• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Э.І.Кузьмянкова.
    ХАДАНОВІЧ Ігар Піліпавіч (10.6.1940, в. Шпількі Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 9.1.1966), бел. пісьменнік.
    Скончыў БДУ (1962). Працаваў у газ. «Чырвоная змена», у Мінскім абкоме ЛКСМБ, з 1964 у газ. «Літаратура і мас-тацтва». Аўтар зб. апавяданняў, нарысаў і нататак «За акном дождж» (1967), у якіх паказаў вясковае жыццё, побыт і духоўны свет чалавека працы. Творы яго вызначаюцца эмац. напружаннем, тонкімі назіраннямі і псіхал. матывіроў-камі, дакладнай, трапнай мовай.
    ХАДАНОВІЧ Леў Сяргеевіч (н. 15.11.1923, в. Струмень Кармянскага р-на Гомельскай вобл ), поўны кавалер ордэна Славы. Скончыў Гомельскі рач-ны тэхнікум (1950). У Вял. Айч. вайну з 1942 падрыўнік 1-й Гомельскай партыз. брыгады, з 1943 на Бел., 2-м Бел. фран-тах. Нам. камандзіра ўзвода разведкі ст. сяржант X. вызначыўся ў 1944 у час аперацыі «Баграціён» і ў 1945 у баях на тэр. Польшчы. Пасля вайны да 1983 у рачным флоце Беларусі.
    ХАДАРдвіЧ Павел Аляксеевіч (16.7.1889. С.-Пецярбург — 18.8.1949), савецкі геа-дэзіст. Праф. (1919), Д-р тэхн. н. (1938). Скончыў Маск. межавы ін-т (1916) і фіз.-матэм. ф-т 1-га Маск. ун-та (1919). У 1919—30 праф. геадэзіі Горы-Горац-кага земляробчага ін-та (з 1925 Бел. с.-г. акадэмія), з 1930 праф. і заг. кафедры вышэйшай геадэзіі Сібірскага с.-r. ін-та. Вёў н.-д. работу па стварэнні трыгана-метрычнай сеткі, нівелірных рэпераў. аетр. пунктаў. Працы па выяўленні сап-раўднага мерыдыяна і азімуга, раепра-цоўцы спосабаў найменшых квадратаў, канструкцыі геад. і астр. інструментаў.
    Тв.: Краткая теорня ошнбок в прнмененмм к землемерной пракгнке. Горкм, 1923; Мате-рналы по трнгонометрнческой сетн Б.Г. Ака-демнн С.Х. н сводка данных геометрнческого нпвелнровання. Горкм, 1927.
    ХАДАРбвіЧ Уладзімір Паўлавіч (н. 27.8.1947, г. Слуцк Мінскай вобл.), бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1977). Працуе пераважна ў жанры на-цюрморта. Яго творы адметныя кампа-зіцыйнай завершанасцю. нац. характа-рам і каларытам, пабудаваным на згар-манізаваных колеравых адценнях з пе-равагай серабрыстага, часам залацістага: «Хлеб», «Лён» (абодва 1987), «Народная скульптура», «Вясковы нацюрморт» (або-два 1988), «Травы майго дзяцінства»
    У Хадаровіч. Бацькава скрыпка. 1998.
    ХАДЖЭННЕ 517
    (1989), «Нацюрморт з яблыкамі». «На Каляды», «Слыннаму беларускаму вес-туну прысвячаю», «Памяці Францыска Скарыны» (усе 1990), «Нацюрморт з со-тамі» (1991), «Бацькава скрыпка» (1998). «Лета», «Старадрукі» (абодва 2000), «На-цюрморт з клубніцамі і шыпшынай» (2001), «Вясна. Вясковы нацюрморт» (2003). ІЛЧэбан.
    ХАДАСЕВІЧ Уладзіслаў Феліцыянавіч (28.5.1886, Масква — 14.6.1939), рускі паэт, крытык. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. 3 1922 у эміграцыі (з 1925 у Па-рыжы). Друкаваўся з 1905. Першая кні-га — «Маладосць» (1908). Яго лірыка (зб-кі «Шчаслівы домік», 1914: «Шля-хам зерня», 1920; «Цяжкая ліра», 1922: цыкл «Еўрапейская ноч», 1927) спалу-чае традыцыі рус. класічнай паэзіі, ары-ентацыю на пушкінскую глыбіню, гар-манічнасць і светаадчуванне чалавека 20 ст., які перажывае яго катаклізмы. У мемуарах «Некропаль» (1939) літ. пар-трэты сучаснікаў у кантэксце гісторыі рус. л-ры пач. 20 ст. Аўтар біяграфіі Г.Дзяржавіна (1931), зб. арт. «Пра Пуш-кіна» (1937), літ.-крытычных арт., пера-кладаў.
    Тв.: Державнн. М., 1988; Стнхотворенмя. Л.. 1989.
    ХАДАСЕВІЧ Эра Васілеўна (н. 30.8.1929, Мінск), бел. вучоны ў галіне фотабіяло-гіі. Д-р біял. н. (1983). Скончыла БДУ (1952). 3 1952 у Ін-це эксперым. батані-кі, з 1967 у Ін-це фотабіялогіі Нац. АН Беларусі (у 1973—94 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах метабалізму хларафілу і стане пластыд у вечназялё-ных раслін, фітахромнай фотарэгуляцыі біягенезу і функцыянавання пігментных сістэм раслін.
    Тв:. Бнохнмня н бнофнзнка фотосннтеза. М.. 1965 (у сааўт.); Бносннтез н состоянне хлорофнллов в расгенмн. Мн., 1975 (у сааўт.); Фотосннтетнческнй аппарат хвойных: (Онто-генетнч. аспект). Мн., 1982. С.С.Мельнікаў.
    ХАДАСЕВІЧ-ЛЕЖг) Надзея Пятроўна (5.11.1904, в. Асецішчы Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 8.5.1983), фран-цузская мастачка. Вучылася ў Школе прыгожых мастацтваў у Варшаве (1921—24). 3 1924 у Парыжы вучылася ў акадэміі жывапісу Ф.Лежэ (1924—29), пазней стала яго жонкай. Працавала ў манум. і станковым жывапісе. Аўтар ма-заічных партрэтаў Ю.Гагарына. Ж.Дзюк-ло, М.Кашэна, Н.Крупскай, У.Маякоў-скага, М.Тарэза, герояў 2-й сусв. вай-ны, дзеячаў культуры, кампазіцый для аэрапортаў у Парыжы і Вашынгтоне. Сярод жывапісных работ: «Нацюрморт з вазай» (1925), «Аўтапартрэт» (1941), «Пачатак руху (Узлёт-1)» (1922—68). Стварыла музей Лежэ ў Б’ёце (Прымор-скія Альпы, 1960) і на радзіме мастака ў Лізоры (Нармандыя, 1970).
    Літ.: Дубенская Л.А. Рассказывает Надя Леже. Мн., 1983. Н.М.Бараноўская. ХАДЖ (араб. — паломніцтва), палом-ніцтва мусульман у Мекку да храма Ка-аба ў час свята ахвярапрынашэння Кур-бан-Байрам; адзін з асн. абавязкаў му-
    сульманіна. Здзяйсняецца на 7—12-ы дзень зу-ль-хіджа (12-ы месяц мусульм. месячнага календара хіджры). Звязаны з правядзеннем шэрагу мусульм. абрадаў, якія, паводле падання, вызначаны Му-хамедам у час т.зв. «развітальнага» X. (632): абход Каабы, цалаванне «чор-нага каменя», піццё вады са свяшчэн-нага калодзежа Зам-зам, сяміразовы прабег паміж узгоркамі ас-Сафа і аль-
    Н.Хадасевіч-Лежэ. Аўтапартрэт.
    Марва, малітвы каля скалы Арафат і ў даліне Муздаліфа, ахвярапрынашэнні жывёл і інш.
    ХАДЖАЕЎ Апім (7.10.1910, г. Бухара, Узбекістан — 14.2.1977), узбекскі ак-цёр. Нар. арт. СССР (1959). Вучыўся ў Бухарскім ін-це асветы, скончыў рэжы-сёрскія курсы ў Маскве (1951). 3 1929 ва узб. Т-ры імя Хамзы. Мастацтва вы-лучалася лірызмам і інтэлектуальнасцю. Сярод роляў: Алішэр Наваі («Алішэр Наваі» Уйгуна і І.Султанава), Хамза («Хамза» К.Яшэна і А.Умары), Юлдаш Камілаў («Людзі з верай» Султанава), Гамлет, Яга («Гамлет», «Атэла» У.Шэк-спіра), Карл Моар («Разбойнікі» Ф.Шы-лера), Астраў («Дзядзька Ваня» А.Чэха-ва). Выступаў і як рэжысёр. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1977. Дзярж. прэмія Узбекістана 1967.
    ХАДЖАР, А м а н с к і я г о р ы, на У Аравійскага п-ва, пераважна на тэр. Амана. Даўж. каля 600 км. Выш. да 3353 м (г. Шам у масіве Эль-Ахдар). Складзены пераважна з вапнякоў, ба-зальтаў, серпенцінітаў. На 3 — пустыні і апустыненыя саванны, на У — участкі мусонных трапічных лясоў і высакагор-ныя лугі. У аазісах пасевы пшаніцы, ку-курузы. плантацыі бананаў, фінікавай пальмы. Рэзерват Вадзі-Серын.
    ХАДЖЫ (араб., цюрк. — паломнік), мусульманін, які здзейсніў хадж.
    ХАДЖЫБЁЙСКІ ЛІМАН, заліў у паўн.-зах. ч. Чорнага м., у вусці р. М.Куяль-нік, паблізу г. Адэса, на Украіне. Даўж. каля 31 км, шыр. 2,5 км, глыб. да 2,5 м. Адгароджаны ад мора пясчана-раку-шачным перасыпам шыр. 4,5 м. Утва-рыўся шляхам аддзялення ад мора вус-ця р. М.Куяльнік. На дне Хл. глеевая гразь і хларыдна-натрыева-магніевая рапа, якія выкарыстоўваюць у лекавых мэтах. На беразе — вядомы бальнеагразевы Хаджыбейскі курорт з дзіцячымі сана-торыямі.
    ХАДЖЬІЕЎ Парашкеў (н. 14.4.1912, Са-фія), балгарскі кампазітар, педагог, муз. тэарэтык. Нар. арт. Балгарыі (1965). Ге-рой Сац. Працы (1979). 3 1940 выкладаў ў Балг. кансерваторыі (з 1947 праф.). Яго творы вылучаюцца меладычнай на-пеўнасцю, маляўнічасцю гармоніі, рэа-лізмам характараў: оперы «Альбена» (паст. 1963), «Мільянер» (паст. 1965), «Марыя Дзесіслава» (паст. 1978) і інш.; аперэты, мюзіклы, балеты, хары, песні для дзяцей (больш за 1000) і інш. Аўтар падручнікаў па гармоніі. Дзімітроўская прэмія 1962.
    ХАДЖЬІ-МУРАТ (1790-я г., Хунзах, Дагестан, Расія — 5.5.1852), адзін з кі-раўнікоў каўказскіх горцаў у час Каў-казскай вайны 1817—64. У 1834 захапіў уладу ў васальным Расіі Аварскім хан-стве. У 1836 арыштаваны рас. ўладамі па абвінавачанні ў сувязях з Шамілем, уцёк з турмы і стаў адным з яго бліжэй-шых паплечнікаў. Пасля далучэння ў 1843 Аварыі да імамата Шаміля, пры-значаны яе намеснікам (наібам). У снеж. 1851 Х.-М. парваў з Шамілем і перайшоў на бок Расіі. У крас. 1852 уцёк у горы, загінуў у сутычцы з рас. войскамі. Папулярны герой горскага фальклору. Яму прысвечана аповесць Л.М.Талстога «Хаджы-Мурат».
    ХАДЖЭННЕ, сярэдневяковы літаратур-ны жанр. Узнік у выніку паломніцтва на Б.Усход да святынь Палесціны і Ві-зантыі. Апісанне гэтых падарожжаў, асо'бных падзей грамадска-паліт. і культ. жыцця таго часу складае аснову зместу X. Найб. ранні помнік жанру ў стараж -рус. л-ры — «Хаджэнне ігумена Данііла» (пач. 12 ст.). Пазней узніклі складзеныя выхадцамі з Беларусі X. Аграфенія (ка-нец 14 ст.) і Варсанофія (2-я пал. 15 ст.), «Хаджэнне ў Царград» Ігнація Сма-ляніна (канец 14 — пач. 15 ст.).
    У эпоху Вял. геагр. адкрыццяў акгывізава-ліся разнастайныя ўзаемасувязі паміж наро-дамі, многія літ. жанры набылі новыя якасці, X сталі больш свецкімі і ператварыліся ў апі-санні падарожжаў за мяжу наогул («Хаджэнне за тры моры» АНІкіціма). Адным з апошніх твораў, які не страціў жанравай сувязі з X.. было «Перагрынацыя, або паломніцтва... у Святую зямлю» М.К.Радзівіла (1590-я г.). Ча-сам X. называліся асобныя творы інш. жан-раў, напр., апокрыф «Хаджэнне багародзіцы па пакутах».
    518 ХАДЖЭННЕ
    Літ:. Г а р а н і н С.Л. Шляхамі даўніх вандраванняў: Гіст.-тэарэт. нарыс развіцця бел. паломніцкай літ. XII—XVI стст. Мн., 1999. В.А.Чамярыцкі. «ХАДЖЭННЕ БАГАРбДЗІЦЫ ПА ПА-КУТАХ», помнік стараж.-рус. пераклад-ной літаратуры апакрыфічнага жанру (гл. Апокрыфы). Трапіла на Русь праз паўд.-слав. пасрэдніцтва; зместам бліз-кае да візант. тэксту помніка. Найб. стараж. рус. спіс датуецца 12 ст. У тво-ры апавядаецца пра падарожжа гал. ге-раіні па замагільным свеце. Апокрыф прасякнуты рэліг. канцэпцыяй аб суро-васці, але справядлівасці боскага суда, паводле якой душа чалавека асуджаецца пасля яго смерці на пакуты за зямныя грахі.
    Тэндэнцыя запалохвання немінучымі пя-кельнымі жахамі за парушэнне прынцыпаў хрысціянства, боскіх запаведзяў некалькі змякчаецца ў творы спачуваннем грэшнікам, суперажываннем за іх пакуты. Гэта ідэя ўва-соблена ў вобразе Багародзіцы — чулай жан-чыны, заступніцы людзей. Моцна ўражаная ўбачаным у пекле, яна звяртаецца да Бога з просьбай злітавацца над грэшнікамі і палег-чыць ім пакуты. Незвычайнасць зместу твора, важнасць закранугых праблем. гуманіст. ідэя спачування чалавеку спрыялі папулярнасці твора сярод чытачоў. Бел. рэд. твора — «Аб дванаццаці пакугах». В.А.Чамярыцкі. «ХАДЖЙННЕ ІГЎМЕНА ДАНІІЛА», помнік стараж.-рус. літаратуры пач. 12 ст. Напісана не пазней 1113 выхадцам з Чарнігаўшчыны ігуменам Даніілам. які ў пач. 1104—06 (паводле інш. мерка-ванняў, 1106—08) падарожнічаў у «свя-тую зямлю» праз Канстанцінопаль і Кіпр. Там цікавіўся мясцінамі, звязаны-мі з біблейскімі падзеямі і героямі, асабліва захапляўся Іерусалімам. Аўтар дэталёва апісаў цэрквы і манастыры, хрысціянскія святыні Палесціны. Буду-чы на чужыне, Данііл маліўся за рус. князёў, баяр, духавенства, за ўвесь на-род, сярод імён згадвае і мінскага князя Глеба Усяславіча. Твор карыстаўся вял. папулярнасцю на Русі (захавалася больш за 100 спісаў, самы ранні — 15 ст.), служыў узорам для інш. твораў гэ-тага жанру. На Беларусі твор быў вядо-мы ў рукапісе 16 ст. (зберагаўся ў б-цы Красінскіх у Варшаве, загінуў у 2-ю сусв. вайну) побач з «Хронікай Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», бел. перакладамі «Аповесці пра Таўдала» і біблейскай кнігі Товіт. ВА.Чамярыцкі.