Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
520 ХАДНЕВІЧ
Крыштофа, канюшы ВКЛ у 1633—46, кашталян віленскі з 1946. Аляк-сандр (4.6.1776—24.1.1838), сын Яна Мікалая, гл. Хадкевіч А.
Літ:. Чарняўскі М. Правадыр крыла-тых вершнікаў: Ян Караль Хадкевіч. Мн., 1998; Грыцкевіч А Ян Караль Хадкевіч // Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Мн., 2000. Вьш. 1; Podhorodecki L. Dzieje rbdu Chodkiewiczow. Warszawa, 1997. А.П.Грыцкевіч.
ХАДНЕВІЧ Станіслаў Дзмітрыевіч (10.12.1926, в. Саколіна Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 15.1.1945), ге-рой Вял. Айч. вайны. 3 вер. 1943 на Ва-ронежскім, 2-м Укр. франтах. Камсорг батарэі артыл. палка яфрэйтар X. выз-начыўся ў 1945 у баі за Будапешт (Вен-грыя), калі ў вырашальны момант атакі закрыў сваім целам варожы кулямёт. Узнагароджаны ордэнам Айч. вайны 2-й ступені.
ХАДОСКА Алег Ігаравіч (н. 21.3.1964, Алматы, Казахстан), бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1987; кл. \.Багатырова). 3 1989 артыст Дзярж. акад. хар. капэлы Беларусі імя Р.Шыр-мы. Найб. дасягненні ў галіне сімф. і хар. музыкі: 4 сімфоніі (1992, 1996, 1998, 2000); кантаты «Песні Белай Русі» (1987), «Псальмы-калядкі» (1999; абе-дзве на нар. словы); Літургія Іаана Зла-тавуста (1993); «Усяночнае дбанне» (1997); хар. канцэрт «Памяці А.Шнітке» (1998); сімф. паэма «Сымон-музыка» (1986); 2 арк. сюіты з балета «Залаты ключык» (1989); стр. квартэты; камер-ная музыка для стр. і фп. (1994) і інш. Дзярж.прэмія Беларусі 2002.
Літ:. Мушынская Т. «Таленавітасць выяўляецца ў чуласці...» // Маладосць. 1999. № 10; Б a г а т ы р о ў А. «Яго музыка бліз-кая і зразумелая...» // Родаае слова. 2000. № 5; С я ў р у к А Беларускае царкоўнаспеўнае мастацгва і творы Алега Хадоскі // Там жа. 2002. № 10. Р.М.Аладава.
ХАЦЫКА Уладзімір Марцінавіч (3.1.1905, в. Цітва Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 1.7.1940), бел. паэт, пераклад-чык. Скончыў агульнаадук. курсы ў Мінску (1923). Настаўнічаў, працаваў сакратаром выканкома сельсавета. 3 1929 у Мінску. Быў чл. «Маладняка». У 1936 рэпрэсіраваны, у 1937 асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі і высланы з Беларусі. Рэабілітаваны ў 1954. Друка-ваўся з 1926. У першым зб. «Суніцы» (1926) — пафас новага жыцця, юнацкі запал, часта ў рытарычным выяўленні. У зб. «Выбраныя вершы» (1932) і «Ра-дасны будзень» (1935) грамадз. тэматы-ка, імкнуўся найб. поўна раскрыць све-таадчуванне сучасціка, паяднаць ра-мант. акрыленасць з глыбокім лірыз-мам. Лепшыя вершы, лірычныя цыклы «На ўзвеях дзён» і «Песні з поўдня» пазначаны арган. адзінствам грамадскіх матываў і інтымных перажыванняў, на-ватарскай смеласцю паэт. мыслення, унутр. засяроджанасцю, багаццем інта-нацый. На бел. мову пераклаў раман М.Шолахава «Ціхі Дон» (кн. 1, 1936),
аповесць К.Гарбунова «Ледалом» (1932), кнігу выбр. твораў У.Бахмецьева «Людзі і рэчы» (1934) і інш. На верш X. «Расцём і дужэем» А.Туранкоў напісаў песню.
Тв.: Выбр. вершы. Мн.. 1956; [ВершыІ. Мн., 1969.
Літ.: Бярозкін Р. У.Хадыка // Бяроз-кін Р. Постаці. Мн., 1971; Шушкевіч С. У.Хадыка // Шушкевіч С. Вяртанне ў ма-ладосць. Мн., 1968; Маракоў Л. У.Хады-ка // Роднае слова. 2002. № 10. В.Л.Бечык.
У.М Хадыка. Ф.А. фон Хаек.
ХАДЫКА Юрый Вікгаравіч (н. 23.7.1938, Мінск), бел. фізік, мастацт-вазнавец, грамадскі дзеяч. Д-р фіз.-ма-тэм. н. (1978), праф. (1984). Скончыў БДУ (1960). 3 1960 у Ін-це фізікі Нац. АН Беларусі (з 1980 заг. лабараторыі). Навук. працы па газавай дынаміцы не-раўнаважных цячэнняў, вывучэнні пра-цэсаў уздзеяння магутных патокаў вып-рамянення на металы, па вызначэнні аптычных характарыстык двухфазных струмянёў рэагуючага і рэлаксуючага газу. Распрацаваў тэорыю разліку ха-рактарыстык факелаў і слядоў балістыч-ных ракет на актыўным участку траек-торыі ва ўсіх дыяпазонах аптычнага спектра. Прымаў удзел у стварэнні Му-зея старажытнабеларускай культуры. Адзін са стваральнікаў грамадска-паліт. аб’яднання Беларускі народны фронт «Адраджэньне».
Тв.: Действне нзлученяя большой моіцнос-та на металлы. М., 1970 (у сааўт); Музей ста-ражытнабеларускай культуры: Кат. экспазі-цыі. Мн., 1983 (у сааўт.); Непаўгорныя рысы: 3 гісторыі бел. партрэта. Мн., 1992 (разам з АЮ.Хадыкам); A physico-mathematcal model of rocket exhaust plumes (y сааўт.) // International journal of heat and mass transfer. 1997. Vol. 40, №5. А.І.Болсун.
ХАДЫНІЦКІ (Chodynicki) Казімеж (31.3.1890, Варшава — 14.5.1942), польскі гісторык. Чл.-кар. польск. АН у Крака-ве (1927), д-р габілітаваны (1920), праф. надзвычайны (1921), звычайны (1924). Скончыў Кракаўскі ун-т. Выкладаў гіс-торыю ў Варшаве, у 1915—18 у Мас-кве (у эвакуацыі), сакратар Польск. на-вук. т-ва. У 1919—20 працаваў у Гал. архіве стараж. акгаў у Варшаве, выкла-даў у Вольным Польскім ун-це, Вар-шаўскім ун-це. 3 1920 дацэнт Віленска-га ун-та, з 1921 праф., заг. кафедры ся-рэдневяковай гісторыі і дапаможных гіст. навук. Заснавальнік і першы рэ-дактар час. «Атэнэум Віленьске». 3 1928 праф., заг. кафедры гісторыі Усх. Еўро-
пы Пазнанскага ун-та. У 1939—40 зня-волены ням. фашыстамі як заложнік. Выкладаў на тайных занятках Варшаў-скага ун-та і Ун-та зах. зямель. Дасле-даваў гісторыю ВКЛ, гісторыю правасл. царквы ў Польшчы і ВКЛ, гістарыягра-фію, дыпламатыку і палеаграфію ВКЛ.
В.С.Пазднякоў.
«ХАДЫНКА», назва трагічных падзей на Хадынскім полі (у паўн.-зах. частцы Масквы, у пач. сучаснага Ленінградска-га праспекта) 30.5.1896 у час раздачы падарункаў з нагоды каранацыі імпера-тара Мікалая II. 3-за халатнасці ўлад ад-былася цісканіна, у выніку чаго, павод-ле афіц. звестак, загінула 1389 чал., зня-вечана 1300.
ХАЕК (Hayek) Фрыдрых Аўгуст фон (8.5.1899, Вена — 27.3.1992), аўстрый-скі і англійскі эканаміст, прадстаўнік лонданскай школы ў палітэканоміі. Д-р права (1921) і эканомікі (1923). Скон-чыў Венскі ун-т (1921). У 1927—31 ды-рэктар Аўстрыйскага ін-та эканам. дас-ледаванняў. Праф. Лонданскага (1931 — 50), Чыкагскага (1950—62), Фрайбургска-га (1962—69, 1977—92) і Зальцбургскага (1970—77) ун-таў. У працы «Цэны і вытворчасць» (1931) аб’яднаў тэорыі манетарызму і капіталу аўстрыйскай школы. Распрацаваў тэорыю эканам. цыкла, згодна з якой існуе раўнаважная струкгура ўтварэння капіталу. Паводле X., у перыяд эканам. ўздыму адбываец-ца прымусовае ашчаджэнне, якое пры-водзіць да перанакаплення капіталу і ў выніку — да эканам. крызісу; перыяд эканам. дэпрэсіі характарызуецца пра-змерным спажываннем і неадэкватнай эканам. палітыкай. На яго думку, толькі неабмежаваны рыначны механізм здоль-ны выправіць эканам. незбалансаванасць і прывесці эканоміку ў стан раўнавагі. У працы «Чыстая тэорыя капіталу» (1941) прааналізаваў ролю капіталу ў дынаміч-ным эканам. развіцці, прамежкавыя стадыі, якія патрабуюцца для пераўтва-рэння сыравіны ў гатовы тавар. Аўтар прац па праблемах свабоды і сац. спра-вядлівасці, дзе ў якасці асн. крытэрыя сац. гармоніі разглядаў бесперашкоднае функцыянаванне свабоднай рыначнай гаспадаркі і выступаў за аднаўленне эканам. ладу 18 ст. («Шлях да рабства», 1944; «Права, заканадаўства і свабода», т. 1—3, 1973—79). Нобелеўская прэмія 1974.
Тв.: Рус пер. — Конкуренцня как проНеду-ра открытня // Мнровая экономмка н между-нар. отношення. 1989. № 12; Обшество сво-бодных. Лондон, 1990; Дорога к рабству. М., 1992; Пагубная самонадеянность: Ошнбкм соцналмзма. М., 1992; Частные деньгн. Б.М., б.г. Н.Г.Кісялёва.
ХАЕЦКІ Г'ілярый, бел. мастак 17 ст., манах-дамініканец. Аўтар абраза «Свя-тая сям’я» (1620—30-я г., створаны на ўзор гравюры франц. мастака Ж.Кало; у 1984—85 рэстаўрыраваны У.Нікіціным). Абраз зберагаецца ў Беларускім музеі 'гісторыі і рэлігіі ў г. Гродна. Мастацт-вазнавец А.Камянецкая прыпісвае X. партрэты магнатаў Весялоўскіх.
Jlim:. W a 1 і с к і М. Ludowy retleks sztuki Callota // Walicki M. Obrazy bliskie i dalekie. Warszawa, 1963; Kamieniecka E. Z za-gadnien sztuki Grodna polowy XVII wieku // Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie. 1972. T. 16. В.В.Церашчатава.
ХАЖОВА. X o ж a в a, вёска ў Маладзе-чанскім р-не Мінскай вобл., на аўтада-розе Маладзечна—Ракаў. Цэнтр сельса-вета і калгаса. За 10 км на Пд ад горада і чыг. ст. Маладзечна, 83 км ад Мінска. 657 ж., 252 двары (2002). Свінагадоўчы комплекс, рыбгас «Ізабеліна», каўбасны цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Аляксандра-Неўская царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ХАЗАНАЎ Майсей Анісімавіч (22.2.1887, Вільня — 21.12.1964), бел. вучоны ў га-ліне неўрапаталогіі. Д-р мед. н. (1934), праф. (1933). Скончыў Бернскі ун-т (1913). 3 1924 у клініцы нерв. хвароб Мінскага мед. ін-та. 3 1934 у Відебскім мед. ін-це (дырэктар, адначасова заг. кафедры). 3 1944 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па этыя-логіі, патагенезе, лячэнні поліяміэліту, эпідэміялогіі і клініцы энцэфалітаў, нейратаксікозаў і інш.
Літ.: М.АХазанов // Здравоохраненле Бе-лорусслл. 1965. № 3.
ХАЗАРСКІ КАГАНАТ, дзяржаўнае ўтва-рэнне, створанае хазарамі ў 7 ст. Напа-чатку сталіцай каганата быў г. Семен-дэр у Дагестане, пасля яго разгрому арабамі ў 735 — г. Ітыль на ніжняй Волзе. У час свайго росквіту ў 8—9 ст. уключаў Паўн. Каўказ. Прыазоўе, б.ч. Крыма, стэпавыя і паўстэпавыя тэр. да р. Дняпро; многія ўсх.-славянскія пля-мёны, у т.л. радзімічы, севяране, вяцічы, былі вымушаны плаціць Х.к. даніну. 3 1-й пал. 8 ст. ў Х.к. пачалося пашырэн-не іудаізму, які ў канцы 8 — пач. 9 ст. абвешчаны дзярж. рэлігіяй. У канцы 9 ст. Паўн. Прычарнамор’е захапілі печа-негі, у выніку чаго пачаўся заняпад ка-ганата. У 960-я г. кіеўскі князь Свята-слаў Ігаравіч зрабіў паход на Волгу і зруйнаваў найважн. цэнтры Х.к. Да канца 10 ст. каганат спыніў існаванне.
Літ:. Артамонов Н.Н. йсторля хазар. 2 лзд. СПб., 2001; Г у м л л е в Л.Н. Откры-тае Хазарлл. М., 2001.
ХАЗАРЫ, качавы цюркамоўны народ, які з’явіўся ва Усх. Еўропе ў 4 ст. У ся-рэдзіне 7 ст. X. стварылі Хазарскі кага-нат. Пасля яго падзення ў канцы 10 ст. паступова растварыліся сярод інш. ціорк-скіх народаў.
Літ.: Плетнева С.А. Хазары. 2 лзд. М., 1986.
ХАЗРЫ Набі, гл. Набі Хазры.
ХАІН Віктар Яўхімавіч (н. 26.2.1914. Баку), расійскі геолаг. Акад. Pac. АН (1987). Скончыў Азербайджанскі індус-трыяльны ін-т (1935). У 1949—54 праф. у ім. 3 1957 у Ін-це геахіміі і аналіт. хі-міі AH СССР. праф. Маскоўскага ун-та з 1961; з 1972 — у Геал. ін-це АН