• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Насельніцтва 78,1% насельнііпва складаюць харваты. Жывуць таксама сербы (12,2%), баснійцы (0,9%), венгры і славенцы (па 0,5%), чэхі (0,4%), ал-банцы (0,3%) і інш. Вернікі ў асн. като-лікі (77%), ёсць правасл. хрысціяне (11%), мусульмане (1,2%), пратэстанты (0,4%) і інш. Сярэдняя шчыльн. 77,7 чал. на 1 км2. Найб. шчыльна заселены даліна р. Сава і паласа ўздоўж мора. У гарадах жыве 57% насельніцтва. Найб. гарады (тыс. ж., 2000): Заіраб (1060).
    Спліт (190), Рыека (169), Осіек (130). У прам-сці і буд-ве занята 31,1% экана-мічна актыўнага насельніцтва, у сель-скай гаспадарцы 4,3%, у абслуі'овых га-лінах 64.6%.
    Герб і сцяг Харватыі
    Гісторыя. У старажытнасці тэр. X. на-сялялі ілірыйцы. У 1 ст. да н.э. яна завая-вана Стараж. Рымам (з 1 ст. н.э. ў складзе правінцый Панонія і Далма-цыя), з 395 н.э. — у складзе Візантыі. У 6—7 ст. гету тэр. засялілі славяне (продкі сучасных харватаў). У канцы 8 — пач. 9 ст. яны трапілі ў залежнасць ад франкаў. Пры кн. Трпыміру (правіў у Далмацыі) і яго пераемніках да канца 9
    ХАРВАТЫЯ
    Маштаб 1:9 000 000
    I. Аўстрыя, 2.1талія, З.Албанія
    18. Бел. Эн. Т. 16.
    546	ХАРВАТЫЯ
    ст. ліквідавана залежнасць ад франкаў і ад Візантыі, зацвердзілася хрысціян-ства. У час праўлення кн. Таміслава [910—930] X. стала каралеўствам (925); умацаваліся пазіцыі рым.-каталіцкай царквы, богаслужэнне на слав. мове было забаронена. У 1102 X. заключыла унію з Венгрыяй. У аб’яднанай венг.-харвацкай дзяржаве вярх. ўлада належа-ла каралю Венгрыі, а яго прадстаўніком у X. прызначаўся бан. Захоўваліся пры-вілеі харвацкай знаці, землі краіны наз. Каралеўства X., Славонія і Далмацыя (Трохадзінае каралеўства). У выніку працяглых войнаў да 1420 Далмацыя трапіла (акрамя Дуброўніка) пад уладу Венецыі. 3 канца 15 ст. ў харвацкія зем-лі ўрываліся туркі-асманы, якія разбілі венг.-харвацкае войска ў Мохацкай біт-ве 1526. Калі на венг. прастол быў выб-раны аўстр. эрцгерцаг Фердынанд, у 1527 Славонія і X. ўвайшлі ў імперыю Габсбургаў. У час аўстра-турэцкіх вой-
    Да арт. Харватыя Горад Заграб.
    наў 16—18 cm. землі X., захопленыя pa-Heft туркамі, вызвалены і далучаны да ўладанняў Габсбургаў. У часы праўлен-ня Марыі Тэрэзіі [1740—80] і Іосіфа II |1780—90] значна абмежаваны аўт. пра-вы X. і Славоніі, харвацкія дваране страцілі ч. сваіх прывілеяў. У перыяд напалеонаўскіх войнаў ч. тэр. X. ўвайшла ў склад Ілірыйскіх правінцый, падначале-ных Францыі. У 1815 гэтыя землі вер-нуты пад уладу Габсбургаў. У 1830— 40-я г. ў X. і Славоніі адбываўся гра-мадска-паліт. і культ. рух ілірызм, удзельнікі якога выступалі за развіццё нац. мовы і культуры. У час рэвалюцый 1848—49 у Аўстрыі і Венгрыі харвацкія дваране змагаліся за аўтаномію краіны ў складзе Аўстр. імперыі і таму выступі-лі супраць рэв. ўрада Венгрыі, які ім-кнуўся стварыць унітарную дзяржаву. Пасля пераўтварэння Аўстр. імперыі ў Аўстра-Венгрыю (1867) паводле венг.-харвацкага пагаднення 1868 X. атрыма-ла абмежаваную аўтаномію. У 1870-я г. шэраг рэформ правёў бан І.Мажураніч.
    3	развіццём капіталіст. адносін у 2-й пал. 19 ст. ў харвацкім паліт. руху ўзнік кірунак югаславізм (І.Штросмаер, Ф.Рачкі і інш.). У канцы 19 — пач. 20 ст. ў X. аформіліся Партыя права. Нар. сял. партыя, партыя мадзьяронаў (уніяністаў). У 1-ю сусв. вайну боль-шасць харвацкіх партый падтрымлівала ваен. намаганні ўрада Аўстра-Венгрыі, але ч. харвацкіх паліт. дзеячаў уваходзі-ла ў створаны ў 1915 у Лондане Паўднё-ваславянскі камітэт, які арыентаваўся на дзяржавы Антанты, удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Корфскай дэк-ларацыі 1917. Пасля ваен. паражэння і распаду Аўстра-Венгрыі (кастр.—ліст. 1918) X. ўвайшла (1.12.1918) у склад Каралеўства сербаў, харватаў і славен-цаў (з 1929 Югаславія). У 1929 узнік праварадыкальны рух усташоў, якія ім-кнуліся стварыць этнічна і канфесія-нальна «чыстую» незалежную харвац-кую дзяржаву. У крас. 1939 падпісана рагадненне пра ўтварэнне асобнай адм.-тэр. адзінкі — Банавіны X. на ча-ле з банам (прызначаўся каралём, пад-парадкоўваўся яму і парламенту X. — Сабору); прадстаўнікі X. ўвайшлі ў югасл. ўрад. У 2-ю сусв. вайну, пасля паражэння югасл. войскаў у ходзе Бал-канскай кампаніі 1941, усташы са згоды ням.-фаш. акупац. улад абвясцілі на тэр. X., Босніі і Герцагавіны «Незалеж-ную дзяржаву X.» (НДХ) на чале са сва-ім лідэрам А.Павелічам. НДХ падзяля-лася на 22 вял. жупаніі (акругі), тут ад-бываліся дэпартацыі і этнічныя чысткі сербскага насельніцтва, праследаваліся масоны, камуністы і яўрэі. Вайск. пад-раздзяленні НДХ («Харвацкі легіён») удзельнічалі ў баях на сав.-герм. фрон-це. Пасля вьгзвалення краіны ад акупа-цыі 14.4.1945 у г. Спліт утвораны пера-ходны ўрад на чале з Віокарычам. У пасляваен. час да 1991 X. Нар., з 1963 — Сацыяліст. рэспубліка ў складзе югасл. федэрацыі, якой да 1980 кіраваў харват І.Ціта. Да канца 1980-х г. у X. акрэсліўся рух за дз'ярж. суверэнітэт краіны, у 1989—91 узніклі нац. партыі (Харвацкая дэмакр. супольнасць, ХДС; Харвацкая партыя права; Харвацкая сял. партыя і інш.) і працэс нац. сама-вызначэння набыў канкрэтныя рысы. У крас. 1990 на парламенцкіх выбарах пе-рамагла ХДС, а яе лідэр Ф.Туджман уз-началіў Прэзідыум X. 23.12.1990 Сабор зацвердзіў канстытуцыю X., якая зама-цавала за рэспублікай статус самаст. дзяржавы ў складзе Югаславіі. Паводле папраўкі да канстытуцыі (чэрв. 1991) X. абвешчана дзяржавай харватаў і інш. народаў. Страта сербамі статусу дзяржа-ваўтваральнага народа выклікала кан-флікт у Сербскай Краіне з пераважна сербскім насельнінтвам (у 1995—98 вы-рашаны на карысць харватаў, у т.л. з выкарыстаннем зброі). 25.6.1991 абве-шчана дзярж. незалежнасць X., якую адразу прызнала Германія, а ў пач. 1992 і інш. краіны Зах. Еўропы. На датэрмі-новых парламенцкіх і прэзідэнцкіх вы-барах у жн. 1992 перамаглі ХДС і яе лі-дэр Туджман (да 1999 прэзідэнт X.). X. была ўцягнуга ва ўзбр. канфлікт з
    Сербіяй (да 1995) і ў Баснійскі крызіс 1990-х г. 3 сярэдзіны 1990-х г. адносіны з Сербіяй (Югаславіяй) нармалізаваліся, акрэсліліся інтэграцыя краіны ў еўрап. паліт. і эканам. арг-цыі і супрацоўніц-тва з НАТО. У студз. 2000 прэзідэнтам X. выбраны С.Месіч. X. — чл. ААН (з 1992), Савета Еўропы (з 1996) і інш. міжнар. арг-цый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 25.9.1992.
    Палітычныя партыі і грамадскія арга-нізацыі. Харвацкая дэмакр. супольнасць (дамінуе ў паліт. жыцці), Харвацкая сац.-ліберальная партыя, Харвацкая сял. партыя, С.-д. партыя X., Харвацкая партыя права і інш. Асн. прафс. аб’яд-нанні; Канфедэрацыя незалежных праф-саюзаў X., Аб’яднанне аўт. прафсаюзаў X., Харвацкае аб’яднанне прафсаюзаў.
    Узброеныя сілы. Уключаюць рэгуляр-ныя ўзбр. сілы (61 тыс. чал.) і ваеніза-ваныя фарміраванні (40 тыс. чал.; 2002). Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Камплектаванне паводле прызыву. Рэ-гулярныя ўзбр. сілы складаюцца з су-хап. войск, ВПС і BMC. У сухап. вой-сках 53 тыс. чал., больш за 300 танкаў, каля 110 баявых машын пяхоты, 45 бронетранспарцёраў, больш за 420 бук-сірных гармат, 1 тыс. мінамётаў, 600 гармат зенітнай артылерыі. У ВПС 5 тыс. чал., 40 баявых самалётаў, 15 бая-вых верталётаў. У BMC 3 тыс. чал., 1 звышмалая падводная лодка, 1 карвет, 11 патрульных катэраў, 3 малыя дэсант-ныя караблі. 4 дэсантныя катэры і інш.
    Гаспадарка. X. — індустр.-агр. краі-на; у складзе Сацыяліст. Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі была адной з найб. эканамічна развітых. Эканам. крызіс і страты ад ваен. дзеянняў (каля 27 млрд. дол.) у пач. 1990-х г. значна знізілі ўзровень эканам. развіцця. Ры-начныя рэформы нармалізавалі сітуа-цыю ў нар. гаспадарцы. Эканам. палі-тыка накіравана на шырокую інтэгра-цыю ў еўрап. эканам. прастору. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 2001 склаў 36.1 млрд. дол. (8,3 тыс. дол. на 1 чал.). До-ля ў ВУП прам-сці 33%, сельскай гас-падаркі 10%, сферы паслуг 57%. Здабы-ча нафты і газу (у міжрэччы Савы і Дравы), вугалю (Драўска-Саўскі бас.), баксітаў і цэментавай сыравіны (пры-морскія раёны), солі (з марской вады). Элекграэнергетыка грунтуецца на выка-рыстанні гідраэнергет. рэсурсаў горных рэк, мясц. і імпартуемым паліве. Вытв-сць электраэнергіі 10,6 млрд. кВтгадз (2000), у т.л. на ГЭС 55%, на ЦЭС 45%. Развіта чорная (вытв-сць чыгуну, сталі. трубапракату, г. Сісак) і каляровая (вытв-сць алюмінію 55 тыс. т штогод, Шыбенік, Лозавац) мёталургія, нафта-перапр. (Рыека, Сісак, Заграб), хім. (вытв-сць пластмас, фарбаў, хімікатаў. Заграб, Пула, Сісак, Спліт), фармацэў-тычная (Заграб) прам-сць. У машына-будаванні вылучаюцца суднабудаванне і суднарамонт (Спліт, Рыека. Пула), вытв-сць чыг. рухомага саставу (Сла-ванскі-Брод). Развіты эл.-тэхн. і радыё-электронная (Заграб, Осіек), с.-г.
    харватыя 547
    (вытв-сць трактароў 4,9 тыс. шт., Осі-ек), станкабуц. (Заграб) галіны; вытв-сць абсталявання для чорнай і каляровай металургіі, атамнай, хім. і харч. прам-сці. Традыц. развіты тэкст., у т.л. баваўняная і шарсцяная (Заграб, Карла-вац, Дуга-Рэса, Вараждзін), гарбарна-абутковая (Заграб, Карлавац), харч. (кансервавая, рыбная, цукр., алейная, мясная, мукамольная, тытунёвая, віна-робная), дрэваапр. і цэлюлозна-папяро-вая (Рыека, Заграб, Осіек) прам-сць. Асн. цэнтр паліграф. прам-сці — г. Заграб. Вытв-сць буд. матэрыялаў, у т.л. цэменту (раёны Спліта і Заграба). У сельскай гаспадарцы пераважае земля-робства. Пад ворывам і шматгадовымі насаджэннямі 1,36 млн. га (2002), пера-важна на Пн і ПнУ краіны. Вырошчва-юць пшаніцу (558 тыс. т, 2000), кукуру-зу (2135 тыс. т), ячмень, сою, цукр. бу-ракі, сланечнік, бульбу, агародніну, кармавыя культуры (люцэрна, каню-шына і інш.). Садоўніцтва (слівы, яб-лыкі), на Пд ад Спліта — субтрапічнае пладаводства (цытрусавыя, аліўкі, ін-жыр, міндаль). Вінаградарства (380 тыс. т штогод). На раўнінах гадуюць свіней (1,36 млн. галоў), буйн. par. жывёлу (439 тыс. галоў), на нагор’і — авечак (489 тыс. галоў) і коз. Птушкагадоўля (10,9 млн. галоў, 1997). Улоў рыбы і мо-рапрадуктаў 19,9 тыс. т (1999). Лесана-рыхтоўкі. Транспарт чыг.. аўтамаб., марскі. Даўж. чыгункі 2726 км, аўтада-рог 28 тыс. км (1999). У краіне 698 тыс. легкавых і 54 тыс. грузавьгх аўтамашын. Гал. марскія парты: Рыека, Спліт, Пула, Дуброўнік, Шыбенік, Задар. 67 аэра-портаў. Замежны турызм (даход 2,5 млрд. дол.). Адрыятычнае ўзбярэжжа — буйны курортны раён (Рыека, Дуброў-нік, Спліт і інш ). Экспарт (4,5 млрд. дол., 2001) прамысл. абсталявання, алюмінію, хім. прадукцыі, тэкстьшю, абутку, харч. прадуктаў. Імпарт (8,4 млрд. дол., 2001) машын і а'бсталяван-ня, сыравіны, паліва, хімікатаў. Асн. гандл. партнёры: Італія, Германія, Сла-венія, Расія, Аўстрыя, Боснія і Герцага-віна. Гандл. абарот Рэспублікі Беларусь з X. у 2001 склаў 18,1 млн. дол. Грашо-вая адзінка — куна.