• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФУНКЦЫЯ ў матэматыцы, адно з асн. паняццяў, якое выражае залеж-насць адных пераменных велічынь ад другіх. Тэрмінам «Ф.» пераважна ка-рыстаюцца ў дачыненні да абазначэння лікавых суадносін, у астатніх выпад-ках — спец. тэрмінамі (адлюстраванне, пераўтварэнне, аператар, функцыянал, вектар-функцыя і інш.)
    У найпрасцейшым выпадку, калі велічы-ні — сапраўдныя лікі, Ф. вызначаецца як ад-паведнасць ліку у зададзенаму ліку х, што абазначаецца y=f(x), дзе х — незалежная пе-раменная (аргумент), у —залежная перамен-ная (функцыя). Калі кожнаму значэнню аргу-мента х адпавядае толькі 1 значэнне у, то та-кая Ф. наз. адназначнай, калі некалькі — мнагазначнай. Амалагічна разглядаецца Ф. 2 ці больш пераменных. Ф. можа быць зададзе-на аналітычна (з дапамогай 1 ці больш фор-мул), дзе ўстаноўлены выліч. аперацыі над х для атрымання значэння у. Вобласцю вызна-чэння Ф. лічыцца сукупнасць значэнняў х, для якіх дапушчальнае выкананне аперацый, прыведзеных у формулах. Часам Ф. задаепца на словах, напр., функцыя Дзірыхле роўная 1, калі х — рацыянальны лік, і роўная 0, калі х —— ірацыянальны лік. Пашыраны таксама графічны (гл. Графік, Графічныя вылічэнні) і таблічны (гл. Табліцы матэматычныя) споса-бы задання Ф. Гл. таксама Адеаротная функцыя, Манатонная функцыя, Неперарыўная функцыя, Няяўная функцыя, Перыядычная функцыя, Раз-
    502 функцыя
    рыўныя функцыі, Спецыяльныя функцыі, Эле-ментарныя функцыі. АА.Гусак.
    ФЎНКЦЫЯ ў фізіялогіі, форма дзейнасці, харакгэрная для жывой струкгуры на клетачным, тканкавым, брганавым і сістэмным узроўнях, а так-сама на ўзроўні цэласнага арганізма.
    Асн. Ф. жывой струкгуры на любым узроў-ні — пастаянны абмен рэчываў і абмен энергіі, з якімі звязаны праявы жыццядзейнасці (poor, развіццё, размнажэнне, харчаванне і інш.). Адаптацыйна-трафічная Ф. органа (сістэмы органаў) — прыстасаван-не арганізма да змен умоў існавання шляхам рэгуляцыі абмену рэчываў і ўзбуджальнасці яго органаў і тканак; бар'ерная — Ф. тканак і органаў па ахове арганізма або яго асобных частак ад уздзеяння змен нава-кольнага асяроддзя і па захаванні адносна пастаяннага складу, фізіка-хім. і біял. уласці-васцей унугр. асяроддзя арганізма; г е н е -ратыўная — Ф. арганізма па ўзнаўленні сабе падобнага. Парушэнні Ф. праяўляюцца аслабленнем дзейнасці органа або тканкі (гі-пафункцыя), павышанай дзейнасцю органа, тканкі, сістэмы арганізма (гіперфункцыя), не-адэкватнасцю рэакцыі хывой структуры на ўздзеянне раздражняльнікаў (дысфункцыя).
    Т.І.Жукоўская.
    ФУНКЦЫЯНАЛ у матэматыцы, адлюстраванне адвольнага мноства на мноства сапраўдных ці камплексных лі-каў; абагульненне паняцця функцыі. Ка-лі зададзенае мноства мае структуру векгарнай прасторы, тапалагічнай век-тарнай прасторы ці ўпарадкаванага мноства, то адпаведна ўзнікаюць класы лінейных,. неперарыўных або манатон-ных Ф. Паняцце «Ф.» узнікла ў варыя-цыйным злічэнні як велічыня, залежная ад адной ці некалькіх функцый, напр., плошча, абмежаваная замкнутай лініяй зададзенай даўжыні, работа сілавога по-ля ўздоўж зададзенай траекгорыі руху. Гл. таксама Функцыянальны аналіз.
    Функцыяналізм Праект дома Цэнтрасаюза ў Маскве. Архітэктар Ле Карбюзье. 1928—35.
    ФУНКЦЫЯНАЛІЗМ (ад лац. functio выкананне), кірунак у архітэктуры 20 ст., засн. на сцвярджэнні першаснасці функцыі (утылітарна-пракгычнага пры-значэння) твора архітэктуры адносна яго формы. Асновы Ф. (прынцып мэ-тазгоднасці планіровачных вырашэн-
    няў, формы і канструкцыі) закладзены ў 2-й пал. 19 ст. (тэарэтыкі Дк.Рэскін, У.Морыс і інш.) у процівагу жлектыцы. У канцы 19 ст. арх. ЎІ.Г.Салівен выступіў з устаноўкай «форму вызначае фун-кцыя». У 1920-я г. прынцыпы функцы-янальнасці распрацоўвалі арх. Ле Кар-бюзье, архітэкгары «Баўгаўза». Ф. набыў харакгар т.зв. міжнар. стылю. У 1930-я г. архігэкгары Фінляндыі (А..Аалта), Швецыі (С.Г. Маркеліус), Бразіліі (О.Ні-меер), пазней і Японіі (Кэндзо Тангэ) распрацоўвалі прыёмы Ф. ў адпаведнас-ці з нац. спецыфікай сваіх краін. Пасля 2-й сусв. вайны пры аднаўленні зруйна-ваных гарадоў Ф. адрадзіўся, але адзін-ства яго міжнар. стылю распалася. Шэ-раг прыёмаў збліжае Ф. з канструкты-візмам у сав. архітэкгуры (браты Весні-ны, М.Гінзбург і інш.). Для Ф. харакгэрны: жылыя комплексы на сва-бодных тэрыторыях, заніраванне тэр. з вылучэннем прасторы для кожнай фун-кцыі (жыллё, работа, адпачынак, тран-спарт і інш.), тыпізацыя і індустрыялі-зацыя буд-ва, стварэнне маламетраж-ных («мінімальных») кватэр. Забудова была невыразная, грамадскія цэнтры і вял. будынкі вылучаліся кантрастамі жалезабетону і іпкла, стужачнымі вок-намі, спалучэннем геам. аб’ёмаў. 3 Ф. звязана развіццё дызайну. У архітэк-туры Беларусі ў 1920—30-я г. выпра-цоўваліся новыя функцыян., канстр., эканам. і эстэт. вырашэнні, напр., Ві-цебскі дом-камуна, Гомельскі дом-каму-на, Віцебскі клуб металістаў, будынак Нац. б-кі Беларусі ў Мінску і інш. Бу-дынкам гэтага кірунку ўласцівы стры-манасць арх. форм, строгая трактоўка фасадаў, эканамічнасць.
    Літ.: Фремптон К. Современная ар-хмтектура: ГІер. с англ. М., 1990; X а н - М a -гомедов С.О. Архнтектура советского авангарда. Кн. 1—2. М., 1996—2001.
    С.А. Сергачоў.
    ФУНКЦЫЯНАЛЬНАЕ КІРАВАННЕ, арганізацыйная струкгура, якая мае падраздзяленні дчя выканання пэўных функцый на розных узроўнях кіравання. Часам наз. традыц. ці класічным кіра-ваннем. У яго аснове — дыферэнцыя-цыя кіраўніцкай дзейнасці па асобных функцыях (эканам., фін., вьггв., тэхна-лагічнай), кожную з якіх выконвае спе-цыяліст, група, аддзел і інш. Функцыі універсальнага кіраўніка выконваюць спецыялісты, кампетэнтныя ў сваёй га-ліне. Ф.к. значна аблягчае работу кіраў-ніка, бо кожны кваліфікаваны началь-нік функцыянальнага падраздзялення і спецыяліст абавязаны прафесійна выра-шаць вьгтв. задачы і мае права прымаць самаст. рашэнні. Недахопы Ф.к. — па-рушэнне прынцыпу адзінаначалля, абязлічванне адказнасці, цяжкасці ў ка-ардынацыі дзейнасці ўсіх падраздзялен-няў і ў прыняцці ўзгодненых рашэнняў. Ф.к. мэтазгодна тады, калі прадпрыем-ства выпускае абмежаваную наменкла-туру вырабаў і дзейнічае ў стабільных умовах. 3 ускладненнем вьгтв. сістэм Ф.к., як і лінейнае кіраванне, у чыстым выглядзе сустракаецца рэдка. Рацыя-
    нальнае іх спалучэнне з’яўляецца най-важнейшым кірункам далейшага ўдас-каналення сістэмы кіравання, што зна-ходзіць адлюстраванне ў выкарыстанні лінейна-функцыянальнай, лінейна-шта-бной і інш. арганізацыйных струкгур.
    Літ.: К н о р н н г В.Н. Теормя, практака н нскусство управленпя. М., 1999; К а б у ш -к н н Н.Н. Основы менеджмента. 3 нзд. Мн., 2000; Золотогоров В.Г. Органнзацня н планнрованне пронзводства. Мн., 2001.
    У.Р.Залатагораў.
    ФУНКЦЫЯНАЛЬНАЯ ГРЎПА струк-турны фрагмент малекулы, які характэр-ны для пэўнага юіаса арган. злучэнняў і вызначае яго хім. ўласцівасці. Напр., уласцівасці спіртоў вызначаюцца пера-важна наяўнасцю гідраксільнай групы, амінаў — амінагрупы, карбонавых к-т — карбаксільнай групы, альдэгідаў і кето-наў — карбанімнай групы. У поліфун-кцыянальных злучэннях прысугнічаюць некалькі Ф.г. Для якаснага і колькасна-га вызначэння Ф.г. выкарыстоўваюць метады функцыянальнага аналізу.
    функцыянАльная лінгвісты-КА, сукупнасць школ і кірункаў, якія даследуюць моўную сістэму з пункгу гледжання яе функцыянавання. Гал. прьшцып Ф.л. — мова як сродак дасяг-нення мэты — прапанаваны пражскай лінгвістычнай школай (1929; В.Матэзі-ус, М.С.Трубяцкой, Р.В.Якабсон). Асн. задача Ф.л.: вылучыць функцыі мовы і апісаць моўныя сродкі іх выражэння. Вял. ўвага аддаецца вывучэнню стыляў мовы, месца мовы ў жыцці грамадства (сацыялінгвістыка), адносін мовы да л-ры, мастацгва, культуры. У даследаван-ні мовы выкарыстоўвае метад функцыя-нальнага аналізу. Найб. дасягненні Ф.л. ў фаналогіі, тэорыі актуальнага члянен-ня выказвання, тэорыі паэт. мовы. У галіне Ф.л. працуюць А.У.Бандарка, С.Дык, Т.Гівон, ГА.Золатава, А.Марты-нэ, А.Я.Міхневіч, М.Хэлідэй, Х.Яхнаў.
    Літ.: Functionalism in Linguistics. Amsterdam, 1987; Кнклевнч AK. Лекцнм no функцпональной лмнгвнстпке. Мн., 1999; Бондарко А.В. Основы функцнональной грамматакн. СПб., 2001. М.В.Супрунчук.
    функцыянальная псіхАлдпя, кірунак, які даследуе псіхічныя з’явы з пункту гледжання іх функцый у пры-стасаванні арганізма да навакольнага асяроддзя. Узнікла ў канцы 19 ст. пад уплывам эвалюцыйнага вучэння. Прад-стаўнікі Ф.п. — М.М.Ланге (Расія), Т’.Рыбо (Францыя), Э.Клапарэд (Швей-царыя), К.Штумпф, О.Кюльпе, К.Мар-бе, Н.Ах, К.Бюлер (Германія) і інш. У амер. Ф.п., заснаванай У.Джэмсам, вы-лучаюць чыкагскую (Дж.Дзьюі, Дж.Эн-джэл, Г.Кар) і калумбійскую (Р.Вуд-вартс) іпколы. Прыхільнікі Ф.п. разгля-далі псіхалогію як навуку пра функцыі свядомасці ў працэсе адагггацыі да зменлівага прыроднага і сац. асяроддзя. Акрамя свядомасці сфера даследаван-няў Ф.п. ахоплівала паводзіны (прыста-савальныя дзеянні), іх матывы, механіз-
    фуражыр 503
    мы навучання і інш. Ф.п. паўплывала на развіццё эксперым. псіхалогіі; з раз-віццём біхевіярызму ў 1920-я г. страціла навук. ўплыў.
    ФУНКЦЫЯНАЛЬНАЯ РУХАВАСЦЬ у ф і з і я л о г і і, тое, што лабільнасць.
    ФУНКЦЫЯНАЛЬНАЯ ТЭбРЫЯ ДЗЯРЖАЎНАГА ІМУНІТЙТУ, тэорыя, у адпаведнасці з якой дзяржава паводле свайго суверэнітэту карыстаецца імуні-тэтам пры ажыццяўленні паліт. кіраван-ня. Калі дзяржава ўступае ў маёмасныя і прыраўнаваныя да іх праваадносіны, яна тым самым адмаўляецца ад імунітэ-ту, ставіць сябе ў становішча прыватнай асобы і падпарадкоўваецца звычайнаму камерцыйнаму рэжыму. У адпаведнасці з гэтай тэорыяй дзяржава, якая ажыц-цяўляе знешнегандд. здзелкі, можа быць прыцягнута да замежнага суда на агуль-ных падставах у адносінах такіх здзелак; звязаная з імі маёмасць на тых жа пад-ставах можа быць аб’ектам спагнання нават без згоды з боку адпаведнай дзяр-жавы.
    ФУНКЦЫЯНАЛЬНАЯ ШКбЛА, кіру-нак у этнаграфіі і фалькларыстыцы, што разглядаў культуру кожнага народа як сістэму інстытутаў (норм, звычаяў, вераванняў), іх функцыянальнасць у грамадстве (адсюль назва). Склалася ў пач. 20 ст. ў Вялікабрытаніі і ЗША. Зас-навальнікі і гал. тэарэтыкі Б.К.Малі-ноўскі (кн. «Арганаўты Заходняй часткі Ціхага акіяна», 1922) і А.Р.Радкліф-Браўн. Ігнараванне праблем марфалогіі, прамалінейнасць функцыянальнага па-дыходу крытыкавалі К.Леві-Строс, А.М.Хокарт. Функцыяналізмам нярэдка наз. першапачатковую форму структура-лізму. У этнаграфіі акцэнтавала ўвагу на даследаванні пэўных этнасаў і этнічных груп, суадносін з імі абрадаў, звычаяў, вераванняў, матэрыяльнай культуры, узаемаадносін індывідуума з групай і ўнутры яе. У фалькла-р ы с т ы ц ы грунтавалася на вывучэн-ні залежнасці персанажаў нар. твораў ад уласцівых ім функцый, аналізе функцы-янальнасці паэзіі, яе сувязі з веравання-мі. Паняцце функцыі ў фалькларысты-цы ўвёў У.Я.Проп, які ў кн. «Марфало-гія казкі» (1928) адкрыў у чарадзейных казках аднатыпнасць іх будовы, закана-мернасці паўгораў функцый, іх абмежа-ваную колькасць пры шматлікасці форм і аднолькавую паслядоўнасць. Су-часныя этнографы і фалькларысты ра-зам з распрацоўкай праблем нар. куль-туры даследуюць функцыянальнасць абрадаў і паэт. твораў. А.С.Фядосік.