• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Хашымін
    Панарама горада.
    коўскую кансерваторыю (1934, кл. М.Мяскоўскага), з 1952 яе праф. і Муз.-пед. ін-та імя Гнесіных. Выступаў і як дырыжор. У меладычна шчырых, рыт-мічна імпульсіўных творах X. танальная сістэма еўрап. музыкі арганічна злілася з усх. ладавасцю. Сярод твораў: балеты «Шчасце» (паст. 1939), «Гаянэ» (паст. 1942, новая рэд. 1971), «Спартак» (паст. 1956; у Бел. т-ры оперы і балета 1964), сімф. паэма для хору і арк. (1938); 3 сімфоніі (1934, 1943, 1947), канцэрты для фп. (1936), скрыпкі (1940), віялан-чэлі (1946) з арк., канцэрты-рапсодыі для скрьшкі (1961), фп. (1968), віялан-чэлі (1963) з арк.; тэатр. музыка, у тл. да драмы «Маскарад» М.Лермантава (1941) і інш. Аўтар музыкі Дзярж. гімна Арм. ССР (1944). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1946, 1950, 1971. Дзярж. прэмія Арменіі 1965.
    Літ.: Арам Хачатурян. Ереван, 1972; Юзефовнч В. АХачатурян. М., 1990.
    А.У.Валадковіч.
    ХАЧАТЎРАЎ Тыгран Сяргеевіч (6.10.1906, Масква — 1989), расійскі эканаміст. Акад. AH СССР (1966, чл.-кар. 1943), Ганаровы чл. Венгерскай АН (1970). Ў 1945—49 дырэктар Усесаюзнага НДІ чыг. транспарту, у 1954—59 — Ін-та комплексных трансп. праблем АН СССР. 3 1966 гал. рэдактар час. «Воп-росы экономнкн». Навук. працы па тэ-орыі сацыяліст. ўзнаўлення, эканам. эфекгыўнасці капітальных укладанняў, эканоміцы капітальнага буд-ва, тран-спарту, размяшчэння прадукц. сіл.
    Тв.: Экономнка транспорта. М., 1959; Эко-номнческая эффектнвность каплтальных вло-женнй. М., 1964; Советская экономнка на современном этапе. М.. 1975.
    Літ.'. Т.С.Хачатуров. 2 нзд. М.. 1977.
    ХАШЫМІН (Ho-Chi-Minh), горад на Пд В’етнама, на р. Сайгон, за 80 км ад
    568	ХАШЬІМІТЫ
    упадзення яе ў Паўд.-Кітайскае мора. Засн. ў 1778. Да 1976 наз. Сайгон, Saigon, 3,6 млн. ж. (1996). Разам з пры-гарадамі складае асобную адм. адзінку. Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорты Тан-шаннют і Б’енхаа. Марскі порт на р. Сайгон. Гал. прамысл. цэнтр В’етнама. Прам-сць: лёгкая, харч., піваварная, дрэваапр., хім. (у тл. каўчук), машына-і суднабуд., металаапр., цэментавая; зборачныя (эл.-тэхн., радыёэлектрон-ныя) прадпрыемствы. Маст. рамёствы. Цэнтр рыбалоўства. Ун-т. Музеі. Рэгу-лярная планіроўка, каналы. Будысцкія пагады Салой і Вінь-Нгіем і інш. арх. помнікі 18 ст.
    Першапачаткова на месцы X. было паселі-шча кхмераў. У 1675 гэту тэр. захапілі в’ет-намцы і засн. ў 1778 г. Сайгон. У час вайны з В'етнамам горад спалены франц. войскамі, у 1860 адбудаваны як франц. крэпасць. 3 1867 адм. цэнтр франц. калоніі Кахінхіна (паўд. вобласці В’етнама), еўрапеізаваны і стаў хутка развівацца. У 1941—45 акупірава-ны яп. войскамі. 25.8.1945 у Сайгоне пера-магла Жнівеньская рэвалюцыя 1945, у выніку якой скінуга ўлада японцаў. У вер. 1945 заня-ты англа-франц. дэсантам. У 1954—75 тут знаходзілся рэзідэнцыя паўд.-в'етн. ўрада. 30.4.1974 Сайгон вызвалены ўзбр. сіламі Ча-совага рэв. ўрада Рэспублікі ІІаўд. В’етнам. 3 1976 у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам, перайменаваны ў X. у гонар Хо Шы Міна.
    ХАШЫМІТЫ (ад імя легендарнага Ха-шыма, сына родапачынальніка племя курэйш, да якога належаў Мухамед), дынастыя правіцеляў у некат. дзяржавах Араб. Усходу. Заснавальнік дынастыі шэрыф Меккі Хусейн ібн Алі аль-Ха-шымі, у 1916 абвешчаны каралём Хі-джаза. X. ў Хіджазе: Хусейн ібн Алі [1916—24), Алі ібн Хусейн [1924—25]; у Сірыі: Фейсал ібн Хусейн [1920[; у Іра-
    ку: Фейсал ібн Хусейн, Фейсал I [1921—23], Газі ібн Фейсал [1933—39], Фейсал ібн Газі, Фейсал II [1939—58]; у Іарданіі: Абдалах ібн Хусейн [1921 — 46 эмір, 1946—51 кароль], Талал ібн Абдалах [1951—52], Хусейн бен Талал [1952—99], Абдалах II [з 1999].
    ХАШЭМІ-РАФСАНДЖАНІ Алі Акбар (н. 1934, г. Рэфсенджан, Іран), дзяржаў-ны і паліт. дзеяч Ірана. Агрымаў іслам-скую духоўную адукацыю ў г.Кум (Іран), мае духоўны тытул хаджат-улі,-іслама. У 1960—70-я г. удзельнік руху іранскага духавенства супраць рэжыму шаха Мухамеда Рэза Пехлеві, іранскай рэвалюцыі 1978—79. У 1980—89 стар-шыня іранскага парламента (меджліса). у 1989—97 прэзідэнт Ісламскай Рэспуб-лікі Іран. Ініцыіраваў шэраг лібераль-ных рэформ, звязаных з павелічэннем ролі прыватнага сектара ў эканоміцы.
    ХАЯМ УМАР, гл. Умар Хаям.
    ХВАЁВЫ АЛЕЙ, эфірны алей, які ат-рымліваюць з ігліцы і маладых галінак хвоі звычайнай.
    Празрыстая масляністая вадкасць жоўга-зялёнага колеру з прыемным пахам. Шчыль-насць 880—920 кг/м’, дрэнна раствараецца у вадзе, добра — у этаноле, эфіры. бензіне. Mae ў сабе пераважна монатэрпенавыя спір-ты і іх складаныя эфіры. Выкарыстоўваецца ў сінтэзе лек. сродкаў, пры вырабе мыла. дэза-дарантаў і інш. прэпаратаў быт. хіміі.
    ХВАЁВЫЯ ЛЯСЫ, хвойнікі, с а с -новыя лясы, саснякі, фарма-цыя карэнных хвойных лясоў, у дрэва-стоі якіх пераважае хвоя. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я, такса-ма ў гарах Паўд. паўшар’я'. У свеце зай-маюць плошчу каля 325 млн. га
    На Беларусі займаюць 3940 тыс. га. або 50,2% плошчы лясоў. Пашыраны ва
    ўсіх геабат. падзонах, акругах і раёнах. Амплітуда глебавых умоў шырокая — ад сухіх пясчаных глеб да вярховых ба-лот. Дрэвастоі Хл. складаюцца з хвоі звычайнай з нязначным дамешкам бя-розы павіслай, асіны і елкі. Прадукцый-насць насаджэнняў ад Іа да Va класаў банітэту. Сярэдні запас спелага (80-га-довага) дрэвастою 200—220 м3/га. У ме-жах фармацыі Х.л. вылучаюць 4 асн. эдафічна спалучаныя субфармацыі: мо-надамінантныя хвойнікі (бары), ялова-хваёвыя лясы (субары), дубова-хваёвыя і балотныя хвойнікі. Вылучаюць 12 ты-паў Х.л.: імшыстыя (42,1% пл. Х.л.), верасовыя (19,7%), чарнічныя (12,8%), даўгамошныя (5,1%), арляковыя (4,1%), бруснічныя (2,9%), багуновыя (2.6%). сфагнавыя (2,4%), лішайнікавыя (2,4%), асакова-сфагнавыя (2,2%), кіслічныя (2,1%), асаковыя (1,6%). Даюць высака-якасную драўніну, выкарыстоўваюцца для атрымання жывіцы, з’яўляюцца месцам пражывання дзікіх звяроў і пту-шак. Маюць важнае вода- і глебаахоў-нае, санітарна-гігіенічнае значэнне.
    Літ:. Юркевнч Й.Д., Ловчнй Н.Ф. Сосновые леса Белорусснн. Мн., 1984; Л о в -ч н й Н.Ф. Экологнческнй аналнз структуры н продуктнвностн сосновых лесов Беларусн. Мн., 1999. М.Ф.Лоўчы.
    ХВАЛЕВАЕ СУПРАЦІЎЛЁННЕ. 1) у акустыцы — удзельны акустычны імпеданс (комплекснае супраціўленне) асяроддзя для плоскіх хваль. Вызначае ўмовы адбіцця і пераламлення хваль на мяжы асяроддзя.
    Для газападобнага ці вадкага асяроддзя Хс. роўнае адносінам гукавога ціску ў бягучай плоскай хвалі да вагальнай скорасці — ско-расці (адносна асяроддая) часціц, якія пры праходжанні хвалі вагаюцца каля становішча раўнавагі. Для неабмежаванага цвёрдага ася-роддзя або стрыжня Хс. выражаецца праз ад-носіны напружання механічнага да вагальнай скорасці часціц асяроддзя.
    Хваёвыя лясы: I — імшысты; 2 — верасовы; 3 — арляковы
    2) У газавай дынаміцы — аэрагідрадынамічнае супраціўленне (гл. Гідрадынамічнае супраціўленне), якое ўзнік-ла пры звышгукавым цячэнні газу адносна цела. Абумоўлена стратамі энергіі на ўтварэнне ўдарных хваль..Х.с. для цяж-кай вадкасці — складальныя сілы суп-раціўяення вадкасці руху цела. Узнікае, калі цела рухаецца каля свабоднай па-верхні вадкасці ці паверхні падзелу вад-касцей з рознымі шчыльнасцямі. Абу-моўлена ўтварэннем рухомым целам па-верхневых хваль. 3) У электра-т э х н і ц ы — адносіны напружання да сілы току ў пункгах лініі (напр., доўгай лініі), па якой распаўсюджваюцца эл,-магн. хвалі. Для павелічэння ккдз такой лініі яе нагрузку робяць роўнай (ці бліз-кай) да Х.с.
    ХВАЛЕВАЕ ЎРАЎНЁННЕ, лінейнае ад-народнае дыферэнцыяльнае ўраўненне з частковымі вытворньгмі, якое апісвае распаўсюджванне хваль у асяроддзі.
    Для аднароднага і ізатропнага асяроддзя і ма-лых (гарманічных) узбурэнняў Хў. мае выглад:
    \ д2 й п . д2 5 2 Э2
    SU ; ■ T-Г = о, ДО Д= -—s + -—і + -—; — с2 dt2	дх2 By2 д z2
    Лапласа аператар, X, у, Z — прасторавыя дэ-картавы каардьшаты, u = й (х, у, z, 0 — фун-кцыя, якая характарызуе ўзбурэнне асяроддзя ў пункце з каардьшатамі х, у, zy момант часу t, с — параметр з размернасцю скорасці. Х.ў. апісвае амаль усе малыя ваганні ў размерка-ваных мех. сістэмах (падоўжныя гукавыя ва-ганні ў газе, вадкасці і цвёрдым целе, папя-рочныя ваганні струны, хвалі на паверхні ва-ды), а таксама многія эл.-магн. і аптычныя з’явы. У квантавай механіцы Х.ў. наз. Шро-дынгера ўраўненнем.	А.І.Болсун.
    ХВАЛЕВАЯ МЕХАНІКА, адна з назваў квантавай механікі, звязаная з інтэр-прэтацыяй яе асн. вынікаў з пазіцый рашэнняў Шродынгера ўраўнення:
    ХВАЛЕВАЯ 6ПТЫКА, раздзел фізічнай оптыкі, у якім вывучаюцца аптычныя з’явы, абумоўленыя хвалевай прыродай святла.
    Уяўленні аб хвалевым характары распаўсю-джвання святла з’явіліся ў работах К.Гюйген-са, далей развіты ў даследаваннях ТЮнга, А Фрэнеля, Ц.Араго і інш., што дазволіла тлу-мачыць інтэрферэнцыю святла, дыфракцыю святла, вызначыць даўжыню яго хвалі, уста-навіць папярочнасць светлавых хваль і інш. Эл.-магн. тэорыя святла, створаная ДжМак-свелам, расглумачыла палярызацыю святла і колькасныя суадносіны пры пераходзе святла з аднаго празрыстага дыэлектрыка ў другі (гл.Фрэнеля формулы). Спалучэнне гэтай тэо-рыі з мадэльнымі ўяўленнямі электроннай тэорыі растлумачыла дысперсію хваль і ініп. эфекты. Абмежаванні дастасаванняў Хо. вы-явіліся ў даследаваннях па раўнаважным цеп-лавым выпрамяненні і фотаэфекце, што пры-вяло да стварэння квантавай механікі і ўста-наўлення карпускулярна-хвалевага дуалізму.
    Літ:. Степанов Б.й. Введенне в сов-ременную оптнку: Основные представлення оптнч. наукн на пороге XX в. Мн., 1989.
    ХВАЛЕВАЯ ПАВЁРХНЯ, паверхня. ва ўсіх пунктах якой хваля мае ў дадзены момант часу аднолькавую фазу. У іза-тропным асяроддзі напрамак распаўсюдж-вання патоку энергіі (гл. Умава век-тар) супадае з нармаллю да Х.п. Форма Х.п. залежыць ад умоў узнікнення і рас-
    паўсюджвання хваль. У найпрасцейшых выпадках — плоскасці (гл. Плоская хваля), сферы (гл. Сферычная хваля) ці цыліндры (гл. Цыліндрычная хваля). У оптыцы Х.п. наз. фронтам хвалі.
    ХВАЛЕВАЯ ПЕРАДАЧА. механічная перадача, у якой вярчэнне ад аднаго звяна да другога перадаецца з дапамо-гай хваль дэфармацыі, што ўзбуджаюц-ца ў гібкім элеменце. Бываюць зубчас-тыя, фрыкцыйныя, вінтавыя і інш.
    У найб. пашыраных зубчастых Х.п. пры вярчэнні т. зв. генератара ў гнугкім зубчас-тым коле ўзбуджаюіша бягучыя хвалі дэфар-мацыі, у вяршынях якіх зубы гнугкага кола ўваходзяць у зачапленне з зубамі жорсткага. У фрыкцыйных Х.п. перадача ўздзеяння ажыццяўляецца з выкарыстаннем сіл трэння. Пашыраны двуххвалевыя (з дэфармаваннсм гнуткага элемента ў 2 месцах), а таксама ад-на-, трох- і мнагахвалевыя перадачы. Выка-рыстоўваюцца ў авіяц. тэхніцы, буд. і груза-падымальных машынах, станках, канвеерах і інш.