Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
мельскай губ. — на 51%. Пасля закан-чэння грамадз. вайны захаванне X. выклікала ўзмацненне супраціўлення сялян, абвастрыла паліт. становішча. У сак. 1921 X. заменена харчпадаткам.
Літ.: Гнмпельсон Е.Г. «Военный коммуннзм»: полнтнка, пракгнка, ндеологня. М., 1973; К а б а н о в В.В. Крестьянское хо-зяйство в условнях «военного коммуннзма». М., 1988; Павлюченков С.А. Кресть-янскнй Брест, нлн Предысторня большевнст-ского нэпа. М., 1996. А.В.Юнцэвіч.
ХАРША, Харшавадхана, праві-цель у Паўн. Індыі ў 606 — каля 646/647. 3 роду Пушпабхуці. Яго спад-чынныя ўладанні былі ў верхняй ч. да-ліны Джамны, Усх. Пенджаба і Раджіту-таны; сталіца — г. Стханешвара. X. ад-ваяваў у бенгальскага правіцеля Ша-шанкі і Гуптаў Малвы тэр. захопленай імі дзяржавы Маўкхарыяў і далучыў іх да свайго княства. Новай сталіцай зра-біў г. Канаудж. Падпарадкаваў частку Малвы, Бенгалію і Арысу (да 643), стварыў імперыю, роўную па велічыні Гуптаў дзяржаве. Краіна X. складалася з вял. колькасці васальных княстваў і распалася пасля яго смерці.
ХАРЫ, Д ж а м б і (Hari, Djambi), рака ў Інданезіі, на в-ве Суматра. Даўж. каля 600 км. пл. бас. каля 40 тыс. км . Выто-кі на ўсх. схілах хр. Барысан, цячэ пе-раважна па забалочанай раўніне, упадае ў праліў Берхала Паўд.-Кітайскага мора. Мнагаводная на працягу года. Сярэдні расход вады каля 1500 м3/с. Ha X. — г. Тэланайпура (Джамбі) — пачатак мар-скога суднаходства.
ХАРЫБДА, гл. ў арт. Сцыла і Харыбда.
ХАРЫДЖЫТЫ (ад араб. хаварыдж, лі-таральна — тыя, што выйшлі), пры-хільнікі радыкальнай секты ў ісламе, што ўтварылася ў 7 ст. ў ходзе барацьбы за ўладу ў араб. Халіфаце паміж пры-хільнікамі Алі ібн Абі Таліба і Myaeii 1. У бітве пры> Сіфыне (657) Алі пагадзіўся на трацейскі суд. Тады 12 тыс. яго воі-наў у знак пратэсту пакінулі лагер («выйшлі») і паклалі пачатак секце X., якая потым ваявала і з Алі (забіты ў 661) і з Муавіяй. X. выступалі супраць сунізму і шыізму, за роўнасць усіх му-сульман, выбарнасць імама-халіфа ў кожнай абшчыне, за строгае выкананне рэліг. прадпісанняў, вызначаліся асаблі-вым фанатызмам і нецярпімасцю да інш. поглядаў. У канцы 7 ст. склалася некалькі груповак X., якія наз. па імё-нах іх першых правадыроў — азракіты, ібадыты, суфрыты і інш. У наш час аб-шчыны X. (пераважна ібадытаў) існу-юць у Амане, дзе іх вучэнне з’яўляецца афіц. ідэалогіяй, Танзаніі, краінах Паўн. Афрыкі.
ХАРЫЁН (ад грэч. chorion скурка, аба-лонка, паслед), варсінчатая а б a -л о н к a, 1) вонкавая зародкавая аба-лонка, якая ўтвараецца на ранніх ста-дыях індывід. развіцця (з гаструляцыі) у птушак, паўзуноў, млекакормячых жы-
вёл і чалавека. Служыць для атрымання кіслароду, у млекакормячых для выда-лення прадуктаў метабалізму і вуглякіс-лага газу. У зародкаў млекакормячых жывёл і чалавека адрозніваюць варсін-чаты і гладкі X., што ўзаемадзейнічаюць з асн. капсулярнай абалонкай слізістай маткі; звонку X. укрыты варсінкамі, якія ўрастаюць у слізістую абалонку маткі і ўтвараюць плодную ч. плацэнты. 3 надыходам плацэнтацыі X. набывае рысы струкгурна-функцыян. арг-цыі, уласцівай пэўнай форме плацэнты. У птушак і рэптылій шчыльна прылягае да шкарлупіны (дае магчымасць абмену паміж яйцом і вонкавым асяроддзем). 2) Другасная яйцавая абалонка зародкаў у б.еспазваночных і некат. ніжэйшых пазваночных жывёл. А.С.Леанцюк.
ХАРЫЗМА (грэч. charisma прызванне. божы дар), 1) выключная здольнасць. надзвычайная адоранасць, якія прыпіс-ваюцца пэўнай асобе (харызматычнаму лідэру) яе прыхільнікамі. Харызматыч-ны лідэр (гл. Лідэрства) валодае пры-вабнасцю і своеасаблівай уладай над людзьмі (у адрозненне ад улады, атры-манай у спадчыну або ад іерархічнага становішча). Усведамленне ім сваіх эк-страардынарных якасцей абумоўлівае яго непахісную ўпэўненасць у тым, што менавіта на яго ўскладзена асаблівая мі-сія, якую ён абавязкова павінен выка-наць. І.Кант адмаўляў X. (чалавечую вя-лікасць) з пазіцый хрысц. маралі. Г.Ге-гель вызначаў харызматычных асоб як «сусветна-гіст. індывідуумаў». Ф.Ніцшэ лічыў з’яўленне герояў непазбежным і неабходным. М.Вебер лічыў, што X. ўласціва вял. палкаводцам, героям, магам, прарокам і прадказальнікам, ге-ніяльным мастакам, выдатным паліты-кам, заснавальнікам сусв. рэлігій (Буда, Ісус Хрыстос, Магамет), дзяржаў (Са-лон, Лікург), вял. заваёўнікам (Аляк-сандр Македонскі. Цэзар, Напалеон). На аснове аналізу сацыякульт. дынамікі ён прыйшоў да высновы аб паступовым вычарпанні значэння X. ў выніку рацы-яналізацыі гіст. працэсу. 2) Тэалагічны тэрмін для абазначэння 9 асобных да-роў Святога Духа, пасланых апосталам у Іерусалімскім храме на свята Сёмухі (мудрасць, веданне духаў, вера, цуды, прароцтва, малітва і да т.п.). А.Б.Савеня.
ХАРЫК Ізі (Ісак Давыдавіч; 17.3.1898, в. Зембін Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 29.10.1937), яўрэйскі паэт. Чл,-кар. АН Беларусі (1936). Вучыўся ў Вы-шэйшым літ.-маст. ін-це імя В.Брусава (1922—26), скончыў Маскоўскі ун-т (1927). У 1928—37 працаваў у час. «Штэрн» («Зорка», Мінск). Рэпрэсіра-ваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Літ. дзейнасць пачаў у 1920. Пісаў на яўр. (ідыш), бел. і рус. мовах. Тэма-тыка і пафас яго вершаў і паэм звязаны з рэчаіснасцю 1920—30-х г. Аўтар кн. вершаў «Трапятанне» (1922), паэм
556
ХАРЫК
«Мінскія балоты» (1924), «Катрынка», «Хлеб» (абедзве 1925), «Адданасць» (1927), «Круглыя тыдні» (1932) і інш. Гіст. паэма «На чужым балі» (1936) пра нар. музьіку. У творах выкарыстоўваў бел. фальклор. Перакладаў на яўр. мову з бел. творы Я.Коласа, М.Чарота. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі А.Александровіч, П.Броўка, З.Бядуля, АДудар, А.Куляшоў, І.Плаўнік, М.Танк, М.Хведаровіч і інш. Некат. яго вершы пакладзены на музыку.
Тв.: Бел. пер. — Выбр. творы. Мн., 1958; Выбранае. Мн., 1969; Рус. пер. — Стнхн н поэмы. М., 1958; Or полюса к полюсу. М.. 1971.
І.Харык
Ю.Б Харытон
ХАРЫК Рыгор Ілыч (н. 3.1.1951, Мінск), бел. артыст аперэты (лірычны барытон). Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыў Бел. політэхн. ін-т (1973), Бел. кансерваторыю (1978). У 1978—92 саліст Дзярж. т-ра муз. камедыі Белару-сі. Яго мастацтву ўласцівы арганічнае спалучэнне рацыянальнага пачатку з эмацыянальнасцю, сцэн. абаяльнасцю, вострым, часам да гратэскавасці, гума-рам. Сярод партый: Якім, Сцяпан («Паўлінка», «Сцяпан — вялікі пан» Ю.Семянякі), Юрась («Несцерка» Р.Су-руса), Давыдаў («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Урач («Мільянерка» Я.Гле-бава), Майкл Госелін («Джулія» У.Кан-друсевіча), Прысыпкін («Клоп» У.Даш-кевіча), граф Даніла («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), містэр Ікс, Эдвін («Прынцэ-са цырка». «Сільва» І.Кальмана), Фальк («Лятучая мыш» І.Штрауса), Хігінс («Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу), Міколка («Бабскі бунт» Я.Пцічкіна), Вільям Га-рысан («Мая жонка — ілгуння» В.ільі-на і У.Лукашова), Чацкі («Гора ад розу-му» АФельзера), Сірано («Сірано» С.Пажлакова) і інш. 3 1992 у ЗША.
В.Г.Брылон.
ХАРЫН ІОрый Андрэевіч (н. 13.8.1930, с. Чаразера Валагодскай вобл., Расія), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1973), праф. (1974). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Ленінградскі ун-т (1953). 3 1957 у Куйбышаўскім інж.-буд. ін-це, з 1973 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. 3 1976 заг. кафедры Бел. ун-та інфарматыкі і радыёэлектронікі, ад-начасова з 1995 гал. рэдактар час. «Ча-
лавек. Грамадства. Свет». Навук. працы па праблемах дыялектыкі, метадалогіі навук. пазнання, сац. філасофіі, мето-дыцы выкладання філас.-гуманіт. дыс-цыплін у вышэйшай і сярэдняй школе. Распрацаваў новыя канцэптуальныя па-дыходы да даследавання актуальных тэ-арэтыка-метадалагічных праблем гума-нізацыі грамадскіх адносін, сац. дзеян-ня, духоўна-культ. сінергіі сучаснага бел. грамадства. Адзін з аўтараў і навук. рэдактар серыі навуч. дапаможнікаў па гуманістыцы.
Тв.: Дналектнка соцнального отрнцання. Мн., 1972; Соцнальное действне. Мн., 1980 (у сааўт.); Маркснстская соцнальная дналек-тнка. Мн., 1985; Очеркм фнлософмн соцналь-ного действня. Мн., 1994 (у сааўт ); Пягый круг бытня // Бел. думка. 1997. № 2; Фнлосо-фкя: Учеб. пособне для студентов вузов. 5 нзд. Мн., 2002 (у сааўг.).
ХАРЫН Юрый Сямёнавіч (н. 17.9.1949, с. Зыранскае Томскай вобл., Расія), бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1987), праф. (1988). Скончыў Томскі ун-т (1971). 3 1975 у БДУ (з 1988 заг. кафедры). Адначасова з 2000 дырэктар Нац. н.-д. цэнтра прыкладных праблем матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Навук. працы па тэорыі імавернасцей і матэм. статыстыцы, статыст. аналізе даных і мадэліраванні, распазнаванні вобразаў. Развіў тэорыю рабаснага (устойлівага) статыст. распазнавання вобразаў. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.: Робастность в статнстаческом распоз-наванмм образов. Мн., 1992; Устойчнвость в кластер-аналнзе многомерных наблюденнй. Мн., 1998 (разам з Я.Я.Жуком); Математн-ческме основы крнптологнн. Мн.. 1999 (разам з В.І.Бернікам, Г.В.Мацвеевым). М.П.Савік.
ХАРЫТАНОВІЧ Фёдар Мікалаевіч (19.9 1905, в. Нача Крупскага р-на Мін-скай вобл. — 13.9.1985), бел. вучоны ў галіне лесаводства. Д-р с.-г. н., праф. (1954). Скончыў Харкаўскі с.-г. ін-т (1926). У 1937—41 дырэктар Укр. НДІ агралесамеліярацыі (г. Харкаў). 3 1948 ва Усесаюзным НДІ лесаводства і меха-нізацыі лясной гаспадаркі. 3 1969 у Го-мельскім ун-це (заг. кафедраў). Навук. працы па біял. і экалагічных асаблівас-цях дрэвавых і кустовых парод, закана-мернасцях іх росту і аднаўлення, поле-ахоўных лясных палос.
Тв.'. Бнологня н экологня древесных .пород. М., 1968; Бнологня н экологня лнственных кустарннков. Мн.. 1975.
ХАРЫ ГОН Юлій Барысавіч (27.2.1904, С.-Пецярбург — 19.12.1996), расійскі фізік і фізікахімік, заснавальнік навук. школы па фізіды гарэння і выбуху. Акад. Pac. АН (1953, чл.-кар. 1946). Тройчы Герой Сац. Працы (1949, 1951, 1954). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1925). У 1921—31 у Фізіка-тэхн. ін-це AH СССР. У 1926—28 стажыра-ваўся ў Кавендышскай лабараторыі ў Э.Рэзерфарда. 3 1931 у Ін-це хім. фізікі AH СССР. 3 1946 у ядз. цэнтры КБ-11 (г. Арзамас-16, цяпер г. Сароў). Навук. працы па тэорыі выбуховых рэчываў. даследаванні крьпычнай т-ры кандэн-
сацыі пары металаў, узаемадзеянні ма-лекул з паверхняй цвёрдых цел, прабле-мах тэрмаядз. лазернага сінтэзу і ядз. энергетыкі. Разам з Я.Б.Зяльдовічам упершыню правёў разлік ланцуговай рэакцыі дзялення урану (1939). Адзін з удзельнікаў стварэння і ўдасканалення савецкай ядз. зброі. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмй СССР 1949. 1951, 1953. Залаты медаль імя Ламаносава АН СССР (1983).