• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    СССР. Навук. працы па рэгіянальнай тэктоніцы мацерыкоў, класіфікацыі асн. структурных элементаў зямной кары. Дзярж. прэмія СССР 1987.
    Тв.: Регнональная геотектоннка: Северная л Южная Амерлка. Антарктлда м Афрлка. М.. 1971; Обшая геотектонлка. 2 лзд. М.. 1973.
    Г.Хаецкі. Святая сям’я.
    ХАЙБЁРСКІ ПРАХОД, горны праход \ хр. Сафедкох (горы Парапаміз) на Пд ад цясніны р. Кабул, каля мяжы паміж Афганістанам і Пакістанам. Даўж. 53 км, шыр. 15—130 м. Выш. да 1030 м. Праз Х.п. праходзяць чыгунка (на тэр. Пакістана) і на розных узроўнях шаіпа і караванная дарога Пешавар—Кабул.
    ХАЙДАР AJH (1722—7.12.1782), праві-цель паўд.-інд. дзяржавы Майсур. Быў камандзірам ваен. атрада на службе ра-джы Майсура, у 1758—60 адхіліў раджу
    Горад Хайдарабад (Індыя). Статуя Буды на воз. Хусейн-Сагар.
    ХАЙДЭГЕР 521
    ад рэальнай улады і стаў фактычным правіцелем дзяржавы. Рэарганізаваў вой-ска, узмацніў артылерыю. У войнах 1761—64 значна павялічыў тэр. Майсу-ра і зрабіў яго адной з наймацнейшых дзяржаў Індыі. У 1767—69 вёў вайну з англ. Ост-Індскай кампаніяй (гл. Англа-майсурскія войны). У 1770-я г. ваяваў з Маратхсхші княствамі і Хайдарабадам за гегемонію ў Паўд. Індыі. Памёр у час 2-й англа-майсурскай вайны 1780—84.
    ХАЙДАРАБАД, княства ў Індыі ў 18— 20 ст. Узнікла ў 1724, калі мясц. намес-нік Вялікіх Маголаў абвясціў сябе неза-лежным правіцелем (нізамам). У 1798 нізам X. падпісаў дагавор з англ. Ост-Індскай кампаніяй, паводле якога пры-знаў сябе васалам кампаніі (з 1858 — брыт. кароны). Найбуйнейшае васаль-нае княства ў складзе Брыт. імперыі. Пасля абвяшчэння ў 1947 незалежнасці Індыі правіцель-мусульманін працівіўся далучэнню X. да Індыі, але пад націс-кам індуісцкай большасці вымушаны быў гэта зрабіць. У 1950—56 аднайм. штат Індыі. У 1956 скасаваны, яго тэр. падзелена паміж штатамі Андхра-Прад-эш, Майсур і Бамбей.
    ХАЙДАРАБАД, горад у Індыіі, пры зліцці рэк Мусі і Усі. Адм. ц. штата Ан-дхра-Прадэш. 6,65 млн. ж. (2000). Важны эканам., гіст. і культ. цэнтр Паўд. Ін-дыі. Прам-сць: лёгкая, харч., хім.-фар-мацэўгычная, тьпунёвая, папяровая, шкля-ная; трансп., энергет., эл.-тэхн. маіпы-набудаванне, вытв-сць авіяц. абсталя-вання, авіяц. з-д. Саматужная вытв-сць прадметаў хатняга ўжытку, маст. выра-баў, тканін. Асманскі ун-т. Цэнтральнае геафіз. ўпраўленне.
    Засн. пасля 1589 як сталіца інд. дзяржавы Салконда. 3 1724 сталіца аднайм. княства і рэ-зідэнцыя нізамаў, потым адм. ц. штата Хай-дарабад, з 1956 — штата Андхра-Прадэш.
    ХАЙДАРАБАД. горад на ПнУ Пакіста-на, на р. Інд. 1,6 млн. ж. (1981, з пры-гарадамі). Трансп. вузел, рачны порт. Буйны гандл.-прамысл. цэнтр. Прам-сць: тэкст., харч., хім.. гарбарна-абутковая, шкляная, тытунёвая; с.-г. і эл.-тэхн. ма-шынабудаванне, металаапрацоўка. Са-матужныя рамёствы (ткацкае, ювелір-нае, ганчарнае). Сіндхскі ун-т.
    ХАЙДЭГЕР. Гайдэгер (Heidegger) Марцін (26.9.1889, г. Мескірх, Герма-нія — 26.5.1976), нямецкі філосаф, адзін з заснавальнікаў нямецкага жзіс-тэнцыялізму. Вучыўся ў Фрайбургскім ун-це ў Г.Рыкерта. 3 1916 асістэнт Э.Гусерля. 3 1923 праф. Марбургскага, у 1928—51 Фрайбургскага (у 1933—34 рэктар) ун-таў. Светапогляд X. фармі-раваўся пад уплывам фенаменалогіі Гу-серля і М.Шэлера, філасофіі жыцця В.Дзільтэя, дыялектычнай тэалогіі. У сваёй асн. працы «Быццё і час» (1927) распрацаваў новае вучэнне аб быцці, якое ён назваў «фундаментальнай анта-
    522 хайдэн
    логіяй». Паводле X., анталагічную асно-ву чалавечага існавання (Dasein) скла-дае яго канечнасць, часовасць. Алрыёр-нымі формамі такога існавання («экзіс-тэнцыяналамі») ён лічыў трывогу, неспакой, страх, часовасць, «закіну-тасць у свет», адкрытасць і да т.п. Ад-розніваў сумеснае быццё («быццё-ў-свеце») як здольнасць індывіда ўступаць у зносіны з інш. людзьмі і «самабыццё». Лічыў, што ў «быцці-ў-свеце» ёсць не-бяспека для чалавека згубіцца ў свеце рэчаў, інш. людзей і дэградзіраваць да абязлічання; з гэтага стану яго можа вывесці страх. Пазней X. разглядаў быц-цё як «быццё-ў-магчымасці», у творчай рэалізацыі асобы, у т.л. шляхам апрад-мечвання сваіх думак у стварэнні тэхні-кі («Час карціны свету», 1949). Каб зра-зумець сэнс быцця, чалавек, на яго думку, павінен вызваліцца ад «ідалаў грамадскага быцця» і ўсвядоміць сваю смяротнасць. Разглядаючы мову як «дом быцця», сапраўднае сканцэнтра-ванне культуры, X. распрацоўваў ідэі «спекулятыўнай філасофіі» з мэтай пра-яснення «ісцін быцця» (найперш у тво-рах паэтаў-рамантыкаў і сімвалістаў).
    Тв.: Рус. пер. — Работы н размышленяя разных лет. М., 1993; Кант м проблема мета-фнзнкм. М., 1997; Тождество н разлнчне. М., 1997; Введенне в метафнзнку. СПб., 1998; Основные проблемы феноменологнн. СПб.. 2001; Мартан Хайдеггер / Карл Ясперс: Пе-реплска 1920—1963. М.. 2001; Бытле н вре-мя. 2 нчд СПб.. 2002.
    Літ.: Мнхайлов Н.А. Ранннй Хайдег-rep. М.. 1999; Мартлн Хайдеггер н фллосо-фля XX в. Мн., 1997; Б л м е л ь В. Мартнн Хайдеггер...: Пер. с нем. Челябллск, 1998; Ставцев С.Н. Введенле в фллософлю Хайдеггера СПб., 2000; Сафранскн Р Хайдеггер: Германсклй мастер л его время: Пер. с нем. М., 2002. В.Дз.Марозаў.
    ХАЙДЭН (Heiden) Эрык Артур (н. 14.6.1958, г. Мадысан, ЗША), амеры-канскі спартсмен (скорасны бег на каньках). Абс. чэмпіён XII1 зімовых Алімп. гульняў (1980, г. Лейк-Плэсід, ЗША; алімп. рэкардсмен на дыстанцы-ях 500, 1000, 1500, 5000 і 10 000 м). Чэм-піён свету (1977—80), рэкардсмен свету (1980) на дыстанцыі 10 000 м. Чэмпіён свету па спрынтэрскім мнагабор’і (1977— 79). Пасля Алімпіяды (1980) пакінуў спарт. выступленні.
    ХАЙКІН Барыс Эмануілавіч (26.10.1904. Мінск — 10.5.1978), расійскі дырыжор. педагог. Брат С.Э.Хайкіна. Нар. арт. СССР (1972). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1928). 3 1928 дырыжор. гал. дырыжор Опернага т-ра імя К.Ста-ніслаўскага, з 1936 маст. кіраўнік і гал. дырыжор ленінградскіх Малога т-ра оперы і балета і т-ра оперы і балета імя С.М.Кірава, з 1954 дырыжор Вял. т-ра ў Маскве. 3 1935 праф. Ленінградскай, з 1954 — Маскоўскай кансерваторый. Яго мастацтву ўласцівы высокая культу-ра, тэмперамент, вытанчаная апрацоўка дэталей партытуры. Паставіў оперы;
    «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1939, 1949), «Іаланта» (1943), «Арлеанская дзева» (1945) П.Чайкоўскага, «Дуэння» С.Пра-коф’ева (1946), «Сям’я Тараса» Дз.Ка-балеўскага (1950), «Лятучы галандзец» Р.Вагнера (1963) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1946 (двойчы), 1951.
    Тв.-. Беседы о длрлжерском мастерстве: Статьл. М., 1984.
    М.Хайдэгер.
    С.Э.Хайкін.
    ХАЙКІН Сямён Эмануілавіч (21.8.1901, Мінск — 30.7.1968), расійскі фізік і ра-дыёастраном; заснавальнік эксперым. радыёастраноміі ў СССР. Брат Б.Э.Хай-кіна. Д-р фіз.-матэм. н., праф. (1935). Скончыў Маскоўскі ун-т (1928), дзе і працаваў у 1930—47 (у 1934—37 дэкан ф-та). 3 1945 у Фіз. ін-це AH СССР (заг. лабараторыі). 3 1953 кіраўнік аддзе-ла радыёастраноміі ў Гал. астр. абсерва-торыі AH СССР (г. Пулкава). Навук. працы па нелінейнай тэорыі ваганняў. тэорыі вязкасці і трэння, радыётэхніцы, радыёфізіцы, радыёастраноміі. Упершыню назіраў поўнае сонечнае зацьменне ў ра-дыёдыяпазоне, разам з інш. адкрыў ра-дыёвыпрамяненне сонечнай кароны (1947; зарэгістравана як адкрыццё ў 1970). Вы-найшаў і пабудаваў новы тып радыётэ-лескопа (з антэнай пераменнага профі-лю, 1956). Кіраваў стварэннем першай у СССР радыёастр. станцыі (1948—49. Крым), праектаваннем радыётэлескопа РАТАН-600. Залаты медаль імя А.С.Па-пова AH СССР (1965).
    Тв:. Электромагннтные колебанля л вол-ны. 2 лзд. М.; Л., 1964; Сллы лнерцлл л не-весомость. М., 1967; Флзлческле основы ме-ханнкп. 2 лзд. М., 1971; Теорля колебанлй. 2 нзд. М., 1981 (разам з А.А.Андронавым. АА.Вітам).
    Літ.: С.Э.Хайклн // Успехл флз. наук. 1969. Т. 97, вып. 2; Кайдаловсклй Н.Л. Профессор С.Э.Хайкнн. 1901—1968. СПб., 1995.. М.М.Касцюковіч.
    ХАЙКбЎ, горад у Кітаі. Адм. ц, правін-цыі Хайнань. 291 тыс. ж. (1990). Порт на ПнУ в-ва Хайнань і яго эканам. цэнтр, вузел шашэйных дарог. Прам-сць: машына-, у т.л. суднабудаванне, xlm. і гумавыя вырабы, тэкст., харч. (чай, цу-кар, какосавы алей, кансервы); вытв-сць буд. матэрыялаў.
    ХАЙЛЕ МАРЫЯМ Менгісту, М е н -гісту Хайле Марыям (1941, Адыс-Абеба), дзяржаўны і паліт. дзеяч Эфіопіі. Герой Сацыяліст. Эфіопіі
    (1979), падпалкоўнік (1976). Скончыў Ваен. акадэмію і ун-т у Адыс-Абебе. Служыў у арміі. Адзін з кіраўнікоў ваен. перавароту (вер. 1974), у выніку якога скінуты імператар Хайле Селасіе I. 3 1974 1-ы нам. старшыні Часовага ваен.-адм. к-та (савета) Эфіопіі, у 1977—87 яго старшыня і старшыня CM Эфіопіі, галоўнакамандуючы Рэв. арміяй. Ген. сакратар ЦК кіруючай Рабочай партыі (1984—91), прэзідэнт і старшыня Дзярж. Савета Эфіопіі (1987—91). Пра-водзіў курс на пабудову сацыялізму, у знешняй палітыцы арыентаваўся на СССР. Пасля паражэння ў шматгадовай грамадз. вайне (май 1991) эмігрыраваў.
    ХАЙЛЕ СЕЛАСІЕ I, да 1930 Тафа-ры Маконен (23.7.1892, Ыджэр-са-Гора, правінцыя Харэр, Эфіопія — 27.8.1975), імператар Эфіопіі [1930— 74[. 3 сям’і дзярж. дзеяча Маконена, стрыечнага брата імператара Менеліка II. У 1916 абвешчаны рэгентам пры імпе-ратрыцы Заўдыту. Пасля яе смерці кара-наваны імператарам Эфіопіі (2.11.1930) пад імем Х.С. I. Увёў цэнтралізаванае кіраванне краінай, адмяніў рабства і гандаль рабамі, ажыццявіў некат. пра-грэсіўныя мерапрыемствы ў галіне аду-кацыі і аховы здароўя, абвясціў (1931) першую ў Эфіопіі канстытуцыю і інш. У 1923 дамогся прыняцця Эфіопіі ў Лі-гу Нацый. У час італа-эфіопскай вайны 1935—36 узначаліў барацьбу супраць італьян. захопнікаў. Адзін з ініцыятараў стварэння Арганізацыі Афрыканскага Адзінства. У выніку перавароту з-за са-цыяльна-эканам. і паліт. крызісу ў кра-іне 12.9.1974 скінуты, у жн. 1975 забіты.
    Літ.: Ягья В.С. Хайле Селассне I // Вопр. нсторян. 1990. №10; Капусцлн-скм й Р. Ймператор: Пер. с пол. М.. 1992.
    ХАЙЛЬ (Неуі) Соня (н. 8.11.1952, Кропштэт, Германія), нямецкі мовазна-вец. Д-р філалогіі (1980). Скончыла Гумбальдскі ун-т (1975). Дацэнт Ін-та славістыкі Гумбальдскага ун-та (з 1981 выкладае ў ім бел. мову). У 1980—81 і 1987 стажыравалася на кафедры бел. мовы БДУ (даследавала праблемы ўіва-рэння сінтакс. норм бел. мовы ў канцы 19 — пач. 20 ст.). Аўгар навук. прац па бел. мовазнаўстве, рэцэнзій на кнігі бел. аўтараў В.Баркоўскага, П.Сцяцко, Л.Шакуна, М.Яўневіча, У.Сакалоўскага і інш. (на ням. і бел. мовах). Сааўтар зб-каў «Моўная палітыка і пісьмовыя мовы ў 2-й палове 19 ст.» (1989),. «Між-славянскія і славяна-нямецкія моўныя паралелі» (1995), «Славянскі і германскі моўны свет» (1996). Пераклала на ням. мову творы В.Быкава, С.Яновіча і інш.