Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ХАМЯКбЎ Аляксей Сцяпанавіч (13.5.1804, Масква — 5.10.1860), рускі філосаф, гісторык, паэт і публіцыст, адзін з за-снавальнікаў славянафільства. Скончыў Маскоўскі ун-т (1822). Да 1829 на ваен. службе, потым займаўся лгг. і грамад-скай дзейнасцю. Выступаў за самаўлад-ную дзяржаўнасць, але лічыў мэтазгод-ным яе рэфармаванне ў ліберальным кірунку, ліквідацыю прыгоннага права і смяротнага пакаранйя. Яго філас. по-гляды грунтаваліся на багаслоўскіх ідэях хрысціянства, найперш на вучэнні пра саборнасць, якую разумеў як мноства. аб’яднанае сілай любві ў арган. цэлае. як гарманічнае спалучэнне адзінства і свабоды. На яго думку, яднанне ў ісці-не рэалізуецца толькі правасл. царквой. бо каталіцызм сцвярджае толькі адзін-ства. а пратэстантызм — свабоду. Анта-логія X. тэацэнтрычная: першаасновай усяго існага лічыў божы розум. Сцвяр-джаў, што розум (божы і чалавечы) не-парыўна звязаны з воляй. Адвяргаў ра-цыяналізм, які, на яго думку, сулярэ-чыць саборнаму пачатку, і абгрунтоўваў неабходнасць цэласных ведаў. Усеаг. гісторыю тлумачыў як вынік узаемадзе-яння 2 пачаткаў: «іранскага» (сімвал свабоды духу, маральнай самасвядомас-ці) і «кушыцкага» (сімвал панавання неабходнасці і чалавечай пакорнасці). На яго думку, Расія ўвасабляе «іранскі» пачатак і процістаіць нац. і рэліг. абса-лютызацыі і самаізаляцыі. Будучыню Расіі звязваў з «уваскрашэннем стараж. Русі». Славянафільскім пафасам пра-сякнута і яго паэзія, у якой заклік да аб’яднання славян пад эгідай Расіі (вершы «Развітанне з Адрыянопалем», «Арол»), адлюстраваны грамадскі ідэал X. (вер-шаваныя трагедыі «Ярмак», паст. 1827, «Дзмітрый Самазванец», паст. 1833). Аўтар працы «Запіскі пра ўсеагульную гісторыю» (ч. 1—2. выд. 1871—73), публі-цыст. твораў «Пра старое і новае» (1839), «Пра магчымасць рускай мастацкай шко-лы» (1847), зб. «24 вершы» (1844) і інш.
Тв:. Соч. Т. 1—2. М., 1994; Стнхотвореняя н драмы. Л., 1969; О старом я новом: Статыі н очеркн. М., 1988; Сочннення богословскне. СПб„ 1995.
Літ.'. С у х о в АД. Хомяков, фнлософ славянофнльства. М., 1993; Благова Т.й. Родоначалышкв славянофнльства: АХомй-ков н Н.Кмреевскнй. М., 1995; Зернов Н.М. Трн русскмх пророка: Хомяков. Досто-
ХАНДЖАН 537
евскнй. Соловьев: Пер. с англ. М.. 1995: Б е р д я е в Н.А. А.С.Хомяков. Томск. 1996: Кошелев В.А. АС.Хомяков. жнзнеопнса-нме в документах. в рассужденмях н разыска-нлях. М.. 2000. Т.ГАдула.
ХАМЯНКОЎ Мікалай Нічыпаравіч (1923, в. Ад’езджае Калужскай вобл., Расія — 22.6.1944), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). 3 1942 на 1-м Прыбалт. фронце. Наводчык процітанк. ружжа радавы X. вызначыўся 22.6.1944 пры прарыве ўмацаванай абаройы ворага каля в. Карташы Шумілінскага р-на Віцебскай вобл., дзе, замяніўшы камандзіра, узняў роту ў атаку, асабіста знішчыў 5 куля-мётных кропак з разлікам праціўніка; загінуў у гэтым баі.
ХАМЯЧКІ, грызуны падсям. хамяко-вых. 40 родаў, 96 відаў. Пашыраны ўсю-ды за выключэннем Антарктыкі і Аў-стралійска-Малайскай вобл. Жывуць у розных ландшафтах, большасць нор-ныя. Найб. вял. роды X.: беланогія (Peromyscus, 49 відаў), паўд.-амер. паля-выя (Akodon, 33 віды).
Даўж. цела 5—25 см, хваста 0,7—21,5 см. Нагадваюць мышэй. Валасяное покрыва гус-тое і мяккае, пераважна аднатоннае, на спіне ад светла- да цёмна-карычневага, на бруху святлейшае. Канечнасці 5-пальцыя, пальцы з моцнымі кіпцюрамі. Нараджаюць да 20 дзіця-няг. Кормяцца раслінамі (насенне, ягады. ве-гетатыўныя ч.), насякомымі. Шкоднікі сель-скай гаспадаркі. Пераносчыкі інфекц. хвароб. Маюць прамысл. значэнне.
ХАН (ад цюрк. хаган, хакан, каган — уладар, манарх), цюркскі і мангольскі тьггул. Першапачаткова абазначаў пра-вадыра племя (напр., у качэўнікаў Ірана і Афганістана). Пры Сельджукідах і ха-рэзмшахах — княжацкі тытул. У манг. імперыі 13—14 ст. правіцель улуса, a пасля яе распаду — тытул гасудара ў татарскіх дзяржавах (ханствах); у Ас-манскай імперыі X. — тытул султана. У Іране пры Сефевідах X. — правіцель вобласці, а таксама адзін з тытулаў ва-ен.-феад. знаці.
ХАНААН (біблейскае Кёпаап, грэч. Chanaan), старажытная, даізраільская назва тэр. Палесціны, Сірыі і Фінікіі. Этымалогія назвы «X.» дакладна не высветлена, магчыма, азначае «пурпур» і першапачаткова адносілася да Фінікіі, дзе здабывалі пурпурную фарбу. У роз-
ныя гіст. перыяды межы тэр. X. мяня-ліся, займаючы прастору ад Міжземнага м. на 3 да далін Аронта і Іардана на У, ад гор Таўра на Пн да Газы на Пд. На-сельніцтва X. (ханаанеі) вызначалася вял. разнастайнасцю (амарэі, фінікій-цы, угарыцяне, кеніты, маавіцяне і інш., з несеміцкіх плямён — хурыты і хеты) і паліт. раз’яднанасцю (гарады-дзяржавы Іерыхон, Гезэр, Хацор і інш.). Гісторыя яго вядома прыблізна з 8-га тыс. да н.э. У 16—15 ст. да н.э. залежаў ад Стараж. Егіпта. У выніку войнаў у 13 ст. да н.э. падзелены паміж Егіптам і Хецкім царствам. 3 12 ст. да н.э. пачы-наецца заваяванне X. ізраільскімі пля-мёнамі. Пазней назва «X.» ужывалася ў адносінах да Фінікіі, а назва «ханаанеі» да пунійцаў. А.Г.Зельскі.
ХАНАЕВА Яўгенія Нікандраўна (2.1.1921— 8.11.1987), расійская актрыса. Дачка Н.С.Ханаева. Нар. арт. СССР (1987). Вучылася ў Тэатр. вучылішчы імя Шчэпкіна (1939—41), скончыла Шко-лу-студыю Маскоўскага Маст. акад. т-ра (1947). 3 1947 у трупе гэтага т-ра. Яе творчай манеры ўласціва спалучэнне вострай характарнасці з унутр. лірыз-мам: Таццяна («Мяшчане» М.Горкага), Паліна Андрэеўна, Зінаіда Савічна («Чайка», «Іванаў» А.Чэхава), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф. Шыле-ра), Ганна Раманаўна («Стары Новы год» М.Рошчына), Сініцына («Тамада» А.Галіна) і інш. 3 1973 здымалася ў кі-но: «Маналог», «Дзіўныя дарослыя» (тэ-лефільм), «Розыгрыш», «Па сямейных абставінах» (тэлефільм), «Масква сля-зам не верыць», «Апошні ўцёк». «Маці Марыя» і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1978.
ХАНАЕЎ Нікандр Сяргеевіч (8.6.1890, с. Пясочня Разанскай вобл., Расія — 23.7.1974), расійскі спявак (драм. тэ-нар); адзін з буйнейшых прадстаўнікоў расійскай вакальнай школы. Нар. арт. СССР (1951). Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (1921—24). У 1926—54 саліст Вял. т-ра ў Маскве. У 1948—50 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі. Валодаў вял. муз. і сцэнічнай культурай. Найб. вылучыўся ў рус. класічным рэ-пертуары: Сабінін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Садко («Садко» М.Рымска-га-Корсакава), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Шуйскі («Барыс Гаду-
ноў» М.Мусаргскага), Атэла («Атэла» Дж.Вердзі), Абесалом («Абесалом і Этэ-ры» З.Паліяшвілі), Рыгор Мелехаў («Ці-хі Дон» ЕДзяржынскага) і інш. Дзярж. прэмй СССР 1943, 1949, 1950.
Літ.: Соколов Н. Н.С.Ханаев // Мас-тера Большого театра. М., 1976.
ХАНГАЙ, нагор’е ў цэнтр. частцы Ман-голіі. Даўж. каля 700 км, шыр. да 200 км, выш. 2000—3000 м, найб. 4021 м, г. Отхан-Тэнгры (Энх-Тайван). Складзена з гранітаў, сланцаў, пясчанікаў, базаль-таў. Вяршыні пераважна плоскія, схілы расчлянёныя шырокімі далінамі. Гор-ныя сухія стэпы, на паўн. схілах — ліс-тоўнічныя лясы. Некалькі рэзерватаў. Радовішчы жал. руд, россыпнага золата. вырабных камянёў, мінеральныя крыні-цы.
ХАНГАН. рака ў ГІаўд. Карэі, на Ка-рэйскім п-ве. Даўж. (з эстуарыем) 514 км, пл. бас. 34,5 тыс. км2. Вытокі ў ад-гор’ях хр. Тхэбэк, цячэ пераважна па ўзгорыстай раўніне. Упадае ў заліў Кан-хваман Жоўтага мора. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 670 м3/с. У ніжнім цячэнні — уплыў марскіх пры-ліваў. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная на 300 км ад вусця. На X. — г. Сеул.
ХАНГХА. Сангкой (кіт. Юань-ц з я н), Ч ы р в о н а я р а к а, рака на Пд Кітая і Пн В’етнама. Даўж. 1183 км. пл. бас. 158 тыс. км2. Пачынаецца на Юньнаньскім нагор’і, цячэ пераважна ў глыбокай даліне ў парожыстым рэчы-шчы. Ніжняе цячэнне па раўніне Бак-бо, упадае ў заліў Бакбо (Танкінскі) Паўд.-Кітайскага мора. Сярэдні расход вады каля 3,8 тыс. м3/с. Рэжым мусон-ны, летнія паводкі. Для аховы ад навад-ненняў на вял. працягу агароджана дам-бамі. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. На X. — гарады Лаакай. Ханой. у дэльце марскі порт Хайфон (В’етнам).
ХАНДЖАН Грыгор Сепухавіч (н. 29.11.1926, Ерэван), армянскі мастак. Нар. маст. Арменіі (1967). Правадз. чл. AM СССР (1973). Вучыўся ў Ерэван-скім маст. ін-це (1945—51). Аўгар жан-
3
Хамячкі: 1 — джун-гарскі; 2 — барабін-скі, або даурскі; 3 — Рабароўскага; 4 —
4
ГХанджан. Ілюстрацыя да рамана Х.Абавяна «Раны Арменіі». 1958.
шэры.
538 хандопн
рава-пейзажных карцін, ілюстрацый і графічных серый на тэмы з жыцця арм. народа, прасякнутых драматызмам, па-будаваных на рэзкіх святлоценявых кантрастах: карціны «Шчаслівая дарога» (1952), «Хлеб у гарах» (1972); графічная серыя «Даты з гісторыі майго народа» (1971), ілюстрацыі да рамана Х.Абавяна «Раны Арменіі» (1958) і паэмы П.Сева-ка «Незмаўкальная званіца» (1963). Дзярж. прэмія СССР 1969.
ХАНДбгіН Міхаіл Сцяпанавіч (н. 2.4.1938, в. Арлоўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. вучоны ў галі-не электронікі. Канд. тэхн. н. (1979), дацэнт (1980). Засл. работнік нар. аду-кацыі Беларусі (1988). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1960). 3 1964 у Бел. ун-це ін-фарматыкі і радыёэлектронікі (з 1985 прарэктар, у 1998—2002 заг. кафедры). Навук. працы па фіз. электроніцы, рас-працоўцы і даследаванні цвердацельных прыбораў ЗВЧ дыяпазону, праблемах удасканалення вышэйшай інж. адука-цыі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.: Распространеняе пространственных волн в уснлнтельных даодах Ганна // Радао-техннка я электроннка. Мн., 1982. Вып. 11; Электроннка н мнкросхемотехннка. Мн., 2000 (разам з В.С.Валенка). А.І.Болсун.
ХАНДОШКІН Іван Яўстафавіч (1747 — 28 або 29.3.1804), расійскі скрыпач, кампазітар і педагог; заснавальнік рас. скрыпічнай школы. Адзін з першых рас. скрыпачоў-віртуозаў. 3 1762 у Пры-дворным аркестры ў Пецярбургу, паз-ней капельмайстар. Выкладаў, у т.л. з 1764 у муз. класах Пецярбургскай AM. Аўтар твораў для скрыпкі (больш за 50 цыклаў варыяцый на рус. нар. песні, санаты і інш.), гітары, аркестра. Збіраў рус. нар. песні.
Літ:. Ф е с е ч к о Г. Н.Е.Хандошкмн. Л., 1972.
ХАНДРОМА (ад грэч. chondros храсток + ...ома), дабраякасная пухліна з гіялі-навага храстка. Часцей пашкоджваюцца косці (пераважна трубчастыя косці кіс-ці), радзей — мяккія тканкі. Пры X. адзначаецца вузлаватая дэфармацыя пашкоджаных участкаў. Лячэнне хірур-гічнае.