Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
X р а с л і н. Зялёныя расліны — аўтатро-фы. Пажыўныя рэчывы, неабходныя для сін-тэзу арган. злучэнняў, расліны звычайна паг-лынаюць у форме вуглякіслага газу (гл. Фо-тасінтэз), вады (гл. Водны рэжым раслін) і іонаў мінер. солей (гл. Мінеральнае жыўленне рас/іін). Прасторавае раздзяленне 2 пажыўных асяроддзяў, у якіх знаходзяцца расліны (па-ветра — глеба), прывяло да развіцця 2 орга-наў жыўлення: кораня, прыстасаванага да пагльшання солей і вады з глебы. і ліста, прыстасаванага да паглынання вуглякіслага газу з паветра. Сцябло механічна 1 функцыя-нальна звязвае іх. Корань, сцябло і ліст пра-нізаны бесперапыннай сістэмай праводных пучкоў, што складаюцца з сітападобных тру-бак лубу (флаэмы), па якіх ідзе зыходны транспарт прадуктаў фотасінтэзу (пераважна цукрозы) з ліста ў корань, і сасудаў ксілемы, па якіх вада і іоны пажыўных солей падыма-юцца з кораня ў ліст. Першаснае ўключэнне вуглякіслага газу ў арган. злучэнні адбываец-ца пераважна ў лісці, вады і солей — ва ўсіх органах раслін. Насякомаедныя расліны ат-рымліваюць дадатковыя арган. рэчывы (пера-важна азоцістыя) шляхам лоўлі і ператраўлі-вання насякомых,
Літ.: Б у з н н к Н.М. Энергетнческнй об-мен н пнтанне. М., 1978; Культура пнтання: Энцнкл. справ. 3 мзд. Мн., 1993; Руководство по даетологнн. СПб., 2001. Х.Х.Лавінскі.
ХАРЧАНКА Аляксандр Карнеевіч (5.12.1918, в. Кішчына Слабада Бары-саўскага р-на Мінскай вобл. — 12.8.1944). Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1942, з 1944 на 2-м Бел. фронце, разведчык стралк. палка. Выз-начыўся ў баях на подступах да Магілё-ва: 27.6.1944 старшына X. на чале гру-
554
ХАРЧАРМІЯ
пы байцоў з 6 чал. пераправіўся цераз Дняпро каля в. Буйнічы. Група захапіла выгадны рубеж, знішчыла агнявыя кроп-кі праціўніка, чым садзейнічала перапра-ве сваіх падраздзяленняў. X. першы ўварваўся ў вёску і на адным з дамоў узняў чырв. сцяг. Загінуў у баі на тэр. Польшчы.
А.К.Харчанка
ХАРЧАРМІЯ, Харчова-рэкві-зіцыйная армія Наркам-харчу РСФСР, спецыяльнае ўзбр. фарміраванне, з дапамогай якога сав. дзяржава ажыццяўляла харчовую дыкта-тУРУ Ў 1918—21. Створана ў маі—чэрв. 1918 пры Наркамаце харчавання, з мая 1919 у складзе Войск унутр. аховы з за-хаваннем падпарадкавання Наркамхар-чу. Складалася са створаных пры мясц. органах Наркамхарчу харчатрадаў, з якіх на ваен. ўзор фарміраваліся харч-батальёны і харчпалкі. Іх абавязкі: ат-рыманне харчавання ад сялян, падаў-ленне антысав. выступленняў, ахова харч. грузаў і інш. Камгілектавалася з добраахвотнікаў, з 1919 і за кошт мабі-лізаваных. Колькасны склад у чэрв. 1918 — 2863, у кастр. 1919 — 45 440, у вер. 1920 — 77 550 чал. Спыніла існа-ванне з увядзеннем новай эканамічнай палітыкі (1921).
ХАРЧАТРАДЫ. харчовыя а т -р а д ы, узброеньы атрады рабочых і ся-лян-беднякоў Расіі ў 1917—21, створа-ныя з мэтай нарыхтоўкі харчавання (найперш хлеба) для прамысл. цэнтраў і Чырв. Арміі. Іх стварэнне выклікана харч. крызісам, які развіваўся ў Расіі з 1915, і асабліва нежаданнем сялян пас-таўляць харчаванне па фіксаваных цэ-нах за грошы, абясцэненыя інфляцыяй. Першыя X. створаны ў Петраградзе, Маскве і інш. прамысл. цэнтрах у кан-цы 1917 — пач. 1918. 3 увядзеннем хар-човай дыктатуры іх стваралі мясц. орга-ны Наркамата харчавання (уваходзілі ў склад харчарміі) і Усерас. цэнтр. ваен. бюро пры Усерас. цэнтр. савеце праф-саюзаў (нарыхтоўчыя, уборачна-на-рыхтоўчыя, уборачна-рэквізіцыйныя ат-рады), буйныя прафсаюзы, фабзаўко-мы, пав. і гар. Саветы. Ажыццяўлялі харчразвёрстку, змагаліся са стыхійным хлебным гандлем, дзейнічалі сумесна з камітэтамі беднаты, харч. к-тамі і мясц. Саветамі. У ліст. 1918 у X. было
72 тыс. чал., у 1919—20 — ад 55 да 82 тыс. чал. Расфарміраваны з увядзеннем новай эканамічнай палітыкі (1921).
ХАРЧКАМЫ, харчовыя к а м і т э -ты ў Расіі, 1)з сак. 1917 мясц. ор-ганы Агульнадзярж. харч. к-та і Мін-ва харчавання Часовага ўрада. Створаны для барацьбы з «харчовымі цяжкасця-мі», займаліся ўлікам і размеркаваннем харчавання. 2) 3 ліст. 1917 — мясц. ор-ганы Наркамата харчавання, з 1919 ажыццяўлялі харчразвёрстку; у 1921—24 уваходзілі на правах аддзелаў у мясц. Саветы і ажыццяўлялі збор харчпадатку.
ХАРЧОВАЯ ДЫКТАТЎРА ў С а в е ц -кай Расіі ў 1918—21, сістэма надзвычайных захадаў сав. улады па ар-ганізацыі харч. забеспячэння прамысл. цэнтраў і Чырв. Арміі. Выклікана харч. крызісам, які развіваўся ў Расіі з 1915. Уведзена дэкрэтамі ВЦВК і СНК РСФСР ад 13 і 27 мая 1918. Уключала цэнтралізацыю нарыхтоўкі і размерка-вання харчдвання, манаполію хлебнага гандлю, харчразвёрстку, была ч. паліты-кі «ваеннага камунізму». Ажыццяўлялася Наркаматам харчавання і яго мясц. ор-ганамі — харч. к-тамі з дапамогай харч-арміі і харчатрадаў, выклікала масавую незадаволенасць і выступленні сялян-ства. Адменена з увядзеннем новай эка-намічнай палітыкі (1921).
ХАРЧбВАЯ і сждіьскагасітаоДрчая АР-ГАНІЗАЦЫЯ ААН (ФАО), міжнародная арганізацыя, спецыялізаваная ўстанова ААН. Засн. ў 1945. Штаб-кватэра ў Ры-ме. Гал. мэта — удасканаленне вытв-сці і размеркаванне с.-г. прадукцыі і пра-дуктаў харчавання. На ФАО ускладзе-ны абавязкі па зборы і вывучэнні ін-фармацыі, садзейнічанні і заключэнні міжнар. пагадненняў адносна прадукгаў харчавання і аказанні тэхн. дапамогі. Сваю дзейнасць канцэнтруе на тэхн. дапамозе слабаразвітым краінам.
ХАРЧОВАЯ ПРАМЫСЛбВАСЦЬ. гру-па галін прамысловасці, прадпрыем-ствы якой вырабляюць харч. прадукты, мыла і мыйныя сродкі, тытунёвыя і парфумерна-касметычныя вырабы. Ук-лючае алейна-тлушчавую прамысловасць, вінаробную прамысловасць, кандытар-скую прамысловасць, лікёра-гарэлачную прамысловасць, макаронную прамысло-васць, масласыраробную і малочную пра-мысловасць, мукамольна-крупяную пра-мысловасць, мясную прамысловасць, пар-фумерна-касметычную прамысловасць, піваварную прамысловасць, плодаагарод-нінную прамысловасць, рыбную прамысло-васць, спіртавую прамысловасць, тыту-нёва-махорачную прамысловасць, харчо-вых канцэнтратаў прамысловасць, хлеба-пякарную прамысловасць і інш.
На Беларусі прадпрыемствы Х.п. ўзніклі ў І-й пал. 19 ст. У 1860 працавалі 33 цукр. і 32 тытунёвыя прадпрыемствы; у Мінску. Віцеб-ску і інш. гарадах была наладжана вытв-сць каўбас. У 1900 дзейнічалі 552 заводы Х.п., у т.л. 12 крухмальных. У 1913 — 778 прадпры-емстваў гэтай галіны давалі 40,7% аб'ёму ва-
лавой прадукцыі цэнзавай прам-сці, большая іх ч. прыпадала на вінакурна-гарэлачную і тьпунёвую вытв-сць. Галіна інтэнсіўна разві-валася ў 1920—40: будаваліся новыя, рэкан-струяваліся і пашыраліся дзеючыя прадпры-емствы. У 1940 Х.п. дала 27,1% аб’ёму пра-мысл. прадукцыі (1-е месца сярод галін прам-сці). У Вял. Айч. вайну 75% прадпры-емстваў Хп. разбурана. У 1945 выпуск пра-дукцыі склаў 18,5% ад узроўню 1940. У 1945— 60 галіна адноўлена, узнікла цукр. і харч. канцэнтратаў прам-сць. У пач. 1990 галіна (у складзе каля 300 прадпрыемстваў) давала ка-ля 20% валавой прадукцыі прам-сці.
У 2001 у складзе Х.п. 475 прадпрыем-стваў, найб. буйныя Мінскі гарадскі ма-лочны завод № 3, Мінскі маргарынавы завод, Мінскі мясакамбінат, Мінская кандытарская фабрыка «Камунарка», Барысаўская макаронная фабрыка, Слуц-кі мясакамбінат, Бабруйская кандытар-ская фабрыка «Чырвоны харчавік», Лідскі завод харчовых канцэнтратаў, Мазырскі солевыварны камбінат, Бярозаўскі сыра-робны камбінат, Бярозаўскі мясакансер-ваяы камбінат, Магілёўскі жэлацінавы завод і інш. Тэхнал. абсталяванне для Х.п. вырабляецца на Беларусі і пасту-пае з Расіі, Украіны, Польшчы, Герма-ніі і інш. Большасць сыравіны пастаў-ляе мясц. сельская гаспадарка, некат. віды (алей, цукар-сырэц, марская рыба, крухмал кукурузны, рыс, кава, какава, чай, агар-агар, вінаматэрыялы, хмель, солад) завозяцца. Большасць прадукцыі Х.п. спажываецца ў рэспубліцы. Доля галіны ў экспарце (2000) — 3,2%.
У свеце найб. развітую Х.п. маюць ЗША. Францыя, Германія, Італія, Вялікабрытанія. Японія, Расія, Венгрыя, Польшча, Балгарыя. Кггай і інш. П.І.Рогач.
ХАРЧОВЫХ КАНЦЭНТРАТАЎ ПРА-МЫСЛОВАСЦЬ, галіна харчовай пра-мысловасці па вырабе сумесей з высу-шаных расл. (агародніны, фруктаў, збожжавых) і жывёльных (мясных, ма-лочных, рыбных) прадуктаў з дабаўлен-нем тлушчу, цукру, прыпраў для хуткага прыгатавання гатовых страў.
Вьшускаюць харч. канцэнтраты для прыга-тавання першых (супы з агародніны. гароха-выя, малочныя), другіх (кашы. агародніна-мясныя рагу, амлеты), трэціх (кісялі. сухія распуцічальныя напіткі) страў, дэсерты (жэ-ле. мусы. крэмы), мучныя паўфабрыкаты (тарты. кексы, пячэнне), сухія сняданкі (мюслі. кукурузныя, рысавыя. пшанічныя па-лачкі. кольцы і інш., аўсяныя шматкі «Герку-лес»), араматычныя прыправы (расфасаваныя перац, кардамон, сумесі араматычных траў. соусы) і інш.
На Беларусі 25 прадпрыемстваў Хк.п. (2000). Найб. буйное — Лідскі завод харчмых канцэнтратаў. Ёсць падсобныя прадпрыем-ствы ў Мінску, Гродне, Віцебску, Гомелі, Ка-мянцы. Ваўкавыску, Крупках. Краснаполлі і інш. П.І.Рогач.
ХАРЧбВЫЯ ТАКСІКАІНФЕКЦЫІ. група вострых кішэчных інфекцый, якія ўзнікаюць пры спажыванні ежы, забру-джанай патагеннымі мікраарганізмамі (напр., стрэптакокамі) і іх таксінамі. Падзяляюцца на ўласна Х.т. і харч. ін-таксікацыі (батулізм, стафілакокавая харч. інтаксікацыя). Успышкі Х.т. час-цей назіраюцца ў цёплы час года (найб. спрыяльныя ўмовы для мікробнага за-
харык 555
бруджвання ежы), носяць «сямейны» ха-рактар, радзей ахопліваюць вял. групы насельніцтва.
Прыкметы: уздуцце і боль у жываце. мо-тапінасць. шматразовая рвота, часты вадзя-ністы стул, агульная слабасць і інш. Пашко-джваюцца страўнік і кішэчнік. развіваюцца сімптомы запалення, інтаксікацыі, абязво-джвання. Лячэнне тэрапеўтычнае.
І.М.Семяненя, А.М.Шадко.
ХАРЧІІАДАТАК, х а р ч о в ы п а д a -т а к, цвёрда фіксаваны (20% чыстага прадукту сял. працы, потым 10% ура-джаю) натуральны сял. падатак на хлеб, бульбу, алейнае насенне, мяса, яйкі, масла, воўну і інш. прадукгы земляроб-ства і жывёлагадоўлі, уведзены дэкрэ-там ВЦВК РСФСР ад 11.3.1921 замест харчразвёрсткі. Неўзабаве быў уведзены і ў БССР. Бяднейшыя сяляне (менш за 1 дзес. ворнай зямлі) вызваляліся ад яго поўнасцю, калект. гаспадаркі мелі па-датковыя льготы. Увядзенне X. ў зага-дзя вызначаным памеры (меншым за харчразвёрстку) стварала ў сялян матэ-рыяльныя стымулы для паляпшэння земляробства і павелічэння вытв-сці с.-г. прадуктаў. Значна пашырыліся пасяў-ныя плошчы збожжавых і бульбы. Дэк-рэт ВЦВК і СНК СССР ад 10.5.1923 увёў адзіны с.-г. падатак, які павінен быў забяспечыць абкладанне кожнай сял. гаспадаркі з улікам памераў яе да-ходаў, колькасці зямлі, свойскай жывё-лы і інш. Сяляне павінны былі плаціць падатак 15 ліст. і 15 студз. кожнага года. 3 1924 збіраўся толькі грашовы падатак (да 5% даходаў сял. двара). А.В.Юнцэвіч. ХАРЧРАЗВЁРСТКА. харчовая р а з -в ё р с т к а, сістэма нарыхтовак с.-г. прадукгаў у Сав. Расіі ў перыяд грама-дзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918—22, ч. палітыкі «ваеннага камуніз-му» і адна з праяў харчовай дыктатуры. Выклікана неабходнасцю забясгіёчваць харчаваннем прамысл. цзнтры і Чырв. Армію ва ўмовах харч. крызісу і нежа-дання сялян добраахвотна прадаваць хлеб па цвёрдых (фіксаваных) цэнах за грошы, абясцэненыя інфляцыяй. Ажыц-цяўлялася з 2-й пал. 1918 у Вяцкай, Ка-лужскай, Тульскай. Віцебскай губ., дэк-рэтам СНК ад 11.1.1919 пашырана на інш. губерні. Яе правядзенне ўскладала-ся на харчкамы, харчармію, харчатрады і мясц. Саветы. Паводле X. сялян аба-вязвалі здаваць дзяржаве ўсе лішкі хле-ба і інш. прадукгаў па цвёрдых цэнах. Фактычна ўлады забіралі ў сялян і ч. неабходнага ім харчу. У большасці вы-падкаў харчы забіралі бясплатна (пазы-чалі) або за абясцэненыя папяровыя грошы. Такія рэквізіцыі побач з недахо-пам прамысл. тавараў шырбкага ўжытку выклікалі масавую незадаволенасць ся-лян і іх выступленні супраць сав. улады. Нягледзячы на спробы ўлад ускласці ўвесь цяжар X. на заможных сялян, б.ч. збожжа давалі найб. шматлікія серад-няцкія гаспадаркі. Такія сілавыя метады нарыхтоўкі вялі да ўтойвання збожжа і скарачэння пасяўных плошчаў. 3 1916 пасяўныя плошчы на Беларусі скараці-ліся на 36,5%, а ў асобных паветах Го-