замяніла вінтоўка.
ФУЗІЛЁРЫ (ад франц. fusilier стралок з ружжа), састаўная частка пяхоты ў ар-міях шэрагу краін Еўропы ў 17—пач. 20 ст. Напр., у Францыі існавалі ў 2-й пал. 17 — пач. 19 ст., у Расіі — з 1-й пал. 18 ст., у Прусіі — у 19 — пач. 20 ст. Салдаты-Ф. мелі на ўзбраенні фузею і баянет (багнет; доўгі нож з круглай руч-кай. які ўстаўляўся ў дула ружжа), з пач. 18 ст. — фузею са штыком, у 19 ст. — наразное ружжо. У рас. арміі ў
Фузілёры расійскай арміі: 1 — гвардаейскай пяхоты; 2 — артылерыйскага палка. 1-я пал. 19 ст.
сярэдзіне 18 ст. фузілёрскія роты, ба-тальёны і палкі перайменаваны ў муш-кецёрскія (гл. Мушкецёры).
ФУЗІЯ (ад лац. fusio сплаўленне), гіста-рычна (марфаналагічна) абумоўленыя ўзаемапранікненне ці ўзаемаўплыў су-седніх марфем. Напр., «расада — рас+садзіць», «вадзіць — ваджу» («дз» чаргуецца з «дж» перад «у»), Пры Ф. корань і афіксы зменныя («рука — руцэ — ручка», «мыцца — мыешся»); часам слова немагчыма падзяліць на марфемы («салдацкі»: корань «салдат» + суфікс «-ск»). Ф. харакгарызуецца шматзначнасцю афіксаў: у слове «дзе-дам» канчатак «-ам» указвае на лік (адзіночны) і склон (творны); аманіміяй
Фузея з баянетам (пач. 18 ст.; Расія).
афіксаў: у слове «хмарам» канчатак «-ам» указвае на мн. лік, давальны склон; сінаніміяй афіксаў: давальны склон мо-жа выражацца канчаткамі «-у» («баць-ку»), «-ы» («цётцы»), «-э» («дачцэ»); не-магчымасцю ізаляванага ўжывання ас-ноў: «зямл-», «свідрава-». Праявы Ф.: акамадацыя, асіміляцыя, дысіміляцыя, элізія, эпентэза, гаплалогія. Існуе і міжслоўная Ф. (зліццё 2 слоў): бел. «дый<ды+і», франц. du < de + 1е. Ф. проціпастаўля-ецца аглюцінацыі. Мовы, якім уласціва Ф., адносяць да флектыўных моў. Тэр-мін «Ф.» ўведзены Э. Сэпірам (1921).
М.В. Супрунчук.
ФУЗУЛІНІДЫ (Fusulinida), атрад вы-мерлых фарамініфер. Каля 90 родаў. Жылі ў каменнавугальным і пермскім перыядах. На Беларусі рэцпкі (ракаві-ны) Ф. выяўлены ў каменнавугальных адкладах Прыпяцкага прагіну. Па рэш-тках вызначаюць узрост геал. адкладаў.
Ракавіна дыяметрам да 6 см, сачавіпа-, ша-ра- або верацёнападобнай формы, мае не-калькі абаротаў (кожны наступны ахоплівае з бакоў папярэдні), шматкамерная. У большас-ці Ф. перагародкі камер (сегггы) у ніжняй ч. ўтвараюць складкі. Сценка ракавіны ваішя-ковая, адна- або шматслойная. Ф. былі мар-скімі пародаўгваральнымі арганізмамі (фузу-лінавы вапняк).
ФУКАКСАНЦІН, жоўты пігмент бурых, залацістых і дыятомавых водарасцей з групы караціноідаў. Суправаджальны піг-мент пры фотасінтэзе, паглынутую энергію святла перадае на хларафіл.
ФУКЕ (Fouquet, Foucquet) Жан (каля 1420, г. Тур, Францыя — паміж 1477 і 1481), французскі жывапісец і мініяцю-рыст, адзін з заснавальнікаў мастацгва Ранняга Адраджэння ў Францыі. Каля 1440 вучыўся ў Парыжы, паміж 1445— 47 наведаў Рым. Зазнаў уплыў Мазачыо і Фра Анджэліка. Працаваў у Туры і Па-рыжы, у 1475 згадваецца як «жывапісец
караля». Рэаліст. трактоўка падзей, мяк-касць каларыту, выкарыстанне лінейнай і паветр. перспектывы ўласцівы ілюс-трацыям да кніг «Часаслоў Эцьена Шэ-валье» (1450—56), «Вялікія хронікі ка-раля Францыі», «Жыцці знакамітых мужчын і жанчын» Дж.Бакачыо (абе-дзве 1458), «Іудзейскія старажытнасці» І.Флавія (1470—76). Вял. жыццёвасцю вьшучаюцца партрэты Карла VII, кан-цлера Г.Жувенеля дэз Юрсен, аўгапарт-рэт. Урачысты кампазіцыйны рытм, гучны каларыт уласцівы рэліг. кампазі-цыям «П’ета з Нуана», «Дыпціх з Меле-на». 1л. гл. таксама ў арт. Францыя.