• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Ліпі:. Бершадскнй С. Лмтовскме ев-рен. СПб., 1883; Герасімава І.П. Прадпасылкі і станаўленне хасідызму на Бе-ларусі // Нацыянальная палітыка расійскага самадзяржаўя на Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. Мн., 1995. І.П.Герасімава.
    ХАСІЙ (лац. Hassium). Hs, штучны ра-дыеакгыўны хім. элемент VIII групы перыяд. сістэмы, ат.н. 108, адносіцца да трансактыноідаў; пераходны элемент. 8 ізатопаў з масавымі лікамі 263—270; найб. устойлівы 269Hs (перыяд паўрас-паду 9,3 с). Сінтэзаваны і ідэнтыфікава-ны ў ФРГ (1984), таксама атрыманы ў 1984 у Аб’яднаным ін-це ядз. даследа-ванняў у г. Дубна (Расія). Назва ад ням. зямлі Гесен (Hessen); зацверджана Між-нар. саюзам тэарэт. і прыкладной хіміі (1997).
    Mae серабрыста-белы ці серабрыста-шэры колер з метал. бляскам. Утварае з кіслародам вельмі лятучы газападобны аксід. Самы цяжкі з элементаў, даследаваных хім. метадамі (2002). Уласцівасці падобны да осмію.
    М. М. Касцюковіч.
    ХАСКАВА, горад на Пд Балгарыі, на р. Хаскаўска. Адм. ц. Хаскаўскай вобл. 95 тыс. ж. (1991). Прам-сць: маш.-буд., тэкст., харчасмакавая, у т.л. тытунёвая. На 3 ад X. — бальнеалагічны курорт Хаскаўскі Мінералні Бані.
    ХАТА, 1) жылая пабудова ў беларусаў, палякаў, рускіх, славакаў, украінцаў і інш. слав. народаў. Як тып жылля гіста-рычна развівалася з шалаша, будана, курэня, зямлянкі, паўзямлянкі. Асаблі-васці планаў, аб’ёмна-прасторавых і канстр. вырашэнняў, дэкар. аздобы сфарміраваліся пад уплывам прыродна-кліматычных, сац., эканам. умоў пэў-ных рэгіёнаў. Пры буд-ве X. выпрацоў-валіся творчыя прыёмы народнага дой-лідства, яна стала асновай для стварэн-ня больш складанага жылля (сядзібны
    560
    ХАТА
    дом, палац), а таксама многіх тыпаў гра-мадз. будынкаў (карчма, ратуша, іппі-таль і інш.).
    На Беларусі X. вызначаецца дасканаласцю функцыян. вырашэнняў. рацыянальнасцю канструкцый, лаканізмам і выразнасцю форм і дэкар. прыёмаў. Асн. яе элементы (сцены, дах, франтоны, ганак, веранда і інш.) харак-тарызуюцца прапарцыянальнасцю форм, дак-ладнасцю выкарыстання буд. матэрыялаў і дэкар. аідаблення. Разьба архітэктурная (вільчакоў, карнізаў, ліштваў, падзораў і інш.) разам з ыалёўкай узбагачаюць маст. выраз-насць X. Будавалі X. асобна ад гасп. пабудоў ці ў складзе жыллёва-гасп. комплексу (сядзі-бы пагоннага, вянковага тьшу і інш). 3 1—2 ст. вядома 1-камернае жыллё, часцей паўзям-лянка з пвччу-каменкай; у 10—14 ст. — звы-чайна ню;мная пабудова з вузкімі акенцамі з засаўкамі. невысокімі дзвярыма і курной печ-чу (без кэміна). 3 16 ст. пашырана буд-ва 2- (X. + анцы) і 3-камернага (X. + сенцы + X; X. + X. + сенцы; X. + сенцы + гасп. пабудо-ва — клець, камора, варыўня) жылля. 3 19 ст. пераважала т. зв. белая X, якая мела печ з комінам. Найчасцей X. — зрубная пабудова вянковай канструкцыі, з хвоі ці елкі. Сцены клалі з акораных або ачэсаных бярвён, часам з дыляў — бярвён, распушчаных на 2 ш 4 плахі. Вядомы X., зробленыя ў закідной тэх-ніцы. Сцеяы імшылі. Ніжні вянок напачатку клалі непзсрэдна на зямлю, потым сталі ра-біць драў.іяныя (стаякі, штандары) і камен-ныя падмуркі. Дах рабілі закотам або на ста-яках. козлах, кроквах. Сголь скляііеністая з бярвён ці плоская — з дошак. Да 19 ст. па-шырана земляная ці глінабітная падлога (ток), якуо змяніла падлога з дошак па лагах. Крылі X. саломай, чаротам, дранкай, гонтай, дахоўкай, з пач. 20 сг. — бляхай. Для ацяп-лення нгаія вянкі абносілі прызбай. сцены шалявалі. на столь насыпалі кастрыцу, мох, лісце. пясок. Уваход у X. праз сенцы. Інш. часткі X. (камора. клець, варыўня) мелі вык-лючна гасп. прызначэнне.
    Да арт. Хата Планы жылля аднакамернага (злева), двухкамернага (у цэнтры) і трохкамер-нага (cnpaaa): 1 — хата, 2 — сенцы. 3 — ка-мора, 4 — варыўня.
    Сац. змены ў грамадстве істотна паў-плывалі на характар традыц. жылля, у тл. на асаблівасці сучаснай сял. X. Ёй уласціва функцыян. дыферэнцыяцыя памяшканняў, выкарыстанне трывалых буд. (цэгла, газасілікатныя блокі, шы-фер, бляха і інш.) і разнастайных аддзе-лачных матэрыялаў (тынк, фанера, шпалеры, фарбы), інж. абсталявання (элекгра-, газа-, водазабеспячэнне і інш.). Знадворку перад уваходам прыбудоўва-юць веранду і ганак. Выкарыстанне традыцый нар. дойлідства ўзбагачае ар-хітэктуру і маст. выразнасць X. 2) Асн. памяшканне жылога, часцей вясковага, дома. Прызначалася для жылля, выка-нання сям’ёй разнастайных гасп. работ і вытв. функцый, звязаных з промысла-мі і рамёствамі, а таксама для розных абрадавых і святочных дзеяў, магла дзейнічаць як своеасаблівы клуб (вя-чоркі, гульні, песні і інш.). Інтэр’ер традыц. X. строга рэгламентаваны. Кут каля дзвярэй займала печ, па другі бок дзвярэй на сцяне мацавалі паліцу для посуду і інш. начыння. Па дыяганалі ад печы знаходзілася покуць («чырвоны кут») — пачэснае месца ў X. Там зна-ходзіліся абразы, стаялі стол і нерухо-мыя лавы ўздоўж сцен. Вокны рабілі ў сценах, што стваралі чырвоны кут. Ад печы ўздоўж глухой сцяны размяшчалі палаці, на якіх спалі. 3 2-й пал. 19 ст. пачалі вылучаць функцыян. зоны X. пе-рагародкамі, мэбляй, фіранкамі. Павя-лічыліся памеры вокнаў, з’явілася да-датковая печ (стаяк, галанка), часам аб-ліцаваная кафляй. Дэкар. аздабленне X. стварался колерам і арнаментыкай абрусоў, посцілак, святочнага адзення, посуду, куфраў, канструкцыяй і форма-мі мэблі, афармлення покуці і інш.
    Літ.'. Харузнн А. Славянское жнлмше в Северо-Западном крае. Вмльна. 1907; Бела-рускае народнае жыллё. Мн., 1973; Соко-ловскнй В.Э.,Алнмов Р.Н. Архнтек-тура нового белорусского села. Мн., 1979; Трацевскнй В.В. Нсторня архлтектуры народного жмлнша Белорусснн. Мн.. 1989; Л о к о т к о АН. Белорусское народное зод-чество. Мн., 1991; Сергачев С.А. Бело-русское народное зодчество. Мн., 1992.
    СА. Сергачоў.
    «ХАТА», бел. нар. гульня. Гульцы (ад 4 да 12 чал.) дзеляцца на 2 роўныя ка-манды. Кожная каманда праводзіць лі-нію на адлегласці 12—15 м адна ад ад-ной і на сваёй лініі ставіць фігуры з 3 гарадкоў (усе яны маюць свае назвы ў наст. парадку: лес, дарога, воз, конь, вароты, хата). Калі каманда збівае фігуру «лес», лічыцца, што яна «выходзіць з ле-су», фігуру «дарога» — «пераходзіць да-рогу», «воз» — «даганяе воз», «конь» — «даганяе каня», «вароты» — «уваходзіць у вароты», «хата» — «уваходзіць у хату».
    Я.Р.Вількін.
    ХАТАВА, рака ў Пружанскім і Бярозаў-скім р-нах Брэсцкай вобл., левы пры-ток р. Ясельда (бас. р. Прыпяць). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 138 км2. Пачына-ецца за 3 км на ПнЗ ад в. Смаляніца Пружанскага р-на, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Сялец Бярозаўскага р-на. У
    верхнім цячэнні 10 км рэчышча каналі-завана.
    ХАТАВА, вёска ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Стоў-бцы—Дзераўная— Івянец. Цэнтр сель-савета. За 38 км на Пн ад горада і чыг. ст. Стоўбцы, 83 км ад Мінска. 315 ж., 112 двароў (2002). Клуб, б-ка, аддз. су-вязі.
    ХАТАЕВІЧ Мендэль Маркавіч (22.3.1893. г. Гомель — 1.2.1939), савецкі парт. і дзярж. дзеяч. 3 1913 чл. Палескага к-та РСДРП. У 1914 арыштаваны і сасланы ў Сібір. У 1917 кіраўнік Гомельскай арг-цыі РСДРП(б), з вер. — чл. Паўн.-Зах. абл. к-та РСДРП(б), чл. выканкома Гомельскага Савета. У 1919 старшыня Гомельскага пав.-гар. к-та РКП(б), чл. Гомельскага рэўкома. У 1920 на Зах. фронце. 3 1921 сакратар Гомельскага, з 1923 — Адэскага губкомаў РКП(б). У 1924—25 у апараце ЦК ВКП(б). 3 1925 сакратар Татарскага абкома, з 1928 Capa дняволжскага крайкома ВКП(б). 3 1932 сакратар ЦК КП(б)У, адначасова з 1933 Днепрапятроўскага абкома КП(б)У. 3 1937 2-і сакратар ЦК КП(б)У. У 1932—37 чл. Палітбюро ЦК КП(б)У. Чл. Цэнтр. рэвіз. камісіі ВКП(б) у 1925—27, канд. у чл. ЦК ВКП(б) у 1927—30, чл. ЦК у 1930—37. Чл. ВЦВК (з 1922), з 1930 чл. ЦВК СССР. У 1937 рэпрэсіраваны, 27.10.1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілі-таваны ў 1956.
    ХАТАМІ Сеед Махамад (н. 29.9.1943, Ардакан, Іран), дзяржаўны дзеяч Ірана. Скончыў тэалагічныя ф-ты Ісфаханска-га і Тэгеранскага ун-таў. За ўдзел у апа-зіцыі рэжыму шаха Мухамеда Рэза Пех-леві быў арыштаваны. У 1978—79 кіраў-нік Ісламскага культ. цэнтра ў г. Гам-бург (Германія). Пасля перамогі Іранскай рэвалюцыі 1978—79 дэп. іранскага пар-ламента (меджліса), кіраўнік выд-ва «Кейхан», міністр культуры і ісламскай арыентацыі. 3 1992 дырэктар Нац. б-кі і саветнік прэзідэнта Ірана. 3 мая 1997 прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран. Выступае за лібералізацыю паліт. рэжы-му Ірана, за большую яго адкрытасць для свету.
    Літ.: К а з е е в К. Презндент НРН Сейед Мохаммад Хатамн // Азмя н Афрнка сегодня. 1999. № 2. В УАдзярыха.
    ХАТАН, рака на 3 Кітая, правы прыток р. Тарым. Утвараецца ад сугокаў рэк Каракаш і Юрункаш, якія пачынаюцца на 3 Куньлуня. Даўж. (ад вытоку р. Ка-ракаш) 1035 км, пл. бас. 43,6 тыс. км2. Перасякае пустыню Такла-Макан, дзе рэчышча напаўняецца вадой толькі ў час паводкі (ліп.—жн.). Сярэдні расход вады на выхадзе з гор каля 120 м3/с. Выкарыстоўваецца на арашэнне Хатан-скага аазіса.
    ХАТАНГСКІ ЗАЛІЎ. У моры Лапцевых, абмывае з ПдУ п-аў Таймыр. Даўж. 220 км, шыр. да 54 км, глыб. да 29 м. Злу-чаны з морам пралівамі Паўночным
    ХАТЫНЬ	561
    (шыр. 13 км) і Усходнім (шыр. 8 км). Каля ўваходу ў Х.з. — в-аў Вял. Беіі-чаў. Упадае р. Хатанга. Прылівы паўсу-тачныя (да 1,4 м). Б.ч. года ўкрыты лё-дам.
    ХАТКЁВІЧ Анатоль Рыгоравіч (н. 21.1.1931, в. Новая Падваложка Бярэ-зінскага р-на Мінскай вобл.), бел. фі-зік-тэарэтык. Д-р фіз.-матэм. н. (1991). Скончыў БДУ (1955). 3 1957 у Ін-це фі-зікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па оптыцы і акустыцы крышталёў, нелі-нейнай оптыцы і акустаоптыцы. Прапа-наваў класіфікацыю крышт. асяроддзяў па акустычных уласцівасцях, пабудаваў гэорыю генерацыі выпрамянення з пе-раўтварэннем частаты святла. Развіў тэ-орыю дыфракцыі і распаўсюджвання светлавых і гукавых пучкоў у крышта-лях пры наяўнасці аптычнай гірацыі.
    Г«.: Акустооптнческне в нелмнейные пре-образовання нзлучення в особых направленн-ях крнсталлов // Журн. првкладной спек-троскопнн. 1994. Т. 61. № 5/6; Коннческая рефракцня н преобразованве мзлученяя вблнзв опгнческвх осей // Там жа. 1996. Т. 63, № 6; Групповое представленве волн в гнротропных крнсталлах (разам з Л.А.Хатке-віч) // Там жа. 2002.Т. 69, № 1. А.І.Болсун.
    ХАТЛЯНЫ, вёска ў Уздзенскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і кал-гаса. За 26 км на ПдУ ад г. Узда, 63 км ад Мінска, 35 км ад чыг. ст. Рудзенск. 160 ж., 57 двароў (2002). Племянны сві-нагадоўчы саўгас-камбінат. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулато-рыя, аддз. сувязі. Помнік архітэкту-ры — Пакроўская царква (2-Я пал. 19 ст.). Курганны могільнік.