Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
футбольны 507
таў, Я.С.Юркевіч, А.М.Ягораў і інш. Сярод бел. футбалістаў найб. вызначы-ліся: Л.Адамаў, С.Алейнікаў, В.Бяльке-віч, П.Васілеўскі, М.Вяргеенка, С.Гоц-манаў, І.Гурыновіч, Э.Зарэмба, А.Зыг-мантовіч, Г.Кандрацьеў, Ю.Курбыка, Ю.Курненін, М.Мустыгін, Ю.Пагальні-каў, А.Пракапенка, Ю.ГІудышаў, Л.Рум-буціс, І.Рэмін, І.Савосцікаў, В.Сокал, Ю.Трухан, Х.Усаторэ, АХацкевіч, В.Шыш-кін, В.Янушэўскі, В.Яромка і інш.
С.А.Кісялёў, А.М.Петрыкаў.
«ФУТБОЛ», штомесячны ілюстраваны часопіс для аматараў і спецыялістаў футбола. Заснавальнікі — фугбольны клуб «Сквіч» і т-ва «Белмедінфарм». Выдаецца з 2002 у Мінску на рус. мове. Асвятляе дзейнасць футбольных клубаў Беларусі, рэсп. і рэгіянальных фугболь-ных арг-цый, сочыць за тэндэнцыямі развіцця сусв. футбола, аналізуе, аба-гульняе і прапагандуе яго дасягненні.
Друкуе нарысы і замалёўкі пра лепшых футбалістаў і трэнераў краіны і свету.
Я.Л.Вяснін.
«ФУТБбЛ БЕЛАРЎСН», бел. спартыў-ная газета. Заснавальнікі: Мін-ва спор-ту і турызму Беларусі, Бел. федэрацыя футбола, футбольны клуб «Дынама» (Мінск), інфарм.-рэкламнае т-ва «Фут-бол». Выдавалася ў 1991—95 у Мінску раз у тыдзень на рус. мове. Была разлі-чана на аматараў футбола, аматарскія і прафес. спарт. арг-цыі. Асвятляла гіст. і бягучыя падзеі ў бел. і сусв. футболе, аналізавала тэндэнцыі яго развіцця. 3 2002 выдаецца час. «Футбол». Я.Л.Вяснін.
ФУТБОЛЬНЫ МАНЁЖ крыты ў Мінску. Пабудаваны ў 2002. Пл. будьш-ка 15 500 м2. Поле са штучным пакрыц-цём з падагрэвам. Колькасць месцаў на трыбунах 3 тыс. У комплекс уваходзяць трэніровачная зала 45x24 м, 6 раздзя-вальняў з саунамі, масажнымі памяш-каннямі і мікрабасейнамі, зона размінкі футбалістаў пл. 633,5 м2, зона сілавой падрыхтоўкі са спецыялізаванымі трэ-нажорамі пл. 663,5 м2. Манеж аснашча-ны інфарм. электронным табло, інш. светлавымі і акустычнымі сродкамі за-беспячэння правядзення спарт. мера-прыемстваў у адпаведнасці з патраба-ваннямі міжнар. спарт. арг-цый. У пры-
Футбольны манеж: знешні выгляд.
508 футра
леглай да Ф.м. зоне — лыжаролерная траса. С.А.Кісялёў.
ФУТРА, вырабленыя шкуркі млекакор-мячых (пушных звяроў і інш.) з валася-ным покрывам, а таксама вырабы з іх. Якасць Ф. залежыць ад віду сыравіны, умоў жыцця і паходжання жывёлы, яе ўзросту, полу, часу забою і спосабаў ап-рацоўкі.
Асн. паказчыкі якасці Ф. — носкасць, цеплаахоўнасць, мяккасць. эрганамічныя (маса) і эстэт. уласцівасці (бляск, колер). Найб. носкасцв мае Ф. выдры (да 20 сезо-наў — прынята за 100%), собаля — 80%, норкі — 70%, нугрыі — 25%, труса — 5%. Найб. цеплаахоўнае Ф. пясца, паўн. аленя, янотападобнага сабакі, расамахі. Асабліва цяжкае Ф. ў расамахі, ваўка, выдры, бабра. Валасяное покрыва Ф. бывае грубае, паўмяк-кае, мяккае, шаўкавістае і вельмі мяккае; бляск шаўкавісты і шклопадобны. Паводле колеру Ф. падзяляюць на аднаколернае раў-намернае і нераўнамернае. рознакаляровае і з занальнай афарбоўкай.
ФЎТРА ШТЎЧНАЕ. тэкстыльны вы-раб, які імітуе натуральнае футра. Вы-карыстоўваюць для вырабу адзення, га-лаўных убораў, як абівачны і пракла-дачны матэрыял. Складаецца з асновы (грунту) і ворсавага покрыва, для ўтва-рэння якога выкарыстоўваюць ком-плексныя поліамідныя, поліэфірныя віскозныя і ацэтатныя ніткі.
Адрозніваюць Ф.ш. тканае, трыкатажнае. клеявое і інш. Тканае Ф.ш. ўтвараецца трыма сістэмамі нітак, пры гэтым 2 грунтавыя па-лотны звязаны ворсавымі ніткамі, якія потым разразаюць. Пры трыкат. спосабе ворс увяз-ваюць спец. машынамі. Пры прашыўным і клеявым спосабах грунт і ворс вырабляюць асобна, потым ворс замацоўваюць прашыван-нем ці наклейваннем.
ФЎТРАВАЯ ПРАМЫСЛОВАСЦЬ, га-ліна лёгкай прамысловасці па перапра-цоўцы пушніна-футравай і аўчыннай сыравіны, вытв-сці футра і футравых вырабаў. Выпускае верхняе адзенне, каўняры, галаўныя ўборы, гаржэткі, па-ланціны, рукавіцы, абутак з натуральна-га і штучнага футра. Найб. развітая Ф.п. у Расіі, Кітаі, Даніі, Францыі, Грэцыі, ЗША.
На Беларусі да 20 ст. мела саматужны се-зонны характар. Як фабрычная прам-сць раз-віваецца з пач. 20 ст. Выкарыстоўваецца мясц. (пушніна дзікіх жывёл і прадукцыя зве-рагадоўлі) і экспартная сыравіна. Найб. прад-прыемствы Ф.п.: Бабруйская футравая фабры-ка, Жмбінская фабрыка штучнага футра. Ві-цебскі футравы камбінат. прадпрыемствы ў Плешчаніцах, Мінску. Ў 2000 выпушчана футравых вырабаў з натуральнага футра 87,4 тыс. шт., са штучнага — 392.3 тыс. шт.
ПІ.Рогач.
ФУГРбЎКА (ад ням. Futter падкладка), ахоўная ўнутраная абліцоўка (з цэглы, пліт, блокаў, а таксама набіўная і інш.) цеплавых агрэгатаў, печаў, топак, труб, ёмістасцей і г.д. Бывае вогнетрывалая (шамотная, дынасавая, магнезітавая, даламітавая і інш.), хімічна ўстойлівая і цеплаізаляцыйная.
ФУТУРАЛбгіЯ (ад лац. ftiturum буду-чыня + ...мгія), у ш ы р о к і м с э н с е — агульная канцэпцыя буду-чыні Зямлі і чалавецтва; у в у з к і м с э н с е — галіна навук. ведаў, якая вывучае перспектывы сац. працэсаў, сі-нонім прагназіравання і прагностыкі. Тэрмін «Ф.» для абазначэння філасофіі будучыні прапанаваў у 1943 ням. сацы-ёлаг О.Флехтхейм. Асновы Ф. закладзе-ны ў творах вучоных і пісьменнікаў аб розных аспектах будучыні чалавецтва (Ш.Рышэ, Э.Говард, Дз.І.Мендзялееў, К.Э.Цыялкоўскі, Г.Уэлс і ініп.). Рады-кальныя сац. змены і крызісы 20 ст.. бурнае развіццё эканомікі, навукі і тэх-нікі, глабалізацыя сусв. тэндэнцый і но-выя геапаліт. зрухі выклікалі патрэб-насць у тлумачэнні ходу і перспектыў гіст. працэсу, прагназіраванні яго выні-каў. У 1960—70-я г. распрацаваны асн. канцэпцыі будучыні: індустрыяльнага грамадства, постіндустрыяльнага гра-мадства, інфармацыйнага грамадства, «тэхнатроннай эры», «квітнеючага», «ар-ганізаванага», «асветнага» і інш. грамад-стваў. Футуралагічная арыентацыя грама-дазнаўства прывяла да стварэння кан-цэпцый сац. змен у сацыялогіі (Т.Пар-санс, Р.Мертан, А.Турэн, П.Штомпке і інш.), тэорый росту (эканам., сац.. культ. і інш.), сац. развіцця і фарміра-вання новых сусв. сістэм (тэорыі новага сусв. парадку). 3 канца 1980-х г. на За-хадзе тэрмін «Ф.» выцясняецца паняц-цем «даследаванне будучыні», але адна-часова захоўвае сэнс сіноніма прагназі-равання і прагностыкі, састаўной часткі сац., паліт., эканам. кіравання на асно-ве сучасных метадаў збору і апрацоўкі інфармацыі і прыняцця на іх аснове на-вукова апраўданых рашэнняў. У працах М.М.Майсеева, В.А.Коўды, М.У.Ціма-феева-Расоўскага, М.М.Багалюбава і інш. паказваецца бесперспектыўнасць выка-рыстання ядзернай зброі, несумяшчаль-насць НТР з яе сац.-эканам. вынікамі. На першы план вылучаюцца праблемы экалогіі, гарманізацыі паліўна-энергет.. матэрыяльна-сыравіннай, харч., дэма-графічнай і інш. сфер (Д.Медаўс, Дж.Форэстэр і інш.). У 1970—-80-я г. ў Ф. актыўна распрацоўваліся праблемы «новай цывілізацыі», вяліся пошукі но-вай парадыгмы сусв. тэорыі адаптацыі да сац. змен, шляхоў вырашэння сучас-ных глабальных праблем (А.Тофлер, Э.Шумахер і інш.). 3 канца 20 ст. вылу-чаюць 2 асн. кірункі футуралагічных даследаванняў: аптымістычны і песі-містычны (тэорыі крызісаў і катас-троф), якія падзяляюцца на шэраг школ і тэндэнцый: Ф. «паваротнай бу-дучыні» (Т.Джонс, Б.Фулер, Г.Кан і інш.); Ф. гуманістычна арыентаваных
прыродазнаўцаў (Д.Габар, К.Ф. фон Вайцзэкер), праектаванне мадэлей сусв. развіцця (С.С.Мендэловац, Дж.Бхагва-ці, А.Мазруі, Р.Катары, Р.Фальк); гума-ніст. група — Рьмскі клуб (Б. дэ Жуве-нель і інш.); амер. аптымістычны кірунак (Фулер, Дж.Макчэйл); сцыентычны прагнастычны кірунак (Кан, О.Хелмер,
Г.Гордан), Камісія-2000 (пад кіраўніц-твам Д.Бела) і інш.
Літ.: Бестужев-Лада Й.В. Прогноз-ное обоснованне соцнальных нововведенлй. М., 1993; Яго ж. Норматнвное соцнальное прогнознрованне: возможные пугн реалнза-цнн целей обіцества: Опыт снстематнзацмн. М.. 1987; Б е лл Д. Грядуідее постнндустрн-альное обшество: Пер. с англ. М., 1999; Ан -тоновнч й.й. После современностм: Очерк цмвнлнзацнн модерннзма н постмо-дерннзма. Мн.. 1997; Тоффлер Э. Футу-рошок: Пер. с англ. СПб., 1997; Яго ж. Третья волна: Пер. с англ. М.. 2002; Новая постнндустрнальная волна на Западе: Анто-логня. М., 1999; Валлерстайн й. Ана-лнз мнровых снстем н снтуацня в современ-ном ммре: Пер. с англ. СПб., 2001; Д а н п -л о в АН. Соцнологня властн: Теорня н пра-ктнка глобалнзма. Мн., 2001. А.М.Данілаў.
ФУТУРЫЗМ (італьян. ftiturismo ад лац. futurum будучыня), авангардысцкі літ.-маст. рух пач. 20 ст., які характарызуец-ца адмаўленнем класічных традыцый культуры, апалогіяй тэхнікі і урбанізму, прэтэнзіямі на поўнае абнаўленне мас-тацтва.
Узнік у Італіі (першы «Маніфест футурыз-му» Ф.Марынеці, 1909). Выяўляў бунтарска-анархісцкі пратэст супраць тагачаснага гра-мадскага ладу. У светапоглядзе заснавальні-каў Ф. адлюстравалася рэакцыя на крызіс бурж.-ліберальнага гуманізму, прадчуванне непазбежнасці радыкальных змен у грамад-скім быцці і свядомасці. У маст. творчасці — дынаміка капіталіст. горада. імкненне пера-даць у абагульненых вобразах энергію руху, абсалютызацыя фармальных пошукаў вялі да кубізму і абстракцыянізму, пераносу тэхнало-гіі на маст. творчасць. У сваёй творчасці фу-турысты выкарыстоўвалі прыёмы камжа і кі-намантажу. У Расіі Ф. быў самабытнай з’явай пераважна ў паэзіі, жывапісе. графіцы, тэат-ры. кінематографе. Узнік у 2 разнавіднасцях: эгафутурызму. арыентаванага на сац. лірыку («Пралог эгафутурызму» І.Севяраніна, 1911), і кубафутурызму, прыхільнікі якога аддавалі перавагу паэзіі сац. дзеяння, шырока выка-рыстоўвалі паэтыку аратарскага мастацтва (У.Маякоўскі, В.Хлебнікаў і інш.), імкнуліся выявіць пафас рэв. эпохі. Пісьменнікі і мас-такі Ф. на чале з Маякоўскім удзельнічалі ў рэв. руху, прыхільна сустрэлі Кастр. рэвалю-цыю 1917, згуртаваўшыся вакол газ. «йскус-ство коммуны» (снеж. 1918 — крас. 1919, Петраград). У 1-й пал. 1920-х г. Ф. як кіру-нак распаўся: асобныя яго тэндэнцыі развіва-лі ЛЕФ, ОПОЯЗ, імажынізм, канструктывізм.
На Беларусі Ф. не атрымаў самастой-нага развіцця. Але пра яго пісаў да-кастр. друк. Газ. «Мннскнй голос», «Мннская газета», «Наше утро», «По-лесье» і інш., адмаўляючы фармаліст. і нігілістычную праграму Ф., адзначалі яго наватарскія знаходкі; некат. выдан-ні крытыкавалі гэты кірунак з афіц.-ахоўніцкіх пазіцый. У лют. 1914 «Мнн-ская газета-копейка» арганізавала літ. вечар футурыстаў, запрасіўшы на яго Д.Бурлюка і Маякоўскага. 1х выступ-ленні ў Мінску асвятляліся і рэцэнзава-ліся ў друку. У 1920-я г. прадстаўнікі «левага мастацтва» на Беларусі супра-цоўнічалі ў футурысцкім друку, прапа-гандавалі Ф., прапанавалі пераймена-ваць яго «для большай адпаведнасці» ў дзярж. камуніст. мастацтва. Утыліта-рысцкія тэндэ'нцыі Ф. паўплывалі на створаную К.Малевічам групу «Сцвяр-джальнікі новага мастацтва». Асобныя