• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    І.Ф.Харламаў	С І.Харламаў.
    ХАРЛАМАЎ Сямён Ільіч (30.4.1921, г. Красны Кут Саратаўскай вобл., Ра-сія — 5.5.1990), удзельнік баёў на Бела-русі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Са-юза (1945). Засл. ваенны лётчык СССР (1972). Ген.-палк. авіяцыі (1975). Скон-чыў Сталінградскую ваен. авіяц. школу пілотаў (1942), ваен. акадэміі паветр. (1955) і Генштаба (1961). У Вял. Айч. вайну на фронце з 1942. Камандзір эс-кадрыллі старшы лейтэнант X. вызна-чыўся разведвальнымі палётамі ў час Бел. аперацыі 1944 у раёне рэк Проня, Бася, Дняпро; да ліст. 1944 зрабіў 574 баявыя вылеты. Пасля вайны на адказ-ных пасадах у ВПС СССР. ЦК ДТСААФ СССР па авіяцыі.
    ХАРЛАМПОВІЧ Канстанцін Васілевіч (30.7.1870, в. Рагачы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 23.3.1932). бел. гісто-рык царквы, педагог. Чл.-кар. Петра-градскай АН (1916), акадэмік АН Украі-ны (1919). Скончыў Віленскае духоўнае вучылішча і Літоўскую духоўную семі-нарыю (1890), Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). Выкладаў у Казанскай духоўнай семінарыі (з 1895), з 1899 прыват-дацэнт, у 1909—21 праф. Ка-занскага ун-та. Даследаваў гісторык> правасл. царквы і асвету ў Беларусі, Ра-сіі і на Украіне ў 16—17 ст., іх дзеячаў, становішча бел. і ўкр. народаў у Рэчы Паспалітай, узаемасувязі ўсх.-слав. л-р. За працу «Заходнярускія праваслаўныя школы XVI і пачатку XVII ст....» (Ка-зань, 1898) прысуджаны Увараўская і Карпаўская прэміі. Знайшоў невядомую раней працу А.Курбскага на польск. мове. У яго працах шмат каштоўнага фактычнага матэрыялу.
    Тв.: К нсторнн западнорусского просвеіце-нйя, Внленская братская школа в первые полвека своего сушествовання. Вкльна. 1897: Острожская православная школа. Кмев. 1897: Западнорусскне церковные братства н нх просветнтельная деятельность в конде XVI н начале XVII в. [СПб.], 1899; Афнноген Кры-
    ХАРТЛАЙН 551
    жановскнй: (Нз нсторнн культурного влня-ння Западной Русн на Восточную в XVII в.) // Сб. статей в честь Д.АКорсакова. Казань. 1913; Малоросснйское влнянме на велнко-русскую церковную жнзнь. Т. 1. Казань. 1914. В.М.Чарапіца
    ХАРЛАМПОВІЧ Павел Васілевіч (4.2.1884, в. Рагачы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — ?), бел. нумізмат. У 1920-х г. дырэктар Бел. дзярж. музея. чл. гісторыка-археал. і этнаграфічнай секцый Ін-та бел. культуры. выкладчык БДУ.
    7в.: Справаздача Беларускага дзяржаўнага музея... // Асвета. 1925. № 3; Праскія грошы ў беларускіх манетных скарбах // Гіст.-архе-ал. зб. Мн., 1927. № 1; Манетныя скарбы. знойдзеныя ў Беларусі, у зборах Беларускага дзяржаўнага музея // Там жа. В.У.Скаіабан.
    ХАРЛЕМ, Гарлем (Haarlem), горад на 3 Нідэрландаў. Адм. ц. правшцыі Паўн. Галандыя. 149 тыс. ж. (1993). Прыстань на канале Спарне. Цэнтр ра-ёна таварнага кветкаводства (выро-шчванне на экспарт пераважна цюльпа-наў). Прам-сць: трансп. машынабуда-ванне, хім., парфумерная, тэкст., харчо-вая. Рэгулярная сетка каналаў, паркі. Музеі, у т.л. Ф.Халса, епіскапскі. Рату-ша (14—17 ст.), царква Гротэ-керк (15—16 ст.), мясныя рады (пач. 17 сг.) і інш.
    ХАРМАТАН, паўночна-ўсходні пасат, які дзьме з Сахары да Гвінейскага залі-ва і зах. ўзбярэжжа Афрыкі на Пд ад 20 0 паўн. шыраты. Бывае ў сухі перыяд года (з ліст. да сак.), часта амаль ураганны; адметны высокай сухасцю і запыленас-цю. X. можна разглядаць як зімовы аф-рыканскі мусон.
    ХАРМС (сапр. ІО в а ч о ў) Данііл Іва-навіч (12.1.1906, С.-Пецярбург — 2.2.1942), рускі пісьменнік. Скончыў ням. гімназію «Петэршуле» ў Пецярбур-гу. У 1927—30 у літ. групе «Аб’яднанне рэальнага мастацтва». У 1931 разам з інш. чл. аб’яднання арыштаваны, у чэрв. 1932 вызвалены і высланы ў Курск; у жн. 1941 зноў арыштаваны: сімуляваў вар’яцтва, памёр у псіхіятрычнай баль-ніцы. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1922. У паэзіі, п’есах «Камедыя горада Пецярбурга» (нап. 1927, апубл. пасмя-ротна), «Лізавета Бам» (паст. 1928), аповесці «Старая» (1939, апубл. 1991), гратэскавых апавяданнях (цыкл «Вы-падкі», 1933—39; апубл. пасмяротна) абсурднасць быцця, абязлічванне чала-века, адчуванне трагічнай разарванасці свету, прадчуванне катастрофы. Яго творам уласцівы спалучэнне парадок-саў, алагізмаў і наўмыснай наіўнасці, фантасмагарычнасць, рытмічнае вылу-чэнне слоў, гукавыя паўторы і варыя-цыі. Пісаў вершы для дзяцей. пабудава-ныя на камічных эфектах і прынцыпах гульні.
    Тв:. Полн. собр. соч. Т. 1—3. СПб., 2000.
    ХАРМЎЗСКІ ІІРАЛІЎ, другая назва Ар-музскага праліва.
    ХАРбГ, горад (з 1932), цэнтр Горна-Ба-дахшанскай аўт. вобл., у Таджыкістане; каля сутокаў рэк Гунт і Пяндж, на выш. 2200 м. 20,3 тыс. ж. (1999). Злучаны аў-тадарогамі з гарадамі Душанбе і Ош. Аэрапорт. Прам-сць: харч., у т.л. мяса-малочная, швейная, вытв-сць буд. матэ-рыялаў. Памірскі біял. ін-т АН Таджы-кістана (з бат. садам). Тэатр. Краязнаў-чы музей.
    ХАРОМСК, вёска ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл., на левым беразе р. Га-рынь, на аўтадарозе Столін—Давыд-Га-радок. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПнУ ад г. Столін, 270 км ад Брэста, 32 км ад чыг. ст. Гарынь. 811 ж., 327 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Раства-Багародзіцкая царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вай-ну. Каля вёскі гарадзішча зарубінецкай культуры і перыяду Кіеўскай Русі.
    ХАРбН. у старажытнагрэчаскай міфа-логіі перавозчык душ памерлых у Aid. Лічыўся сынам Нікты і яе брата Эрэба. Яго ўяўлялі змрочным старым у рыззі. Паводле міфаў, X. перавозіў душы па-мерлых (толькі тых, хто пахаваны ў Marine) у лодцы па рэках падземнага цар-ства, за што браў з іх плату памерам у адзін абол, які звычайна пры пахаванні клалі нябожчыкам пад язык.
    ХАРОШКА Рэгіна Пракопаўна (н. 7.5.1938, р.п. Асінторф Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.), бел. фізікахімік. Канд. хім. н. (1976). Скончыла БДУ (1960). 3 1960 у Ін-це арган. і неарган. хіміі, у 1981—-91 у Ін-це фізіка-арган. хіміі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па фізікахіміі палімераў і штучных іанітных глебах на аснове іонна-абмен-ных матэрыялаў. Дзярж. прэмія Белару-сі 1980.
    Тв.'. Нонлтные почвы. Мн., 1978 (разам з У.С.Салдатавым, Н.Р.Пёрышкінай).
    «ХАРОШКІ», Беларускі дзяр-жаўны харэаграфічны а н -с а м б л ь «X а р о ш к і». Засл. калек-тыў Беларусі (1999). Створаны ў 1974 (да 1985 у складзе Бел. філармонй). Маст. кіраўнік і гал. балетмайстар В.Га-явая (да 1975 з М.Дудчанкам). Аб’яд-ноўвае танц. і інстр. групы, выканаўцаў нар. песень (вак. квартэт «Купалінка»; да 1987). Праграмы будуюцца ў выгля-дзе цэласнага тэатр. відовішча, у якім
    арганічна ўзаемазвязаны ўсе групы. Спалучае фалькл. нац. пачатак з сучас-най рытмікай і экспрэсіяй; для яго ўдзельнікаў характэрны пачуццё ансам-бля, артыстызм. У рэпертуары бел. нар. танцы («Мітусь», «Вясковыя скокі», «Кругуха», «Цярэшка», «Гусарыкі», «Кры-жачок», «Лявоніха», «Кросны», «Віцеб-скія закаблукі», «Гомельская кадрыля», «Таўкачыкі» і інш.), вак.-харэаграфіч-ныя кампазіцыі («Добры вечар», «Вя-сельная», «Гуканне вясны»), варыяцыі на тэмы стараж. бел. абрадаў («Тураў-ская легенда»), сюіта «Субота»; разгор-нутыя тэатр. праграмы «Па старонках Полацкага- сшытка» (гіст. балет), «Бы-вай, 20-е стагоддзе!» (засн. на гар. фальклоры 20 ст.) і інш. У муз. суправа-джэнні выкарыстоўваюцца бел. нар. ін-струмепты: ліра, гудок. цымбалы. ба-сэтля, жалейкі, у тл. саломкі, чароткі і інш. Сярод салістаў ансамбля ў розныя часы Ф.Балабайка, В.Карэлікава, А.Каш-талапаў, А.Гура-Гаявая. Пры «X.» ство-рана школа-студыя (з 1987; кіраўнік М.Цітова). Лаўрэат Усесаюзнага агляду-конкурсу прафес. маст. калектываў (1-я прэмія, 1977). Прэмія Ленінскага кам-самола 1982. Дзярж. прэмія Беларусі 1996. Пра ансамбль зняты тэлефільм-канцэрт «Харошкі» (1978).
    Беларускі дзяржаўны харэаграфічны ан-самбль «Харошкі».
    Ліпі.: Загороднмй Г. Хорошм «Хо-рошкн»! // Панорама, 1984. М.. 1985.
    Г.М.Загародні.
    ХАРТАЛ (на мове хіндзі — зачыненне крам), форма паліт. барацьбы ў Індыі, падобная да ўсеагульнай забастоўкі. Аз-начае спыненне ўсялякай дзелавой ак-тыўнасці ў спалучэнні з мітынгамі і дэ-манстрацыямі. Як сродак барацьбы найб. часта выкарыстоўваўся ў час кам-паній грамадз. непадпарадкавання (гл. Cam 'яграха) супраць брьгг. калан. пана-вання ў 1919—47.
    ХАРТЛАЙН (Hartline) Холдэн Кефер (22.12.1903, г. Блумсберг, ЗША — 17.3.1983), амерыканскі вучоны ў галіне фізіялогіі і біяфізікі. Чл. Нац. АН ЗША. чл. Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў ун-т Дж.Хопкінса (г. Балтымар, 1927). 3 1931 у Пенсільван-скім ун-це (г. Філадэльфія), з 1949 ва ун-це Хопкінса, у 1954—74 у Ракфеле-
    552 хартоўскі
    раўскім ун-це (Нью-Йорк). Навук. пра-цы па вывучэнні функцыян. арганіза-цыі адзіночных нейронаў сятчаткі паз-ваночных, першасных нейрафізіял. пра-цэсаў зроку — біяэл. патэнцыялаў асобных нерв. клетак сятчаткі. Нобе-леўская прэмія 1967 (з Р.Гранітам і Дж. Уолдам). В. Ф. Ермакоў.
    Х.К.Хартлайн	В З.Харужая
    ХАРТОЎСКІ ВЯЛІКІ КАМЕНЬ геала-гічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны за 600 м на ПнУ ад в. Хартова Гарадоцкага р-на Віцеб-скай вобл. Валун буйназярністага ружа-вата-шэрага граніту рапаківі з уключэн-нем крыйггалёў палявога шпату. Даўж. 5,7 м, шыр. 4,9 м, выш. 2 м, у абводзе 15,4 м, аб’ём 60 м3, маса каля 150 т. Формай нагадвае «барановы лоб» — класічны прыклад ледавіковай апрацоў-кі. Прынесены ледавіком каля 20—15 тыс. г. назад з ПдУ Фінляндыі.
    В. Ф.Вінакураў.
    ХАРТЎМ, горад, сталіца Судана, пры зліцці рэк Белы Ніл і Блакітны Ніл. Адм. ц. правінцыі Хартум. 924 тыс. ж. (1993). Рачны порт. Вузел чыг. і ша-шэйных дарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: лёгкая, харч., гарбарна-абут-ковая, шкляная. Ун-т. Філіял Каірскага (Егіпет) ун-та. Сучасны суданскі т-р. Музеі: нац., этнагр., прыродна-гіста-рычны.
    Засн. ў 7 ст. араб. племем махас у міжрэч-чы Белага і Блакітнага Ніла, на мысе, які па форме нагадвае хобат слана, адсюль назва (X па-арабску — хобат). Пасля заваявання Судана егіп. пашой Мухамедам Алі яго сталі-ца (з 1825). У 1885 узяты штурмам войскамі махдзістаў (гл. Махдзістаў паўстанне). У 1886 паводле загаду халіфа Абдалаха ібн аль-Саіда Мухамеда горад разбураны. а насельніцтва пераселена ў г. Амдурман, які стаў сталіцай першай нац. дзяржавы. У 1898 брьп. войскі разбурылі Амдурман. а адбудаваны X. стаў адм. нэнтрам Англа-Егіпецкага Судана. Пас-ля 2-й сусв. вайны X — цэнтр нац.-вызв. ба-рацьбы. 3 1956 сталіца незалежнай Рэспублікі Судан, з 1969 — Дэмакр. Рэспублікі Судан.