• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫ АНАЛІЗ, раздзел матэматыкі, у якім вывучаюцца мнос-твы з дапасаванымі паміж сабой алг. і тапалагічнымі струкгурамі і іх адлюс-траванні, а таксама метады іх выкарыс-тання для рашэння канкрэтных задач. Асн. раздзелы: нелінейны Ф.а., тэорыі лінейных аператараў, бясконцамерных
    выяўленняў груп, нармаваных кольцаў, абстрактная тэорыя інтэгравання і інш. Асн. паняцці Ф.а. — прастора і аператар.
    Як самаст. дысцыпліна пачаў склад-вацца на мяжы 19 і 20 ст. ў выніку аба-гульнення розных паняццяў і метадаў матэм. аналізу, алгебры, геаметрыі і інш. Сфарміраваўся ў 1930-я г. (С.Банах «Тэорыя лінейных аперацый», 1931). Найб. вывучаны лінейныя прасторы, важнейшы клас якіх — функцыяналь-ныя прасторы, дзе элементы — функцыі (адсюль назва «Ф.а.») і лінейныя ад-люстраванні (іх тэорыя — абагульненне на бясконцамерны выпадак праблема-тыкі лінейнай алгебры), гільбертавы прасторы, метрычныя прасторы (гл. Метрыка), тапалагічныя прасторы і інш. Выкарыстоўваецца ў тэорыях функ-цый, дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненняў, метадах вылічэнняў, тэорыі імавернасцей, матэм. фізіцы, квантавай механіцы і інш.
    На Беларусі даследаванні па Ф.а. пра-водзяцца з 1950-х г. у БДУ і інш. ВНУ.
    Літ.: Колмогоров АН., Фомнн С.В. Элементы теорнм функцнй н функцно-нального аналнза. 6 нзд. М., 1989; Люс-терннк Л.А, Соболев В.Н. Кратккй курс функцнонального аналмза. М., 1982; Антоневнч АБ., Радыно Я.В. Фун-кцнональный аналмз н янтегральные уравне-нмя. Мн., 1984. Я.В.Радына.
    ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫ АНАЛІЗ у м о -вазнаўстве, інтэгральны метад даследавання мовы, пры якім аб’ект вывучаецца з пункту гледжання яго функцый, заканамернасцей ужывання, сувязі з асяроддзем. Выкарыстоўваецца ў функцыянальнай лінгвістыцы. Пры Ф.а. вызначаюцца лексічныя, сінтакс., кан-тэкстуальныя, сітуацыйныя і прагма-тычныя ўмовы выкарыстання слоў і вы-разаў. Напр., пры агіісанні трывання ўлічваецца лексічнае значэнне дзеясло-ваў, спосаб дзеяння, адносіны паміж трываннем і часам і інш. Адзін з асн. прадметаў Ф.а. — функцыянальна-се-мантычныя палі — групоўкі адзінак розных узроўняў (лексічны, марфал., сінтакс.), аб’яднаныя агульнай семан-тычнай функцыяй. Пры Ф.а. матэрыял аналізуецца ад сэнсу да выражэння, ад функцыі да сродкаў яе рэалізацыі. Важ-ныя аспекты Ф.а. — дыяхранічны і су-пастаўляльны. Пачынальнікі Ф.а. — А.А.Патабня, І.І.Мешчанінаў, О.Еспер-сен, Э.Бенвеніст.
    Літ.: Функцнональный аналнз грамматн-ческях аспектов высказывання. Л., 1985.
    М.В. Супрунчук.
    ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫ AHAJII3 у х і -м і і, сукупнасць метадаў аналізу, якімі ў арган. злучэннях колькасна і якасна вызначаюць рэакцыяздольныя групы атамаў (ці асобныя атамы), т.зв. фун-кцыянальныя групы.
    У хім. метадах Ф.а. выкарыстоўваюць ха-рактэрныя рэакцыі функцыянальных груп, напр., угварэмне афарбаванага комплексу пры ўзаемадзеянні спіртоў з гексанітратацэ-ратам амонію. 3 фіз. метадаў ужываюцца ме-тады ядз. магнітнага рэзанансу, мас-спектра-метрыі, інфрачырв. спектраскапіі і інш. Ф.а.
    выяўляюць будову арган. рэчываў, кантралю-юць некат. тэхнал. іірацэсы.
    ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫ Ш^РАГ, аба-гульненне паняцця лікавага шэрагу на выпадак, калі яго членамі з’яўляюцца сапраўдныя ці камплексныя функцыі, зададзеныя на некаторым мностве. Калі Ф.ш. збягаецца ў кожным пункце зада-дзенага мноства, то яно наз. вобласцю збежнасці. Метад раскладання функцый у Ф.ш. з’яўляецца эфектыўным метадам вывучэння функцый, вылічэння і ацэньвання інтэгралаў, рашэння розных ураўненняў (напр., алг., дыферэнцыяль-ных, інтэгральных) і інш. Гл. таксама Асімптатычны выраз, Тэйлара шэраг, Фур'е шэраг.
    ФУНТ (ням. Pfund ад лац. pondus вага, гіра, цяжар), 1) асноўная адзінка масы ў сістэме англ. мер. Паходзіць ад стараж.-рым. адзінкі масы — лібры. Абазнача-ецца lb. 1 Ф. (гандлёвы) = 0,45359237 кг, 1 Ф. (аптэкарскі, тройскі, або ма-нетны) = 0,37324177 кг. 2) Старажытная адзінка масы (вагі) у Беларусі і Расіі. У ВКЛ мяняўся ад 360 да 450 г, з 1766 роўны 374,8282 г. У Расіі ў 18 — пач. 20 ст. 1 Ф. = V40 пуда = 32 лотам = 96 залатнікам = 0,40951241 кг. Выкарыс-тоўваўся да 1924 пры ўзважванні воску, мёду, мяса, цукру і інш. Быў пашыраны таксама аптэкарскі Ф., роўны 12 аптэ-карскім унцыям, ці 0,35832336 кг.
    А.І.Болсун.
    ФУНТ, назва грашовай адзінкі Егіпта, Ірландыі, Лівана, Сірыі, Кіпра, Судана, Мальты, Гібралтара і некат. інш. краін.
    ФУНТ СТЭРЛІНГАЎ (англ. pound або pound sterling), грашовая адзінка Вяліка-брыганіі. Падзяляецца на 100 пенсаў. Вядомы з 11 ст. ў выглядзе манет, якія чаканілі з серабра і золата. Папяровыя Ф.с. англійскі банк выпускае з 1694. Пасля адмены залатога стандарту (1914) і спынення абмену папяровых банкно-таў на золата (1925) Ф.с. неаднаразова дэвальвіраваўся.
    ФУНШАЛ (Funchal), горад у Партуга-ліі, на в-ве Мадэйра. Адм. ц. аўт. раёна Мадэйра. 50 тыс. ж. (1990). Порт. Між-нар. аэрапорт. Прам-сць: харч. (віна-робная, цукр.), суднарамонт. Кліматыч-ны, пераважна зімовы, курорт. Турызм.
    ФУРАЖНЫЯ КУЛЬТЎРЫ, расліны, якія выкарыстоўваюцца для вытв-сці канцэнтраваных (зерне збожжавых і ба-бовых культур) і грубых кармоў (сена, саломы). На Беларусі асн. зернефураж-ныя культуры — авёс, ячмень, віка, боб, гарох, пялюшка, кармавы лубін. Гл. таксама Зернебабовыя культуры, Кармавыя культуры.
    ФУРАЖЫР (ад франц. fourrage корм для жывёлы; устар.), 1) службовая асоба
    504	фуражыр
    з радавых або унтэр-афіцэраў у часцях кавалерыі і коннай артылерыі ў арміях шэрагу дзяржаў, які адказваў за атры-манне, захаванне, выдачу і ўлік фуражу. 2) Ваеннаслужачы або інш. асоба, пры-значаныя ў склад спец. каманд для на-рыхтоўкі фуражу, харчавання, а таксама паліва, буд. матэрыялаў і інш.
    ФУРАЖЫР (ад франц. founage корм, фураж), машына для здрабнення і паг-рузкі ў трансп. сродкі саломы або сена са сціртаў і стагоў, а таксама сіласу з наземных сховішчаў. Mae здрабняльны барабан з нажамі, звужвальную трубу (канфузар), высмоктвальны вентылятар (эксгаўстэр) з трубаправодам і дэфлек-тарам. Гл. таксама Кормапрыгатаваль-ныя машыны.
    ФУРАН, гетэраараматычнае злучэнне, С4Н4О. Цыкл Ф. — структурны фраг-мент некат. прадуктаў метабалізму рас-лін.
    Бясколерная вадкасць з пахам хлараформу, tian 31,3 °C, шчыльн. 937 кг/м3. Добра раства-раецца ў арган. растваральніках, мала — у вадзе. Устойлівы да дзеяння шчолачаў, рас-кладаецца к-тамі і акісляльнікамі з угварэн-нем нецыклічных алігамераў. На паветры лёгка акісляецца з угварэннем пераксіду. Ха-рактэрны рэакцыі электрафільнага замя-шчэння: галагеніраванне, нітраванне, сульфі-раванне, ацыліраванне і інш. Атрымліваюць Ф. дэкарбаніліраваннем фурфуролу, дэкар-баксіліраваннем піраслізевай к-ты. Выкарыс-тоўваюць для сінтэзу тэтрагідрафану, піролу, як растваральнік і экстрагент для алеяў і тлу-шчаў. Таксічны. Іл. гл. да арт. Гетэрацыкліч-ныя злучэнні.
    ФУРАНАВЫЯ СМОЛЫ, СІНТЭТЫЧНЫЯ смолы, малекулы якіх змяшчаюць фура-навыя цыклы. Найб. значэнне маюць Ф.с., што атрымліваюць з фурфуролу, фурфурылавага спірту ці іх сумесі.
    Вадкія ці цвёрдыя рэчывы ад цёмна-ка-рычневага да чорнага колеру. шчыльн. 1100—1200 кг/м“. Раствараюцца ў ацэтоне. Ацвярдааюцца пры награванні (150 — 170 °C) ці ў прысутнасці каталізатараў з угварэннем цепла-, кіслота- і шчолачаўстойлівых маТэ-рыялаў. Выкарыстоўваюць у вытв-сці палі-мербетонаў, замазак, шклапластыкаў, кляёў, лакаў і інш. Таксічныя.
    ФУРГбН (франц. fourgon), 1) спецыя-лізаваны закрыты кузаў або прычэп грузавога ці грузапасажырскага аўгама-біля для перавозкі пэўных грузаў (харч.
    прадуктаў, мэблі, жывёлы і інш.). Быва-юць агульнага прызначэння і спецыялі-заваныя. 2) Вял. конная павозка для рознай паклажы з паўцыліндрычным дахам (з палатна, дошак або фанеры).
    ФУР’Ё (Fourier) Жан Батыст Жазеф [21.3.1768, г. Асер (Аксер), Францыя — 16.5.1830], французскі матэматык і фі-зік. Чл. Парыжскай АН (1817). Замеж-ны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1829). Скончыў ваен. школу ў Асеры (матэм. адукацыю атрымаў самастойна), дзе і працаваў. У 1796—98 у Політэхн. школе ў Парыжы. 3 1822 сакратар сек-цыі матэматыкі Парыжскай АН. Навук. працы па алгебры (сфармуляваў тэарэ-му пра лік сапраўдных каранёў алг. ўраў-нення), дыферэнцыяльных ураўненнях і матэм. фізіцы. У працы «Аналітычная тэорыя цеплаты» (1822) выклаў тэорыю цеплаправоднасці, вывеў дыферэнцы-яльнае ўраўненне цеплаправоднасці і для яго рашэння распрацаваў метад раздзялення пераменных (гл. Фур'е ме-тад), прапанаваў формулы раскладання функцый на гарманічныя кампаненты (гл. Фур е інтэграл, Фур е пераўтварэн-не, Фур ’е шэраг), што дало пачатак ства-рэнню трыганаметрычных шэрагаў і распрацоўцы агульных праблем матэм. аналізу.
    Літ.: С т р о й к Д.Я. Краткнй очерк лсто-рнн математнкн: Пер. с нем. 2 нзд. М.. 1969.
    ФУР’Ё (Fourier) Франсуа Мары Шарль (7.4.1772, г. Безансон, Францыя — 10.10.1837), французскі мысліцель, прад-стаўнік утапічнага сацыялізму. Яго філас. погляды развіваліся пад уплывам франц. матэрыялізму (найперш ГІ.А.Гольбаха і К.А.Гельвецыя). Развіваў тэорыю сусв. адзінства, заснаваную на прызнанні іс-навання ўсеагульнай заканамернасці, адзінства руху матэрыяльнага і духоўна-га свету. Адмаўляў сац. і эканам. вучэн-ні эпохі Асветніцтва, ідэі франц. рэва-люцыі 1789—99. Распрацаваў філас.-гіст. канцэпцыю грамадства, дзе вылу-чаў 4 паслядоўныя стадыі сац. развіцця: эдэізм («райская» першабытнасць), дзі-касць, варварства і цывілізацыя. Лічыў, што на змену цывілізацыі прыйдзе най-вышэйшы грамадскі лад — стадыя гар-моніі, якая пераадолее цывілізацыйныя супярэчнасці. На яго думку, цывіліза-цыя выканала сваё гіст. прызначэнне: стварыла неабходныя ўмовы для шчас-ця людзей, але перажывае глыбокі кры-зіс, калі яе найвышэйшыя каштоўнасці
    (свабода, роўнасць і інш.) пераходзяць у свае процілегласці. Адмаўляў рэв. шлях змены гра.мадскага ладу;-асн. перадумо-вай стварэння ідэальнага грамадства лі-чыў рост вытв-сці на аснове калектывіза-ванай і механізаванай сельскай гаспадар-кі і яе спалучэння з прам-сцю. Выступаў за ліквідаванне прыватнай уласнасці. На яго думку, арганізацыйнай формай вытв-сці ў гарманічным грамадстве па-вінна стаць «фаланга» — паселішча но-вага тыпу, дзе аб’ядноўваюцца ўсе віды чалавечай дзейнасці, ажыццяўляецца эмансіпацыя жанчын, вырашаюцца су-пярэчнасці паміж горадам і вёскай, пе-раадольваюцца негатыўныя наступствы цывілізацыйнай стадыі, а прыродныя схільнасці чалавека накіроўваюцца на творчую працу, здаровае спаборніцтва. узаемадапамогу. Вучэнне Ф. развівалі фур’ерысты (В.Кансідэран, Ж.Мюірон і інш.); яго погляды паўплывалі на раз-