Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Гісторыя. Чалавек засяліў тэр. X. ў палеалі-це. У 3-м тыс. да н.э. тут склаўся найстараж. ў Паўн. Азіі цэнтр земляробства. Этнагенез хакаскай народнасці адбываўся з канца 3 — сярэдзіны 1 ст. да н.э. ў выніку змяшэння прышлых з Манголіі цюркамоўных ганьгуняў (кыргызаў) з мясц. еўрапеоіднымі плямёнамі дзінлінаў. У 6—13 ст. н.э. існавала поліэтн. земляробча-жывёлагадоўчая дзяржава пры-енісейскіх плямён (саманазва «хакас») на ча-ле з арысгакратычным родам Кыргыз, якая ў л-ры атрымала назву дзяржавы стараж. хака-саў або кыргызаў. У канцы 13 ст. яна завая-вана і спустошана манголамі. якія зншічылі большасць насельніцтва. Пасля вызвалення ад манг. улады ў 15—17 ст. у Хакаска-Міну-сінскай катлавіне існавала федэрацыя княс-тваў на чале з князямі з роду Кыргыз. У 17 ст. ў X. праніклі рус. казакі-землепраходцы, у 1675 яны заснавалі Абаканскі астрог (у 1706 нанава ўмацаваны. з 1780-х г. — с. Усць-Абаканскае), каля сцен якога ў 1707 хакаскія князі прысягнулі на вернасць рае. цару. 3 18 ст. адбывалася каланізацыя і гасп. асваенне рус. людзьмі Хакаска-Мінусінскай катлавіны. У 1739—40 пры металургічным з-дзе ўзнікла в. Мінусінская (з 1822 г. Мінусінск). 3 1822 X (Ачынская і Мінусінская акругі, пазней паветы) у складэе Енісейскай губ. Паводле «Статута аб кіраўніцтве іншародцаў» (1822) хакасы аднесены да «качавых іншародцаў», у
2-й пал. 19 ст. хрысціянізаваны, хаця і заха-валі традыц. вераванні. 3 іх прадстаўнікоў створаны органы самакіравання — Кьізыл-ская. Качынская і Сагайская сцяпныя думы. якія дзейнічалі пад кантролем царскай адмі-ністрацыі. Калан. палітыка царызму (у т.л. перадача многіх зямель рус. пасяленцам) прыводзіла хакасаў да хранічнай галечы і вы-мірання. Сав. ўлада ў X. ўстаноўлена ў ліст. 1917 (канчаткова ў канцы 1919). У маі 1921 у Мінусінску адбылася 1-я нац. канферэнцыя хакасаў. 14.11.1923 Прэзідыум ВЦВК паста-навіў стварыць Хакаскі нац. павет з цэнтрам у Усць-Абаканскім; у 1925 павет пераўтвора-ны ў акругу з тым жа цэнтрам, перайменава-ным у Хакаск; 20.10.1930 акруіа пераўтворана ў Хакаскую аўг. вобласць (112 тыс. жыхароў, з іх 53% хакасаў, у 1931 Хакаск перайменава-ны ў г. Абакан) у складзе Зах.-Сібірскага, з 1934 Краснаярскага краю. За гады сав. улады створаны сучасныя галіны прам-сці і калект. сельская гаспадарка, з'явіліся пісьменнасць (1926) і школьная адукацыя, перыяд. друк, л-ра, кнігавыдавецгва, тэатр, радыё і тэлеба-чанне на хакаскай мове. У ліл. 1991 Хакаская аўг. вобл. пераўгворана ў Хакаскую ССР, у лют. 1992 — у Рэспубліку Хакасія ў складзе Рас. Федэрацыі. У 1999 уведзена пасада прэ-зідэнта (з 1999 АІ.Лебедзь).
Літ:. Мсторня Хакаслм с древнейшлх вре-мен до 1917 г. М., 1993; Хакаспя в XX в.: хо-зяйственное н соцлал. развлтае. Абакан. 1995. ІА.Літвіноўскі (гісторыя).
ХАКАСЫ (саманазва х а к а с), народ, асн. насельніцтва Хакасіі (64,2 тыс. чал.; 2001). Жывуць таксама ў Тыве і Краснаярскім краі. Усяго ў Расіі 79 тыс. чал. (1989). Гавораць на хакаскай мове цюркскай моўнай групы. Вернікі — праваслаўныя, захоўваюць таксама тра-дыц. вераванні.
ХАКЁЙ 3 МЯЧОМ на лёдзе, б е н д з і, спартыўная камандная гуль-ня на каньках; адзін з зімовых відаў спорту. Гуляюць 2 каманды па 11 чал. Час гульні — 2 таймы па 45 мін з пера-пынкам. Задача каманд — забіць спец. клюшкамі (даўж. да 120 см) у вароты сапернікаў найб. колькасць мячоў (ды-ям. 6 см, маса да 62 г). Памеры поля 90—105x50—70 м, варот — 3,5x2,1 м.
Блізкі да сучаснага X. з м. хакей-бендзі ўзнік у Вялікабрытаніі ў сярэдзіне 19 ст., з канца 19 ст. пашырыўся ў Швецыі. Фінлян-дыі, Нарвегіі. Расіі (у 1914 засн. Усерас. ха-кейны саюз), Нідэрландах. Швейцарыі. Да сярэдзіны 1950-х г. існавалі 2 разнавіднасці X. з м.: рускі і еўрап. (бендзі), якія мелі шмат агульнага, але розныя памеры варот, мяча. клюшкі. У 1955 створана Міжнар. фе-дэрацыя X. з м.. зацверджаны адзіныя між-нар. правілы. Чэмліянаты свету праводзяцца з 1957.
На Беларусі культывуецца з 1922, па-шырыўся з сярэдзіны 1950-х г., калі рэ-гулярна пачалі праводзіць пяршынствы і розыгрышы кубкаў гарадоў, абласцей і рэспублікі. Федэрацыя хакея створана ў 2002. У міжнар. спаборніцтвах бел. ха-кеісты ўдзельнічаюць з 2001 (чэмпіянат свету, г. Оўлу, Фінляндыя). Зборная ка-манда Беларусі заняла 4-е месца ў 1-м розыгрышы Кубка Аляксандра Неўска-га (2003, С.-Пецярбург). На Беларусі 3 клубныя каманды (2003).
В.М.Пляц, А.М.Пепірыкаў.
ХАКЕЙ 3 ШАЙБАЙ на лёдзе, спартыўная камандная гульня на кань-
хакусай 525
ках; адзін з зімовых відаў спорту. Гуля-юць 2 каманды, у кожнай да 22 гульцоў, у т.л. 2 варатары. Непасрэдна на пля-цоўцы гуляюць не больш як 6 і не менш як 4 гульцы; у любы час яны мо-гуць быць заменены запаснымі. Час гульні — 3 перыяды па 20 мін. Задача каманд — у адведзены час закінуць спец. клюшкамі як мага больш шайб у вароты сапернікаў. Дазваляюцца сіла-выя прыёмы. Пляцоўка для гульні (61x30 м) па перыметры абнесена бар-тамі выш. 1—1,22 м ад паверхні лёду; памеры варот — 1,83x1,22 м. Інвентар: клюшка даўж. да 134,5 см з круком да 37,5 см і шайба — плоскі дыск з цвёр-дай гумы таўшчынёй 25,4 мм, дыям. 76,2 мм.
Узнік у Канадзе ў 1860-я г. як варыянт ха-кея-бендзі. Правілы гульні распрацаваны ў 1879. апублікаваны ў 1886. 3 1892 разыгрыва-ецца Кубак Стэнлі (рэгулярныя спаборнідтвы прафес. каманд Паўн. Амерыкі). Міжнар. ха-кейная федэрацыя (ліга) засн. ў 1908. У 1914 створана Вьшіэйшая канада-амер. (най.) ха-кейная ліга (НХЛ). яе чэмпіянаты разыгрыва-юцца з 1925. Чэмпіянаты Еўропы праводзяц-ца штогод з 1910, свету — з 1920 (раз у 4 га-ды; з 1930 — штогод). У праграме Алімп. гульняў з 1920. Чэмпіянаты СССР праводзілі-ся з 1946/47. У 1973 засн. Сусв. хакейная аса-цыяцыя.
На Беларусі X. з ш. развіваецца з 1947; з 1948 бел. хакеісты ўдзельнічалі ў чэмпіянатах СССР. Нац. чэмпіянаты Беларусі разыгрываюцца з 1993. Найб вядомыя спецыялісты ў галіне X. з ш.: засл. трэнеры Беларусі П.Ф.Баранаў, А.М.Варывончык, А.В.Грышын, Л.Я.Кан-таровіч, У.В.Крыкуноў, А.В.Мураўёў. В.І.Стаін і інш. Зборная Беларусі — чэмпіён Спартакіяды народаў СССР (1986). Юнацкая зборная Беларусі — чэмпіён Еўропы ў групах «С» (1993) і «В» (1994), чэмпіён свету ў групе «В» (1999, 2001). Маладзёжная зборная Бе-ларусі — чэмпіён свету ў групах «С» (1997) і «В» (1998, 2000). Нац. зборная Беларусі — чэмпіён свету ў групах «С» (1995) і «В» (1997, 2002), заняла 4-е месца на XIX зімовых Алімп. гульнях (2002, г. Солт-Лейк-Сіці, ЗША).
/. М. Мартыноўскі.
ХАКЁЙ HA ТРАВЁ, спартыўная каман-дная гульня на травяным газоне з мя-чом і клюшкай. Гуляюць 2 каманды (па 11 гульцоў) 2 таймы па 35 мін з пера-пынкам. Задача каманд — забіць найб. колькасць мячоў у вароты саперніка. Памеры поля 81—91x50—55 м, ва-рот — 3,66x2,14 м. Інвентар: клюшка даўж. 1 м з даўж. крука да 20 см, мяч дыям. да 7,4 см, масай да 163 г.
Падобныя гульні існавалі з 2-га тыс. да н.э. ў стараж. Егіііце. Персіі. Грэцыі. Японіі. на амер. кантыненце. Першы хакейны клуб э'я-віўся ў Вялікабрытаніі ў 1861. Правілы гульні сфармуляваны ў 1907. Міжнар. федэрацыя засн. ў 1924. аб’ядноўвае 117 краін. еўрап. федэрацыя — 40 краін (2002). У праграме Алімп. гульняў з 1908 (мужчыны) і 1980 (жан-чыны). Чэмпіянаты свету сярод мужчынскіх каманд праводзяцца з 1971 раз у 2 гады. ся-род жаночых — з 1976; чэмпіянаты Еўропы сярод мужчын (раз у 4 гады) з 1970. Кубак чэмпіёнаў еўрап. краін разыгрвшаецца штогод
з 1969. Найб. пашыраны ў Аўстраліі, Герма-ніі, Індыі, Іспаніі. Новай Зеландыі, Нідэр-ландах, Пакістане. краінах Афрыкі і інш.
На Беларусі культывуецца з 1970-х г. Бел. федэрацыя ўваходзіць у Міжнар. федэрацыю з 1992. Мужчынская збор-ная каманда Беларусі ўдзельнічала ў фі-нале чэмпіянату свету (1994, г. Сідней, Аўстралія) і Еўропы (1995, Дублін), ся-рэбраны прызёр Міжкантынент. кубка (1997, Куала-Лумпур, Малайзія). У 2000 камавда ўдзельнічала ў адборачным турніры Алімп. гульняў (г. Осака, Япо-нія). Жан. маладзёжная зборная каман-да Беларусі заняла 4-е месца на чэмпія-наце Еўропы (1997, г. Чэске-Будзеёві-цы, Чэхія); у 1999 пераможца чэмпіяна-ту Еўропы. Жан. нац. каманда — сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (2002). А.Л.Якіменка, А.М.Петрыкаў.
ХАКІ-КЭМПБЕЛ, парода качак мяса-яечнага кірунку. Выведзена ў 19 ст. ў Вялікабрытаніі птушкаводам Кэмпбе-лам (Campbell) скрыжаваннем мясц. ка-чак з руанскімі і інд. бегунамі. Выка-рыстоўвалі для вывядзення люстраных качак.
Маса качараў 2,5—3. качак 2—2,5 кг. Апя-рэнне качараў шыза-карычневае (галава чор-ная), качак — карычнева-шэрае. Тулава па-доўжанае, крыху прыузнятае. Крылы добра развітыя. ногі невысокія. карычневыя. Яйца-носкасць 180—220 яец за год.
Хакі-кэмпбел.
ХАКСЛІ (Huxley) Андру Філдынг (н. 22.11.1917, Лондан), англійскі вучоны ў галіне фізіялогіі і біяфізікі. Чл. Лондан-скага каралеўскага т-ва (1955). Унук ХЎ.Гекслі. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1938). 3 1941 у Ірыніты-каледжы г. Кембрыдж (у 1952—60 дэкан). 3 1960 у каледжы ун-та Лондана. Навук. працы па праблемах нейрафізіялогіі. Даследа-ваў сінапсы нерв. валокнаў і фіз.-хім. змены пры пералачы нерв. імпульсу.
іонныя механізмы ўзбуджэння і тарма-жэння ў нерв. сістэме. Стварыў тэорыю мышачнага скарачэння (1957). Нобе-леўская прэмія 1963 (з \Л.Ходжкінам і Дж.К.Домлг). В.Ф.Ермакоў.
А.Ф.Хакслі.
ХАКСЛІ (Huxley) Джуліян Сорэл (22.7.1887, Лондан — 14.2.1975), ан-глійскі біёлаг, філосаф. Першы ген. ды-рэктар ЮНЁСКА (1946—48). Унук Т.Г.Гекслі, брат О.Хакслі. Навук. працы па агульных пытаннях эвалюцыі, экспе-рым. эмбрыялогіі, этыкі, ахове прыро-ды («Эсэ біёлага», 1923; «Чалавек у су-часным свеце», 1947). Адзін са ства-ральнікаў сінт. тэорыі эвалюцыі («Эва-люцыя, новы сінтэз», 1942).
ХАКСЛІ (Huxley) Олдас Леанард (26.7.1894, Годалмінг, Вялікабрытанія — 22.11.1963), англійскі пісьменнік. Брат Дж.С.Аакс'П. Скончыў Оксфардскі ун-т (1921). Дэбютаваў як паэт (1916). У інтэ-лектуальных «раманах ідэй» «Жоўты Кром» (1921), «Блазнерскі карагод» (1923), «Кантрапункг» (1928) выкрываў заганы тагачаснага грамадства. Вядо-масць прынеслі антыутопіі «Цудоўны новы свет» (1932) і «Малпа і сутнасць» (1948) — сатыра на таталітарызм, стан-дартызаваны лад жыцця «грамадства спажывання». Разгубленасць і трывога за будучыню чалавецтва, нявер’е ў сац. прагрэс і духоўны патэнцыял асобы (сац.-псіхал. раман «Геній і багіня», 1955) прывялі X. да містыцызму, ідэй будызму (раман-утопія «Востраў», 1962). Аўтар філас. раманаў «Сляпы ў Газе» (1936), «Пасля многіх гадоў памірае ле-бедзь» (1939), зб-каў вершаў, апавядан-няў, філас. тракгатаў, літ.-крытычных і мастацтвазнаўчых артыкулаў. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Л.Баршчэўскі.