Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Тв.'. Ілюсграваная храналогія гісторыі Бела-русі. Т. 1—2. Мн., 1995—97 (перавыданні на рус. мове 1998, 3-е выд. 2002)..
^ІіЙ^
Х.А.Хаўптман. В.С.Хшоў.
ХАЎСТАЎ Леанід Іванавіч (31.8.1920, г. Налінск Кіраўскай вобл., Расія — 20.8.1980), рускі паэт, перакладчык. Скончыў Ленінградскі пед. ін-т (1941). Друкаваўся з 1940. У паэт. зб-ках «Ра-нішняе святло» (1945), «Рысы біяграфіі» (1956), «Веснавая рака» (1961), «Год прызыву 1941» (1968), «Лірычны гары-зонт» (1972), «Слухаючы час» (1978) і інш. лёс роднай краіны, мужнасць лю-дзей у гады ваен. ліхалецця, каханне і вернасць. Гісторыі Беларусі і дзеячам бел. культуры прысвяціў вершы «Бярэ-зіна», «Курган Міцкевіча ў Навагрудку», «У доме Янкі Купалы», «Якуб Колас». Пераклаў на рус. мову асобныя творы Я.Купалы, Цёткі, А.Гурло, К.Буйло, М.Арочкі, ААстрэйкі, М.Васілька, В.Віт-кі, АВярцінскага, АЗарыцкага, А.З’вона-ка, ЕЛось, М.Лужаніна, П.Панчанкі, П.Прыходзькі, В.Таўлая. На бел. мову творы X. пераклалі М.Танк, Я.Брыль, А.Бялевіч, В.Вітка, А.Вялюгін, С.Гра-хоўскі, М.Клімковіч, М.Лужанін.
Тв.: Стнхотворенпя н поэмы, 1940—1970. Л.. 1970; Оставляю вам стнхн. Л., 1982: Бел. пер. — у кн.: Паэты Ленінграда. Мн., 1948; У кн.: Прызнанне. Мн., 1979. Ц.Б.Ліякумовіч.
ХАЎТУРЫ (ад сярэднелац. chartularium памінальны спіс нябожчыкаў), цыкл сямейных звычаяў і абрадаў, звязаных з ушанаваннем памяці нябожчыка і пра-
ХАХЛОЎ 563
водзінамі яго ў апошні шлях; тое, што і пахаванне. X. наз. таксама жалобны стол пасля пахавання.
ХАЎХОЛІЦА, вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і кал-гаса. За 25 км на ПнЗ ад горада і 30 км ад чыг. ст. Барысаў, 100 км ад Мінска. 492 ж., 145 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулато-рыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, пар-тызан і ахвяр фашызму. Помнік земля-кам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ХАФЕЛЬ (Havel), рака ў Германіі, пра-вы прыток р. Эльба. Даўж. 341 км, пл. бас. 24,4 тыс. км2. Пачынаецца на Мек-ленбургскім паазер’і, цячэ па Паўн.-Германскай нізіне цераз шэраг рэк і ва-дасховішчаў. Асн. прыток — р. Шпрэе (злева). Сярэдні расход вады каля 80м3/с. Злучана каналамі з рэкамі Одэр і Эльба. Суднаходная пры дапамозе ка-налаў і шлюзаў. Ha X. — гарады Бер-лін, Патсдам, Брандэнбург.
ХАФІЗ, Г а ф і з, Хафез (сапр. Шамседдзін Махамед; каля 1325, г. Шыраз, Іран — 1389 ці 1390), персід-скі і таджыкскі паэт. Атрымаў багаслоў-скую адукацыю і праславіўся як «хафіз» (чалавек, які ведае на памяць Каран). Вершы пачаў пісаць рана. Асн. жанр — газелі (больш за 400), у якім дасягнуў дасканаласці. Яго лірыка простая, пера-дае розныя адценні чалавечых пачуц-цяў, вызначаецца гармоніяй зместу і формы, зліццём думкі, жывапісу і му-зыкі. Апяваў каханне, віно, зямное шчасце. Выказваў незадаволенасць рэ-чаіснасцю, асуджаў духавенства. Зведаў уплыў суфізму і містыцызму.
Тв.: Рус. пер. — Лнрнка. Уфа, 1973; Сто семнадцать газелей. М., 1981; Газелн. 2 нзд. М„ 1984.
ХАФЎН, Рас-Хафун, мыс на п-ве Самалі (дзяржава Самалі), самы ўсходні пункг Афрыкі (51° 23' усх. д. і 10° 26 паўн. ш.).
ХАХЛАМСКАЯ РАЗМАЛЁЎКА. рускі нар. маст. промысел размалёўкі па дрэве. Узнік у 2-й пал. 17 ст. на тэр. су-
Да арт Хахламская размалёўка. Пудраніца 1979.
часнага Кавернінскага р-на Ніжагарод-скай вобл. Назва ад с. Хахлама — цэн-тра збыту вырабаў. Х.р. ўласціва арыгі-нальная тэхніка афарбоўкі дрэва пад за-лацісты колер без выкарыстання золата. Вытачаныя прадметы (пераважна по-суд) грунтавалі растворам гліны, сырым ільняным алеем і парашком волава (у сучасных вырабах алюмінію), па слоі якога выконваўся расл. ўзор. Потым посуд пакрывалі лакам з ільнянога алею і загартоўвалі пры высокай тэмпературы ў печы. Каларыту Х.р. ўласціва спалу-чэнне чырвонага і чорнага колераў з за-лацістым. Пашыраныя тыпы размалёў-кі — «верхавая» (чырвоным і чорным на залацістым фоне) і «пад фон» (зала-цісты сілуэтны малюнак на каляровым фоне). 3 1960-х г. вырабляюцца на Сё-мінскай ф-цы маст. вырабаў «Хахламскі мастак» (на радзіме промыслу) і Выт-ворчым маст. аб’яднанні «Хахламская размалёўка» ў г. Сямёнаў.
Літ.: Краснльннков АВ. Золотая Хохлома. Горьккй. 1980; Хохлома: Фотоаль-бом. М.. 1980. Я.М.Сахута
ХАХЛОЎ Аляксей Гаўрылавіч (н. 24.11.1917, р.п. Ртугны Руднік Данецкай вобл., Украіна), бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1988), праф. (1990). Скончыў БДУ (1953). У 1935—38 настаўнік, на культ,-асв. рабоце ў Курскай і Арлоўскай абл. Удзельнік Вял. Айч. вайны. 3 1952 рэ-ферэнт, з 1953 вучоны сакратар Савета па каардынацыі навук. дзейнасці Прэзі-дыума АН БССР. 3 1964 у політэхн. ін-це (з 2002 Бел. нац. тэхн. ун-т). Да-следуе гісторыю Беларусі 1917—25.
Тв.: Коммуннстнческне частн особого наз-начення в Белорусснн. Мн., 1974; Крах.антн-советского банднтнзма в Белорусснн в 1918—1925 гг. Мн., 1981.
ХАХЛбЎ Васіль Сідаравіч (26.1.1900, г. Даўгаўпілс, Латвія — 22.8.1956), гене-рал-палкоўнік артылерыі (1944), пра-вадз. чл. Акадэміі артыл. н. (1946), пра-фесар. Беларус. Скончыў ваен. акадэміі імя Дзяржынскага (1933) і імя Фрунзе (1938). 3 кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі. Удзельнік гра-мадз. вайны 1918—20, баёў на Зах. фронце, падаўлення антыбалыпавіцкіх яраслаўскага і кранштацкага паўстан-няў. 3 1935 на ваен. выкладчыцкай і н.-д. рабоце. У Вял. Айч. вайну арганізатар і кіраўнік канструкгарскіх бюро. 3 1945 нач. акадэміі імя Дзяржынскага, да 1952 у Сав. Арміі.
ХАХЛбЎ Канстанцін Паўлавіч (1.11.1885, Масква — 1.1.1956), расійскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар. арт. СССР (1944). Скончыў Маскоўскае тэ-атр. вучылішча (1908). 3 1908 акцёр Ма-лога Маст. т-ра, з 1921 акцёр, гал. рэ-жысёр ( з 1954) Вял. драм. т-ра ў Ленін-градзе, з 1925 рэжысёр Ленінградскага акад. т-ра драмы, з 1931 — Малога т-ра. У 1938—54 маст. кіраўнік, гал. рэ-жысёр Кіеўскага рус. т-ра імя Л.Украін-кі. 3 1922 выкладаў у Тэатр. вучылішчы імя Шчэпкіна, Кіеўскім і Ленінградскім (з 1946 праф.) тэатр. ін-тах. Сярод ро-
ляў: Карэнін («Жывы труп» Л.Талсто-га), Гарацыо, Марк Антоній («Гамлет», «Юлій Цэзар» У.Шэкспіра), Ялецкі («Нахлебнік» І.Тургенева) і інш. Паста-віў: «Блізняты» Плаўта (1923), «Настаў-нік Бубус» А.Файко (1925), «Даходнае месца» (1928) і «Ваўкі і авечкі» (1935) ААстроўскага. «Гора ад розуму» А.Гры-баедава (1928), «Ворагі» (1933, 1951) і «Зыкавы» (1940) М.Горкага, «Каменны ўладар» Л.Украінкі (1939, 1946), «На-шэсце» Л.Лявонава (1943, 1944), «Піг-маліён» Б.Шоу (1945), «Вішнёвы сад» А.Чэхава (1946), «Перад захадам сонца» Г.Гаўптмана (1955) і інш. Яго рэжысёр-скія работы адметныя жыццёвай праў-дай, дакладнай перадачай задумы аўта-ра. 3 1916 здымаўся ў кіно: «Кастусь Каліноўскі», «Вялікі суцяшальнік», «Падарожжа на Арзрум». Л.В.Камнда.
ХАХЛОЎ Павел Акінфавіч (2.8.1854, с. Вусце Пензенскай вобл., Расія — 20.9.1919), рускі спявак (барытон); прад-стаўнік рус. класічнай школы. Скончыў Маскоўскі ун-т (1878). Займаўся ў А.Аляксандравай-Кочатавай, Ф.Ранконі і інш. У 1879—1900 у Вял. т-ры ў Мас-кве, адначасова ў 1881 і 1887—88 у Ма-рыінскім т-ры. Сярод лепшых партый: Анегін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна). Інш. партыі: Святлейшы, Ялецкі («Чаравіч-кі», «Пікавая дама» Чайкоўскага), Князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна).
Літ:. Я ко в л е в В. П.АХохлов. М.; Л., 1950.
ХАХЛбЎ Рэм Вікгаравіч (15.7.1926, г. Ліўны Арлоўскай вобл., Расія — 8.8.1977), савецкі фізік, адзін з засна-вальнікаў нелінейнай оптыкі. Акад. АН СССР (1974, чл.-кар. 1966). Скончыў Маскоўскі ун-т (1948), дзе і працаваў (з 1973 рэкгар). Навук. працы па неліней-най оптыцы, радыёфізіцы, акустыцы, квантавай электроніцы. Распрацаваў матэм. апарат нелінейнай оптыкі і нелі-нейнай акустыкі. Прапанаваў парамет-рычны генератар і ўзмацняльнік святла (1962, з С.А.Ахманавым), стварыў пара-метрычны лазер з пераналаджвальнай частатой (1965), лазеры ультрафіялета-вага дыяпазону на сцынтылятарах (1969, разам з інш.). Пабудаваў класіч-ную тэорыю вымушанага камбінацый-нага расееяння святла (1963—64). Уста-навіў магчымасць стымулявання хім. рэакцый з дапамогай лазернага выпра-мянення (1967), чым заклаў асновы се-лектыўнай лазернай фотахіміі. Ленін-ская прэмія 1970. Дзярж. прэмія СССР 1985. Яго імем названа вяршыня на Па-міры.
Тв:. Проблемы нелннейной опгмкл: (Элек-тромагннгные волны в неллнейных даспер-піруюшнх средах). М., 1965 (разам з С.ААх-манавым).
Літ.: Грнгорьев В.й. Р.В.Хохлов. М., 1981: Академнк Р.В.Хохлов. М., 1982.
М.М.Касцюковіч.
564 ХАХОЛ
ХАХОЛ Мікалай Рыгоравіч (5.1.1948, в. Чырвоная Зорка Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 11.5.1997), бел. спарт-смен (веславанне на байдарках і ка-ноэ). Зас.і. майстар спорту СССР (1971). Трэнер спарт. т-ва «Працоўныя рэзер-вы» (1975—-80), трэнер-выкладчык Мін-скага аблсавета «Дынама» (1980—82), прафес.-іэхн. вучылішчаў (1982—85), дырэктар і інструктар-метадыст спецы-ялізаваньх дзіцяча-юнацкіх школ па веславанні (1990—94). Чэмпіён свету і Еўропы на байдарцы-адзіночцы ў эста-феце 4x500 м (1970, Капенгаген) і на дыстанцыі 500-м (1971, Бялград), бронз. прызёр ні байдарцы-двойцы на дыстан-цыі 500 м. Чэмпіён свету (1973, Тамерэ, Фінляндня) на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м, сярэбраны прызёр на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 1000 м. Чэмпіён СССР (1971, 1973) на бай-дарцы-адзіночцы на дыстанцыі 500 м і на бавдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 1000 м; на байдарцы-двойцы ў эстафеце 4x500 м (1973); на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м (1974). Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР (1971) на бавдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 1000 м.
А.М.Петрыкаў.
ХАХРАКОЎ Сямён Васілевіч (31.12.1915, с. Каелга Еткульскага р-на Чэлябінскай вобл., РаЬія — 17.4.1945), удзельнік ба-ёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Двой-чы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Ваенна-паліт. вучыліпіча (1939), курсы пры Вышэйшай бранятанк. школе (1943). У Чырв. Арміі з 1937. Удзельнй: баёў на р. Халхін-Гол (1939). У Вял. Айч. вайну ваенком, нам. ка-мандзіра, камандзір танк. батальёна на Зах., Калінінскім, 1-м Укр. франтах. Удзельнік баёў пад г. Баранавічы (1941). Вызначыўся ў сак. 1944, калі ўмела кі-раваў батальёнам у баях каля г. Праску-раў (цяпер г. Хмяльніцкі, Украіна); пры фарсіраванні р. Ніда, Піліца, Варта, пры вызваленні г. Чанстахоў (1945). X. загінуў у баі.