Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Тв:. Эксплуатацня осушмтельно-увлажнн-тельных снстем. Мн., 1979; Практнкум по гндравлнке н гндромеханнзацнм сельскохо-зяйственных процессов. Мн.. 1991 (разам з Э.В.Касцючэнкам, У.І.Лапцевым).
Л.В.Бароўка.
ХАЛАКОСЗ . халакаўст (англ. holocaust ад грэч. holokaustos спалены цал-кам), 1) тэрмін навуковай л-ры. які ўжываецца як сінонім генацыду. У гэ-тым сэнсе ён акрэслівае лёс нацый, на-родаў, этн. і інш. супольнасцей, якія сталі аб’ектамі наўмыснага фіз. выні-шчэння. 2) Тэрмін гістарыяграфіі 20 ст.. асабліва яўр., для абазначэння сістэма-тычнага праследавання і знішчэння яў-рэяў нацыстамі і іх памагатымі ў Герма-ніі і на захопленых ёю тэрыторыях у час 2-й сусв. вайны. 3) «Ядзерны X.»
12 3 4
Халадзільнікі вытворчага аб’яднання «Атлант»; I —двухкамерны МХМ 1605; 2 —аднакамерны MX 367; 3 —маразільнік ММ 164; 4 — шафа-вітрына ШВУ-0,4-1,3.
528 ХАЛАМЕР’Е
(англ. a nuclear holo-caust), пашыранае з сярэдзіны 20 ст. паняцце, якое азначае непазбежнае самаспаленне. самазні-шчэнне чалавецтва ў выпадку развяз-вання глабальнай ядзернай вайны.
ШАМЕР’Е, вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Езяры-шча—Обаль. Цэнтр сельсавета і каму-нальнага унітарнага с.-г. прадпрыем-ства. За 62 км на ПнЗ ад г. Гарадок, 101 км ад Віцебска, 23 км ад чыг. ст. Езя-рышча. 315 ж., 146 двароў (2003). Ляс-ніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка. бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі ў гонар 4-й Бел. партыз. брыгады і землякам. якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ХАЛАНГІТ (ад грэч. chole жоўць + angeion сасуд), запаленне жоўцевых праток. Бывае востры і хранічны. Ад-розніваюць X. катаральны, дыфтэрый-ны, гнойны (найб. цяжкі). Асн. прык-меты: боль у вобласці печані, павелі-чэнне яе памераў, ліхаманка, жаўгуха. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
ХАЛАНЕН (Halonen) Тар’я (н. ў 1944), палітычны і дзярж. дзеяч Фінляндыі. Канд. юрыд. н. (1968). Скончыла Хель-сінскі ун-т (1968). Працавала адвакатам у Цэнтр. арг-цыі прафсаюзаў Фінлян-дыі, парламенцкім сакратаром прэм’ер-міністра, членам гар. савета г. Хельсіл-кі, міністрам па сац. пытаннях, мініс-трам юстыцыі: адначасова з 1979 дэп. парламента. 3 1995 міністр замежных спраў. 3 лют. 2000 прэзідэнт Фінляндыі (першая ў гісторыі краіны жанчына на гэтых пасадах). Праводзіць курс на пра-цяг добрасуседскіх адносін з Рас. Федэ-рацыяй і далейшую інтэграцыю Фін-ляндыі ў еўрап. структуры. У.Я.Каяаткоў.
ХАЛАСЕНСКАЕ вбЗЕРА, X а л а с -цінскае возера. У Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Галбіца, за 28 км на ПдУ ад г. Паставы. Пл. 0,26 км2, даўж. 800 м, найб. шыр. 400 м, даўж. берагавой лініі 2,25 км. Пл. вада-збору 13,5 км2. Схілы катлавіны амаль не выражаны, месцамі выш. да 2 м. Бе-рагі нізкія, на У забалочаныя. Востраў пл. 0,3 га. Упадае некалькі меліярац. каналаў, выцякае ручай у р. Галбіца.
ХАЛ.АСТЫ РАДОК, незарыфмаваны вершаваны радок у рыфмаваным творы; няцотны радок напаўбелага верша, на-пісанага 4-радкоўямі. Х.р. можа ўжы-вацца і ў інш. строфах, напр.:
Ці на небе не мільён зорак льсніць! Кожна зорка дзесь кагось весяліць. Толькі ж месца там не стала Для адной, што мне 6 міргала...
Мусіць трэба было!
(Я.Купала. «Мусіць трэба было»)
Рэгулярныя Х.р. — уласцівасць не-кат. усх. відаў строф: газелі, рубаі і інш. Асаблівы эфекг узнікае пры непрадба-чаным з’яўленні Х.р. на фоне зарыфма-ваных — парушаецца інерцыя рыфма-
ванага чакання, таму на Х.р. і найперш на яго апошняе слова звяртаецца найб. Ўвага. В.П.Рагойша.
ХАЛАСЦЯКОЎ Георгій Мікітавіч (20.7.1902, г. Баранавічы Брэсцкай вобл. — 22.7.1983), віцэ-адмірал (1945), Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Ваенна-марское гідраграфічнае вучылішча (1925), спецкурсы камсаставу (1928), Ваен. ака-дэмію Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1919, у ВМФ з 1921. Удзельнік грамадз.
вайны 1918—20. 3 1933 камандзір пер-шай падводнай лодкі «Ласось» (пазней вядомая як «Шчупак»), марской брыга-ды. У 1938 беспадстаўна рэпрэсіраваны, у 1940 рэабілітаваны, камандзір брыга-ды падводных лодак. 3 1941 нач. штаба, камандзір Новарасійскай ваенна-мар-ской базы, каманлуючы Азоўскай і Ду-найскай ваен. флатыліямі, удзельнік абароны Крыма, Каўказа, вызвалення Балгарыі, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Вызначыўся ў Новарасійскай наступальнай аперацыі 1943. Пасля вайны да 1969 на каманд-ных пасадах у ВМФ, апараце Мін-ва абароны СССР. Аўтар кн. «Вечны агонь» (1980). Ганаровы грамадзянін га-радоў Баранавічы, Геленджык (Расія), Браціслава (Славакія). Б.Дз.Далгатовіч.
ХАЛАТНАСЦЬ службовая, невы-кананне або неналежпае выкананне службовай асобай сваіх службовых аба-вязкаў; адно са злачынстваў супраць ін-тарэсаў службы. Адбываецца ў выніку нядобрасумленных ці неахайных адно-сін да службы, што па неасцярожнасці прычыняе шкоду ў асабліва буйным па-меры або істотную шкоду правам і за-конным інтарэсам грамадзян, дзярж. ці грамадскім інтарэсам. У адпаведнасці з КК Рэспублікі Беларусь X. караецца штрафам. пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады, займацца пэўнай дзей-насцю, абмежаваннем свабоды ці паз-баўленнем волі да 2 гадоў, а ў выпадку смерці чалавека або інш. цяжкіх выні-каў — да 5 гадоў. Э.І.Кузьмянкова
ХАЛВА (араб.), цукрысты кандытарскі выраб слаіста-валакністай будовы; від усх. прысмакаў. Вырабляюць вымеш-ваннем гарачай карамелістай масы, уз-бітай з пенаўтваральнікам (адвар мыль-нага кораня ці салодкі), з масай абсма-жаных і расцёртых ядзер алейных зер-няў ці арэхаў. У залежнасці ад выка-рыстаных алейных зерняў бывае кун-жутная, арахісавая, арэхавая, сланечні-
кавая і інш. Выпускаюць X. з дабаўкамі ваніліну, какосавай стружкі, какава-парашку, разынак, глазураваную шака-ладам. Mae вял. колькасць тлушчу (25—30%), цукру (25—45%), бялку (8— 10%) і нізкую вільготнасць. Энергет. каштоўнасць 100 г X. — 545 ккал.
ХАЛДЗЕІ, семіцкія плямёны, якія ў 1-й пал. 1-га тыс. да н.э. рассяліліся на ўскраінах Вавілоніі (на паўн.-зах. беразе Персідскага заліва). Мяркуюць. што X. арамейскага паходжання. Моўная прыналежнасць спрэчная, паколькі знаць X. хутка вавіланізавалася. У саюзе з Эламам X. з 9 ст. да н.э. вялі барацьбу з Асірыяй за валоданне Вавілонам, у вы-ніку якой халдзейскія князі шмат разоў займалі вавілонскі прастол, але выганя-ліся потым асірыйцамі. У 626—538 да н.э. ў Вавілоне правіла халдзейская ды-настыя (Набапаласар, Навухаданосар II і інш.), якая стварыла магутнае Новава-вілонскае царства. Пазней X. асімілява-ліся з мясц. насельніцтвам. У Стараж. Грэцыі і Рыме X. называлі жрацоў і ва-ражбітоў вавілонскага паходжання.
ХАЛДЗЕЙСКАЕ ЦАРСТВА. X а л -д з е я, пашыраная назва Вавілоніі ў ча-сы праўлення халдзейскай (новававі-лонскай) дынастыі [626—538 да н.э.[.
ХАЛЕБ. А л е п а (ант. Б е р о я), горад на ПнЗ Сірыі. Адм. ц. мухафазы Халеб. Вядомы з 20 ст. да н.э. 1,6 млн. ж. (1994). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (жывёлагадоўля, збожжавыя. ба-воўнік, аліўкі, вінаград). Прам-сць: тэкст., гарбарна-абутковая, цэментавая. харч., трактаразборачны з-д. Ун-т. Hau. музей. Арх. помнікі пераважна 12—16 ст. (цытадэль, фрагменты rap. сцен і брам, мячэці, рынкі-ханы, медрэсэ і інш.). Стараж. ч. X. ўключана ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
ХАЛЕД I б н Абд аль-Азіз а с-Саўд (1913, Эр-Рыяд — 1982). ка-роль Саудаўскай Аравіі [1975—82], адзін з 36 сыноў караля Ібн Сауда. Ат-рымаў рэліг. адукацыю. У 1930-я г. зай-маў розныя адм. пасады, з 1934 нам. мі-ністра замежных спраў, з 1962 нам. кі-раўніка ўрада, з 1965 — наследны прынц. Абвешчаны каралём 25.3.1975, пасля забойства яго брата караля Сау-даўскай Аравіі Фейсала.
ХАЛ ЕКАЛЬЦЫФЕРбЛ. в і т а м і н D 3, тлушчарастваральны вітамін; адзін з найважн. кальцыферолаў. Гал. крыніцы X.: печань млекакормячых. птушак і рыб, яечны жаўток, сметанковае масла.
Бясколернае крышт. злучэнне. добра рас-твараецца ў маслах і арган. растваральніках (спірт, эфір і інш.). X вельмі адчувальны да ўздзеяння святла і кіслароду. Недахоп у арга-нізме выклікае рахіт у дзяцей, мышачныя болі, дыстрафію касцявой гканкі ў дарослых. Прысутнічае ў вытлядзе правітаміну X. ў скурным покрыве людзей (для ператварэння ў X дастаткова сонечнага апрамянення). Вы-карыстоўваецца ў медыцыне.
халімон 529
ХАЛЁРА (грэч. cholera ад chole жоўць), вострая інфекцыйная хвароба чала-века; адна з каранцінных хвароб. Яе ўзбуджальнікі — класічныя халерныя вібрыёны (Інаба, Агава, Гікашыма), так-сама вібрыён X. 01 біятып Эль-Тор і новы цгтам (V. Cholerae 0139), які з’я-віўся ў Індыі (1992).
Крыніца інфекцыі — хворы на X. або віб-рыёнаносьбіт. Заражэнне кантактна-быт. шляхам па фекальна-аральным механізме. Ін-кубацыйны перыяд 1—6 дзён. Пачынаецца з раптоўнага паносу (на фоне нармальнай т-ры цела). Стул мутнавата-белага колеру (т.зв. «рысавы адвар»), Пазней з'яўляецца рвота (часам вадзяністая). У хворых на X. развіва-ецца абязводжванне арганізма (смага, сухасць слізістых абалонак, зніжэнне тургару скуры), агульная інтаксікацыя. У цяжкіх выпадках — парушэнне свядомасці, шок. Лячэнне тэра-пеўтычнае. А.А.Аспіапаў, Г.А.Збароўская. ХАЛЕРА ПТЎШАК, інфекныйная хва-роба; гл. ў арт. Пастэрэлёз.
ХАЛЁРНЫЯ БЎНТЫ ў Р а с і і, маса-выя стыхійныя выступленні гараджан, сялян, салдат у час эпідэміі халеры 1830—31. Незадаволенасць насельніц-тва выклікалі незразумелыя яму і звяза-ныя з рознымі нязручнасцямі супраць-эпідэмічныя мерапрыемствы ўрада (ка-ранціны, ўзбр. кардоны, забароны пера-мяшчэнняў і інш.), выкананне якіх часам суправаджалася жорсткім абыхо-джаннем з людзьмі. Непасрэднай пад-ставай для бунтаў сталі чуткі пра наў-мыснае атручванне народа лекарамі і чыноўнікамі. Узрушаныя натоўпы гра-мілі паліцэйскія ўстановы і казённыя бальніцы, забівалі мед. работнікаў, чы-ноўнікаў, афіцэраў, памешчыкаў. Най-буйнейшыя Х.6.: Севастопальскі (1830), Тамбоўскі, на Сеннай плошчы ў Пецяр-бургу, у Старарускай і Наўгародскай ак-ругах ваенных пасяленняў (1831). Падаў-лены войскамі; тысячы ўдзельнікаў па-караны цялесна (многія пасля памерлі) і сасланы на катаргу.
ХАЛЕРЫК (ад грэч. chole жоўць), суб’екг, які мае адзін з чатырох асн. тыпаў тэм-пераменту і характарызуецца высокім узроўнем псіхічнай актыўнасці, энергіч-насцю дзеянняў, рэзкасцю, імклівасцю, хуткасцю і парывістасцю рухаў. Схільны да рэзкіх змен настрою, запальчывасці, нецярплівасці, часам да агрэсіўнасці. Пры неспрыяльных умовах і адсутнасці патрэбнага выхавання недастатковая эмацыянальная ўраўнаважанасць можа прывесці да няздольнасці кантраляваць свае эмоцыі.