• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    19 ст. распаўсюдзіўся ў Іспаніі. Адзін з прыкладаў танца — мелодыя X. ў опе-ры «Кармэн» Ж.Бізэ.
    ХАБАР. грошы або рэчы, якія перада-юцца службовай асобе як подкуп або аплата злачынных дзеянняў. Гл. ў арт. Хабарніцтва.
    ХАБАРАЎ Ерафей Паўлавіч (каля 1603, в. Дзмітрыева Валагодскай вобл. — пасля 1671), расійскі землепраходзец і прамысловец. У 1632—38 даследаваў бас. р. Лена, адкрыў саляныя радові-шчы. У 1649—52 кіраваў паходамі атра-даў землепраходцаў у Прыамур’і. склаў карту абследаваных тэрыторый. У гонар X. названы г. Хабараўск і чыг. ст. Ера-фей Паўлавіч.
    ХАБАРАЎСК. горад, цэнтр Хабараўска-га краю, у Расіі. 604 тыс. ж. (2001). Порт на р. Амур. Чыг. станцыя, вузел аўгадарог. Аэрапорт. Буйны прамысл., навук. і культ. цэнтр. Прам-сць: машы-набудаванне і металаапрацоўка (энергет. і ацяпляльнае абсталяванне, рухавікі, судны, станкі, кабель і інш.), нафтапе-рапр., дрэваапр., лёгкая, харч., хіміка-фармацэўтычная, вытв-сць буд. матэры-ялаў. 8 ін-таў. Тэатры: драм., муз. каме-дыі. юнага гледача. Філармонія. Музеі: маст. і краязнаўчы.
    Панарама Хабараўска
    Засн. ў 1858 як ваен. пост Хабараўка (названы ў гонар рус. землепраходца Е.ТІ.Хабарава). 3 1880 горад Хабараўка, адм. цэнтр Прыморскай вобл., з 1884 — Прыамурскага ген.-губернатар-ства. У 1893 перайменаваны ў X. У 1897 злучаны чыгункай з Уладзівастокам. У
    17. Бел. Эн. Т. 16.
    514	ХАБАРАЎСКІ
    1902 засн. ваен. з-д «Арсенал». У пач. 20 ст. X. — буйцы гандл. цэнтр Д. Ус-ходу, з 1904 база Амурскай ваен. флаты-ліі. У 1916 пабудаваны чыг. мост цераз Амур, які злучыў X. з чыгункай Усх. Сі-біры. У складзе Далёкаўсходняй рэспублі-кі ў ліст. 1922 X. увайшоў у Рас. Федэ-рацыю. 3 1926 цэнтр Далёкаўсходняга, з 1938 — Хабараўскага краю. У 1940 злу-чаны чыгункай з г. Камсамольск-на-Амуры.
    ХАБАРАЎСКІ КРАЙ. Размешчаны ў цэнтр. частцы Д.Усходу, у Рас. Федэра-цыі. Абмываецца Ахоцкім і Японскім морамі. Утвораны 20.10.1938. Пл. 788.6 тыс. км7 Нас. 1486 тыс. чал. (2002), га-радскога 81%. Сярэдняя шчыльн. 1,9 чал. на 1 км2, найб. на Пд. Жывуць рускія (86,4%), украінцы (6,2%) народ-насці Поўначы (нанайцы, эвенкі, уль-чы, ніўхі, эвены — 1,5%), беларусы (1,1%), татары (1%) і інш. Цэнтр — г. Хабараўск. Найб. гарады: Камсамольск-на-Амуры, Амурск, Нікалаеўск-на-Аму-ры. Савецкая Гавань.
    Прырода. Марское ўзбярэжжа парэза-на слаба, толькі на ПдЗ Ахоцкага м. Удская губа, залівы Тугурскі, Акадэміі, Сахалінскі. Каля 3/4 тэр. займаюць го-ры і пласкагор’і (выш. 500—2500 м). На ПдЗ хрыбты Турана, Бурэінскі, Ба-джальскі, на ПдУ горная сістэма Сіха-тэ-Алінь (выш. да 2077 м), у цэнтр. час-тцы хрыбты Джагды, Селемджынскі. Станавы. на Пн хр. Сунтар-Хаята
    (выш. да 2933 м), уздоўж узбярэжжа Ахоцкага м. хрыбты Прыбярэжны, Уль-інскі, Джугджур, на ПнЗ Юдама-Май-скае нагор’е. Нізіны: Ніжне- і Сярэдне-амурская, Эварон-Тугурская, Ахоцкая. Карысныя выкапні: каменны і буры ву-галь, нафта і газ, руды комплексныя алавяныя (змяшчаюць медзь, серабро, вальфрам, вісмут), тытанавыя, берыліе-выя, цырконіевыя, жал., марганцавыя. золата, серабро, плаціна, апатыты, фас-фарыты, цэаліты, самацветы (агат. яш-ма, халцэдон). Крыніцы тэрмальных і мінер. вод. Клімат мусонны з халоднай зімой і вільготным цёплым летам. Ся-рэдняя т-ра студз. ва ўнутр. раёнах ад -22 °C на Пд да -40 °C на Пн, на ўзбя-рэжжы ад -18 °C да -24 °C; ліп. ад 15 °C на Пн да 20 °C на Пд. Ападкаў за год 400—600 мм на Пн. 600—800 мм на Пд, больш за 1000 мм на ўсх. схілах Сі-хатэ-Аліня. На Пн пашырана шматга-довая мерзлата. Найб. рака Амур (у ме-жах краю больш за 1 тыс. км) з прыто-камі Бурэя, Кур, Амгунь, Усуры, Тун-гуска, Анюй; да бас. Японскага м.
    належаць Тумнін, Копі; да бас. Ахоцка-га м. — Тугур, Таром, Уда, Улья, Урак, Ахота, Іня; да бас. р. Лена — Мая, Учур. Каля 55 тыс. азёр (найб. Болань, Чукчагірскае, Удыль). Глебы дзярнова-падзолістыя, на раўнінах лугава-балот-ныя, балотныя, на Пд — бура-таеж-ныя, на Пн — горна-таежныя і горна-тундравыя. Пад лесам 78,8% тэр. Пера-важаюць хвойныя лясы: на Пн, ПнЗ і У светлахвойныя (даурская лістоўніца) і цемнахвойныя (аянская елка і белако-рая піхта), на Пд і Сярэднеамурскай ні-зіне — мяшаныя кедрава-шыракаліс-тыя (карэйскі кедр, маньчжурскі ясень і арэх, клёны, мангольскі дуб, амурскі аксаміт). Шмат ліян (амурскі вінаград, лімоннік), унікальных лекавых раслін (жэньшэнь, элеўтэракок, аралія, замані-ха). Жывёльны свет разнастайны. У хвойных лясах водзяцця лось, ізюбр, дзік, казуля, кабарга, собаль, каланок і інш., на крайняй Пн — паўн. алень, гарнастай, расамаха. на Пд і ПдУ — рысь, чорны (гімалайскі) мядзведзь, усурыйскі тыгр, амер. норка. Шмат пту-шак. У рэках і азёрах больш за 100 відаў рыб, у т.л. асятровыя. Моры багатыя рыбай і морапрадуктамі. Прамысл. зна-чэнне маюць селядзец, ласасёвыя, на-вага, камбала, палтус, мінтай, крабы, кальмары, трэпангі, малюскі, водарасці. Запаведнікі: Бурэінскі, Ботчынскі, Вя-лікахехцырскі, Джутджурскі. Камса-мольскі.
    Гаспадарка. Х.к. — важны індустр. рэ-гіён Д.Усходу Расіі. У валавым рэгія-нальным прадукце на долю прам-сці і буд-ва прыпадае 36%, сельскай гаспа-даркі — 5%. Гал. галіна — машынабу-даванне і металаапрацоўка (47,8% кош-ту прамысл. прадукцыі, 2001) выпускае дызельныя рухавікі, кабель, самалёты, марскія судны, маставыя краны, станкі, акумулятары, радыятары, тэлевізары; асн. цэнтры Хабараўск, Камсамольск-на-Амуры, Нікалаеўск-на-Амуры. Па-ліўная прам-сць (5%) прадстаўлена зда-
    бычай і перапрацоўкай нафты (6,6 млн. т, Хабараўск, Камсамольск-на-Амуры), здабычай вугалю (2,3 млн. т, Бурэінскі вугальны бас.). Вытв-сць элекграэнергіі 7,5 млрд. кВт гадз (2001). Каляровая ме-талургія (8,6%) спецыялізуецца на зда-бычы і абагачэнні золата, волава, медзі і інш. Чорная металургія (вытв-сць ста-лі 218 тыс. т, пракату 209 тыс. т) у Камса-мольску-на-Амуры. Развіта лясная, дрэ-ваапр. і цэлюлозна-папяровая прам-сць. Вытв-сць дзелавой драўніньі 6,6 млн. m3, піламатэрыялаў 0,3 млн. m3, мэблі, кардону, паперы ў Хабараўску, Камса-мольску-на-Амуры, Амурску, Бікіне, Вяземскім. Хім. (вытв-сць сернай к-ты, мыйных сродкаў і інш.) і хіміка-фарма-цэўтычная прам-сць у Ахоцку, Хабараў-ску. Вытв-сць буд. матэрыялаў. Лёгкая (швейная, трыкат., абутковая) прам-сць. 3 галін харч. прам-сці (11%) вылуча-ецца рыбная (улоў рыбы і здабыча мо-рапрадуктаў 180 тыс. т, выпуск харч. прадукцыі 115 тыс. т); асн. цэнтры Са-вецкая Гавань, Ахоцк, Нікалаеўск-на-Амуры. Развіты мукамольная, малочна-мясная, алейная галіны. Сельская гас-падарка спецыялізуецца на вырошчван-ні збожжавых (пшаніца, кукуруза), тэхн. (соя) культур, мяса-малочнай жывёла-гадоўлі. Пл. с.-г. утоддзяў (тыс. га) 695,5, у т.л. пад ворывам — 131,7, сена-жацямі — 410,3. пашай — 124,7, шмат-гадовымі насаджэннямі — 24,3 і інш. — 4,5. Больш за 20 млн. га пад пашай для паўн. аленяў. Асн. ворныя землі на Пд. Збор (тыс. т, 2000): збожжа — 24,1, буль-бы — 323,6, агародніны — 137,5, соі — 7. Пагалоўе (тыс. галоў): буйн. par. жывё-лы — 66,5, свіней — 71,8, авечак і коз — 6,5. Птушкагадоўля. Прамысл. па-ляванне (собаль, вавёрка) і зверагадоўля (норка). Пчалярства. Даўж. чыгунак 2307 км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём
    4492 км. Гал. чыгункі — ч. Транссібірс-кай і Байкала-Амурскай магістралей. Аўтадарогі з Хабараўска на Бірабіджан, Уладзівасток, Камсамольск-на-Амуры. Суднаходства па р. Амур і яе прытоках Тунгуска, Усуры, Амгунь. Буйныя рач-ныя парты: Хабараўск, Камсамольск-на-Амуры. Паромная пераправа Ваніна— Холмск (Сахалінская вобл.). Марскія парты: Ваніна, Нікалаеўск-на-Амуры, Ахоцк. Буйны аэрапорг Хабараўск. Наф-таправод Аха (Сахалінская вобл.) — Кам-самольск-на-Амуры. Курорт Анінскія Мінер. Воды, Кульдур. Г.С.Смалякоў.
    ХАБАРАЎСКІ ІІРАЦЭС. суд над гру-пай ваеннаслужачых яп. арміі, якія аб-вінавачваліся ў падрыхтоўцы (з 1931) і выкарыстанні бакгэрыяльнай зброі, што забаронена Жэнеўскім пратаколам 1925 (гл. Жэнеўскія пратаколы). Праходзіў у г. Хабараўск 25—30.12.1949. Да суда былі прыцягнуты вышэйшыя чыны яп. Квантунскай армй (12 чал.). Ваен. тры-бунал Прыморскай ваен. акругі ў ходзе адкрытых судовых пасяджэнняў устана-віў, што пры распрацоўцы ваен. планаў яп. кіраўніцтва прадугледжвала масавае знішчэнне войск і насельніцтва СССР і інш. дзяржаў. 3 гэтай мэтай быпі ство-
    раны лабараторыі для вытв-сці біял. зброі і каманды для яе выкарыстан-ня — заражэння людзей, жывёлы, па-севаў, вадаёмаў. Бактэрыял. зброя (бак-тэрыі чумы, сіб. язвы, carry і інш.) вы-карыстоўваліся супраць сав. і манг. войск у час баёў на р. Халхін-Гол у 1939 і ў вайне супраць Кітая (1940—42). У адносінах да ўсіх падсудных абвінавач-ванне даказана, і яны засуджаны на розныя тэрміны пазбаўлення волі.
    Літ.: Рагннскнй М.Ю. Ммлмтарнсты на скамье подсудамых: По матерналам То-кнйского н Хабаровского процессов. М.. 1985.
    ХАБАРНІЦТВА, атрыманне службовай асобай матэрыяльньгх каштоўнасцей ці матэрыяльных даброт за ажыццяўленне (або неажыццяўленне) у інтарэсах хаба-радавальніка дзеянняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю службовай асобы. КК Рэспублікі Беларусь устанаўлівае адказ-насць за атрыманне і дачу хабару і за пасрэднііггва ў X. Меры пакарання за X.: арышт, абмежаванне свабоды на пэўныя тэрміны або пазбаўленне волі да 6 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўньгя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю (для хабарніка); штраф, папраўчыя ра-боты, арышт або абмежаванне свабоды на пэўны тэрмін ці пазбаўленне волі да 3 гадоў (для хабарадавальніка). Абцяж-ваючымі акалічнасцямі для адказнасці хабарніка з’яўляюцца паўторнасць яго дзеянняў, вымаганне хабару, буйны па-мер хабару, ранейшая судзімасць за X.. адказнае становішча хабарніка і інш. (пазбаўленне волі можа быць павяліча-на да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмас-ці). Паўторнасць дачы хабару, раней-шая судзімасць за X. узмацняюць ад-казнасць і хабарадавальніка (пазбаўлен-не волі ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці). Пасрэдніптва ў X. караецца штрафам. арыштам. аб-м^жаваннем свабоды, а пры абцяжваю-чых акалічнасцях — пазбаўленнем волі ад 3 да 7 гадоў. Э.І.Кузшянкйна.
    ХАБАТОК, 1) сысучы або колюча-сысу-чы ротавы орган — відазмененыя верх-нія і ніжнія губы і сківіцы ў членістано-гіх (напр., клапоў, матылёў). 2) Пярэдняя звужаная ч. цела, а таксама рухомая мы-шачная трубка для захоплівання здабы-чы ў беспазваночных. 3) Трубкападоб-ныя органы прымацавання з кручкамі ў паразітычных чарвей.