• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ХВАЛЕВАЯ ФЎНКЦЫЯ ў к в а н т a -вай механіцы, камплексная фун-кцыя, якая поўнасцю апісвае стан мік-рачасціцы (электрона, атама, малекулы і інш.) або інш. квантавамех. сістэмы (напр., крышталя); рашэнне Шродынге-ра ўраўнення.
    Дазваляе вызначыць імавернасці і сярэднія значэнні фіз. велічынь, якія характарызуюць стан сістэмы. Напр., квадрат модуля Х.ф. роўны імавернасці (ці шчыльнасці імавернас-ці) таго, што гэтыя велічыні прымаюць пэў-ныя значэнні (або знаходзяцца ў пэўных ін-тэрвалах значэнняў). Х.ф. таксама часта наз амплітудай імавернасці. Для Х.ф. выконваец-ца суперпазіцыі прынцып: калі сістэма можа знаходзіцца ў станах зХф. ^,, ч>,...,то маг-чымы стан з Хф., роўнай любой лінейнай камбінацыі гэтых функцый Для сістэм з многіх аднолькавых часціц істотныя ўласці-васці сіметрыі Хф.. што вызначае статыстыку дадзенай сістэмы часціц (гл. Бозе—Эйнштэй-на статыстыка, Фермі—Дзірака статысты-ка). Гл. таксама Хвалі дэ Бройля.
    Зубчастая хвалевая перадача (рэдуктар): I — генератар хваль; 2 — жорсткае кола; 3 — гіб-кае кола.
    «ХВАЛЕВЫ КАНАЛ». накіраваная шмат-вібратарная антэна. Вібратары даўжы-нёй прыкладна 0,5 даўжыні рабочай ра-дыёхвалі размешчаны адзін за адным на пэўнай адлегласці і замацаваны на ме-тал. стрыжні. Выкарыстоўваецца ў дыя-пазонах метровых і дэцыметровых ра-
    хвалі 569
    дыёхваль як калектыўная тэлевізійная антэна і ў апаратуры радыёсувязі.
    ХВАЛЕВЫ ПАКЁТ. 1) суперпазіцыя плоскіх монахраматычных хваль з бліз-кімі значэннямі частот і хвалевых век-тараў. Займае абмежаваную вобласць прасторы. Можа ўзнікнуць у хвалях ад-вольнай прыроды (гукавых, эл.-магн. і інш.). Гл. таксама Салітон. 2) У квантавай механіцы — хва-левая функцыя, што апісвае свабодную рухомую часціцу, магчымая лакалізацыя якой у кожны зададзены момант часу абмежавана пэўнай вобласцю каарды-нат. Скорасць цэнтра Х.п. супадае з мех. скорасцю такой часціцы. Паступо-ва Х.п. расплываецца, што адпавядае павелічэнню вобласці лакалізацыі да-дзенай часціцы.
    ХВАЛЁЙ Яўген Іванавіч (н. 1.1.1947, в. Белькаўшчына Стаўбцоўскага р-на Мін-скай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1971). Працаваў у стаўбцоўскай раённай газеце, выд-ве «Народная асве-та», з 1976 на Бел. радыё і тэлебачанні, з 1985 у выд-ве «Юнацтва», з 2003 у час. «Славянскі свет. Крыніца». Друку-ецца з 1967. Аўтар зб-каў паэзіі «Пры-часце» (1983), «Зялёны прамень аеру» (1987), «Квадры памяці» (1992), «Пры-стань віцінаў» (1996). У аповесці для падлеткаў «Пацукі, або Таямнічы дзён-нік» (1991) і яе працягу «Прынцэса з тусоўкі» (2000) узнімае надзённыя пра-блемы сучаснай школьнай моладзі. Дзе-цям прысвечаны яго казкі і вершы кніг «Насціны гасціны» (1989), «Каця на планеце радапедаў» (1997), «Дзіва-сны дзяўчынкі Вікі» (2002). Л.В.Календа.
    ХВАЛІ, узбурэнні стану рэчыва і поля, якія распаўсюджваюцца ў прасторы з канечнай скорасцю. Суправаджаюцца пераносам энергіі без пераносу рэчыва (перанос рэчыва можа мець месца толь-кі як пабочная з’ява). Розным відам уз-бурэнняў (мех., цешіавым, эл.-магн. і інш.) адпавядаюць розныя віды X. (гл. Паверхневыя хвалі, Пругкія хвалі, Сей-смічныя хвалі, Тэмпературныя хвалі, Электрамагнітныя хеалі).
    Пры тэарэт. разглядзе X. звычайна ўво-дзяць паняцце гарманічнай (сінусаідальнай) X, у якой узбурэнні адбываюцца паводле за-кона гарманічных ваганняў і апісваюцца ўраў-неннем хвалі. Асн. характарыстыкі такіх X — амплітуда, перыяд ваганняў, даўжыня хвалі, фаза. У залежнасці ад арыентацыі ўзбурэння адносна напрамку распаўсюджвання адрозні-ваюць падоўжныя хвалі і папярочныя хвалі. Найб. важныя ўласцівасці і характарыстыкі X: адбіццё хваль, дысперсія хваль, дыфракцыя хваль, інтэрферэнцыя хваль, паглынанне хваль, палярызацыя хваль, пераламленне хваль і рассе-янне хваль', групавая скорасць, кагерэнтнасць, хвалевая паверхня, фазавая скорасць і фронт хвалі. Асаблівыя X. ўзнікаюць пры руху цела ў асяроддзі са скорасцю, большай за фазавую скорасць X ў дадзеным асяроддзі, напр., пры руху самалёта са звышгукавой скорасцю ўзні-кае ўдарная хваля. Пры аналізе энергет. ха-рактарыстык X выкарыстоўваюць паняцці
    570 хвалі
    Пойнтынга вектар, Умава вектар. У тэхніцы для памяншэння страт энергіі пры перадачы X. выкарыстоўваюць хваляводы. Хвалевыя працэсы вельмі пашыранві ў прыродзе і тэх-ніцы. Найбольш выкарыстоўваюцца гукавыя хвалі (гл. Гук), паверхневыя акустычныя хвалі, ультрагукавыя хвалі, радыёхвалі, у т.л. умтра-кароткія хвалі. Пастаянна ўдасканальваюцца тэхн. сродкі выпрамянення і прыёму радыё-хваль. Вывучэнне X. важнае для развіцця фіз. і тэхн. навук. Гл. таксама Салітон, Хвалевы пакет, Хвалі дэ Бройля.
    Літ.: Г о р е л н к Г.С. Колебанмя н вол-ны. 2 нзд. М., 1959; Крауфорд Ф. Вол-ны: Пер. с англ. 3 нзд. М., 1984; П н р с Д.Р. Почтн все о волнах: Пер. с англ. М., 1976; Рабнновнч М.Н., Трубецков Д.Й. Введенне в теорню колебанмй н волн. 2 нзд. М., 1992; Кадомцев Б.Б., Рыдннк В.Й. Волны вокруг нас. М.. 1981.
    А.І.Болсун, У.М.Сацута.
    ХВАЛІ м а р с к і я, вагальны рух вод-най масы мораў і акіянаў, буйных азёр, выкліканы прыліваўгваральнымі сіламі Месяца і Сонца, ветрам, зменамі атм. ціску, падводнымі землетрасеннямі, вы-вяржэннямі вулканаў або рухам суднаў. Паводле прычын, якія іх выклікаюць, бываюць ветравыя хвалі (гл. таксама Зыб), прыліўныя і барычныя (гл. Сей-шы), сейсмічныя (гл. Цунамі), карабель-ныя; паводле становішча ў воднай тоў-шчы — паверхневыя і ўнутр.; паводле суадносін даўж. X. і глыб. мора — ка-роткія і доўгія: паводле формы і паме-раў — правільныя (2-мерныя) і няпра-вільныя (3-мерныя) і інш. Асн. характа-рыстыкі: вышыня (вымяраецца па вер-тыкалі паміж грэбнем і падэшвай X.), даўжыня (прамежак паміж 2 сумежны-мі вяршынямі або падэшвамі X.), ско-расць перамяшчэння формы X. (фаза-вая скорасць), перыяд X., сярэдняя і макс. стройкасць, грэбень, фронт X., хвалевы прамень. Выклікаюць згонна-нагонныя зявы, перамяшчаюць тоўшчы вады і ўзбагачаюць іх кіслародам, фар-міруюць пляжы.
    ХВАЛІ ДЭ БРбЙЛЯ, хвалі іма-вернасці, харакгарыстыка хвалевых уласцівасцей элементарных часціц; колькаснае праяўленне карпускулярна-хвалевага дуалізму матэрыі. Уведзены Л. дэ Бройлем (1924); іх існаванне пац-верджана ў доследах па дыфракцыі час-ЦІЦ-
    Кожнай часціцві з энергіяй Е і імпульсам р адпавядае X. дэ Б. з даўжьшёй X = h/p і час-татой v = E/h, дзе h — Планка пастаянная. Хвалевая функцыя такой часціцы перыядыч-ная ў прасторы і часе з адпаведнай даўжынёй хвалі X і перыядам 7'= І/v. Напр.. для элек-тронаў з энергіяй ад 1 эВ да 10 кэВ даўжыні X. дэ Б. ляжаць у дыяпазоне рэнтгенаўскага вьшрамянення.
    ХВАЛІ ЖЫЦЦЯ, папуляцыйныя х в а л і, ваганні колькасці асобін, харак-тэрныя для папуляцый жывых арганізмаў. Тэрмін увёў рас. генетык С.С.Чацверы-коў (1905). З’яўляюцца элементарным эвалюц. фактарам (разам з мутацыямі,
    ізаляцыяй і натуральным адборам), змя-няюць канцэнтрацыю розных мутацый і генатыпаў, таксама кірунак і інтэнсіў-насць адбору. Выклікаюцца абіятычны-мі (сезоннымі і несезоннымі) і біятыч-нымі (напр., генет.) фактарамі.
    ХВАЛІ HA ПАВЕРХНІ ВАДКАСЦІ, тое, што паверхневыя хвалі.
    ХВАЛІНСКІ Максімілян (1770, в. Бы-цень Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — ?), бел. і польскі танцоўшчык.
    3 прыгонных А.Тызенгаўза. Вучыўся ў
    Напрамак распаўсюджання хвалі
    а
    Напрамак распаўсюджання хвалі
    VV\AA
    g Напрамак зруху часціц
    Сярэдні ўзровень мора
    Грэбень хвалі
    Падэшва хвалі
    Хва.іі a — падоўжныя (гукавыя) у вадкасцях і газах; б — папярочныя (ваганні струны, пры якіх зрух яе часціц перпендыкулярны да напрамку распаўсюджання хвалі); в — марскія.
    Даўжыня
    Грэбень Вышыня
    Па«эшва Даўжыня
    4
    Хвалі: I — элементы хвалі; 2 — веіравыя хвалі; 3 — зыбі 4 — хвалі прыбою
    Пастаўскай балетнай школе Тызенгаўза ў Ф.Г. Ле Ду. У 1785—94 выступаў у Варшаўскім каралеўскім балеце «танцо-раў нарадовых». У 1796—97 у балетнай трупе варшаўскага Нац. т-ра. Паводле сцвярджэнняў сучаснікаў, адзін з леп-шых танцоўшчыкаў трупы.
    ХВАЛЫНСКАЕ МбРА, Хваліскае м о р а, старажытная назва Каспійскага мора; ад назвы качавых плямён хвалі-саў, якія жылі на яго берагах.
    ХВАЛЫНСКІ БАСЕЙН (ад стараж,-рус. назвы Каспійскага м. — Хвалын-скае м.), позначацвярцічная трансгрэсія Каспійскага м., на працягу якой яно займала амаль усю Прыкаспійскую нізі-ну да 51° паўн. шыраты. Узр. мора па-дымаўся прыблізна да абс. выш. 50 м.
    ХВАЛЯВбД, канал адвольнай формы ў неаднародным асяроддзі, уздоўж якога могуць распаўсюджваюцца хвалі. Для акустычных хваль (гукавых) X. — тру-бы, слаі паветра і вады; электрамагніт-ных — радыёхваляводы, святлаводы: сейсмічных хваль — верхнія слаі ман-тыі Зямлі.
    Акустычным X. можа служыць труба з гу-каадбівальнымі сценкамі, радыёхваляво-дам — полая або часткова запоўненая дыэ-лектрыкам метал. труба ці стрыжань з дыэ-лектрыка. Найб. пашыраны радыёхваляводы і святлаводы, якія выкарыстоўваюцца як лініі перадачы эл.-магн. энергіі або эл. сігналаў ад аднаго аб'екта да другога.
    ХВАЛЯВОД АПТЫЧНЫ, тое, што святлавод.
    ХВАЛЯВОДНА-РЎПАРНАЯ АНТЭНА. накіраваная антэна ў выглядзе спалу-чэння радыёхвалявода з рупарам. Разна-віднасць — хваляводная антэна — ад-крыты канец радыёхвалявода (без рупа-ра). Выкарыстоўваюцца ў міліметро-вым, сантыметровым (радзей дэцымет-ровым) дыяпазонах радыёхваль як аб-прамяняльнікі лінзавых і люстраных антэн (гл. Рупарна-люстраная антэна), а таксама як самаст. антэны.
    ХВАЛЯЛбм, брэкватэр, гідратэх-нічнае збудаванне для аховы берагоў вадаёмаў і прыбярэжных збудаванняў ад уздзеяння хваль. Энергія затрыманых хваль гасіцца на X. або адбіваецца ад яго. Адрозніваюць загараджальныя (аб-кружаныя воднай прасторай) і берага-ахоўныя (размешчаныя непасрэдна каля берага, гл. Берагаўмацавальныя збуда-ванні, Мол). Бываюць суцэльныя (верт. ці адкоснага профілю з бетону, камен-най накідкі і ін'ш.), скразныя (з адтулі-намі для пропуску вады), плывучыя (пантоны, замацаваныя якарам), пнеў-матычныя (энергія хваль гасіцца стру-менем сціснутага паветра), гідраўл. (ствараюць сустрэчны паверхневы па-ток). Будуюцца ў акваторыі порта і рэйдавых прычалаў, падыходаў да кана-лаў і шлюзаў, берагавых участкаў мора, вадасховішча і інш.
    ХВАРОБЫ	571
    ХВАЛЯМЁР, 1) у марской с п р а в е — прылада для вызначэння вышыні, даўжыні і перыяду марскіх хваль, а таксама скорасці і кірунку іх распаўсюджвання. Найб. пашыраны ап-тычны X. — зрокавая труба са спец. прыстасаваннямі для вымярэнняў. 2) У радыётэхніцы тое, што частата-мер.