Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Архітэктура. 3 5-га тыс. да н.э. вядо-мы паселішчы неўмацаванага тыпу (зямлянкі, плеценыя буданы), з 2-га тыс. да н.э.— тэрасныя паселішчы ілі-рыйцаў, абнесеныя каменнымі сценамі. Захаваліся раннехрысц. араторыі ў Со-ліне і Порачы (3—4 ст.), хрысц. базілікі ў Задары, Пулі, Порачы і інш. (5—6 ст.). Унікальны помнік стараж.-рым. дойлідства — умацаваны палац Дыяк-летыяна ў Спліце (каля 300). Вядомы багатыя некропалі 7 ст. У 9—12 ст. на тэр. Далмацыі ўзводзілі разнастайныя па формах храмы ў візант. і цэнтр.-еў-рап. традыцыях (храм-ратонда св. Дона-та ў Задары, царква св. Крыжа ў Ніне каля Задара). У канцы 12 ст. пашы-рыўся раманскі стыль: будынкі гар. ка-мун, 3-нефавая базіліка Кршэвана і царква св. Стошыя са шмат’яруснымі званіцамі ў Задары; іх строгія фасады
аздоблены несапраўднымі аркадамі і ар-катурамі. У 14 ст. ў аздабленні інтэр’е-раў выкарыстоўваліся элементы готыкі. Матывы венецыянскай готыкі спалуча-ліся з раманскімі рысамі (ратушы і жы-лыя дамы ў Трогіры і Спліце), будавалі-ся 3-нефавыя базілікальныя, зальныя цэрквы з крыжовымі сютяпеннямі і вял. хорамі (сабор, царква св. Марка ў Заг-рабе). У 15—16 ст. павялічылася коль-касць умацаваных гарадоў, на Адрыя-тычным узбярэжжы яны захоўвалі рэгу-лярную, на Пн — ірэгулярную плані-роўку. У архітэктуры Дуброўніка адбыўся пераход ад готыкі да рэнесан-су; яго цэласны ансамбль уключаў ма-гутныя ўмацаванні, жылыя, культавыя і грамадскія будынкі (Княжацкі двор, т.зв. Дывона — б. мытня і манетны двор, манастыры, цэрквы, партовыя збудаванні). Тут вылучыліся буйныя мясц. архітэктары і скулыггары Юрай Далмацінец і Нікола Фларэнцінец (са-бор у Шыбеніку, 1460—70). арх. П.Ан-дрыіч (царква св. Спаса ў Дуброўніку, 1528). На Пн будавалі замкі з круглымі
Да арт. Харватыя. Базйіка святога Кршэвана ў Задары.
і прамавугольнымі прысадзістымі вежа-мі з шатровымі дахамі (Вараждзін, Велі-кі-Табар, Шаранград і інш.). У 17 ст. італьян. і аўстр. дойліды пашырылі ў X. стыль барока (касцёлы св. Кацяры-ны ў Заграбе, св. Марыі ў Дуброўніку, палацы Оршыч-Раўхаў у Заірабе, Пата-тычаў у Вараждзіне, сабор у Дуброўні-ку). У пач. 19 ст. будавалі ў стылі класі-цызму (палацы арх. Б.Фелбінгера ў Заг-рабе). Неарэнесанс і неабарока (канец 19 ст.) выявіліся ў будынках Акадэміі навук і мастацтваў у Заграбе, т-раў у Снліце, Дуброўніку і інш. У пач. 20 ст. пачала складвацца заграбская арх. шко-ла, для якой характэрна імкненне да рацыянальных і манум. форм неакласі-
цызму (арх. В.Ковачыч, Х.Эрліх). У 1920—30-я г. панаваў функцыяналізм (Д.Іблер, С.Гомбаш, М.Каўзларыч, А.Албіні і інш.). У сучаснай архітэктуры выкарыстоўваюць нац. традыцыі функ-цыяналізму (аэрапорт каля Заграба, атэль «Мар’ян» і універмаг «Прыма» ў Заграбе, усе 1960-я г.). Новыя раёны на ўскраінах гарадоў адметныя свабоднай прасторавай арганізацыяй, спалучэннем верт. і гарыз. аб’ёмаў (Заграб, Спліт. Рыека, Пула). Курортныя комплексы на Адрыятычным узбярэжжы вылуча-юцца прыёмамі бруталЬму, натуральна ўпісваюцца ў прыродны ландшафт. У 1961 засн. Саюз архітэктараў X.
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. На тэр. X. захаваліся неалі-тычная гравіраваная і размаляваная ке-раміка, блізкая да помнікаў Цэнтр. Еў-ропы і Міжземнамор’я, творы мастац-тва ілірыйцаў і кельтаў; на ўзбярэжжы Адрыятыкі — скулыггура і помнікі дэ-кар.-прыкладнога мастаіпва рым. часу. У 5—6 ст. мазаікамі, ювелірнымі выра-бамі авараў і стараж. славян аздаблялі хрысц. базілікі. У 9—12 ст. пашырыўся рэльефны арнамент — «харвацкая пля-цёнка». У Далмацыі ў 13 ст. ў росквіце раманская скулыггура (дзверы сабора ў Сплше з рэльефнымі шматфігурнымі пано, 1214, майстар Андрэй Бувіна), у духу познеант. мастацтва — рэльефная каменная разьба (партал сабора ў Трогі-ры. 1240, майстар Радаван). Пераасэп-саванне візант. стылю адбілася ў фрэс-кавых размалёўках (сабор у Заграбе, ка-нец 13 ст.). Вылучаліся рэнесансавая скулыггура (усх. фасад сабора ў Шыбе-ніку, скульпт. Юрай Далмацінец: уб-ранне інтэр’ера капэлы Урсіні ў саборы ў Трогіры, скульпт. Нікола Фларэнці-нец, А.Алешы, І.Дукнавіч і інш.) і ал-тарны жывапіс (Н.Бажьшаравіч, М.Хамзіч і інш.). У Цэнтр. X. ў мінія-цюры і алтарным жывапісе выявіліся рысы рэнесансу. Жывапісная школа п-ва Істрыя спалучала наіўна-рэаліст. і рэнесансавыя рысы, блізкія жывапісу Славеніі (шматфігурныя фрэскі царквы ў Бераме, 1474, аўтар Вінцэнт з Кас-твы). 3 канца 17 ст. ў алтарнай скульп-туры і жывапісе пашырыўся стыль ба-рока (маст. Б.Бобіч, Ф.Бенкавіч, І.Ран-гер). У 15—18 ст. высокім маст. узроў-нем вылучаліся разьба па дрэве, ткацтва, апрацоўка металу, вышыўка золатам, пашыраны злотніцтва, коўка, інтарсія. 3 сярэдзіны 19 ст. на хвалі нац.-вызв. ідэй развіваўся рамант. жы-вапіс (В.Букавац, Ф.Кікераз, Н.Машыч, Ц.Медавіч, М.Црнчыч). Стыль мадэрн распрацоўваў скульпт. Р.Франгеш-Мі-ханавіч. 3 пач. 20 ст. фарміруецца нац. маст. школа. У творчасці М.Кралевіча, І.Рачыча закладзены асновы харв. шко-лы жывапісу 20 ст. У 1920-я г. прад-стаўнікі «Суполкі трох» Л.Бабіч, В.Бе-цыч, І.Мішэ спалучалі постімпрэсіянісц-кія тэндэнцыі з нац. тэматыкай. Рысы сезанізму ў пейзажах Дж.Цільяка, на-
548 ХАРВАЦКАЯ
цюрмортах М.Трэпшэ. Жывапісцы і графікі групы «Зямля» імкнуліся да ад-раджэння нар. мастацтва. Развіццю творчасці сялян-самавукаў (І.Генераліч, М.Вірыус, Ф.Мраз) спрыяла дзейнасць К.Хегедушыча, які стварыў школу мас-такоў-прымітывістаў у Хлебіне (1930). Заснавальнік сучаснай харвацкай скульпт. школы — І.Мештравіч, трады-цыі якога працягвалі А..Аўгусцінчыч, Ф.Кршыніч і інш. У канцы 1950-х г. да абстрактнага мастацтва звярнуліся жы-вапісцы І.Войвадзіч, Э.Мурціч, А.Срнец. Рысы сюррэалізму ў работах Хегедушы-ча, М.Станчыча. У творчасці скульпт. В.Бакіча, Д.Джамані і інш. дамінавалі эксперым. асацыятыўна-фармальныя по-шукі. Кампазіцыі на фалькл. тэмы ства-раў Е.Прыца. У нар. мастацтве развіва-юцца кераміка, маст. тканіны, коўка, разьба па дрэве, карункапляценне. У 1945 засн. Саюз мастакоў X.
Літ.: А л е ш н н а Л.С., Яворская Н.В. йскусство Югославнн. М.. 1966; Б е -л о у с о в В.Н. Современная архктектура Югославнн. М., 1973; Фрейдзон В.Й. Нсторня Хорватнн. СГІб., 2001.
В.А.Сімакова (гісторыя да 1918), М.С.Даўгяла (гісторыя пасля 1918), ІА.Шор (узброеныя сілы), Я.Ф.Шунейка (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-првікладное мастацгва).
ХАРВАЦКАЯ МбВА, адна са славянскіх моў (паўд.-слав. група). Вядома таксама пад назвамі серб(ск)ахарвацкая, харвац-касербская, што з’яўляецца адлюстра-ваннем асаблівасцей гіст. і сац.-паліт. развіцця паўд. славян у 19—20 ст.: пры-няцце харватамі і сербамі на хвалі нац.-вызв. барацьбы 19 іт. агульных асноў літ. мовы на базе сербскіх штокаўскіх гаворак, а пазней — выкарыстанне ў дзяржаве Югаславія (1918—91) агуль-най мовы харватаў, ;ербаў, чарнагорцаў і мусульм. часткі жыхароў Босніі і Гер-цагавіны (нашчадкаў этн. славян, якія ў час тур. панавання прынялі іслам). 3 1991 за харвацкім і сербскім варыянтамі заканадаўча замацаваны статус сербскай мовы (у Саюзнай Рэспубліцы Югасла-вія, з 2003 Сербія і Чарнагорыя) і Х.м. (у Рэспубліцы Харватыя).
Mae дыялекты: наваштокаўскі, чакаў-скі, кайкаўскі. Х.м. ўласцівы: у фанеты-цы — адсутнасць рэдукцыі ненаціск-ных галосных, у сістэме кансанантыз-му не развгга мяккасць, цвёрдыя зыч-ныя не змякчаюцца перад галоснымі пярэдняга раду, звонкія зычпыя на кан-цы пераважна не аглушаюцца, націск політанічны (4 тыпы); у марфалогіі — 3 асн. тыпы скланення назоўнікаў, кліч-ны склон у адзіночным ліку, выяўленне катэгорыі адушаўлёнасці толькі ў адзі-ночным ліку мужчынскага роду, скла-ненне запазычаных назоўнікаў і абрэвія-тур, складаная сістэма спрагальных і неспрагальных форм дзеяслова; у сін-таксісе — свабодны парадак слоў у ска-зе, рэгламентуецца толькі месца і па-слядоўнасць ужывання энклітык; у лек-сіцы — істотны герм. і раманскі ўплыў
на раннім этапе развіцця мовы, ства-рэнне замест новых запазычанняў з неслав. моў новых слоў на базе элемен-таў сваёй мовы або запазычанне лексікі з блізкароднасных моў, пераважна з чэшскай.
Першыя пісьмовыя помнікі: глагаліч-ны тэкст дарчага надпісу, высечаны на Башчанскай пліце (каля 1100), глагаліч-ны рукапіс рэліг. зместу «Венскія ліст-кі» (12 ст.). У аснове харвацкай лаціні-цы (гаіцы ці гаевіцы) традыц. лац. пісь-мо, адаптаванае да гукавога складу мо-вы ўвядзеннем дыякрытычных знакаў і стварэннем дыграфаў.
Літл Булахов М.Г. Славянскне языкн: пролсхожденне. нсторвя, современное состо-янле. Мн.. 2001. Л.В.Лявонава.
ХАРДДНГЕР-ФІЁРД (Hardanger Fjord), заліў Паўночнага м., каля паўд.-зах. бе-рагоў Нарвегіі. Даўж. 172 км, шыр. 7 км, глыб. да 891 м. Берагі высокія, ска-лістыя. Прылівы паўсутачныя (да 1 м).
ХАРДТОП (англ. hardtop ад hard цвёр-ды, жорсткі + top верх), закрыты кузаў легкавога аўтамабіля без бакавых стоек з жорсткім верхам. Верх спераду абапі-раецца на стойкі ветравога шкла, ззаду плаўна апускаецца і злучаецца з задняй панэллю кузава. Адсутнасць бакавых стоек павялічвае агляднасць, спрашчае пагрузку і выгрузку буйнагабарытнага багажу, аднак патрабуе павелічэння жорсткасці верху і нясучай чаеткі куза-ва. Выкарыстоўваецца пераважна на буйналітражных аўтамабілях.
ХАРКАУ, горад, цэнтр Харкаўскай вобл., на Украіне; у сутоках рэк Харкаў. Лопань і Уда. 1490 тыс. ж. (2001). Чыг вузел. Прам-сць: машынабудаванне (энер-гет., эл.-тэхн., трактарнае, с.-г., трансп.. авіяц., станка- і прыладабудаванпе, у тл. дакладнае і мед., радыёэлекгрон-нае), хім. (пластмасы, рэактывы, гума-ва-тэхн. вырабы, лакі, фарбы), хіміка-фармацэўгычная, харч. (мяса-малочная.
Харкаў
Панарама цэнтра.
масларобная, алейная), лёгкая (тэкет., абутковая, гарбарная, футравая, швей-ная), вытв-сць буд. матэрыялаў. Метра-палітэн (з 1975). 21 ВНУ, у т.л. 3 ун-ты. 6 тэатраў, у т.л. оперы і балета, Укр. драм. імя Т.Шаўчэнкі, юнага гледача. Музеі: гіст., маст., прыродазнаўства.
Харкаў. Дабравешчанскі сабор.
Засн. ў 1650-я г. У 1656—59 тут пабудавана крэпасць для абароны Слабадской Украіны ад набегаў крымскіх і нагайскіх татар. Да J765 палкавы горад Харкаўскага палка. У 1765—80 і 1797—1835 цэнтр Слабодска-Укр. губ., у 1780—1796 — Харкаўскага намесніц-тва. у 1835—1925 — Харкаўскай губ. 3 1727 у горадзе дзейнічаў калегіум. У 1804 засн. ун-т. У пач. 20 ст. X. — буйны прамысл. (больш за 130 прадпрыемстваў) цэнтр і чыг. вузел; адзін з цэнтраў рэв. руху. У снеж. 1918 уладу ў го-радзе захапіў Украінскай дырэкторыі ўрад. У 1918—19 акупіраваны герм. войскамі. у 1919 — дзянікінцамі. У снеж. 1919 вызвале-ны Чырв. Арміяй. У 1919—34 сталіца Укр. ССР. адпачасова ў 1925—30 цэнтр акругі. 3 1932 цэнтр вобласці. У Вял. -Айч. вайну ў 1941—43 акупіраваны ням. фашыстамі.