• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ХАРАКТАР (ад грэч. charakter адзнака, асаблівасць) у псіхалогіі, сукуіі-насць устойлівых рыс асобы, якія ха-рактарызуюць яе адносіны да наваколь-
    Да арт Харавыя водарасці Хара: I — звычайная; 2 — ломкая; 3 — шурпатая; 4 —лямцавая.
    най рэчаіснасці і выяўляюцца ў яе па-водзінах і ўчынках. Фізіял. аснову X. складаюць выпрацаваныя ў працэсе жыцця і выхавання сістэмы часавых нерв. сувязей — дынамічныя стэрэаты-пы, што фарміруюцца на аснове прыро-джанага тыпу нерв. сістэмы (генатыпу) і ўтвараюць з ім своеасаблівы «сплаў» — фенатып. Індывід уключаны ў сістэму разнастайных узаемаадносін, якія пра-ходзяць праз яго суб’екгыўнае света-ўспрыманне і аказваюць непасрэднае ўздзеянне на яго ўласныя адносіны да грамадства, інш. людзей, да самога ся-бе. Пры развіцці і частым паўгарэнні такія адносіны становяцца ўстойлівымі, звыклымі для чалавека і ўтвараюць ад-носна пастаянныя, пэўныя рысы яго X. (дабрыня, спагадлівасць, ветлівасць, шчырасць, сціпласць, добрасумленнасць, працавітасць або бяздушнасць, абыяка-васць, грубасць, ілжывасць, лянота). Фундаментам X. выступае воля. Людзям моцнай волі ўласцівы такія якасці X. як цэльнасць, настойлівасць, рашу-часць, мэтанакіраванасць, высокая дыс-цыплінаванасць; слабавольныя людзі несамастойныя, непаслядоўныя. супя-рэчлівыя ў сваіх паводзінах. Істотнае ўздзеянне на X. чалавека аказваюць эмацыянальныя і інтэлектуальныя якас-ці яго псіхікі (цікаўнасць і разважлі-васць, гонар і годнасць, практычны або тэарэт. склад розуму). X. індывіда зале-жыць ад яго тэмпераменту, які звязаны з тыпам вышэйшай нерв. дзейнасці і накладвае адбітак на знешняе выяўлен-не пэўных рыс X. Празмерная акцэнта-цыя любых рыс X. можа прывесці да негатыўных вынікаў, таму важна разум-нае спалучэнне некат. процілеглых рыс (напр., ашчаднасці са шчодрасцю. сме-ласці з асцярожнасцю, самакрытычнас-ці з упэўненасцю ў сабе і да т.п.). Ад-розніваюць 4 асн. тыпы акцэнтуірава-ных X.: узбудлівы (схільнасць да рызыкоўных дзеянняў, правапарушэн-няў, алкагалізму, наркаманіі і інш.); афектыўны (хуткая змена нас-трою, мітуслівасць, канфліктнасць. ніз-кая самаіфытычнасць і інш.); н я ў -с т о й л і в ы (падазронасць, недаверлі-
    ХАРАЛОГІЯ	543
    васць, крыўдлівасць, азлобленасць і інш.); т р ы в о ж н ы (павышаная ўражлівасць, сарамлівасць, баязлівасць, замкнёнасць, пачуццё ўласнай непаўнацэннасці). Шматлікія рысы X. вьыўляюць не толь-кі тыповыя спосабы паводзін чалавека. але і матывы, закладзеныя ў пераканан-нях, ідэалах і каштоўнасных арыента-цыях асобы або звязаныя з асаблівасця-мі яе этн., нац. самасвядомасці (гл. На-цыянальны характар). X. чалавека — прадмет вывучэння характаралогіі.
    Літ.: Коломннскпй Я.Л. Человек средн людей. Мн., 1987; Кречмер Э. Сгроенне тела н характер: Пер. с нем. М., 2001; Б у р н о M E. О характерах людей. 2 нзд. М., 1998; Лазурскнй А.Ф. Нзбранные труды по пснхолопш. М., 1997; Ю н г К.Г. Пснхологнческме тнпы: Пер. с нем. Мн.. 1998; Леонгард К. Акцентунрованные лнчностн: Пер. с нем. М.. 2001: Рубнн-ш т е й н С.А Основы обшей пснхологнв. СПб.. 2002. В.Дз.Марозаў.
    ХАРАКТАРАЛбГІЯ (ад характар + ...логія), у шырокім сэнсе — вучэнне аб характары; у в у з к і м с э н с е — кірунак у нямецкай псіха-логіі 19—20 ст., прадстаўнікі якога рас-працоўвалі праблемы тыпалогіі і струк-туры асобы пад уплывам філасофіі жыц-ця, гештальтпсіхалогіі, глыбіннай псіха-логіі. Тэрмін «X.» ў навуку ўвёў ням. філосаф Ю.Банзен («Нарысы па харак-таралогіі», т. 1—2, 1867).
    Першае сістэм. апісанне характараў нале-жыць стараж.-грэч. мысліцелю Феафрасту, які ў кожным тыпе характару вылучаў адну дамінуючую рысу, што вызначае маральнае аблічча і паводзіны чалавека. І.Кант пэўны тып характару разглядаў як спосаб адчування і паводзін на аснове цвёрдых практычных прынцыпаў, якія могуць быць высокамараль-нымі або беспадстаўнымі. памылковымі. Франц. псіхолагі Б.Перэ, АФулье прапаноў-валі класіфікацыю характараў, заснаваную на суадносінах розуму, пачуцця і волі. Банзен і яго паслядоўнікі Л.Клагес, Э.Крэчмер (Гер-манія), У.Шэлдан (ЗША) разглядаді харакгар як псіхічную канстытуныю. якая адпавядае канстьггуцыі цялеснай з яе праяўленнямі ў розных выразных рухах. Рас. псіхолаг і ўрач-псіхіятр АФ.Лазурскі абгрунтаваў канцэп-цыю шматузроўневай арганізадыі псіхікі ча-лавека і распрацоўваў X. як вучэнне аб інды-від. псіхал. адрозненнях, звязаных з асаблі-васцямі дзейнасці нерв. цэнтраў ва ўзаемасувязі са знешнім асяроддзем («Нарыс навукі аб ха-ракгарах», 1906). 'З.Фрэйд разглядаў характар як сістэму імкненняў (захапленняў) індывіда, што ляжыць у аснове матываў яго паводзін. К.Г.Юнг даследаваў характары ў сувя.зі з накі-раванасцю інтарэсаў чалавека да знешняга свету (экстраверт) ці да ўнугр. (інтраверт). Э.Фром лічыў, што чалавек застаецца часткай прыроды, але адначасова выходзіць па-за яе межы ў грамадскім жыцці, таму яго характа-рам уласцівы сац. тыпы. Амер. псіхолаг К.Хорні вывучала харакгары неўратычных асоб і лічьгла, што яны пераважаюць у сучас-ным грамадстве з-за неспрыяльнасці сац. асяроддзя. Прыхільнікі фактарных тэорый асобы (Р.Кетэл і Г.Ю.Айзенк) разглядалі ры-су харакгару як схільнасць паводзіць сябе пэўным чынам у шырокім аспекце сітуацый, а факгар — як глыбінную базавую рысу, што ляжыць у аснове рыс павярхоўных.
    Літ:. Феофраст. Характеры: Пер. с греч. Л., 1974; К а н т Н. О характере как образе мыслей // Собр. соч. М.. 1966. Т. 6; Ф р о м м Э. Анатомня человеческой де-структнвностн: Пер. с англ. Мн.. 1999; Ай -
    з е н к М. Факторные теормн лнчностн. Пя-тафакторная модель: Пер. с англ. // Пснхо-лопія: комплексный подход. Мн., 2002.
    В.Дз.Марозаў.
    ХАРАКТАРНЫ ТАНЕЦ разнавіднасць сцэнічнага танца; адзін з выразных сродкаў балетнага спектакля.
    У пач. 19 ст. ўвасабляў танец з характэрны-мі нац. рысамі. адметнымі асаблівасцямі воб-раза пэўнага персанажа; пазней — нар. Ta-Heu. пабудаваны на аснове школы класічнага танца, і выконваўся ў балетных спектаклях. Узоры Хт. стварылі рас. балетмайстры АГорскі, Л.Іваноў. М.Петына. М.Фокін. сав. балетмайстры В.Вайнонен, К.Галяйзоўскі, Р.Захараў, Ф.Лапухоў. В.Чабукіяні і інш. Для сучасных балетаў характэрны сінтэз з класіч-ным танцам і інш. формамі пластыкі. што ўзбагачаюць лексіку балета.
    На бел. сцэне Х.т. як важны сродак выразнасці з вызначэннем нац. свое-асаблівасці харэаграфічнай мовы спек-такляў і састаўная частка ў іх драматур-гіі прадстаўлены ў нац. балетах «Сала-вей» М.Крошнера (балетмайстры А.Ер-малаеў, Лапухоў), «Князь-возера» В.Зала-тарова і «Падстаўная нявеста» Г.Вагнера (балетмайстар К.Мулер), «Мара» Я.Гле-бава і «Святло і цені» Вагнера (балет-майстар А.Андрэеў) і інш.
    Літ.: Лопухов АВ., Шнряев А.В., Б о ч а р о в A.11. Основы характерного тан-ца. Л.; М., 1939; Добровольская Г. Танец. Пантомнма. Балет. Л., 1975; Чур-ко Ю.М. Белорусскнй балетный театр. Мн., 1983. Ю.М. Чурко.
    ХАРАКТАРЫСТЫКА (ад грэч. charakte-ristikos які адрозніваецца), 1) апісанне тыповых адметных рыс, вызначэнне іс-тотных якасцей чаго-, каго-н.; таксама апісанне характару, учынкаў якога-н. персанажа ў маст. творы. 2) Афіц. даку-мент, у якім змяшчаецца пісьмовы вод-зыў, заключэнне аб службовай, гра-мадскай дзейнасці каго-небудзь. 3) У матэматыцы — цэлая частка дзесятко-вага лагарыфма. 4) Графічны паказ уласцівасцей чаго-н. праз крывую; асн. графічны паказчык чаго-н. (напр., X. турб;ны).
    ХАРАКТАРЫСТЫЧ НАЕ ЎРАЎНЕННЕ, алгебраічнае ўраўненне спец. віду. Х.ў. м а т р ы ц ы атрымліваюць з дэтэрмі-нанта дадзенай квадратнай матрыцы A заменай яго дыяганальных элементаў а^ на рознасці X - ай і прыраўноўваннем да нуля выніковага алг. выразу. Ступень Х.ў. роўная парадку матрыцы А, яго ка-рані X, наз. характарыстычнымі лікамі (уласнымі значэннямі) матрыцы А. Х.ў. дыферэнцыяльнага ў р а ў -н е н н я атрымліваюць з дадзенага лі-нейнага дыферэнцыяльнага ўраўнення з пастаяннымі каэфіцыентамі заменай шуканай функцыі і яе вытворных адпа-веднымі ступенямі X. Для сістэмы лі-нейных дыферэнцыяльных ураўненняў Х.ў. запісваецца з дапамогай дэтэрмі-нанта і супадае з Х.у. матрыцы, скла-дзенай з каэфіцыентаў дадзенай сістэ-мы ўраўненняў. Х.ў. выкарыстоўваюцца ў астраноміі (задачы аб т.зв. векавых уз-бурэннях руху планет — векавое ўраў-
    ненне), а таксама пры рашэнні некато-рых задач матэматыкі, механікі, фізікі, тэхнікі і інш.
    ХАРАКТАРЫСТЫЧНАЯ ФЎНКЦЫЯ ў тэрмадынаміцы, функцыя неза-лежных параметраў (гл. Параметры стану), якія вызначаюць стан тэрмады-намічнай сістэмы. Да Х.ф. адносяць па-тэнцыялы тэрмадынамічныя і энтрапію. Х.ф. сістэмы роўная суме Х.ф. яе скла-дальных частак. 3 дапамогай Х.ф. і яе вытворных па незалежных пераменных (т-ры, аб’ёме і інш.) вызначаюць тэрма-дынамічныя ўласцівасці сістэмы.
    ХАРАКі5рн АЕ ў мастацтве, агульнае, істотнае ў індывідуальнасці персанажа, падзеі, пейзажы, інтэр’еры. перажыванні. Складае аб’ект маст. асэнсавання і ацэнкі пазамаст. рэаль-насці: з’яў, звязаных з пэўнай гіст. эпо-хай ці нац.-культ. традыцыяй. духоўнай сферы чалавека, яго ўчынкаў, паводзін, вонкавага выгляду, быт. ці прыроднага асяроддзя і інш. Цесна звязана з успры-маннем эстэтычным. Найб. магчымас-цямі адлюстравання X. валодаюць эпіч-ныя і драм. жанры л-ры, тэатр, кіна-мастацтва; уласціва таксама лірыцы, скулытгуры і жывапісу; ускосна і апа-сродкавана — муз. і харэаграфічным творам.
    Тэрмін «X.» выкарыстоўваўся ў антычнасці для абазначэння асоб у маст. творах. Арысто-цель лічыў, што X ў трагедыі выяўляецца праз дзеянні і яго наяўнасць не абавязковая. Вызначальную ролю X. ў мастацтве падкрэс-ліваў Г.Лесінг. Праблемы X. як тэарэт. эс-тэт. паняцця распрацоўвалі Г.Гегель. Ф.Эн-гельс, прадстаўнікі культ.-гіст. школы і інш. У вузкім сэнсе тэрмін «X» выкарыстоўваюць для абазначэння персанажаў (пераважна рэа-ліст. твораў). якім уласціва разнастайнасць і адзінства рыс. для характарыстыкі муз. тво-раў. звязаных з пэўнай прадметнасцю. харэа-графічных твораў. арыентаваных на традыцыі нар. мастацтва (гл. Характарны танец). Ха-рактарнымі наз. акнёраў, здольнасці якіх у большай ступені раскрываюцца пры выка-нанні роляў з яркім саслоўным. быт. ці най. каларытам. Н.Г.Кісялёва
    ХАРАЛ (ням. Choral ад позналац. cantus choralis харавое песнапенне), 1) традыц. (кананізаванае) аднагалосае песнапенне на лац. мове ў рымска-каталіцкай цар-кве (гл. Грыгарыянскі харал) і на роднай мове ў пратэстанцкай царкве (гл. Пра-тэстанцкі харал), якое з’яўлялася ч. бо-гаслужэння. Стаўшы прадметам пера-працовак, складаў тэматычную і кан-струкцыйную глебу твораў прафес. муз. мастацтва амаль да класіцызму. 2) Вак. шматгалосая (хар.) апрацоўка аднагало-сага X. Часта састаўная ч. араторый. кантат, «страсцей». Майстар хар. апра-цоўкі ЕС.Бах.