Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ.: Золотова Е.Ю. Жан Фуке. 2 нзд. М.ў 1986.
ФУКІДЬІД (Thukydides; каля 460 — 396 да н.э.), старажытнагрэчаскі гісто-рык. 3 арыстакратычнага роду. Атрымаў рознабаковую адукацыю ў Афінах. Прыхільнік памяркоўнай алігархіі. У час Пелапанескай вайны 431—404 да н.э. стратэг; з-за няўдалага камандавання ў 424 да н.э. асуджаны на выгнанне, жыў у Фракіі. Яго асн. праца «Гісторыя» (у 8 кн.) даведзена да 411 да н.э. Лічыў, пгго яго «Гісторыя» павінна даць наступным пакаленням ключ для разумення буду-чых падзей, якія паўгараюць мінулае з-за нязменнасці быцця. Асн. яго мета-ды — аб’екгыўнасць і крытычнае су-пастаўленне крыніц. Паводле Ф., пры-чынай вайны было імкненне Афін і Спарты да гегемоніі ў Грэцыі. Ход вай-ны акрамя паліт. і эканам. фактараў ус-кладнялі непадкантрольныя чалавеку аб-ставіны, нерацыянальнасць масавай псі-халогіі і непрамое божае ўмяшанне. Прызнаваў здольнасць выдатных асоб (Перыкл, Брасід і інш.) уплываць на падзеі. Абгрунтаванасць канцэпцыі і аб’ектыў-насць дазваляюць лічыць Ф. адным з найвялікшых гісторыкаў антычнасці.
Тв.\ Рус. пер. —Ясторня. М., 1999.
Я.У.Новікаў.
Ж.Фуке Узяцце Іерыхона. Мініяцюра з «Вя-лікіх хронік караля Францыі». 1458.
ФУКб (Foucault) Жан Бернар Леон (18.9.1819, Парыж — 11.2.1868), фран-цузскі фізік-эксперыментатар. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1860). Чл. Парыжскай АН (1865). 3 1855 у Парыж-скай абсерваторыі, з 1862 чл. Бюро даў-гот у Парыжы. Навук. працы па оптыцы, механіцы і электрамагнетызме. Вызна-чыў скорасць святла ў паветры і вадзе метадам вярчальнага люстэрка (1850; метад Ф.), што канчаткова пацвердзіла хвалевую прыроду святла. Правёў дос-лед з маятнікам на доўгім падвесе (гл. Фуко маятнік), што з’явілася доказам сутачнага вярчэння Зямлі. Выявіў эл. віхравыя токі (токі Ф.). Вынайшаў гі-
Фукідыд.
Ж.Б.Л.Фуко.
раскоп (1852), сканструяваў шэраг ап-тычных прьшад.
Літ.: Льоццн М. Нсторня фнзякн: Пер. с нтал. М., 1970. А.І.Болсун.
ФУКО (Foucault) Мішэль Поль (15.10.1926, г. Пуацье, Францыя — 25.6.1984), фран-цузскі філосаф і культуролаг, прадстаў-нік постструктуралізму. Д-р філасофіі (1961). Выкладаў ва ун-тах Клермон-Ферана, Ліля, Упсалы, Варшавы, Гам-бурга, Венсена і інш., з 1970 — у Ка-леж дэ Франс. Аснову яго філасофіі складае пераасэнсаванне ўзаемаадносін унутры сістэмы «суб’ект — пазнан-не — свет». Імкнуўся да пераадолення антрапалагічнай накіраванасці філасофіі. Сцвярджаў, што асн. харакгарыстыкі суб’екта (рацыянальнасць, сексуаль-насць) і феномен суб’ектыўнасці ўво-гуле — не вечныя і аб’ектыўныя, a гістарычна абумоўленыя, сацыяльна за-дадзеныя катэгорыі. Даследаваў інсты-туты і механізмы іх распаўсюджвання і замацавання (царква, медыцына, права, мастацтва, сям’я і інш.). У процівагу традыц. гісторыі з яе кумулятыўнасцю і эвалюцыянізмам распрацаваў «археала-гічны» метад (рэканструкцыя агульнага поля ведаў пэўнай гіст. эпохі і даследа-ванне ўмоў магчымасці іх узнікнення), заснаваны на ідэі перарыўнасці гіст. працэсу. У працы «Словы і рэчы» (1966) вылучаў 2 «разрывы» ў гісторыі еўрап. культуры і адпаведна 3 эпістэмы: рэнесансавую, класічную (з сярэдзіны 17 ст.) і сучасную-(з пач. 19 ст.). Рас-працаваў канцэпцыю ўладных адносін («генеалогію ўлады»), заснаваную на даследаванні ўзаемасувязі ўлады і ведаў, аналізаваў латэнтныя механізмы і ін-
струменты, з дапамогай якіх улада, фар-міруючы свядомасць індывіда, ажыц-цяўляе маніпуліраванне і дыктат над ім.
Тв.: Бел. пер. — Чым ёсць аўтар // Фраг-менты. 1997. № 1/2. Рус. пер. — Слова н вешн: Археолошя гуманнт. наук. СПб., 1994; Археологня знанмя. Клев, 1996; Воля к нстн-не: По ту сторону знання, властн н сексуаль-ностн. М., 1996; Нсторая безумня в классм-ческую эпоху. СПб., 1997; Рожденне клннн-км. М.. 1998; Нсторня сексуальноста — III: Забота о себе. Клев, 1998.
Літ.: Делез Ж. Фуко: Пер. с фр. М., 1998; Рознн В.М. Опыт гуманнтарного нзучення творчества: (Эволюцмя взглядов М. Фуко) // Обіцеств. наукн н современность. 2000. №3; А ш к е р о в А.Ю. Полнтнка н че-ловеческое бытне в работах Мншеля Фуко // Человек. 2002. № 1. Л.Г.Кісялёва.
ФУКО МАЯТНІК, спецыяльна скан-струяваны маятнік, ваганні якога пац-вярджаюць сутачнае вярчэнне Зямлі. Уяўляе сабой масіўны груз, падвешаны на доўгім (да некалькіх дзесяткаў мет-раў) падвесе (дрот, моцная нітка), вер-хні канец якога так замацаваны (напр., пры дапамозе карданнага падвеса), што дазваляе маятніку вагацца ў любой верт. плоскасці.
Сіла цяжару маятніка і сіла нацяжэння падвеса ляжаць у адной плоскасці і не могуць змяніць плоскаснь ваганняў маятніка. Таму адносна інерцыяльнай сістэмы адліку, звяза-най. напр., з «нерухомымі зоркамі», плос-касць ваганняў Ф.м. захоўваецца. У неінер-цыяльнай сістэме адліку, звязанай з Зямлёй, праяўляюцца сілы інерцыі, дзеямне адной з якіх (гл. Карыяліса сіла) і вядзе да павольнага павароту плоскасці ваганняў Ф.м. адносна паверхві Зямлі ў напрамку, процілеглым яе вярчэнню. На ГІаўн. і Паўд. полюсах плос-касць ваганняў маятніка паварочваецца дак-ладна на 15° кожную гадзіну і робіць поўны абарот на 360° за зорныя суткі. У пункце зям-ной паверхні, геагр. шырата якога <р, адпавед-ны вугал павароту будзе a = 2 п sincp. Для Мінска ф = 54°, a = 290°. Сканструяваны Ж.Б.Л.Фуко ў парыжскім Пантэоне ў 1851, даўж. 67 м. Вядома каля 20 дзеючых Ф.м.
Фуко маятнік у Беларускім педагагічным уні-версітэце імя М.Танка: шар масы 27 кг на стальным падвесе вагаецца з перыядам 5,5 с у замкнёнай пірамідзе вышынёй 7 м.
ФУКСіны 497
рочных канструкцый, напр., у будынку ААН (Нью-Йорк), Нац. музеі амер. гісторыі (Ва-шынгтон), Сіднейскім ун-це.
На Беларусі Ф.м. спец. канструкцыі ў выглядзе чатырохграннай зашклёнай піраміды ўстаноўлены ў пед. ун-це імя М.Танка (2002).
Літ:. Вернн А. Опыт Фуко. Л.; М., 1934; Востоков Е.Й, Опыт Фуко, дока-зываюлшй враіценне Землн вокруг своей осн. 2 нзд. Л., 1940. У.А.Якавенка.
ФУКО ТОКІ (ад імя Ж.Б.Л.Фуко), тое, што віхравыя токі.
ФУКбЗА, монацукрыд у саставе аліга-цукрыдаў, глікапратэідаў, глікаліпідаў і мукаполіцукрыдаў. Прысутнічае ў расл., жывёльных, бактэрыяльных клетках. Найб. пашыраны L-ізамер Ф. (увахо-дзіць у састаў сываратачных імунаглабу-лінаў, антыгенаў груп крыві, шэрагу гармонаў, напр., фалікуластымуляваль-нага гармону).
Малекулярная маса 164,2. Добра раствара-ецца ў вадзе. L- і D-Ф. ўтвараюць адкрытую альдэгідную і некалькі цыклічных форм. Удзельнічае ў працэсах міжклетачнага ўзаема-дзеяння, звязвання біялагічна актыўных злу-чэнняў з рэцэптарамі клетак. І.М. Семяненя.
ФУКС (Fuchs) Вівіян Эрнэст (11.2.1908, Фрэшуотэр, в-аў Уайт, Вялікабрыта-нія — 1975), англійскі палярны даслед-чык і геолаг. У 1929 удзельнічаў у эк-спедыцыях у Грэнландыю, у 1930—31 і 1931—32 — у Афрыку. У 1947—50 уз-начальваў англ. экспедыцыю на Антар-ктычны п-аў. У 1956—58 кіраваў англа-новазеландскай антарктычнай экспеды-цыяй; у ліст. 1957 — сак. 1958 узнача-ліў групу, якая ўпершыню перасекла па сушы Антарктыду ад м. Уэдэла праз Паўд. полюс да м. Роса.
Фуксіны (агульная формула).
ФУКСІНЫ, ярка-чырвоныя трыарыл-метанавыя фарбавальнікі. Найб. вядо-мыя ўласна фуксін і Ф. новы.
Крышталі, растваральныя ў вадзе. Афар-боўка мае невысокую святлоўстойлівасць. Водны раствор фуксінсярністай к-ты — ана-літ. рэагент на альдэгідную групу. Выкарыс-тоўваюцца ддя фарбавання нетэкст. матэрыя-лаў (папера, скура, дрэва і інш.), для прыга-
498 фуксія
тавання чарніла, каляровых алоўкаў, лакаў для паліграфіі.
ФЎКСІЯ (Fuchsia), род кветкавых рас-лін сям. скрыпнёвых. Каля 100 відаў. Пашыраны пераважна ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы. Культывуюць як дэкар. аран-жарэйныя і пакаёвыя расліны (больш за 2 тыс. сартоў). На Беларусі пераважна ў пакоях вырошчваецца Ф. гібрыдная (F. hybrida).
Невял. дрэвы або кусты. Лісце авальнае, супраціўнае або ў кальчаках, радзей чаргава-нае. Кветкі паніклыя, на доўгіх кветаножках, у чырв. ці пурпурных тонах, сабраныя ў гронкі ў пазухах лісця. Плод —- ягада, у не-кат. відаў ядомая. Дэкар. расліны.
Фуксія гібрыдная.
Фукус: 1 — пузыраваты: 2 — двухрадны: 3 —зубчасты.
ФУКУДЗАВА Юкіці (10.1.1835, г. Оса-ка, Японія — 3.2.1901), японскі мыслі-цель і публіцыст; адзін з ідэолагаў бурж. рэформ у Японіі ў 19 ст. 3 1854 вывучаў еўрап. навукі. У 1858 адкрыў у Эда (ця-пер Токіо) «школу зах. навук» (з 1868 школа, з 1890 ун-т Кэйо). У 1860—61, 1861—-63, 1867 ажыццявіў паездкі ў Еў-ропу і ЗША, якія паўплывалі на яго светапогляд. У 1879 стаў першым прэзі-дэнтам Такійскай (Японскай) АН. У 1882 заснаваў штодзённую газ. «Дзідзі сімпо» («Бягучыя падзеі»), у якой пра-пагандаваў ідэі ліберальных пераўтва-рэнняў у Японіі. Ідэйны настаўнік «Партыі рэформ». заснаванай у 1882. У сваіх працах адстойваў ідэі бурж. інды-відуалізму, грамадз. свабод і гарманіч-нага сумяшчэння «права» народа і «пра-ва» дзяржавы. В.УАдзярыха.
ФУКУІ, горад у Японіі, на 3 в-ва Хон-сю. Адм. ц. аднайм. прэфектуры. Каля 260 тыс. ж. (1999). Цэнтр шоўкапра-дзення і шаўкаткацтва. Саматужная вытв-сць тканін, фарфору, гарбарных вырабаў. Машынабудаванне. Кветка-водства (цюльпаны на экспарт). Ун-т.
ФУКЎІ Кэн’іці (14.10.1918, г. Нара, Японія — 9.1.1998), японскі фізікахі-мік. Чл. Японскай АН (1983). Чл. Лон-данскага каралеўскага т-ва (1989) і інш. АН. Скончыў ун-т у г. Кіёта (1941), дзе і працаваў (з 1951 праф.). Навук. працы ў галіне арган. сінтэзу, кінетыкі і ката-лізу полімерызацыі, квантавай хіміі. Даследаваў уплыў электроннай структу-ры малекул на механізм працякання хім. рэакцый (1950—60). Заклаў асновы квантава-хім. тэорыі межавых арбіталей (1952). Нобелеўская прэмія 1981 (з Р.Хофманам). М.М.Касцюковіч.
ФУКУОКА, горад у Японіі, на ПнЗ в-ва Кюсю. Адм. ц. аднайм. прэфектуры. 3 прыгарадамі каля 1,3 млн. ж. (1999). Порт у заліве Хаката. Міжнар. аэра-порт. Прам-сць: машынабудаванне (аві-яц. і суднабудаванне, эл.-тэхн.), харч., металаапр., тэкст., дрэваапр., шкляная, керамічная, паліграфічная. Вытв-сць нац. маст. вырабаў (цацкі, тканіны). База рыбалоўнага флоту. Ун-ты. Сінтаісцкія і будыйскія храмы. Турызм. Каля Ф. — кам.-вуг. басейн.
ФЎКУС (Fucus), род бурых водарасцей. Каля 15 відаў. Пашыраны ў морах Паўн. паўшар’я. Утвараюць зараснікі ў літаралі.
Слаявіна кусцістая, шматгадовая, даўж. 2— 100 (да 200) см, прымацоўваецца да субстрату канічнай падэшвай. Сгволік невял., акруглы. Галіны плоскія, скурыстыя, з рабром і павет-ранымі пузыркамі (уздуццямі) ці без іх, па краі гладкія, гафрыраваныя або зубчастыя. Органы размнажэння на канцах галін, у паг-лыбленнях бародаўчатых уздуццяў. Выка-рыстоўваецца для вырабу альгінатаў і карма-вой мукі. Тэхн. і кармавыя расліны.