Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ:. йстордя второй ммровой войны. 1939—1945. Т. 2. М.. 1974; Н о в н к о в М.В. Победа на Халхнн-Голе. М.. 1971; Ге-род Халхнн-Гола. 2 нзд. Пермь, 1976; Д a -нплов А. Там вдалн, за рекой... Халхмн-Гол // Армня. 1999. №4—5: 2000. №1.
Т.Дз.Бабусенка.
ХАЛЦЭДОН (грэч. chalkedon ад стараж. г. Халкедон у М. Азіі), мінерал, скры-такрышталічная паўпразрыстая разна-віднасць кварцу, SiO2; гал. пародаўгва-ральны мінерал крэменяў, яшмы, крамя-ністых сланцаў. У саставе X. вада (да 1,5%), прымесі аксідаў жалеза, алюмі-нію, марганцу, кальцыю і інш.
Утварае пражылкі. скарынкі. сталактыта- і гронкападобныя нацечныя агрэгаты. канкрэ-цыі і псеўдамарфозы па драўніне. Разнавід-насді: агат, онікс, сердалік, карнеол (чырво-
Халцэдон Хальказін.
ны), сардэр (буры), хрызапраз (зялёны), сал-фірын (блакітны, сіні). махавік (з зял. хлары-там) 1 інш. Цв. 6,5—7. Шчыльн. 2,57—2.64 г/см’. Утвараецца пры нізкатэмпературным гідратэрмальным прадэсе ў міндалінах эфузі-ваў, гідратэрмальных жылах, у асадкавых па-родах і інш. Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе. таксама для вырабу лабараторнага по-суду, У прыладабудаванні і інш. Гал. радові-шчы ў Бразіліі, Уругваі, Індыі, Расіі і інш.
Л. Ф.Гуліс.
ХАЛШЧАНКОВА (Радзько) Ганна Станіславаўна (н. 21.1.1951, в. Банцаві-чы Лідскага р-на Гродзенскай вобл.). бел. спявачка. Засл. арт. Беларусі (1982). Скончыла мінскія муз. вучылі-шча імя М.Глінкі (1978) і ін-т культуры (1992). 3 1971 салістка Камерна-інстр. ансамбля Бел. тэлебачання і радыё. Спявачка лірычнага плану. У рэпертуа-ры бел. і рус. нар. песні, пераважна ў апрацоўцы Л.Смялкоўскага («Ох і сеяла Ульянаўна лянок», «Ой жыта ды я не сеяла»), яго творы (вак. цыклы). песні бел. кампазітараў у яго аранжыроўцы. a таксама песні бел. і рас. кампазітараў. У фонд радыё запісала больш за 500 пе-сень.
ХАЛЬКАГЕНЫ (ад грэч. chalkos медзь + ...ген), хімічныя элементы VI гр. перы-яд. сістэмы: кісларод, сера, селен, тэлур, палоній. Існуе шмат іх алатропных ма-дыфікацый. Акісляльнікі (найб. актыў-ны кісларод). 3 вадародам даюць халь-кагенавадароды (Н2Х). Утвараюць іон-на-кавалентныя, кавалентна-метал. і кавалентна-іонныя злучэнні (халькаге-ніды) разнастайнага саставу, многія з якіх маюць паўправадніковыя ўласці-васці (селеніды, тэлурыды).
ХАЛЬКАЗІН (ад грэч. chalkos медзь). м е д н ы б л і ш ч а к, мінерал класа сульфідаў, Cu2S. Змяшчае 79,8% медзі. прымесі жалеза, кобальту, нікелю, се-рабра (да 0,2%).
Крышталізуецда ў манакліннай сінганіі; вядомы ў 2 паліморфных мадыфікацыях: рам-бічнай і гексаганальнай. Утварае шчыльныя або зярністыя агрэгаты. Колер свінцова-шэ-ры. чорны. Бляск металічны. Цв. 2.5—3. Шчыльн. 5.5—5,8 г/см7 Крохкі. Электралра-водны. Паходжанне гіпергеннае, радзей гід-ратэрмальнае. Руда на медзь (гл. Медныя ру-ды).
ХАЛЬКАПІРЫТ (ад грэч. chalkos медзь + пірыт), м е д н ы к а л ч а д а н, мі-нерал класа сульфідаў, CuFeS2. Змя-шчае да 34,6% медзі, да 30,5% жалеза, да 34,9% серы, часам прымесі марган-цу, мыш’яку, серабра, золата, селену, індыю і інш.
Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі, вышэй 700 °C — у кубічнай. Утварае суцэль-ныя зярністыя масы, украпанікі, зрэдку тэт-
534 ХАЛЬКАФІЛЬНЫЯ
раэдрычныя крышталі. Колер латунна-жоўты. Бляск металічны. Цв. 3,5—4. Шчыльн. 4,1 — 4,3 г/см’. Крохкі. Паходжанне пераважна гід-ратэрмальнае, таксама магматычнае і кантак-тава-метасаматычнае, радзей экзагеннае: Руда на медзь (гл. Медныя руды).
Халькапірыт
ХАЛЬКАФІЛЬНЫЯ ЭЛЕМЕНТЫ (ад грэч. chalkos медзь + ...філія), хімічныя элементы, якія знаходзяцца ў зямной кары (0,046% яе масы) і метэарытах пе-раважна ў форме сульфідаў (паводле класіфікацыі В.М. Гольдшміта). Склада-юць пабочныя групы перыядычнай сіс-тэмы элементаў. Да іх адносяцца 19 элементаў: сера (S), медзь (Cu), цынк (Zn), галій (Ga), германій (Ge), мыш’як (As), селен (Sej, серабро (Ag), кадмій (Cd), індый (In), волава (Sn), сурма (Sb), тэ-лур (Те), золата (Au), ртуць (Hg), талій (Т1), свінец (РЬ), вісмут (Ві), палоній (Ро). Маюць незавершаную знешнюю электронную абалонку і размяшчаюцца на ўчастках нарастання крывой атам-ных аб’ёмаў. Здольныя намнажацца ў пэўных умовах і ўтвараць рудныя радо-вішчы, пераважна гідратэрмальныя жыль-ныя; у асадкавых пародах — пластавыя рудныя паклады.
ХАЛЬМАХЕРА (Halmahera), Д ж а й -л о л а, востраў у Інданезіі, самы вялікі ў складзе Малукскіх астравоў. Пл. каля 18 тыс. км2. Mae складаную канфігура-цыю (4 паўастравы веерападобна разы-ходзяцца ад цэнтра). Паверхня гарыс-тая, выш. да 1635 м (дзеючы вулкан Гамкунора). Клімат экватарыяльны. Т-ра на ўзбярэжжы 25—28 °C. Ападкаў 2—3 тыс. мм за год. Вечназялёныя тра-пічныя лясы. Трапічнае земляробства, плантацыі какосавай пальмы. Вываз каштоўнай драўніны, вострых прыпраў (гваздзіка, карыца і інш.). Порт — Джайлола.
ХАЛЬЦЫДЫ (Chalcidoidea), надсямей-ства паразітычных перапончатакрылых насякомых з групы наезнікаў. Паводле розных сістэм 19—27 сям., некалькі дзесяткаў тысяч відаў. Пашыраны ўсю-ды. На Беларусі найб. пашыраны віды з роду трыхаграма.
Даўж. цела 0,2—10 мм. Афарбоўка зялёная, жоўтая або чорная з метал. адаівам. Жылка-
ванне крылаў рэдукаванае. Ёсць бяскрылыя формы. Вусікі каленчатыя, складаюцца з асобных членікаў (не больш за 16). У самак на канцы брушка яйцаклад. Лічынкі X. бяз-ногія, большасць з іх паразітуюць на інш. на-сякомых, некат. развіваюцца ў расл. тканках: угвараюць галы, пашкоджваюць костачкі сліў і вішань. Многія X. выкарыстоўваюцца ў бі-ял. барацьбе са шкоднікамі с.-г. раслін.
ХАЛЬЧ, вёска ў Веткаўскім р-не Гомель-скай вобл., на правым беразе р. Сож, на аўтадарозе Ветка—Гомель. Цэнтр сель-савета і калект. с.-г. унітарнага прад-прыемства. За 3 км на 3 ад г. Ветка, 19 км ад Гомеля. 1194 ж., 506 двароў (2002). Свята-Міхайлаўская царква. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнік зем-лякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзіба (канец 18 — пач. 19 ст.).
Вядомы з канца 16 ст. Належаў Халецкім. 3 1772 у Рас. імперыі. мястэчка Веткаўскай вол. Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1886— 1072 ж., 173 двары. царква, яўр. школа. 3 вет-ракі, 85 крам, 2 кірмашы штогод. 3 1926 у Веткаўскім р-не Гомельскай акругі (з 1938 у Гомельскай вобл.). У Вял. Айч. вайну ў вер. 1943 спалена ням. фашыстамі (знішчаны 463 двары). У 1962—65 у Гомельскім р-не.
ХАЛЯУКА Мікалай Аляксеевіч (23.12.1916, в. Івакі Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 21.3.1998), Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1941. Зараджальшчык артыл. палка сяр-жант X. вызначыўся 2.12.1944 у баі каля г. Ужгарад (Украіна), дзе закідаў грана-тамі дзот. вымусіў здацца 30 варожых салдат, якія, убачыўшы аднаго воіна, пачалі страляць у яго; паранены X. зні-шчыў 28, узяў у палон 2 гітлераўцаў. Пасля вайны да 1976 у сельскай гаспа-дарцы.
ХАМАДА, г а м а д а, камяністыя пус-тыні; у вузкім сэнсе — камяністыя пус-тыні Сахары. X. Сахары размешчаны на плато, якія ўтвораны са шчыльных Kapa нных парод (вапнякоў, пясчанікаў і інш.) і ўкрыты дробным друзам, часам замацаваным у подсцільных пародах.
Хамарбія балотная
ХАМАДАН (стараж. Э к б а т а н а), го-рад на 3 Ірана. Алм. ц. астана Хамадан. Вядомы з 11 ст. да н.э. 349,6 тыс. ж. (1991). Вузел аўтадарог. Гал. гандл. цэнтр зах. ч. краіны. Прам-сць: харч., гарбарная, дрэваапрацоўчая. Саматуж-ная вытв-сць тканін, дываноў, медных і скураных вырабаў. Ун-т. У 7—6 ст. да н.э. X. — сталіца Мідыі, у 12 ст. — т.зв. Іракскага сельджукскага султаната. Маўза-леі Гамбедэ-Алавіян (12 ст.) і Ібн-Сіны.
М.АХаляўка Х.Н Хамза
ХАМАДА-ЭЛЬ-ХАМРА. пустыннае пла-то на ПнЗ Лівіі, у Трыпалітаніі. Даўж. з 3 на У каля 700 км, з Пн на Пд каля 200 км. Складзена з вапнякоў. Выш. 450—500 м. Стромка абрываецца на Пн (уступ Джэбель-Нефуса) і на Пд.
ХАМАМАЦУ, горад у Японіі, на Пд в-ва Хонсю. 559 тыс. ж. (1992). Рыбалоўны порг. Прам-сць: машынабудаванне (ма-тацыклы і інш.), хім., тэкст., дрэваапр., выраб муз. інструментаў. Будысцкі храм. Турызм.
ХАМАРБІЯ (Hanimarbya). род кветка-вых раслін сям. ятрышнікавых. 1 від — X. балотная (Н. paludosa). Пашырана ва ўмерана халодных абласцях Паўн. паў-шар’я. На Беларусі занесена ў Чырв. кнігу. Трапляецца на тарфяных балотах. у забалочаных лясах і поймах рэк.
Шматгадовая травяністая расліна з тонкім карэнішчам. на якім штогод утвараецца клу-бень. Сцябло выш. 6—20 см. каля асновы яйцападобна патоўшчанае, з 2 (3—4) падоў-жанымі. таўставатымі лісцікамі ў ніжняй част-цы. Кветкі дробныя. жаўтавата-зялёныя. у гронках. Плод—каробачка. Дз.І.Траццякоі.
ХАМАРШЭЛЬД (Hammarskjold) Даг Яльмар (29.7.1905, г. Іёнчэпінг, Шве-цыя — 18.9.1961), дзяржаўны дзеяч Швецыі, дыпламат, эканаміст. Чл. Швед. акадэміі (з 1954). Сын К.Я.Ха-маршэльда, прэм’ер-міністра Швецыі ў 1914-—17. Скончыў Упсальскі ун-т (1928). У 1930—34 сакратар швед. Камі-сіі па беспрацоўі. У 1936—-45 статс-сак-ратар Мін-ва фінансаў, адначасова ў 1941—48 старціыня праўлення Нац. бан-ка. 3 1949 ген. сакратар Мін-ва замеж-ных спраў, з 1951 міністр без партфеля; у 1952—53 узначальваў швед. дэлегацыі пры ААН. 3 крас. 1953 ген. сакратар ААН (у вер. 1957 перавыбраны). Са-дзейнічаў вырашэнню міжнар. канфлік-таў у Егіпце (вакол Суэцкага канала,
хамсін 535
1956), Венгрыі (паўстанне і сав. ўмя-шанне 1956), хваляванняў у Ліване (1952) і Конга (I960). Загінуў у авіяка-тастрофе ў час пасрэдніцкага візіту ў Конга. Аўтар кн. «Знак на шляху» (выд. 1963). Нобелеўская прэмія міру 1961.
ХАМЕЙНІ Рухалах Мусаві (17.5.1900?, г. Хамейн, Іран — 3.6.1989), іранскі рэ-ліг. і дзярж. дзеяч, вял. аятала. Атры-маў рэліг. адукацыю. 3 1922 у г. Кум. За крытыку рэформ шаха Мухамеда Рэза Пехлеві высланы ў Ірак (1964), пазней пераехаў у Францыю. За час выгнання стаў лідэрам іранскай апазіцыі. У студз. 1979 вярнуўся на радзіму, узначаліў Іранскую рэвалюцыю 1978—79. 3 1.2.1979 лідэр Савета ісламскай рэвалюцыі, да якога 11—13.2.1979 перайшла ўся ўлада ў краіне. Паводле распрацаванай ім канцэпцыі тэакратычнай дзяржавы і створанай на яе аснове канстытуцыі Ісламскай Рэспублікі Іран 1979 X. быў пажыццёвым духоўным лідэрам (рах-барам) і факгычным правіцелем Ірана. Праводзіў курс на ісламізацыю ўсіх ба-коў жыцця Ірана, канфрантацыю з ЗША, на пераможнае завяршэнне іра-на-іракскай вайны 1980—88 (у ліп. 1988 пагадзіўся на мірнае ўрэіуляванне кан-флікгу).