• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Літ.: Человек столетня Ю.Б.Хармтон. М., 1999; Ю.Б.Харлтон: Путь длнною в век. М., 1999. ФДз.Папоў.
    ХАРЫТОНЕНКА Яўген Міхайлавіч (16.7.1920, г. Кіраваграл, Украіна — 19.11.1998), бел. жывйпісец, педагог. Скончыў Кіеўскі маст. ін-т (1953). У 1955—57 выкладаў у Мінскім маст. ву-
    Я Харытоненка. Ружы. 1978
    Я.Харытоненка Студэнтка. 1967.
    харэзм	557
    чылішчы, у 1969—94 у Бел. тэатр.-маст. ін-це. Працаваў пераважна ў жанрах партрэта, нацюрморта, пейзажа. Яго ра-боты вылучаюцца тонкім пачуццём ко-леру, дасканаласцю маст. форм. вытан-чанасцю малюнка, багатыМі тонавымі градацыямі. Сярод работ: «Студэнтка» (1967), «На родных прасторах. Янка Ку-пала» (1968), партрэты бел. мастакоў ААнікейчыка (1976), В.Шаранговіча (1980), У.Басалыгі (1983); актрыс А.Клі-мавай (1976, 1978), Л.Давідовіч (1978), Н.Галеевай (1982); М.Танка (1983) і інш. пісьменнікаў; дзіцячыя партрэты «Леначка» (1960), «Школьніца» (1968), «Ганначка» (1982), «Салдаткі» (1995); пейзажы «Восень. Сонечны дзень» (1954), «Хата ў Кісялях» (1955), «Вясна» (1962), «Ваколіца» (1967), «На Полач-чыне» (1976), «Зіма прыйшла» (1980) і інш., тэматычныя карціны «Няскора-ныя» (1964), трыпціх «Неспакойныя сэр-цы» (1965—67) і нацюрморты.
    Л. Ф. Салавей.
    ХАРЫТОНЧЫК Зінаіда Андрэеўна (н. 18.3.1944, г. Дзісна Міёрскага р-на Ві-цебскай вобл.), бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1987). Скончыла Мінскі пед. ін-т замежных моў (1965) і працуе ў ім (цяпер Мінскі лінгвістычны ун-т). Дас-ледуе праблемы агульнага мовазнаўства, лексічнай семантыкі і словаўтварэння ў герм. і слав. мовах. Аўтар манаграфій «Праблемы словаўтварэння ў сучаснай англійскай мове» (1983), «Прыметнік у лексіка-граматычнай сістэме сучаснай англійскай мовы» (1986), падручніка «Лексікалогія англійскай мовы» (1992) і інш.
    ХАРЫТЫ. у старажытнагрэчаскай мі-фалогіі дабрадзейныя багіні, якія ўва-сабляюць добры, радасны, вечна юны пачатак жыцця. У розных міфах пахо-джанне, колькасць і імёны X. адрозні-ваюцца. але паводле найб. пашыранай версіі гэта бьші 3 дачкі Зеўса і акіяніды Эўрыномы: Аглая («якая ззяе»), Еўфра-сіна («дабрамысная»), Талія («квітнею-чая»). Найчасцей іх уяўлялі прыгожымі аголенымі дзяўчатамі. У стараж.-рым. міфалогіі X. адпавядалі грацыі. У пера-носным сэнсе X. — дасканалыя прыга-жуні.
    ХАРЫУС ЗВЫЧАЙНЫ. харыус еўрапейскі (Thymallus thymallus), рыба сям. харыусавых атр. ласосепадоб-ных. Пашыраны ў рэках і некат. азёрах Еўропы. На Беларусі трапляецца ў чыс-тай вадзе ў вярхоўях рэк бас. Нёмана, Віліі і Зах. Буга. Нар. назвы — ліпень, ляпеня, хар’юз. Занесены ў Чырв. кнігу.
    Даўж. да 50 см, маса да 1 кг. Цела верацё-нападобнае, укрытае дробнай луской. Афар-боўка цела стракатая, асабліва ў самцоў у пе-рыяд нерасту. На спіне, у верхняй ч. з бакоў, чорныя плямкі, па баках бураватыя палоскі. Парныя плаўнікі аранжавыя, няпарныя — фіялетавыя. Спінны плаўнік высокі, доўгі. Есць тлушчавы плаўнічок. Корміцца дробны-мі доннымі жьшёламі, ікрой рыб, насякомы-мі. Л.В.Кірыленка.
    ...ХАРЫЯ, ...ХОР (ад грэч. choreo прасоўваюся), другія састаўныя часткі складаных слоў, якія абазначалі пашы-рэнне, месца распаўсюджання (напр., біяхор, зоахарыя, мірмекахарыя).
    ХАРЫЯІДЫТ (ад новалац. chorioidea сасудзістая абалонка вока), запаленне сасудзістай абалонкі вока. Звычайна ўзбуджальнік пранікае ў сасудзістую абалонку гематагенным шляхам. Падзя-ляецца на ачаговы (асобныя абмежава-ныя запаленчыя ачагі) і дыфузны (буй-ны запаленчы ачаг). Лячэнне тэрапеў-тычнае.
    Харыты Мармур. 3 ст. да н.э. Кірэна.
    ХАРЭАГРАФІЧНАЯ МІНІЯЦібРА, тайцавальная форма, кароткая па часе працягласці, якая выконваецца адносна невял. складам. Бывае асобным кан-цэртным нумарам, часткай вял. харэагр. спектакля, сродкам эксперыменту ў сферы ўвасаблення новай тэматыкі і пошуку выразнай харэагр. мовы. Аба-гульненая адзінай задумай Х.м. бывае дывертысментам у класічных балетах («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажу-ня» П.Чайкоўскага), асновай цэласнага спектакля («Кругаверць» А.Залётнева). Сярод папулярных выканаўцаў Х.м. на бел. сцэне А.Ермалаеў, К.Мулер, В.Елі-зар’еў, А. і Л.Яфрэмавы. Ю.М.Чурко.
    ХАРЭАГРАФІЯ (ад грэч. choreia танец + ...графія), 1) запіс танца з дапамогай пэўнай сістэмы ўмоўных знакаў.
    Харыус звычайны
    Першыя спробы запісу танцаў у Еўропе ў 15—16 ст., запісу як сістэмы — ў 17—18 ст. Тэрмін «X.» ўпершыню выкарыстаў РФёе ў кн. «Харэаграфія, ці Мастацгва запісу тан-ца...» (1700). У Расіі вядомы сістэмы АЦор-на (1889), У.Сцяпанава (1891), С.Лісіцыян (у сав. час). У сучаснай X. найбольш пашыраны 2 сістэмы запісаў: ням. Р. фон Лабана і англ. Р. і Дж. Бенешаў. У СССР быў прыняты апі-сальны (слоўна-графічны) запіс танца.
    2)	Мастацтва стварэння танцаў j ба-летаў; сінонвм балетмайстарскага мас-тацтва. 3) Мастацтва танца (19—20 ст.). У аснове X. — арганізаваныя ў часе і прасторы вобразныя, умоўныя рухі цела чалавека. Выразныя сродкі X. фарміра-валіся на працягу стагоддзяў шляхам адбору і абагульнення экспрэсіўнай пластыкі чалавека. Асн. з іх: лексіка (рухі, жэсты, позы), малюнак (размя-шчэнне ў прасторы), кампазіцыя (дра-матургія, архітэктоніка). X. цесна звяза-на з музыкай, якая вызначае яе рытміку і эмац. настрой. Значная роля нале-жьгць касцюму і дэкар. афармленню.
    X вядома з першабыгнасці. У танцы ад-люстроўваліся працэсы працы, рухі жывёл і птушак, падзеі рэчаіснасці, паводзіны чалаве-ка і інш. Паступова пластыка набывала ўмоў-ны характар, становячыся спецыфічным вы-яўленнем эстэт. ідэалаў людзей. У X. адлюс-троўваліся пачуцці і думкі народа. асаблівасці яго нац. характару. гіст., геагр., эканам. ўмо-вы яго існавання. У працэсе развіцця адбыла-ся дыферэнцыяцыя X на нар., быт. і прафес. (сцэнічную), у якіх, у сваю чаргу, сфарміра-валіся розныя. танц. формы і жанры. Вышэй-шая форма X — балет (з 16 ст. ў сінт. муз,-тэатр. паказах; з 18 ст. самаст. від мастацтва). Вытокі бел. X. ў старадаўніх абрадах. ігрышчах, карагодах; цесна звязана з песняй, драм. дзеяннем. Значнае месца займала ў творчасці скамарохаў (з 12 ст.). Пазней розныя яе праяўленні ўва-ходзілі ў розныя формы тэатр. мастац-тва, у т.л. ў прыватнаўласніцкіх т-рах. X. — адзін з найб. папулярных відаў сучаснага мастацтва, аснова для твор-чай дзейнасці аматарскіх і прафес. танц. калектываў, балетнага т-ра. Пашырыла-ся быт. X. (гл. Бытавы танец, Народны танец, Танец мадэрн, Характарны та-нец}.
    Літ.: Добровольская Г. Танец. Пантомнма. Балет. Л., 1975; Уральская В.М. Прмрода танца. М., 1981: Чурко Ю.М. Белорусскяй народный танец. Мн . 1972; Я е ж. Белорусскмй балетный театр. Мн., 1983.	Ю.М.Чурко.
    ХАРЭЗМ, старажытная дзяржава ў Ся-рэдняй Азіі з цэнтрам у нізоўі р. Аму-дар’я, вобласць развітага ірыгацыйнага земляробства, рамесніцтва і гандлю, высокай культуры. Упершыню згадва-ецца ў іран. крыніцах 6 ст. да н.э. У канцы 6 ст. да н.э. ў складзе Ахеменідаў дзяржавы. У 4—1 ст. да н.э. — неза-лежная дзяржава; у 1—2 ст. н.э. ў скла-дзе Кушанскай дзяржавы, у 3 ст. зноў незалежны. У 712 заваяваны арабамі. У 995 аб’яднаны пад уладай эміра г. Ур-генч. Найб. магутнасці X. дасягнуў пры Вял. харэзмшахах [951—1220]. 3 1220 у
    558	харэзмі
    складзе Манг. імперыі, з 1224 — улуса хана Джучы, потым у Залатой Ардзе. У 1388 X. падпарадкаваў Цімур. На праця-гу стагоддзя за валоданне ім змагаліся Цімурыды і ханы Залатой Арды. 3 пач. 16 ст. большасць тэр. X. ўключана ў Хі-вінскае ханства, якое на мясц. афіц. тэрміналогіі наз. Харэзмскай дзяржа-вай, што дало падставу так назваць створаную ў 1920 Харэзмскую народную савецкую рэспубліку.
    У перыяд Ахеменідаў у мастацгве X захоў-валіся асобныя рысы сакаў. У 4—3 ст. да н.э. на аснове сінтэзу мясц. і запазычаных эле-ментаў сфарміравалася самаст. маст. культура. На выяўл. мастацтва паўплывала эліністычнае мастацтва, успрынятае ад парфян (гл. Пар-фянскае царства) і кушан (гл Кушанская дзяр-жава). Адметныя рысы архітэктуры — масіў-насць і лаканічнасць аб’ёму, стрыманасць вонкавага дэкору; буд. матэрыялы — пахса і сырцовая цэгла. Традьш. былі каменныя базы ў форме гаршка на 3-ступеньчатым квадрат-ным падмурку. Гарады звычайна прамаву-
    Да арт Харэзм Тапрак-Кала. Фрагмент ману-ментальнай скульптуры з алебастру. 3 ст.
    гольныя ў плане, з рэгулярнай забудовай, умацаваны сценамі з галерэямі і вежамі (Кю-зелі-Гыр). У асобных гар. кварталах ці пала-цавых комплексах узводзілі храмы і свяцілі-шчы з брукаванай пляцоўкай для свяшчэнна-га агню. Палацы ўключалі парадныя двары з айванамі, залы і шматлікія пакоі, злучаныя калідорамі (Калалы-Гыр, 5—4 ст. да н.э.; Тапрак-Кала, 2—6 ст.). Пахавальныя збуда-ванні ўяўлялі сабой вежападобныя пабудовы з крыжападобнай планіроўкай (на гарадзішчы Кюзелі-Гыр, 5 ст. да н.э.) або цыліндрычныя храмы-маўзалеі (Кой-Крылган-Кала, 4—3 ст. да н.э.). У сінтэзе з архітэктурай развіваліся жывапіс і скульптура (гліняныя расфарбава-ныя статуі і барэльефы. шматкаляровыя раз-малёўкі мінер. фарбамі). Асаблівы від мастац-тва — урны-асуарыі ў выглядзе пустацелых статуй (5 ст. да н.э.) ці ў форме куфэрка (7— 8 ст.), часам з размалёўкай. Пашыраны тэра-котавыя статуэткі. У 4—3 ст. да н.э. вырабля-лі керамічныя біклагі з барэльефамі міфічнага зместу. Сярэдневяковыя дойліды X. распра-цавалі арыгінальныя шатрова-купальныя кан-струкцыі (маўзалеі 12 ст. ў г. Ўргенч), у арх. дэкоры выкарыстоўвалі ўзорыстую цагляную муроўку, разную тэракоту, ганч. Развіццё мастацтва познафеад. X. звязана з узвышэн-нем Хівы (культавыя і палацавыя ансамблі,
    кераміка, чаканка па медзі, разьба па дрэве, мармуры, ганчы).
    ХАРЭЗМІ (аль-Харэзмі) Мухамед бен Муса (787, г. Хіва — каля 850), ся-рэднеазіяцкі вучоны. Навук. працы па матэматыцы, астраноміі, геаграфіі, гіс-торыі. Аўтар асноватворных тракгатаў па арыфметыцы і алгебры («Кліга аб узнаўленні і проціпастаўленні» — «Кі-таб аль-джэбр ва-л-мукабала»), пера-клад якіх на лац. мову ў 12 ст. паўшіы-ваў на развіццё матэматыкі ў Зах. Еўро-пе. Упершьшю разгледзеў алгебру як са-маст. дысцыпліну, прапанаваў правілы дзеянняў з алг. велічынямі і правілы ра-шэння ўраўненняў. Ад уведзенага X. тэрміна «аль-джэбр» паходзіць назва «алгебра». 3 прац X. ў навук. ўжытак ў Еўропе ўведзена дзесятковая сістэма лі-чэння, якая ўзнікла ў Індыі, і арабскія лічбы. Імя аль-Х. (лац. Algorithmi) увай-шло ў матэматыку як агульная назва сістэмы вылічэнняў (алгарытм).