• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ХАРТФАРД (Hartford), горад на ПнУ ЗША, на р. Канектыкут. Засн. ў 1633. 124 тыс. ж. (2000, з прыгарадамі 1,1 млн. ж.). Трансп. вузел. Буйны пра-мысл., фін. і культ. цэнтр Новай Англіі. Прам-сць: авіяц. рухавікоў, станкабуд.,
    прамысл. абсталявання, металаапр., харч., папяровая; вытв-сць зброі, муз. інстру-ментаў. Ун-ты. Музей М.Твэна.
    ХАРТЫ, пароды паляўнічых сабак. Каля 20 парод (рускія псовыя і стэпавыя, та-зы, англійскі, афганскі, арабскі і інш.). Вядомы са старажытнасці. Выкарыстоў-ваюць у паляванні на зайцоў, лісоў, ваўкоў, дробных антылоп. X. даганя-юць, затрымліваюць ці душаць здабычу.
    Канстытуцыя сухая, моцная. Выш. ў карку 65—82 см. Галава доўгая і вузкая. вушы не-вял., моцна адцягнутыя назад. Спіна і паясні-ца ўтвараюць выгнуіую лінію (напружыну). Жывот моцна падцягнугы. Хвост шаблепа-добны. Масць (аднатонная ці плямістая) па-левая і шэрая розных адценняў. тыгровая, рыжая, чорная. Шэрсць мяккая. хвалістая або з буйнымі завіткамі. Тып паводзін ураў-наважаны з характэрнай рэзкай узбудлівасцю ў час палявання.
    ХАРТЫЯ (лац. charta ад грэч. chartes •папера, грамата), 1) старадаўні рукапіс, а таксама матэрыял (звычайна папірус або пергамент), на якім ён напісаны. 2) Назва дакументаў, канстытуцый і інш. акгаў, у якіх адлюстраваны паліт. патра-баванні сац. слаёў і класаў. Напр., Вялі-кая хартыя вольнасцей, X. Жаночай са-лідарнасці (падпісана 4.3.1997 у Мас-кве).
    ХАРТЫЯ-77 (Charta 77), дысідэнцкі праваабарончы рух і грамадз. ініцыяты-ва ў Чэхаславакіі ў 1970—80-я г. Засн. ў канцы 1976 — пач. 1977 групай апазі-цыйнай чэхаславацкай інтэлігенцыі (ся-род іх В.Гавел), якая падрыхтавала мані-фест руху. Узначальвалася 3 спікерамі. якіх выбіралі штогод. Апелявала да між-нар. гуманіт. пагадненняў, падпісаных чэхаславацкім урадам, у т.л. на сустрэ-чы прадстаўнікоў Нарады па бяспецы і супрацоўнііггве ў Еўропе (1980, Мад-рыд), заклікала чэхаславацкае кіраўніц-тва выконваць міжнар. пагадненні і прывесці ў адпаведнасць з імі ўнутр. за-канадаўства. Распаўсюджвала афіц. ма-тэрыялы і дакументы. якія зыходзілі ад
    Харты I — слугі (арабскі); 2 — рускі псовы;
    3 — афганскі; 4 — грэйхаўнд (англійскі).
    урадавых струкіур, і падцэнзурныя, што ўтрымлівалі каментарыі да іх. Удзельні-чала ў «аксамітнай рэвалюцыі» 1989 і ўтварэнні Грамадзянскага форуму; пасля перамогі рэвалюцыі прэзідэнтам краіны выбраны Гавел. Дзейнічала да 1990—92.
    Літ:. Центрально-Восточная Европа во второй половнне XX в. Т. 2. От стабнллзацнн к крнзнсу, 1966—1989. М., 2002.
    У.Я.Калаткоў.
    ХАРУГВА (польскае chor^giew ад манг. оронго — знак, сцяг), I) прамавуголь-нае або трохвугольнае палотнішча (ра-дзей сцяг) з выявай Ісуса Хрыста або святых, замацаванае вертыкальна на доўгім дрэўку з дапамогай папярэчнай перакладзіны, — царк. сцяг, які носяць у час царк. свят. 2) Старадаўняя назва баявога вайск. сцяга. Мела пашырэнне ў слав. народаў шэрагу краін. у т.л. ВКЛ. а таксама ў казацкіх войсках (ха-рунка). 3) Арганізацыйна-такгычная вайск. адзінка рыцарскага войска ў сярэдневя-ковых ВКЛ і Польшчы. Існавалі X. зем-скія (складаліся з рыцарства пэўнай зямлі), родавыя (аб’ядноўвалі прадстаў-нікоў аднаго роду) і надворныя, што выконвалі ролю гвардыі манархаў і маг-натаў. У 16 ст. ў шляхецкай кавалерыі X. называлі роту (звычайна складалася са 100—200 чал. на чале з ротмістрам). У X. ўваходзілі кап’ёўшчыкі і стральцы; пазней з’явіліся X. гусарскія, панцыр-ныя, пяцігорскія, лёгкія (тат., валош-скія). У 16—17 ст. X. часам называлі пях. роты польскага і венг. тыпу.
    ХАРУЖАЯ Вера Захараўна (парт. і літ. псеўд. Верка, Вераніка К а р -чэўская, Алеся Шыпшына, Анатолька, Падпольнік, ГС.Кар -нілава; 27.9.1903, г. Бабруйск Магі-лёўскай вобл. — 4.12.1942), дзеяч рэв.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, арганізатар патрыят. падполля ў Віцебску ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (I960). Скончыла Цэнтр. сав.-парт. школу (1922). Удзельніца грамадз. вайны 1918— 20. Настаўнічала, працавала ў Мазыр-
    ХАРЧАНКА	553
    скім і Бабруйскім пав. к-тах КСМБ. У 1922—23 у апараце ЦК КСМБ. 3 лют. 1924 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: кааптавана ў склад ЦК КСМЗБ, з чэрв. 1924 сакратар ЦК КСМЗБ, чл. ЦК КПЗБ, ЦК КСМ Польшчы. Адзін з ар-ганізатараў і 1-ы рэдакгар органа ЦК КСМЗБ газ. «Малады камуніст». 15.9.1925 арыштавана польскімі ўладамі. На па-літ. працэсе 31-го (студз. 1927, Брэст) прыгаворана да 6 гадоў, на працэсе 133-х (крас.—май 1928, Беласток) — да 8 га-доў зняволення. У вер. 1932 у ліку 40 абмененых палітвязняў Польшчы пры-ехала ў Мінск. Працавала ў замежнай частцы Цэнтр. рэдакцыі КПЗБ, Мінскай школе КПЗБ. У 1935 арыштавана АДПУ БССР і выслана на «Балхашбуд» (Ся-рэдняя Азія). Пасля вызвалення Зах. Беларусі на парт. рабоце ў Целяханах, Пінску. У першыя дні Вял. Айч. вайны партызанка атрада В.З.Каржа. 3 вясны 1942 у апараце ЦК КП(б)Б у Маскве. У вер. 1942 на чале групы з 17 чал. накі-равана ў Віцебск для арганізац. ўмаца-вання Віцебскага патрыятычнага nad-полля. Збірала і перадавала камандаван-ню Чырв. Арміі і партызанам каштоў-ныя звесткі пра ворага. 13.11.1942 арыштавана ням фашыстамі разам з С.С.Панковай і інш. і пасля жорсткіх катаванняў расстраляна.
    Тв.: Лісты на волю. Мн., 1932; Пнсьма на волю. 3 нзд. М.. 1957.
    Літ.: Слаўная дачка беларускага народа: Лісты, арт. В.Харужай і ўспаміны аб ёй. Мн., 1960; Н о в н к о в Н.Г. Вера Хоружая. 2 нзд. М., 1973; Ласковнч В.П. Нз племенн не-покоренных. Брест, 1999. І.П.Хаўрапювіч.
    ХАРЎЗІН Аляксей Мікалаевіч (12.3.1864. Масква — 1933), расійскі этнограф, ар-хеолаг і антраполаг. Вывучаў побыт паўд. славян, народаў Каўказа, Крыма і Сярэдняй Азіі, удзельнічаў у распрацоў-цы навук. асноў этнагр. аддзела Рус. музея ў С.-Пецярбургу. У пач. '20 ст. працаваў у канцылярыі Віленскага ген,-губернатара, рэдагаваў перыяд. зб. «Вн-ленскнй временннк» і вывучаў бел. нар. жыллё. Сабраў значныя матэрыялы па традыц. жыллі беларусаў, пераважна з Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губ. Аўгар працы «Славянскае жыллё ў Паўночна-Заходнім краі» (Вільня, 1907), у якой з пазіцый эвалюцыянізму раз-глядаў бел. жыллё ў кантэксце з жыл-лём інш. слав. народаў, гал. чынам паўд. і зах. славян.
    Тв.: Матерналы по нпорш развнтмя сла-вянскях жп.ішц Жллшце словннца Верхней Крайны // Жмвая старнна. М., 1902. Вып.
    Літ.: Т о к а р е в С.А Нсторня русской зтнографнн. М.. 1966; Бандарчык В.К. Псторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст. Мн., 1970. В.К.Бандарчык.
    ХАРЎН АР-РАШЫД, Гарун ар-Р а ш ы д (766, г. Рэй, Іран — 24.3.809), арабскі халіф [786—809] з дынастыі Абасідаў. Прыйшоў да ўлады з дапамо-гай сям’і іранскай знаці Бармакідаў, што павялічыла ролю іранцаў у дзярж. справах. Пры ім араб. Халіфат 'дасягнуў найб. магутнасці. Дзякуючы яго асабіс-
    таму апякунству, Багдад ператварыўся ў найважн. цэнтр навукі, л-ры і мастац-тва мусульм. свету. Памёр у час паходу супраць паўстаўшых жыхароў Мавера-нахра. Папулярны герой араб. фалькло-РУ-
    ХАРЎНЖЫ (польск. chorqzy ад сііоц-giew сцяг), 1) камандзір харугвы ў сярэд-невяковай Польшчы і ВКЛ, з 14 ст. прыдворная пасада і званне. Існавалі вял. каронны [насіў велікакняжацкую харугву (сцяг) у час вял. цырымоній і знаходзіўся з ёю пры манарху ў час вай-сковых дзеянняў] і надворны X. (яго намеснік), а таксама земскі X. (кіраўнік шляхецкага апалчэння ваяводства — ганаровае званне). 2) У Запарожскай Сечы вайсковая пасада: вайсковы гене-ральны X., палкавыя і соценныя X., якія ўваходзілі ў склад старшыны. 3) У казацкіх войсках рус. арміі першапачат-кова сцяганосец, пазней — малодшы афіцэрскі чын, што адпавядаў чыну падпаручніка ў пяхоце, карнета ў кава-лерыі.
    ХАРЦІЦА вёска ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Мас-ты—Скідзель. Цэнтр сельсавета і калга-са. За 23 км на ПнЗ ад г. Масты, 37 км ад Гродна, 7 км ад чыг. ст. Чарлёна. 469 ж., 164 двары (2002). Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоў-вання, аддз. сувязі.
    ХАРЧАВАННЕ, сукупнасць працэсаў паступлення, ператраўлівання, усмок-твання і засваення арганізмам харч. рэ-чываў; састаўная ч. абмену рэчываў. Ат-рыманыя хім. злучэнні ўжываюцца ар-ганізмам для росту, жывдядзейнасці і ўзнаўлення.
    X ж ы в ё л. Усе жывёлы (а таксама грыбы і большасць бактэрый) гетэратрофы і ў сваім X. прама або ўскосна залежаць ад арган. рэ-чыва, што ўгвараецца аўтатрофамі. Патрэб-насць у ежы вызначаецца энергет. затратамі арганізма, якія залежаць ад розных фактараў навакольнага асяроддзя (напр., т-ра, біял. рыгмы), памераў цела, стадыі развіцця ці ўзросту, наяўнасці харч. канкурэнтаў і інш. Павелічэнне памераў арганізма вядзе да ад-носнага паніжэння агульнага абмену рэчываў і колькасці корму, што ўжываецца, на адзінку масы арганізма. Напр., сутачная патрэбнасць у ежы, выражаная ў працэнтах ад масы цела спажыўца, складае 20% для мышы-палёўкі і 1% для слана. У прыродных умовах адбыва-ецца частае чаргаванне залішняга X (гіпер-фагія) і галадання. Многія жывёлы здольны ўжываць значна болыпую колькасць ежы, чым неабходна для папаўнення энергазатрат. Лішкі назапашваюцца ў выглядзе тлушчу, які траціцца ў неспрыяльныя перыяды ці для вы-кормлівання дзіцянят. У залежнасці ад віду ежы, іпто ўжываецца, адрозніваюць фітафа-гаў (расліннаедныя), заафагаў (драпежныя) і сапрафагаў (дэтрытафагі, капрафагі, некра-фагі}. Мноства кармоў спрыяе вузкай спецы-ялізацыі X. — стэнафагія (алігафагі і манафа-гі). У зонах з няўстойлівай кармавой базай пераважаюць віды, што харчуюцца разнастай-най ежай, — паліфагі або эўрыфагі (крайняя ступень усёеднасці). Будова органаў захопу і здрабнення ежы, асабліваеці функцыянаван-ня стрававальнага апарату ў большасці вы-падкаў строга прыстасаваны да спосабу X. і харакгару даступнай ежы. 3 харакгарам
    X звязана таксама спецыфічная рэфлектор-ная дзейнасць (напр., назапашванне корму некат. ірызунамі, ссальны рэфлекс у млека-кормячых). У працэсе індывід. развіцця на аснове безумоўных рэфлексаў фарміруюцца шматлікія харч. ўмоўныя рэфлексы. Харч. ад-носіны, што складваюцца паміж відамі з роз-ным тыпам X. (фітафагія, драпежніцгва, сап-рафагія), утвараюць трафічныя ланцугі, якія вызначаюць структуру згуртаванняў, рэгулю-юць колькасць арганізмаў, упльшаюць на асаблівасці іх размнажэння, рассялення і інш.
    Хчалавека ў значнай меры вызначае яго здароўе, працаздольнасць і працягласць жыцця. Сугачная патрэбнасць у калорыях і асн. харч. рэчывах залежыць ад узросгу, полу, фіз. нагрузкі і ў сярэднім складае 2500—-3000 ккал. Рацыянальнае X. вызначаешіа правіль-нымі суадносінамі кампанентаў ежы, што ап-тымальна забяспечваюць патрэбнасць арга-нізма ў пластычных і энергет. рэчывах: суад-носіны бялкоў, тлушчаў і вугляводаў павінны быць 1:1:4. Рацыён X ўключае бялкі, што за-бяспечваюць 15% сутачнай каларыйнасці (э іх палавіна жьшёльнага паходжання), тлу-шчы — 30% (да 80% жывёльнага паходжан-ня), вугляводы — 55%. У норме рацыён X. ўключае мяса, рыбу. малочныя прадукты (асн. крыніцы бялкоў і тлушчаў), агародніну 1 фрукты (асн. крыніцы вугляводаў, мінер. рэ-чываў і вітамінаў). Непаўнацэннае, неадэк-ватнае X прыводзіць да парушэння функцый асобных органаў і сістэм, знясільвання арга-нізма, паніжэння супраціўляльнасці да хва-роб. Недастатковасць X ў дзіцячым узросце суправаджаецца затрымкай росту, фіз. і псі-хічнага развіцця. Залішняе X. — прычына парушэння абмену рэчываў, развіцця атлус-цення і інш. паталаг. станаў. Гл. таксама Ля-чэбнае харчаванне, Страваванне.