• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Найб. значныя помнікі архітэктуры: саборы Пакроўскі (1689), Успенскі (1771) са званіцай (1824—33), Дабравешчан-скі (канец 19 ст.), архірэйскі палац, правіянцкія склады (абодва 18 ст.; арх. П.Яраслаўскі). У 2-й пал. 19 — пач. 20
    ХАРКАЎСКІ	549
    ст. ўзведзены грамадскія і жылыя бу-дынкі ў духу эклектыкі паводле пра-ектаў арх. А.Бякетава і інш. Створана пл. Дзяржынскага (цяпер Свабоды) з будынкам «Дзяржпрома» (1925—29, арх. С.Серафімаў, М.Фельгер, С.Кра-вец). Горад моцна пашкоджаны ў 2-ю сусв. вайну, рэканструяваны. 3 пабудоў 1960—80-х г. вылучаюцца кінаканцэрт-ная зала «Украіна», оперны т-р, жылыя масівы Паўлава Поле, Салтоўскі і Аляк-сееўскі.
    ХАРКАЎСКАЯ ВбБЛАСЦЬ. Размешча-на на ПнУ Украіны. Утворана 27.2.1932. Пл. 31,4 тыс. км2. Нас. 2920, 4 тыс. чал. (2001), гарадскога 79,1%. Цэнтр — г. Харкаў. Найб. гарады: Лазавая, Ізюм, Купянск, Чугуеў, Багадухаў, Балаклея, Ваўчанск.
    Паверхня — хвалістая раўніна, слаба-нахіленая на ПдЗ і ПдУ, парэзаная рач-нымі далінамі, ярамі і лагчынамі. Боль-шая частка ў межах Прыдняпроўскай нізіны. На Пн і ПнУ Сярэднярускае ўзв. (выш. да 236 м), на ПдУ адгор’і Данецкага кража. Карысныя выкапні: прыродны газ (Дняпроўска-Данецкая нафтагазаносная вобласць), нафта, бу-ры і каменны вугаль, жал. руда, буд. матэрыялы; крыніцы мінер. вод. Клі-мат умерана кантынентальны. Сярэд-няя т-ра студз. -7 °C, ліп. 20 °C. Апад-каў каля 550 мм за год. Гал. рака — Се-верскі Данец з прытокамі Аскол, Уды, Мжа, Харкаў. На 3 рэкі Мерла, Кало-мак, Арэль, Бераставая, Самара (бас. р. Дняпрр). Каля 50 вадасховішчаў, у тл. Краснааскольскае, Печанежскае. Траса канайа Дняпро—Данбас. Х.в. разме-шчана ў лесастэпавай і стэпавай зонах. Глебы пераважна чарназёмныя і шэрыя ападзоленыя. Большая ч. тэр. разара-ная. Пад лесам і хмызнякамі каля 10% тэр. (дуб, ліпа, вяз, хвоя, клён, ясень, дзікая груша).
    Асн. галіны прам-сці — машынабу-даванне і металаапрацоўка. Развіты ва-ен.-прамысл. комплекс (вытв-сць тан-каў і бранятэхнікі, ракетна-касм. тэхні-кі), авіяц. (грамадз. і ваен. самалёты), трактарнае і с.-г. (тракгары, рухавікі, трактарныя самаходныя шасі), энергет. (паравыя, гідраўл., газавыя турбіны і ге-нератары), эл.-тэхн. машынабудаванне, станкабудаванне (шліфавальныя і агрэ-гатныя металарэзныя станкі), прылада-будаванне (дакладнае і мед.), інстр. прам-сць, вытв-сць абсталявання для вугальнай, паліграф. і харч. прам-сці. Здабыча (7 млрд. м3 штогод, 50% зда-бычы на Украіне) і перапрацоўка газу; радовішчы Шабялінскае, Яфрэмаўскае, Кегічоўскае, Красцішчанскае. Нафта-здабыча. Вытв-сць элекграэнергіі на Змі-ёўскай ДРЭС, Харкаўскай ЦЭЦ і інш. Хім. (пластмасы, рэактывы, лакі, фар-бы, ядахімікаты, мед. прэпараты, гума-ва-тэхн. вырабы), дрэваапр. (мэбля, кардон, папера), харч. (цукр., мясная, малочная, алейная, кандытарская, му-камольна-крупяная, вінаробная, тыту-нёвая), камбікормавая, лёгкая (баваўня-ная, шарсцяная, гарбарна-абутковая,
    футравая, дывановая, швейная), фарфо-ра-фаянсавая прам-сць. Вытв-сць буд. матэрыялаў. Сельская гаспадарка спе-цыялізуецца на вырошчванні збожжа-вых, цукр. буракоў, сланечніка, мяса-малочнай жывёлагадоўлі, агародніцтве. Пл. с.-г. угоддзяў 2,4 млн. га, у т.л. вор-
    ныя землі — 1,9 млн. га (2001). Пасевы збожжавых (азімая і яравая пшаніца, ячмень, жыта, кукуруза), тэхн. (цукр. буракі, сланечнік, соя) і кармавых куль-тур. Агародніцтва, бульбаводства. Са-доўніцтва. Гадуюць буйн. par. жывёлу, свіней, авечак, птушак. Пчалярства. Рыбаводства. Даўж. чыгунак 1442 км, аўтамаб. дарог 15 тыс. км. Буйныя чыг. вузлы: Харкаў, Лазавая, Купянск, Лю-бацін. Гал. аўтамагістралі: Харкаў— Сімферопаль, Харкаў—Масква. Труба-праводы: Шабялінка—Харкаў, Шабялін-ка—Кіеў. Шабядінка—Данбас. Бальнеа-лагічныя курорты: Бярозаўскія Мінер. Воды. Рай-Яленаўка. Н.М.Корзун.
    Харкаўскі нацыянальны універсітэт
    ХАРКАЎСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ УНІ-ВЕРСІТЙТ імя В.Н.К а р а з і н а, адзін з найбуйнейшых навуч. і навук. цэнтраў Украіны. Засн. ў 1804 па ініцы-ятыве ўкр. вучонага і асветніка В.Н.Ка-разіна. Напачатку меў 4 ф-ты: фізіка-матэм., гіст.-філал., мед. і юрыдычны; бат. сад (з 1804) і астр. абсерваторыю (з 1808). Па ініцыятыве ун-та створаны першыя ў Харкаве газ. «Харьковскнй еженедельннк» (1812), час. «Укранн-скмй вестннк» (1816—19) і «Укранн-скнй журнал» (1824—25). 3 1860-х г. з ун-там звязана дзейнасць харкаўскіх на-вук. т-ваў: прыродазнаўчага, матэм., фі-зіка-хім., гіст.-філал. і інш. 3 ун-там звязана хваля ўкр. нац. адраджэння 1-й пал. 19 ст. У 1907 праф. М.Ф.Сумцоў упершыню чытаў лекцыі на ўкр. мове. У 1936 ун-ту прысвоена імя М.Горкага, у 1999 — Каразіна. 3 Х.н.у. звязана дзейнасць лаўрэатаў Нобелеўскай прэ-міі І.І.Мечнікава, Л.Д.Ландау; у ім пра-цавалі матэматыкі В.Р.Імшанецкі, А.МЛя-пуноў, У.АСцяклоў, фізікахімік М.М.Бя-кетаў, батанік У.І.Паладзін, гісторыкі Дз.І.Багалей, У.П.Бузескул, філолагі А.А.Патабня, І.І.Сразнеўскі і інш. На яго аснове створаны Нац. юрыд. ака-дэмія, Нац. фармацэўтычная акадэмія. харкаўскі мед. ін-т, акадэмія культуры. пед. ун-т, маст. музей і інш. У 2002/03 навуч. г. ў складзе ун-та 15 ф-таў, 97 кафедраў; каля 12 тыс. студэнтаў і аспі-рантаў; каля 2 тыс. выкладчыкаў і на-вук. супрацоўнікаў, у т.л. больш за 200 д-роў навук і прафесараў, больш за 1 тыс. канд. навук і дацэнтаў; вядзецца падрыхтоўка па 46 спецыяльнасцях і 65 спецыялізацыях. Пры ім працуюць 2 лі-цэі і Цэнтр дауніверсітэцкай падрых-тоўкі з філіяламі ў інш. гарадах краіны; у складзе ун-та НДІ хіміі, біялогіі, ла-зернай біялогіі і лазернай медыцыны, астр. абсерваторыя, бат. сад., цэнтр. на-вук. б-ка, музей прыроды і інш.
    Н.К.Мазоўка.
    550	ХАРКЕВІЧ
    ХАРКЁВІЧ Аляксандр АлЯксандравіч (3.2.1904, С.-Пецярбург — 30.3.1965), савецкі вучоны ў галіне элекграсувязі і элекграакустыкі. Акад. AH СССР (1964); чл.-кар. АН УССР (1948). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1930). Выкладаў у ВНУ Ленінграда, Львова, Масквы. 3 1952 у Ін-це праблем пера-дачы інфармацыі AH СССР (з 1962 ды-рэкгар). Навук. працы па тэорыі і разлі-ку электраакустычных апаратаў, тэорыі спекграў, тэорыі аўтаваганняў.
    Тв.: Основы раднотехннкн. М.. 1963: Борь-ба с помехамм. 2 нзд. М., 1965.
    Літ.: ААХаркевнч // Раднотехннка. 1965. Т. 20, № 9.
    ХАРКОЎ Пётр Андрэевіч (15.8.1922, ст. Хацень Калужскай вобл., Расія — 10.1.1983), бел. драматург. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1943). 3 1947 працаваў у газ. «Во славу Родмны», з 1963 карэспандэнт газ. «Советская культура» па Беларусі, з 1966 у Мін-ве культуры Беларусі. Друкаваўся з 1940. Пісаў на рус. мове. У п’есах «Ад імя па-калення» (паст. 1957), «Вечны агонь» (паст. 1963, Дзярж. рус. драм. т-р Бе-ларусі), «Рэпартаж з пекла» (аперэта. муз. Я.Глебава, паст. 1972, Дзярж. т-р муз. камедыі Беларусі), «Кветкі на по-пеле» (паст. 1978), кінасцэнарыі «Па-куль б’ецца сэрца» (1957) услаўленне мужнасці і гераізму сав. людзей у Вял. Айч. вайну. Аўтар апавяданняў, нары-саў, публіцыст. артыкулаў. На яго тэк-сты напісаны песні, кантаты «Невядо-мы салдат» (муз. БЛучанка, 1970). «Аб Нёмане» (з ААстрэйкам, муз. Дз.Смольс-кага, 1975), цыкл вакальных паэм («Сві-танне», «Калі сэрца прыніжана», «Роз-дум», муз. Я.Глебава, 1973), вакальна-сімф. паэма «Аб Дняпры» (з П.Мака-лём, муз. Смольскага, 1973).
    71?.: Подвлг без награды: Клноповесть, пьесы. Мн., 1983.
    ХАРЛАМАЎ Валерый Барысавіч (14.1.1948, Масква — 27.8.1981), расійскі спарт-смен (хакей з шайбай). Засл. майстар спорту (1969). Скончыў Маскоўскі пед. ін-т. 3 1967 нападаючы каманды ЦСКА, у 1969—79 член зборнай ка-манды СССР. Чэмпіён XI (1972, г. Са-пара, Японія) і XII (1976, г. Інсбрук, Аўстрыя) зімовых Алімп. гульняў, ся-рэбраны прызёр XIII зімовых Алімп. гульняў (1980, г. Лейк-Плэсід, ЗША). Чэмпіён свету (1969—71, 1973—75, 1978, 1979), сярэбраны (1972, 1976) і бронз. (1977) прызёр. Чэмпіён Еўропы (1969, 1970, 1973—75, 1978, 1979), сярэ-браны (1971, 1972) і бронз. (1976, 1977) прызёр. Чэмпіён СССР (1968, 1970—73, 1975, 1977—81).
    Літ.: Трн скоростн Валерня Харламова / Авт.-сост. Б.Левнн. 2 нзд. М.. 1988: Т a р a -сов АВ. Настояшне мужчнны хоккея. М.. 1987.
    ХАРЛАМАЎ Іван Пятровіч (н. 4.10.1928, хутар Фядотава Пералюбскага р-на Са-ратаўскай вобл., Расія), бел. мастак, ды-
    зайнер. Скончыў Ленінградскае вышэй-шае маст.-прамысл. вучылішча імя В.І.Мухінай (1953). 3 1953 працаваў у Мінгарпраекце, з 1957 гал. архітэктар НДІ буд-ва і архітэкгуры, у 1965—85 выкладаў у Бел. тэатр.-маст. ін-це. Пра-цуе ў галіне дэкар.-прыкладнога мас-тацтва, канструявання мэблі, афармлен-ня інтэр’ера. Сярод работ: камплекты мэблі для 2- і 3-пакаёвых кватэр (адпа-ведна 1958, 1961), для кухні (1967); маст. канцэпцыя афармлення інтэр’ераў і абсталявання Міжнар. маладзёжнага цэнтра «Юнацтва» («Рыбацкі склеп») на Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам (1975), Палаца культуры Мінскага трак-тарнага з-да (1976), рэстарана «Мінск» у г. Патсдам (Германія, 1977), Уфімска-га авіяц. ін-та (1979), добраўпарадка-вання нас. пунктаў Мазырскага р-на Гомельскай вобл. (1981; усе праекты ажыццёўлены ў сааўг.). Аформіў кнігі І.Елатомцавай «Мастацкая кераміка Са-вецкай Беларусі» (1966), «Манументаль-ны летапіс эпохі» (1969), «Да тайнаў творчасці» (1973), «Нарысы па гісторыі беларускай савецкай станковай скульп-туры» (1974), «Станковая скульптура. Паняцце пра жанры» (1975). Аўтар жы-вапісных твораў («Псіхея», 1988, і інш.).
    Л. Ф. Салавей.
    1 Харламаў Псіхея. 1988.
    ХАРЛАМАЎ Іван Фёдаравіч (30.6.1920, в. Шарпілаўка Гомельскага р-на), бел. вучоны ў галіне педагогікі. Акад. Нац. АН Беларусі (1995), чл.-кар. (1974—90), правадз. чл. (1990) АПН СССР (з 1990 замежны чл. Расійскай акадэміі адука-цыі). Д-р пед. н. (1973), праф. (1974). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў Рагачоўскі настаўніцкі ін-т (1940), Го-мельскі пед. ін-т (1952). У 1939—40. 1945—55 настаўнік, дырэктар школы, заг. Лоеўскага райана. 3 1955 у Го-мельскім ун-це (з 1969 заг. кафедры). Асн. кірунак навук. дзейнасці — рас-
    працоўка тэарэт. і метадычных праблем навучання і выхавання, падрыхтоўка метадьгчных дапаможнікаў і падручні-каў па педагогіцы для ВНУ. Дзярж. прэмія Рэспублікі Беларусь 2001.
    Тв.: Основные вопросы органнзацнн вос-пнтательной работы в школе. Мн., 1967; Ак-тнвязацня учення школьняков. Мн., 1970; Теорня нравственного воспнтання. Мн., 1972; Нравственное воспнтанне школьннков. М., 1983; Педагогнка. 5 нзд. Мн.. 1998.