• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ХАРАЛОГІЯ (ад грэч. chores месца, прастора + ...логія), арэалогія, раз-дзел біягеаграфіі, які вывучае закана-мернасці размяшчэння арганізмаў і іх згуртаванняў у прасторы. Падзяляецца
    544	харальд і
    на фітахаралогію (X. раслін) і зоахара-логію (X. жывёл). Аб’екты вывучэння: вобласці пашырэння (арэалы) асобных відаў і інш. сістэм. груп (таксонаў) рас-лін і жывёл, іх геагр. размеркаванне і міграцыя, сучасны стан, заканамернасці развіцця і фарміравання натуральных і антрапагенных змен арэалаў і інш. Звя-зана з сістэматыкай. палеагеаі'рафіяй і філагеніяй.
    ХАРАЛЬД I X о р ф а г е р (Harald Haarfager, літар. — Харальд Прыгожава-лосы; каля 850 — каля 933 ці пазней), першы конунг (кароль) Нарвегіі [2-я пал. 9 — 1-я пал. 10 ст.], заснавальнік дынастыі Хорфагераў. Сын дробнага правіцеля з Паўд.-Усх. Нарвегіі. Каля 872 знішчыў або падпарадкаваў сабе правіцеляў асобных абласцей і аб’яднаў нарв. землі. Упершыню ўвёў у Нарвегіі пагалоўны падатак, рабіў паходы на Арк-нейскія а-вы і ў Шатландыю. Дасягну-тае пры ім аб’яднанне краіны было не-трывалым.
    ХАРАЛЬД V (Harald: н. 21.2.1937, маён-так Скаўгум каля Осла), кароль Нарве-гіі з 1991. Генерал і адмірал (1979). Сын караля Улафа V. Вывучаў эканоміку і паліт. навукі, вучыўся ў ваен. школе і кав. акадэміі. Удзельнік Алімп. гульняў 1964, 1968, 1972 (парусны спорт). Усту-піў на трон пасля смерці бацькі (17.1.1991).
    ХАРАПА. руіны аднаго з гал. цэнтраў харапскай цывілізацыі (археал. культура сярэдзіны 3-га тыс. — 17—16 ст. да н.э. на тэр. сучасных Індыі і Пакістана) ка-ля старога рэчышча р. Раві ў Пенджабе. Паселішча адкрыта ў 1921. Займала плошчу больш за 260 га і складалася з цытадэлі. умацаванай сцяной з вежамі, і ніжняга горада, які меў выразную пла-ніроўку, падзел на кварталы, адасобле-ныя вытв. комплексы (збожжасховішча, мукамольні, ліцейныя майстэрні). Пра развіццё рамёстваў сведчаць знаходкі керамікі, медных і бронзавых прылад (нажы, сярпы, пілы і інш.), зброі (нака-нечнікі стрэл і коп’яў, мячы і інш.).
    ХАРАРЭ (Harare), горад, сталіца Зім-бабве. Да 1982 наз. С о л с б е р ы. Адм. ц. прав. Усх. Машоналенд. Засн. ў 1890. 2 млн. ж. (1992). Размешчаны на плато Матабеле, на выш. 1473 м. Чыгункай звязаны з партамі Бейра і Мапуту (Ма-замбік). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэра-порт. Гандл.-прамысл. цэнтр. Прам-сць: харч., лёгкая, металургічная, цэмента-вая, хш., тытунёвая і інш. Ун-т. Цэнтр міжнар. канферэнцый. Музеі: каралевы Вікторыі, галерэя мастацтваў. Батан. сад. 2 кафедральныя саборы.
    Засн. ў 1890 як брыт. форт і названы імем РА.Т.Салсберы. 3 1923 адм. цэнтр самакіра-вальнай калоніі Паўд. Радэзія. У 1935 атры-маў rap. права. 3 1953 сталіца Федэрацыі Ра-дэзіі і Ньясаленда. з 1964 — Радэзіі. з 1980 — Зімбабве.
    ХАРАСАН (сярэднеперс., літар. — ус-ход сонца), гістарычная вобласць у 3 — сярэдзіне 18 ст. на Сярэднім Усходзе, якая ўключала паўн.-ўсх. ч. сучаснага Ірана. Мервскі аазіс, аазісы на Пд су-часнага Туркменістана, паўн. і паўн.-зах. часткі сучаснага Афганістана. Назва X. (Хварасан) вядома з часоў Сасанідаў. У сярэдзіне 7 ст. заваяваны арабамі. Пасля распаду Араб. халіфата ўваходзіў у 9 — пач. 16 ст. па чарзе ў склад дзяр-жаў Тахірыдаў, Сафарыдаў, Саманідаў (гл. Са.манідаў дзяржава), Газневідаў, Сельджукідаў, Харэзмшахаў і інш. Да мангольскіх заваяванняў у 1220-я г. адпа з найб. эканамічна развітых абласцей Сярэдняга Усходу. У 1510—1736 ускла-дзе Сефевідаў дзяржавы. Пасля яе па-дзення частка X. (Герацкая вобл. і Балх) увайшла ў склад Афганістана, частка — у склад Ірана, а Мерв завая-ваны ў пач. 19 ст. туркменамі.
    ХАРАЎСКОЕ БАЛОТА. У Пружанскім і Бярозаўскім р-нах Брэсцкай вобл., у ва-дазборы р. Ясельда. Нізіннага тыпу. Пл. 7,4 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 6 тыс. га. Глыб. торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,7 м. Ёсць мергель і сапрапель. Здабы-ваецца торф на ўгнаенне. Паўн. ч. бало-та асушана, выкарыстоўваецца пад во-рыва і сенажаць. Паўд. ч. не асушана, занята пераважна хмызняком. часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць.
    ХАРАФІТЫ. тое, што хараныя водарас-Ці-
    ХАРА-ХбТА (манг. — чорны горад). руіны стараж. горада-крэпасці Эдзіна (ці Хэйжунчэн) у нізоўях р. Эдзін-Гол на тэр. Манголіі. Упершыню ўпаміна-ецца ў пач. 11 ст.. у 1226 разбураны Чынгісханам. Пры археал. даследаван-нях руін Х.-Х. экспедыцыямі на чале з П.К.Казловым (1908, 1909. 1926) адкры-ты рэшткі крапасных сцен з вежамі. культавых пабудоў, жытлаў, храмаў, знойдзены прылады працы. рэчы з ке-ра.мікі, шоўку, шэрсці, скуры, бавоўны. фарфору, манеты, папяровыя грошы. розныя дакументы, а таксама больш за
    Горад Харарэ Адна з вуліц.
    2	тыс. кніг і рукапісаў на тангуцкай, кіт., тыбецкай і інш. мовах.
    ХАРАШКЁВІЧ Ганна Леанідаўна (н. 28.3.1931. Масква), расійскі гісторык. Д-р гіст. н. (1974). Скончыла Маскоўскі ун-т (1954). 3 1954 у Ін-це гісторыі, з 1968 Ін-це гісторыі СССР, з 1992 Ін-це расійскай гісторыі Pac. АН. Вывучае гісторыю, гістарыяграфію, крыніцазнаў-ства гісторыі Расіі, Украіны і Беларусі. міжнар. адносіны эпохі феадалізму. спец. гіст. дысцыпліны. Складальнік зб. дакументаў па гісторыі Полацкай зямлі «Полацкія граматы» (вып. № 1—5, 1977—85). Адзін з аўтараў 12-томнай «Гісторыі СССР са старажытных часоў да нашых дзён» (т. 2, 1966).
    Тв.: Договоры Полоцка 1405—1406 гг. как нсточннк по нсторнн его внешней торговлм н торговой полмтнкм // Археографнческлй ежегодннк за 1962 r. М.. 1963; К нстормм ш-дання іі мзучення Лнтовской метрнкн // Acta Baltico-Slavica. Bialystok, 1973. Т. 8; Полацкія пячаткі XV ст. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1974. № 1; Хозяйственное освоенме Полоцкой землн в XIV—XV вв. // Мсгормя географнн н мсторнческая географня. М.. 1975: Лмтовская метрмка. состав н пута фор-мнровання // йсследовання no нстормн Лн-товской метрнкн. М.. 1989. [Вып. 1|; Зіадкі пра Мікалая Улашчыка // Бел. tier, агляд. 1999. Сш. 1—2.
    ХАРАШЭВІЧ Канстанцін Іванавіч (н. 6.7.1927, в. Літва Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.), бел. жывапісец. Скон-чыў Мінскае маст. вучылішча (1958). У 1959—73 кіраўнік студыі выяўл. і дэ-кар.-прыкладнога мастацтва Маладзе-чанскага Дома культуры. Лепшы.м тво-рам уласцівы сац. значнасць, глыбокае вобразнае абагульненне жыццёвых з’яў. мнагазначнасць сюжэта, унутр. драма-тызм знешне спакойных сітуацый, святло-пластычная цэласнасць. кала-рыстычная культура: «Сялянскі бунт у дарэвалюцыйнай беларускай вёсцы» (1958). «Паўстанне нарачанскіх рыба-коў» (1964), «Выступленне Б.Тарашке-віча перад сялянамі Заходняй Беларусі» (1967), «Сельскі матыў» (1969), «Магіла Цёткі (А.Пашкевіч)» (1976). «Вуліца ў Гродне» (1978), «Зорка Венеоа» (1981),
    харватыя 545
    «Вераснёўская ноч» (1985), «Помнікі мінулага» (1990), «Забытая капліца» (1994), «Мой родны куг» (1995), «Радаў-ніца» (1996), «Магіла Ф.Рушчыца ў Баг-данаве» (2000). Аўтар партрэтаў «М.Га-рэцкі. Віленскі перыяд», «Б.Кіт — ака-дэмік астранаўтыкі» (абодва 1999), Ф.Баіушэвіча (2000), «Я.Купала ў Яхі-маўшчыне», М.Ермалові'ча (абодва 2002), «Групавы партрэт дзеячаў Бела-рускай сялянска-работніцкай грамады на чале з Б.Тарашкевічам» (1998— 2003). Л.Ф. Салавей.
    ХАРБА (Harbaugh) Грэгары (н. 15.4.1956, г. Кліўленд, ЗША), касманаўт ЗША. Магістр у галіне фізікі. Скончыў ун-т у Х’юстане (1984). У 1987—2000 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў (як спе-цыяліст па аперацыях на арбіце) 4 па-лёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 28.4—6.5.1991 і 11—21.2.1997 — на К.К «Дыскаверы», 13—19.1.1993 — на КК «Індэвар», 27.6—7.7.1995 — на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір». У космасе правёў 34,25 сут. 4 за-латыя медалі НАСА «За касмічны па-лёт». У.С.Ларыёнаў.
    ХАРБІН. горад на ПнУ Кітая, на р. Сунгары. Адм. ц. правінцыі Хэйлун-цзян. 4,35 млн. ж. (2000). Трансп. вузел, буйны эканам. і культ. цэнтр. Прам-сць: машынабудаванне (у т.л. эл.-тэхн., эл.-энергет., трансп., станка- і прыладабу-даванне), харч., дрэваапр. будматэрыя-лаў, цукр.. папяровая і інш. Шматлікія ВНУ. Заапарк. Харбінскі летні муз. фестываль (ліпень). Зімовы фестываль ледзяных збудаванняў.
    Засн. у 1898 на месцы рыбацкага паселі-шча ў сувязі з буд-вам Кітайскай Чанчуньскай чыгункі; туг знаходзілася яе цэнтр. адмініс-трацыя, склалася вял. рас. дыяспара. Пасля грамадз. вайны ў Расіі X. — адзін з гал. цэн-траў белай эміграцыі. У 1932—45 акупіраваны яп. войскамі, фармальна ў складзе Маньч-жоў-Го. 18—20.8.1945 у ходзе савецка-япон-скай вайны 1945 вызвалены Чырв. Арміяй і Амурскай ваен. флатыліяй.
    Горад Харбін. Будынак царквы св. Сафіі (ця-пер музей рускай гісторыі).
    Сярод эмігрантаў 1920—40-х г. быў значны бел. асяродак. У оперным тэатры працавалі спявак М.І.Забэйда-Суміцкі, дырыжор І.П.Райскі 1 яго сын Б.І.Райскі. У X. знаходзі-лася бел. місія ордэна марыянаў на чале з Ф.Абрантовічам (1928—39) 1 АЦікотам (1939—48), святары Я.Германовіч (В.Адваж-ны). Т.Падзява, К.Найловіч. Місія выдавала час. «Католнческмй вестннк».
    Літ.: Русскмй Харбнн. М., 1998; Абло-в a Н.Е. Йсторкя КВЖД н россмйской эмяг-рацнн в Клтае (первая половнна XX в.). Мн., 1999. Ю.В.Бажэнаў.
    ХАРВАТЫ.' народ, асн. насельніцтва Харватыі (3,429 млн.: 2002). Жывуць таксама ў Сербіі (200 тыс. чал.), Босніі і Герцагавіне (830 тыс. чал). Агульная колькасць 5,65 млн. чал. (1992). Гаво-раць на харвацкай мове. Вернікі — пе-раважна католікі.
    ХАРВАТЫЯ (Hrvatska). Р э с п у б л і -ка Харватыя (Republika Hrvatska), дзяржава ў Паўд. Еўропе. Мяжуе на Пн са Славеніяй, Венгрыяй, на У з Сербіяй і Чарнагорыяй, Босніяй і Герцагавінай; на 3 абмываецца Адрыятычным морам. Пл. 56,5 тыс. км2. Нас. 4390,8 тыс. чал. (2002). Дзярж. мова — харвацкая. Ста-ліца — г. Заграб. Падзяляецца на 20 жупаній (акруг) і асобную адм. адзін-ку — г. Заграб. Нац. свята — Дзень дзяржаўнасці (25 чэрв.).
    Дзяржаўны лад. X. — рэспубліка. Кі-раўнік дзяржавы — прэзідэнт. Вышэй-шы заканад. орган — Сабор Рэспублікі Харватыі (парламент), які складаецца з 2 палат: палата прадстаўнікоў (127 дэпу-татаў) і палата жупаній (акруг. 68 дэпу-татаў). Выканаўчая ўлада належыць ура-ду, які назначаецца прэзідэнтам і за-цвярджаецца парламентам.
    Прырода. Рэльеф цэнтр. і зах. ч. га-рысты (Дынарскае нагор'е, выш. да 1831 м), развіты карст. На У узгорыстая раў-ніна (паўд.-зах. ўскраіна Сярэднедунай-скай раўніны). Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, каменны і буры вугаль, баксіты, мінер. буд. матэрыялы. Клімат на У умерана кантынентальны, на ўзбярэжжы субтрапічны, міжземна-морскі. Сярэдняя т-ра студз. -2 °C ва ўнутр. раёнах, 5—10 °C на ўзбярэжжы, ліп. 18—25 °C. Ападкаў каля 600—700 мм за год, на ўзбярэжжы да 1000 мм. Гал. рэкі — Сава і Драва. Глебы ў гарах бурыя лясныя, на раўніне чарназёмы. Пад лесам 36% тэр. У гарах шыракаліс-тыя (дуб, бук) і хвойныя лясы (піхта, елка), карставыя раёны — бязлесыя пустэчы, уздоўж узбярэжжа — міжзем-наморская расліннасць (маквіс). Нац. паркі: Пакленіца, Плітвічка, Рысняк.