• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    «ХАДЖЭННЕ Ў НАРОД». масавы рух радыкальнай рас. моладзі (прадстаўнікі розных плыняў народніцтва) у вёску ў 1870-я г. Пачалося летам 1873, найб. размаху дасягнула вясной-летам 1874 (ахапіла 37 губерняў Расіі). Прыхільнікі П.Л.Лаўрова («лаўрысты») мелі на мэце прапаганду сярод сялян ідэй сацыялізму, паслядоўнікі анархічна-бунтарскіх ідэй МАБакуніна («бакуністы») — арг-цыю масавых антыўрадавых выступленняў. Цэнтры падрыхтоўкі: пецярбургскі і маскоўскі гурткі чайкоўцаў, «Кіеўская
    камуна». Рух разгромлены паліцыяй: да ліст. 1874 арыштаваны 4 тыс. чал., найб. актыўныя асуджаны на «працэсе 193-х» (кастр. 1877 —лют. 1878).
    Літ:. Фнлнппов Р.В. Нз нсторнн на-родннческого двнження на первом этапе «хождення в народ». Петрозаводск, 1967; Тронцкнй Н.А. Первые нз блестятей плеяды: Большое о-во пропаганды, 1871 — 1874 гг. Саратов, 1991.
    «ХАДЖЙННЕ Ў ЦАРГРАД». помнік стараж.-рус. і бел. літаратуры 14 — пач. 15 ст. Напісана смаленскім дзякам Іг-націем, які ў 1389 суправаджаў у ван-дроўцы ў Царград (Канстанцінопаль) рус. мітрапаліта Пімена і пасля абрання мітрапалітам Кіпрыяна быў пакінуты ў складзе дыпламат. місіі пры Канстанці-нопальскай патрыярхіі. Помнік дайшоў у 2 рэдакцыях: кароткай (15 ст.) і лета-піснай (16 ст.) і ў шэрагу іх варыянтаў. Складзены паводле загаду смаленскага епіскапа Міхаіла як працяг летапісу, які, магчыма, Ігнацій вёў з 1370 (пазней названы «Сказанне летом вь кратце»). У «Хаджэнні» апісаны прылеглыя да го-рада мясціны, барацьба паміж Іаанам IV Калуянам і Мануілам II Палеалогам за візант. пасад у 1390, землетрасенне 1391, каранацыя Мануіла II у 1393. Твор вызначаецца высокімі маст. якас-цямі і багатай інфармацыяй пра шлях на Усход, насельніцтва Прычарнамор’я, грамадска-паліт. жыццё Візантыі. У ім ёсць унікальныя звесткі пра помнікі ар-хітэктуры і мастацтва, манастыры, хрысц. святыні і інш. Спалучае летапіс-ны стыль і традыцыі паломніцкай л-ры; твор пераходны да свецкага апавядання пра падарожжы, ён адзін з першых узо-раў аўтабіягр. бел. прозы.
    Да тэксту Ігнація ў летапіснай рэдакцыі памылкова далучана ананімнае «Апісанне Іерусаліма», выпадкова пераплеценае ў 16 ст. разам з «Хаджэннем».
    С.Л.Гаранін, В.А.Чамярыцкі.
    ХАДЗІЛбНІ, вёска ў Першамайскім с/с Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 45 км на Пн ад г. Шчучын, 66 км ад Гродна, 22 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы. 262 ж., 102 двары (2003). Базавая школа, клуб, б-ка, кам-бінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
    ХАДЗЬБА СПАРТЫЎНАЯ, від лёгкай атлетыкі. Ад звычайнай хадзьбы адроз-ніваецца абавязковым выпростваннем апорнай нагі ў каленным суставе пры верт. становішчы, ад бегу — адсугнас-цю безапорнай фазы руху. Спаборніц-твы сярод жанчын праводзяцца на дыс-танцыях 5, 10 і 20 км, сярод мужчын — 5, 10, 15, 20, 30, 50 км і на час (1 і 2 гадз). Спартсмен за 1 мін робіць 200— 210 крокаў даўж. 110—120 см.
    Як від спорту склалася ў 2-й пал. 19 ст. Першыя спаборніцгвы адбыліся ў аматарскім Атлетычным клубе (1866, Англія) на дыстан-цыі 7 міль (11 км). Ў праграме Алімп. гульняў з 1908 (мужчыны; дыстанцыі 3,5 км і 10 міль), з 1932 мужчыны спаборнічаюць на дыстанцыі 50 км, з 1956 — і на дыстанцыі 20 км; жанчыны — на дыстанцыях 10 км (з 1992) і 20 км (з 2000). У праграме чэмпіяна-таў Еўропы па лёгкай атлетыцы з 1934. чэм-
    піянатаў свету — з 1976. Буйнейшыя міжнар. асабіста-камандныя спаборніцтвы па Х.с. — на Кубак г. Лугана (Швейцарыя) з 1961. Найб. пашырана ў Вялікабрытаніі, Германіі. Італіі, Мексіцы, Расіі. Швецыі і інш.
    На Беларусі Х.с. ўваходзіць у лёгкаатлетыч-ныя праірамы з 1944. Сярод бел. спартсменаў найб. вызначыліся прыэёры Алімп. гульняў Я.Маскінскоў (1956), Я.Іўчанка і П.Пачынчук (1980); прызёры чэмліянатаў свету Я.МІсюля (1991, 1995), М.Хмяльніцкі (1997), В.Цы-бульская (1997, 2001) і інш.
    ХАДКЁВІЧ Аляксандр (4.6.1776, г. Чар-нобыль, Украіна — 24.1.1838), палітыч-ны і ваенны дзеяч, хімік, літаратар. Чл. Пецярбургскай АН (з 1818), шматлікіх навук. т-ваў. 3 роду Хадкевічаў. Вучыўся ў Варшаўскім пансіянаце для магнац-кай моладзі М.Нікуты. У час паўстання 1794 прызначаны Т.Касцюшкам маёрам нац. гвардыі, напэўна, браў удзел у Ві-ленскім паўстанні 1794 і баях у ВКЛ. Пасля падаўлення паўстання жыў на Валыні. У вайну 1812 чл. Ваеннага к-та Часовага ўрада Вялікага княства Літоў-скага, камандзір 18-га пях. палка, які выставіў за ўласны кошт. У 1813 трапіў у рас. палон. Пры арганізацыі войска Каралеўства Польскага ў 1815 прызна-чаны нач. штаба гвардзейскай дывізіі, у 1818 — ген. брыгады. У 1819 сенатар Каралеўства Польскага, з 1820 дэпутат сейма. Належаў да масонскіх лож. У пач. 1824 арганізаваў у Кіеве спатканне дзекабрыстаў М.П.Бястужава-Руміна і С.1. Мураўёва-Апостала з прадстаўніко.м Патрыятычнага таварыства С.Крыжа-ноўскім. У 1826 высланы ў Пецярбург, пасля ў Жытомір пад нагляд паліцыі. Вызначыўся як хімік-даследчык, тэхно-лаг. Гал. навук. праца — «Хімія» (т. 1 — 7, 1816—18). Займаўся таксама мінера-логіяй, фармацэўтыкай. Вядомы як па-эт, драматург, тэатр. крытык, калекцыя-нер. Аўтар нарысаў пра Касцюшку, Я.ГДамброўскага, кн. «Партрэты праслаў-леных палякаў з іх апісаннем» (1820). '
    А.А.Ерашэвіч.
    ХАДКЕВІЧ Тарас Канстанцінавіч (7.3.1912, в. Шайцерава Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 14.8.1975), бел. пісь-меннік. Засл. работнік культ. Беларусі (1972). Вучыўся ў Полацкім пед. тэхні-куме (1927—29), Бел. вышэйшым пед. ін-це (1931—33). У 1936—41, 1945— 1950 працаваў у газ. «Чырвоная Полач-чына», «Чырвоная змена», «Звязда», «Літаратура і мастацтва», у 1953—72 — літ. кансультантам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1925. Першы зб.
    ХАДКЕВІЧЫ 519
    вершаў «Смялей, таварыш!» (1932). Аповесць «Вяснянка» (1948), раман «Даль палявая» (1957—58) пра жыццё бел. пасляваен. вёскі. Раман «Песня Дзвіны» (1972) пра людзей новабудоў-ляў на Зах. Дзвіне. Аўтар кніг аповес-цей і апавяданняў «Братэрства» (1948), «Рэха ў гарах» (1951), «Сяброўства» (1952), апавяданняў і нарысаў «Мая Бе-ларусь» (1961), «Нафтагігант на Дзвіне» (1963), «Сад у квецені» (1966). Пісаў для дзяцей: «За сінім лесам» (1951), «На новым месцы» (1954), «Спеюць яблыкі» (1959), «Жыла-была казка» (1967), «Дзвіна пайшла» (1968) і інш. Адзін з аўтараў кн. «Мы раскажам пра Мінск» (1964). На бел. мову пераклаў кнігі М.Горкага «У Амерыцы» (1952) і «Апавяданні» (1955), раман А.Чайшвілі «Лело» (1953).
    Тв:. Творы. Т. 1—2. Мн., 1982; Ад палёў наддзвінскіх: |Аўтабіяграфія] // Пяцьдзесят чатыры дарогі. Мн., 1963.
    Літ.: Кухараў С. Зачараваны красою Наддзвіння... // Полымя, 1982. № 9.
    І.І.Разанаў.
    ХАДКЕВІЧЫ, магнацкі род герба «Кас-цеша» ў ВКЛ. Асобныя прадстаўнікі ро-ду карысталіся гербам «Грыф з мячом». Вялі радавод ад кіеўскага баярына Хо-дара (Фёдара) Юр’евіча, празванага Ходкам (Ходзькам), які ў 1434 разам з інш. падпісаў акт уніі ВКЛ з Польшчай. У 2-й пал. 16 ст. X. перайшлі з права-слаўя ў кальвінізм, потым у каталііггва. У 1568 сярэдняя галіна роду атрымала графскі тытул «Свяшчэннай Рымскай імперыі». Тытул быў прызнаны ў ВКЛ, X. тытулавалісіі графамі «на Шклове і Мышы». Сярэдняя галіна роду згасла ў 1626, і графскі тытул перайшоў да ма-лодшай галіны. Маёнткі X. знаходзіліся на Падляшшы (Заблудаў, Супрасль, Дайліды), у паветах Гарадзенскім (Бе-раставіца, Рось), Новагародскім (Мыш), Аршанскім (Шклоў, Быхаў); валодалі часткай Глускага маёнтка, Чарнобылем і інш. Збіралі б-кі, архівы. Найб. вядо-мыя: I в а н (Івашка; каля 1430—84), сын Ходкі, намеснік лідскі, маршалак гаспадарскі ў 1470—79, намеснік віцеб-скі з 1476, староста луцкі з 1478, ваяво-да кіеўскі з 1481. У 1482 пры захопе Кі-ева крымскімі татарамі ўзяты ў палон, памёр у Крыме. Аляксандр I в a -навіч (каля 1457 — 28.5.1549), сын Івана, маршалак гаспадарскі ў 1506—09 і 1511—47, ваявода новагародскі з 1544; намеснік пунскі, староста берасцейскі, кнышынскі, дзяржаўца астрынскі. Р ы -гор Аляксандравіч ('?—12.11.1572 або 19.11.1573), сын Аляксандра Івана-віча, заснавальнік старэйшай галіны ро-ду. Падкаморы ВКЛ у 1544—59, ваяво-да віцебскі ў 1554—55 і кіеўскі ў 1555— 59, кашталян трокскі ў 1559—64 і ві-ленскі з 1564, адначасова гетман польны ў 1561—66 і гетман вялікі з 1566; староста ковенскі, магілёўскі, га-радзенскі, тыкоцінскі. Як палкаводзец вызначыўся ў Інфлянцкай вайне 1558— 82 і Ульскай бітве 1564, дзе камандаваў конніцай. Праціўнік Люблінскай уніі 1569, у знак пратэсту супраць яе заклкр-чэння адмовіўся ад дзярж. дзейнасці.
    Прыхільнік праваслаўя. Прыняў у Заб-лудаве друкароў І.Фёдарава і П.Мсціс-лаўца, якія там выдалі «Евангелле вучы-цельнае» і «Псалтыр з Часаслоўцам» (гл. Заблудаўская друкарня). Г е р а н і м Аляксандравіч (?—1561), сын Аляксандра Іванавіча, заснавальнік ся-рэдняй галіны роду. Падчашы ВКЛ у 1542—44, кашталян трокскі ў 1544—59, адначасова генеральны староста жамой-
    Да арт Хадкевічы. Р.А.Хадкевіч.
    Да арт Хадкевічы Я.К.Хадкевіч.
    цкі з 1545 і кашталян віленскі з 1559; староста ашмянскі, цяльшэўскі, пла-тэльскі. Умацаваў становішча X. у вы-шэйшых дзярж. колах ВКЛ. Ю р ы й Аляксандравіч (?—6.6.1569), сын Аляксандра Іванавіча, заснавальнік ма-лодшай галіны роду. Дзяржаўца ашмян-скі з 1554, стольнік ВКЛ у 1554—55, крайчы ВКЛ у 1555—66, кашталян
    трокскі з 1566. Ян Геранімавіч (каля 1537 — 4.8.1579), сын Гераніма Аляксандравіча. Стольнік ВКЛ у 1559— 64, генеральны староста жамойцкі з 1564, адначасова маршалак вялікі ВКЛ з 1566 і кашталян віленскі з 1574; адмі-ністратар Інфлянтаўу 1566—78, старос-та ковенскі, цяльшэўскі, платэльскі. Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—82, Ульскай бітвы 1564 і інш. баёў. Праціў-нік Люблінскай уніі 1569, выступаў суп-раць кандыдатуры Івана Грознага на польскі і літ. трон, прыхільнік Генрыка Валезы і Габсбургаў (ад імператара Фердынанда I у 1568 атрымаў графскі тытул). Геранім Юр’евіч (каля 1560—1617), сын Юрыя Аляксандравіча. Канюшы В КЛ у 1588—93, ваявода мсціслаўскі ў 1593—95, кашталян ві-ленскі і староста берасцейсю з 1595. Удзельнічаў у войнах з Расіяй і Швецы-яй. У час рокашу М.Забжыдоўскага 1606—09 забяспечыў каралю Жыгімон-ту III падірымку ў ВКЛ. Я н Кароль (1560—24.9.1621), сын Яна Геранімавіча. Вучыўся ў Віленскай і Інгалынтацкай (Германія) акадэміях. Падчашы ВКЛ у 1596—99, генеральны староста жамойцкі ў 1599—1616, адначасова гетман польны ў 1601—05, адміністратар Інфлянтаў з 1603, гетман вялікі з 1605, ваявода вілен-скі, любашанскі. У 1569 удзельнічаў у ба-рацьбе супраць Налівайкі паўстання 1594—96. У вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29 вызначыўся ў бітвах пад Кокенгаўзенам (1601), Дорпатам (1603), Белым Каменем (1604) і асабліва ў Кірхгольмскай бітве 1605, дзе перама-гаў з меншымі сіламі. Напачатку быў праціўнікам вайны Рэчы Паспалітай з Ра-сіяй 1609—18, пасля камандаваў войскам у паходах 1611 на Маскву, прывозіў у 1611—12 харчаванне і боепрьшасы для польска-бел. гарнізона ў Крамлі. У жн.— вер. 1612 штурмаваў Маскву, але пра-біцца ў Крэмль на дапамогу гарнізону не здолеў. У 1613—15 абараняў Смален-скае ваяв. ад рас. ваявод. У 1617—18 уз-началіў войска, якое пайшло з карале-вічам Уладзіславам здабываць маскоў-скі трон. Разам з укр. казацкім войскам гетмана П.Канашэвіча-Сагайдачна-га заняў с. Тушына, аднак агульны штурм Масквы не ўдаўся, пасля чаго было падпісана Дэулінскае перамір ’е 1618. У 1621 узначаліў польскае, бел.-ліг. і ўкр. казацкае войска, сабранае супраць туркаў і крымскіх татар. Памёр у час пераможнай Хацінскай бітвы 1621. Аляксандр (?—1626), сын Яна Ге-ранімавіча. Ваявода трокскі з 1605. Удзельнічаў у вайне са Швецыяй 1600—29. Валодаў Мышшу і Шкловам, якія пасля яго смерці перайшлі ў род Сяняўскіх. Крыштоф (?—3.10.1652), сын Гера-німа. Харунжы вялікі ВКЛ у 1611—23, канюшы ВКЛ у 1623—33, кашталян трокскі ў 1633—42, ваявода віленскі з 1642; староста гарадзенскі, бабруйскі, крэўскі, дзяржаўца беліцкі, вішнеўскі. Ян Казімір (1616—13.3.1660), сын