• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Тв.: Рус. пер.—Математнческме трактаты. Ташкент, 1964.
    Літ.: Ю ш к е в н ч АП. Нсторня матема-тнкн в среднне века. М., 1961.
    ХАРЭЗМСКАЯ НАРОДНАЯ САВЕЦ-КАЯ РЭСПЎБЛІКА (ХНСР), савецкая дзяржава ў Сярэдняй Азіі на тэр. б. Хі-вінскага ханства ў 1920—24. Абвешчана 26.4.1920 1-м Усехівінскім з’ездам Саве-таў. Тэр. каля 62,2 тыс. км2, нас. больш за 600 тыс. чал. (узбекі, туркмены, ка-ракалпакі, казахі і інш.). Сталіца — г. Хіва. Вышэйшы орган улады — Усеха-рэзмскі з’езд Саветаў. У вер. 1920 ХНСР заключыла саюзны дагавор і ва-ен.-паліт. пагадненне з РСФСР. Напа-чатку ўлада належала шырокаму блоку рэв.-дэмакр. сіл, захоўваліся прыватная ўласнасць на зямлю і сродкі вытв-сці, мусульм. суды і школы. У 1920 мясц. бальшавікі фармальна аб’ядналіся ў складзе Харэзмскай камуніст. партыі з бурж. рэфарматарамі-младахівінцамі, але ў 1921 адхілілі іх ад улады. Быў узя-ты курс на пабудову сацыялізму мінаю-чы капіталізм. Ліквідацыя буйнога зем-леўладання, саслоўяў і інш. феад. ін-стытутаў, націск на мусульм. духавен-ства выклікалі актывізацыю басмацтва. У кастр. 1923 ХНСР перайменавана ў Харэзмскую Сав. Сацыяліст. Рэспублі-ку, якая ў кастр. 1924 скасавана ў ходзе нацыянальна-дзяржаўнага размежавання савецкіх рэспублік Сярэдняй Азіі; тэр. ў 1924—36 увайшла ў склад Узбекістана і Туркменістана.
    ХАРЭЗМШАХ, тытул правіцеляў Харэз-ма ў 951—1220. Існавалі 3 дынастыі X.: першая (951—1017] скінута султанам Махмудам Газневі, намеснік якога ў Харэзме Алтунташ [1017—32] пачаў но-вую (другую) дынастыю |1017—43], скі-нутую сельджукамі; 3-я дынастыя т.зв. Вялікіх харэзмшахаў засн. каля 1077 Ануштэгінам Гуршахам. Пры X. іль-Ар-слане (1156—72], пры Тэкешы [1172— 1200] і яго сыне Мухамедзе (1200—20] Харэзм дасягнуў найб. росквіту. Канец праўленню X. палажыла мангольскае
    нашэсце. Апошні з гэтай дынастыі X. Джэлал-ад-дзін загінуў у 1231 у Ме-сапатаміі.
    ХАРЭЙ (грэч. choreios ад choreia та-нец), 1) у антычнай паэзіі трохдольная стапа з 2 складоў — доўгага і кароткага (-u). 2) У сілаба-танічным вершаскла-данні 2-складовая стапа з рытмічным націскам на 1-м складзе:
    Снег, завея; вецер вее, Круйіць, дзьме.
    Віхар гонкі, гучны, звонкі У белай цьме.
    (У.Жылка. «Зімовае»)
    Ва ўсходнеслав. паэзіі самы пашыра-ны від стапы (пасля ямба). Шырока вы-карыстоўваецца ў вусн. нар. творчасці.
    У бел. пісьмовай паэзіі з’явіўся з за-раджэннем і развіццём сілаба-тонікі. Шырока выкарыстоўваецца ў сучаснай бел. паэзіі. В.П.Рагойша.
    ХАРЭЯ (ад грэч. choreia танец), нерво-вая хвароба, якая характарызуецца па-торгваннем мышцаў, самаадвольнымі, некаардынаванымі рухамі; від гіперкіне-зу. Прычыны: арган. пашкоджанне моз-га пры рэўматызме (рэўматычная, ці малая X.), спадчыннае захворванне (Х.Гентынгтана); бывае таксама X. ця-жарных.
    М а л а я X. развіваецца звычайна ў дзя-цей і падлеткаў, акрамя гіперкінезу. характа-рызуецца зніжэннем мышачнага тонусу, плаксівасцю, хуткай зменай настрою і інш. X Гентынгтана часцей назіраецца ў сталым узросце, пашкоджвае падкоркавыя аддзелы і кару галаўнога мозга. Прыкметы: псіхічныя расстройствы (апатыя). галюцына-цыі і інш. Вядзе да слабасці розуму. X. ц я -ж а р н ы х часцей бывае пры першай цяжар-насці (у першыя 3 мес). У 30% вьпіадкаў — рэцыдыў малой X, перанесенай у дзяцінстве. Бывае таксама ў цяжарных жанчын, якія час-та хварэлі ангімамі ці ў якіх былі атакі вос-трага сустаўнага рэўматызму. Лячэнне тэра-пеўтычнае.
    ХАР’ЯНА, штат на ПнЗ Індыі. Пл. 44 тыс. м2. Нас. 16,5 млн. чал. (1991); хін-дустанцы, пенджабцы. Адм. ц. — г. Чандыгарх. Размешчаны на Інда-Ганг-скай раўніне. Клімат субтрапічны. Ападкаў ад 300 мм на 3 да 700 мм на У. Расліннасць саванная з участкамі су-хіх рэдкіх лясоў. С.-г. раён з высокай доляй арашальных зямель. Вырошчва-юць пшаніцу, ячмень, проса, бабовыя, бавоўнік, цукр. трыснёг, алейныя (ара-хіс і інш.). Гадуюць пераважна буйн. par. жывёлу. Асн. галіны прам-сці: ба-ваўняная, харч., у тл. цукр., папяровая,' машынабудаванне (трактары, даклад-ныя і хірург. інструменты, огпыка, на-вук. абсталяванне), хім., шкляная.
    ХАС, хаса, хасэ (араб. — спецы-яльны, асобы, уласны), адзін з відаў фе-ад. землеўладання ў мусульм. краінах у сярэдневякоўі. Уключаў прыватныя зя-мельныя ўладанні правіцеля і яго роду, падаткі ад якіх ішлі не ў дзярж. скарб, a непасрэдна правіцелю. У Асманскай ім-перыі тэрмінам «X.» абазначалася асоб-ная катэгорыя найбуйнейшых умоўных зямельных уладанняў.
    ХАСАН, возера на Пд Прыморскага краю Расіі, паблізу зал. Пасьета Япон-скага мора. Пл. 2,2 км2. Сцёк з возера ў р. Танбагатый. 29.7 — 11.8.1938 каля X. адбыўся сав.-японскі ўзбр. Хасанскі канфлікт 1938.
    ХАСАН II Мулай Хасан Алаўі (н. 9.7.1929, г. Рабат, Марока), кароль Ма-рока з 1961, з дынастыі Алаўітаў. Ста-рэйшы сын Мухамеда V, нашчадак пра-рока Мухамеда ў 35-м калене. Атрымаў юрыд. адукацьпо ва ун-це г. Бардо (Францыя, 1952). 3 1956 нач. Генштаба ўзбр. сіл краіны, з 1957 наследны прынц, з 1960 нам. прэм’ер-міністра і міністр абароны. Пасля смерці бацькі абвешчаны 3.3.1961 каралём і рэліг. правадыром мусульман Марока. Адна-часова ў 1961—63 і 1965—67 прэмьер-міністр, у 1972—73 міністр абароны, з 1972 вярх. галоўнакамандуючы каралеў-скімі ўзбр. сіламі.
    ХАСАНСКІ КАНФЛІКТ 1938, баявыя дзеянні паміж сав. і яп. войскамі ў раё-не воз. Хасан (Прыморскі край, Расія, каля граніцы з Кпаем і Карэяй) 29.7— 11.8.1938. Справакаваны яп. бокам. У канцы 1936 яп. ўрад падпісаў «Антыка-мінтэрнаўскі пакт» з фаш. Германіяй і распрацаваў план «Оцу», які прадугле-джваў акупацыю сав. Прымор’я. 15.7.1938 павераны ў справах Японіі ў Маскве патрабаваў вывесці сав. войскі з вы-шынь на 3 ад воз. Хасан. Сав. ўрад да-кументальна пацвердзіў, што, паводле дадатку да Хуньчуньскага пагаднення ад 26.6.1886, гэта тэр. належыць Расіі, зна-чыць, — СССР. Аднак у ноч на 29.7.1938 яп. войскі перайшлі граніцу і захапілі вышыню Безыменная. Сав. пагранічнікі і стралк. рота адкінулі Bopara на тэр. Маньчжурыі (акупіравана Японіяй у 1931). 31.7.1938 яп. войскі большымі сіламі перайіплі граніцу і за-хапілі вышыні Безыменная і Заазерная. 6.8.1938 сав. войскі (каманд. каман-дарм 2-га рангу Р.М.Штэрн, каардына-тар дзеянняў Маршал Сав. Саюза М.К.Блюхер) пры падтрымцы авіяцыі і артылерыі пачалі наступленне і да 9.8.1938 вызвалілі гэтую тэрыторыю. Баявыя дзеянні спынены 11.8.1938. За мужнасць 26 удзельнікам баёў прысвое-на званне Героя Сав. Саюза, у т.л. бела-русу А..С.Благавешчанскаму: сярод адзна-чаных інш. ўзнагародамі беларусы і ўра-джэнцы Беларусі А.Р.Бацюня. АА.Галдовіч, ФА.Крыловіч, І.М. Мілавідаў, ПА.Пі-лютаў, МЗ.Аляксееў і інш.
    Літ.: Нсторня второй мнровой войны. 1939—1945. Т. 2. М., 1974; Ежаков В.й. Герон Хасана. М., 1969; Стрюченко Й.Г. Об нсторнографнн хасансклх собыгнй 1938 г. // йсторня СССР. 1990. № 5: Ка-т у н ц е в В., К о ц й. йнцпдент: Подопле-ка хасанскнх собьпнй // Родана. 1991. № 6/7.
    Г.Дз.Бабусенка.
    ХАСАНШЫН Талгат Саліхавіч (н. 10.2.1942, г. Яраслаўль, Расія), бел. ву-чоны ў галіне цеплафізікі і тэарэт. цеп-латэхнікі. Д-р тэхн. н. (1992), праф. (1993). Скончыў Маскоўскі энергет.
    ін-т (1966). У 1966—70 у Ін-це ядз. энер-гетыкі АН Беларусі. 3 1974 у Магілёў-скім ун-це харчавання (у 1974—85 заг. кафедры, з 1985 прарэктар). Навук. працы па даследаванні цеплафіз. улас-цівасцей рэчываў і матэрыялаў для энергетыкі і халадзільнай тэхнікі. Рас-працаваў методыкі разліку і прагназіра-вання цеплафіз. уласцівасцей вуглевада-родаў і спіртоў на базе іх малекулярнай струкгуры.
    Тв.: Теплофнзнческне свойства предельных одноатомных спнртов прн атмосферном дав-леннн. Мн., 1992; Колнчественные корреля-цнм «строенне-свойство» для плотноста пер-внчных нормальных спмртов // Теплофнзнка высокпх температур. 1997. Т.’ 35, № 6.
    ХАСЕ-БАРДОНІ (Hasse Bordoni) Фаў-сціна (1693 або 1700, г. Венецыя, Іта-лія — 4.11.1781) італьянская спявачка (мецца-сапрана); прадстаўніца вак. мас-тацтва бельканта. Жонка ням. кампазі-тара і спевака LA.Xace. Выступала пе-раважна ў операх мужа, а таксама ў прэм’ерах опер Г.Гендэля ў Лондане.
    ХАСЕЛЬ (Hassel) Од (17.5.1897, Ос-ла — 11.5.1981), нарвежскі фізікахімік; адзін з заснавальнікаў канфармацыйна-га аналізу. Чл. Нарвежскай АН. Скон-чыў ун-т у Осла (1920). 3 1922 у Мюн-хенскім ун-це, з 1923 у Ін-це фіз. хіміі і электрахіміі ў Ьерліне, у 1925—64 ва ун-це ў Осла (з 1934 праф.). Навук. працы па стэрэахіміі арган. злучэнняў. Упершыню метадам рэнтгенаграфіі і электронаграфіі даследаваў цыклагексан і яго вытворныя і вызначыў, шго яны пераважна маюць канфармацыю крэс-ла. Прапанаваў наменклатуру і сістэму абазначэнняў замяшчальнікаў у розных становішчах цыкла. Нобелеўская прэмія 1969 (з Л.Бартанам).
    ХАСІДЫЗМ (ад стараж.-яўр. хасід — набожны), рэлігійна-містычны рух у іудаізме. Узнік у 1-й пал. 18 ст. на Ва-лыні, Падоллі, Галіцыі і пашырыўся па ўсёй Рэчы Паспалітай, а пазней і сярод сусв. яўрэйства. У аснове веравучэння X. — спалучэнне элементаў рабінізму і Кабалы (іудзейскай містыкі). Яго засна-вальнік І.Бешт (1700—60) прапанаваў вернікам містычны спосаб пазбегнуць роспачы і заняпаду без скрупулёзнага выканання абрадаў і глыбокага выву-чэння Талмуда, як таго патрабавалі ра-бінска-кагальныя вярхі.
    На Беларусь X. пранік у 1770-я г. і сустрэў супраціўленне з боку прыхільні-
    хата 559
    каў традыц. рабіністычнага іудаізму. Першым прапаведнікам X. стаў рабін з прыгарада Пінска Карлін (Каралін; А.Карлінскі), які засн. тут 1-ю хасід-скую абшчыну. Пазней пад кіраўніц-твам Ш.Залмана з Лёзна, духоўнага правадыра бел.-літ. хасідаў, былі праве-дзены рэформы ў рэліг. дагматыцы і аб-раднасці і заснаваны новы, больш ра-цыянальны кірунак ў X. — Хабад. Буй-ныя цэнтры X. ўзніклі ў Століне, Ляха-вічах, мяст. Адмур Гродзенскай губ. і інш. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі хасіды атрымалі больш свабоды для прапаганды свайго вучэння. У 1804 рас. ўрад выдаў «Палажэнне», у якім прызнаў існаванне ў рас. яўрэйстве 2 кірункаў, узаконіў іх, і X. заняў легаль-нае месца ў рэліг. жыцці яўрэяў Белару-сі. У наш час паслядоўнікі Хабада — «Любавіцкія хасіды» (назва ад мяст. Любавічы Магілёўскай губ., цяпер у Смаленскай вобл. Расіі, дзе жылі на-шчадкі Залмана), якіх узначальвае ды-настыя Шнеерсонаў; з 1940 маюць цэнтр у Нью-Йорку.