• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Вядомы з 1652, уласнасць кн. Галоўчын-скіх, Быхаўцаў, Заранкаў, Завішаў, Грабоў-скіх. У 1895 адкрыта царк.-прыходская шко-ла. У 1886 сяло ў Шацкай вол. Ігуменскага пав., 585 ж., 58 двароў, царк. прыход; у 1909 — 1150 ж., 168 двароў. 3 1924 цэнтр сельсавета Шацкага, у 1927-^0 1 з 1996 Уз-дзенскага р-наў.
    ХАТНІЯ ПРОМЫСЛЫ. гл. ў арт. Ра-мяство.
    ХАТОР, у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі багіня неба і ўрадлівасці, ка-хання і весялосці. Яе ўяўлялі або каро-вай, або жанчынай з каровінай галавой ці толькі з каровінымі рагамі. Лічылася апякункай жанчын і дзяцей.
    працы па праблемах гетэрозісу і гене-тыкі колькасных прыкмет, прыкладных пытаннях матэм. генетыкі, генетыкі камбінацыйнай здольнасці раслін. Рас-працавала метад яе ацэнкі і схему аналізу ўзаемадзеяння камбінацыйнай здольнасці з навакольным асяроддзем. Сааўгар сорту збожжавай культуры тры-цікале Няміга, сорту перцу салодкага Залацісты, гібрыдаў памідор Старт і Шторм. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
    Тв.: Селекцня гнбрвдной кукурузы. Мн.. 1965; Взанмодействме генотнпа н среды. Мн.. 1982 (разам з Л.А.Таруцінай); Взанмодей-ствме генов прн гетерознсе. Мн., 1990 (з ёй жа); Эколошческая селекцня растеннй. Мн.. 1997 (разам з АУ.КІльчэўскім).
    Літ.: Бнологн: Бногр. справ. Клев. 1984.
    ХАТЫНІЧЫ, вёска ў Ганцавшкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Ганцаві-чы—Лагішын. Цэнтр сельсавета і кал-гаса. За 17 км на ПдЗ ад г. Ганцавічы, 263 км ад Брэста, 14 км ад чыг. ст. Лю-сіна. 2686 ж., 1048 двароў (2002). Ляс-ніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1868).
    ХАТЫНЬ, мемарыяльны арх.-скульпт. комплекс на ўшанаванне'памяці жыха-роў в. Хатынь Лагойскага р-на Мінскай вобл. і інш. бел. вёсак, знішчаных ням.-фаш. захопнікамі разам з насельнііггвам у Вял. Айч. вайну. На 54-м км ад Мін-ска, за 5 км ад шашы Мінск—Віцебск. на месцы б. в. Хатынь, спаленай кар-ным батальёнам 22.3.1943 разам з жыха-рамі (26 двароў, 149 чал., у т.л. 75 дзя-цей). Комплекс адкрыты 5.7.1969. Аўта-
    ры: арх. Ю.Градаў, В.Занковіч, ЛЛевін, скулытг. С.Селіханаў (Ленінская прэмія 1970). Мемарыял (пл. 32 га) захоўвае планіровачную структуру б. вёскі і ўключае асобныя элементы: Могілкі вё-сак, плошчу Памяці, Сцяну Жалобы, Дрэва жыцця. Ён пачынаецца паказаль-нікам ад паварота з Віцебскай шашы. Дарога Жалобы вядзе да сімвалічнага тыну на ўскраіне вёскі з інфарм. надпі-сам. У цэнтры комплексу ўзвышаецца бронз. скулыттура няскоранага чалавека (выш. 6 м) з мёртвым хлопчыкам на ру-ках. Побач, на месцы гумна, дзе фа-шысты спалілі дзяцей, чорная пліта-дах; сімвалізуе апошні дах тых, хто загі-нуў. На брацкай магіле Вянок памяці з надпісам-наказам мёртвых жывым і ад-казам жывых загінуўшым. Дарога скі-роўвае да помнікаў-зрубаў (выш. да 6 м), пастаўленых на месцы кожнай спале-най хаты. Бетонныя брусы ўівараюць вянок зруба. Абеліскі ў выглядзе комі-наў са званамі, пгго вечна гудуць па ах-вярах фашызму. На кожным абеліску дошка з прозвішчамі, імёнамі спаленых жыхароў дома. Вобраз спаленай вёскі дапаўняюць б. вуліцы, адзначаныя шэ-рымі плітамі, на месцы 4 калодзежаў — мемар. знакі ў выглядзе мармуровых зрубаў. За хатамі-помнікамі па гал. восі кампазіцыі мемарыяла Могілкі вёсак — 185 урнаў з зямлёй вёсак, спаленых ра-зам з жыхарамі і не адноўленых. Сцяна Жалобы — манум. кампазіцыя з ніша-мі, якія асацыіруюцца з казематамі канц-лагераў, са сценамі крэматорыяў лаге-раў смерці. У нішы ўмацаваны мемар. пліты з назвамі 66 лагераў смерці і мес-цаў масавай загубы мірных грамадзян і ваеннапалонных на тэр. Беларусі і ліч-бамі, якія інфармуюць пра колькасць загубленых там людзей. Важны фраг-мент X. — пл. Памяці, у цэнтры якой 3 бярозы, якія сімвалізуюць жыццё, на месцы чацвёртай — Вечны агонь, сім-вал кожнага чацвёртага жыхара Белару-сі, што загінуў у Вял. Айч. вайну. За-вяршае мемарыяльны комплекс Дрэва жыцця са спісам 433 вёсак, спаленых акупантамі і адноўленых пасля вайны. У мемарыяле зліліся ў гарманічным сін-
    ХАГЫЁДЗІ, горад у Японіі, на в-ве Хонсю, спадарожнік Токіо. 481 тыс. ж. (1992). Трансп. вузел. Прам-сць: тэкст. (шаўковая), эл.-тэхн., маш.-буд., хім., дрэваапрацоўчая.
    ХАТЫЛЁВА Любоў Уладзіміраўна (н. 12.3.1928, г. Гомель), бел. вучоны ў га-ліне генетыкі раслін. Акад. Нац. АН Бе-ларусі (1980, чл.-кар. 1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыла БСГА (1948). 3 1955 у Ін-це біялогіі, з 1963 у Аддзеле генетыкі і цыталогіі, з 1965 у Ін-це генетыкі і цьпалогіі (з 1971 ды-рэкгар), адначасова акад.-сакратар Аддз. біял. навук (1992—97), з 1997 саветнік Прэзідыума Нац. АН Беларусі. Навук.
    Хатынь. Могілкі вё-сак.
    562	ХАТЭНЕВЕР
    тэзе скулыпура, дойлідства, ландшафт, маст. слова, гучанне званоў, каляровае асвятленне.
    Літ.: Андрушчанка М.К. Хатынь. Мн., 1969; Хатынь. Мн., 1973; Казюля Я.К. Хатынь: [Альбом]. 4 выд. Мн., 2002.
    Л.Г.Лапцэвіч.
    ХАТЭНЕВЕР Леанід Міхайлавіч (1896, Мінск -j— 8.10.1948), бел. і расійскі ву-чоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-р мед. н. (1935), праф. (1940). Скончыў Маскоў-скі ун-т (1925). 3 1931 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). 3 1933 дырэктар навук. ін-та сываратак і вакцын, адна-часова ў Скурна-венералагічным ін-це (Масква). 3 1937 ва Усесаюзным ін-це эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Навук. працы па эпідэміялогіі, дыягностыцы, лячэнні тулярэміі.
    Тв.: Туляремня м ее профнлакгнка. М., 1942.
    ХАТЭНКА Антаніна Яўгенаўна (н. 28.4.1956, в. Зенькаўцы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1978). 3 1979 працавала ў кнігарні, у выд-ве «Народная асвета», у Мінсізм абл. навук.-метадычным цэн-тры нар. творчасці, у Бел. фондзе куль-туры, з 1995 у Літ. музеі Я.Купалы, у 1998—2002 на Бел. тэлебачанні. Дру-куецца з 1978. У паэме «Здзічэлае рэха вясны» (1991) у кнізе паэзіі ў прозе «Зніч крыжовых дарог» (1992), зб. вер-шаў «Тры грацыі» (2002, з Н.Мацяш і А.Кавалюк) і інш. Пераасэнсоўвае нац. духоўную спадчыну, скарбы каляндар-на-абрадавай паэзіі, узнаўляе сувязь ча-соў. Аўтар цыкла нарысаў «Чалавек на далоні Сусвету» (1994).
    ХАТЭРАС, Г а т э р a с (Hatteras), мыс на Атлантычным узбярэжжы Паўн. Амерыкі, у ЗША (35° 15' паўн. ш. і 20° 32' зах. д.). Уяўляе сабой выступ пясчанага вострава (частка разарванай касы, што акаймоувае заліў Памліка).
    ХАЎПТМАН (Hauptman) Херберт Аарон (н. 14.2.1917, Нью-Йорк), амеры-канскі матэматык і крышталяфізік. Чл. Нац. AH ЗША (1988). Скончыў Калум-бійскі ун-т (1939). 3 1947 у розных уста-новах ЗША, адначасова з 1970 на вык-ладчыцкай рабоце. Навук. працы па рэнтгекаструкгурным аналізе, распра-цоўцы матэм. метадаў вызначэння струкгуры складаных арган. макрамале-кул. Распрацаваў прамыя (статыст.) ме-тады хугкага вызначэння прасторавай структуры малекул крышталёў гармо-наў, антыбіётыкаў, вітамінаў (1949). Но-белеўсмя прэмія 1985 (з Дж Карле; гл. Дадатаіс).
    Тв.: Crystal structure determination: The role of the cosine semi-invariants. New York. 1972: The direct methods of X-ray crystallography // Science. 1986. Vol. 233, № 4760.
    М.М.Касцюковіч.
    ХАЎРА, горад y Індыі, y агламерацыі Вял. Калькута, у штаце Зах. Бенгалія, на р. Хуглі — рукаве р. Ганг. 744 тыс. ж. (1981). Порт на р. Хуглі. Прам-сць: баваўняная, джутавая, папяровая, шкля-ная, металаапр., маш.-буд., харчовая. Бат. сад.
    ХАЎРАНКОВЫ, сёстры, удзельніцы партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. ва-йну. Нарадзіліся ў в. Ганцавічы Шклоў-скага р-на Магілёўскай вобл. Былі су-вязнымі атрадаў партыз. брыгад «Чэ-кіст», 8-й Круглянскай, 35-й, 115-й Горацкай, што дзейнічалі на тэр. Віцеб-скай, Магілёўскай і Мінскай абл. Матрона П іл і п аўн a (8.11.1907— 30.11.1995), з чэрв. 1942 разведчыца ат-радаў № 10 і 40 Шклоўскай ВАГ, 112-га Горацкага і 35-й брыгады; узнаг. ордэ-нам Чырв. Зоркі. Ефрасіння П і -л і п а ў н а (н. 11.7.1912), са жн. 1942 у атрадзе Г-А.Кірпіча брыгады «Чэкіст»; пасля вайны на сав. рабоце. М а р ы я П і л і п а ў н a (12.8.1914 — вер. 1943), падполыпчыца, са жн. 1942 сувязная партыз. брыгад 8-й Круглянскай і 35-й; арыштавана акупац. ўладамі і павешана ў Оршы; узнагароджана ордэнам Айч. вайны 2-й ступені. Ганна П і л і -паўна (6.8.1919—22.4.2001), развед-чыца 8-й Крутлянскай брыгады. Н a -дзея Піліпаўна (1.9.1922— 21.9.1942), з пач. вайны па яе ініцыяты-ве сёстры збіралі зброю, дапамагалі параненым сав. воінам; з мая 1942 раз-ведчыца атрада № 40 8-й Круглянскай брыгады; арыштавана акупац. ўладамі і расстраляна ў Шклове; узнагароджана ордэнам Айч. вайны 1-й ступені. 3 і -наіда Піліпаўна (11.7.1925— 9.12.1994), са снеж. 1942 сувязная бры-гады № 35, 112-га Горацкага атрада 115-й Горацкай брыгады; узнаг. ордэ-нам Чырв. Зоркі. Л.Ф.Кандрацьева.
    ХАЎРАТбВІЧ Віктар Кандратавіч (21.6.1934, в. Стары Сінін Магілёўскага р-на — 17.10.1991), бел. паэт. Скончыў Магілёўскі буд. тэхнікум (1957), вучыў-ся ў Магілёўскім пед. ін-це (1966—69). Працаваў будаўніком, настаўнікам, з 1972 у перасоўнай механізаванай калоне ў г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. Дру-каваўся з 1961. У паэт. зб-ках «Сонца на кельме» (1983) і «Зямныя колеры і гукі» (1990) тэмы любові да роднай зям-лі, вернасці абавязку, замілаванне Баць-каўшчынай.
    ХАЎРАТОВІЧ Іосіф Пятровіч (н. 24.12.1929, в. Варгуцева Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. гісторык. Канд. гіст. н. (1966). Засл. дз. культ. Бе-ларусі (1983). Скончыў БДУ (1955). 3 1955 працаваў у Ін-це гісторыі партыі пры ЦК КПБ. 3 1967 у выд-ве «Бела-руская Энцыклапедыя» (у 1975—96 нам. гал. рэдакгара). Даследаваў пытан-ні Вял. Айч. вайны, нац.-вызв. і рэв. руху ў Зах. Беларусі і інш. Адзін з аўта-раў манаграфіі «Рэвалюцыйны шлях Кампартыі Заходняй Беларусі (1921— 1939 гг.)» (1966). Удзельнічаў у скла-данні дакумент. зборнікаў, напісанні
    прадмоў і каментарыяў да іх: «Барацьба працоўных Заходняй Беларусі за сацы-яльнае і нацыянальнае вызваленне і ўз'яднанне з БССР» (т. 1—2, 1962—72), «Усенародны партызанскі рух на Бела-русі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1, 1967), «Злачынствы нямецка-фа-шысцкіх акупантаў у Беларусі» (1963, 2-е выд. 1965), «Слаўная дачка беларус-кага народа: Лісты, артыкулы В.Хару-жай і ўспаміны аб ёй» (2-е выд. 1962), па гісторыі сав.-польскіх адносін і інш. Аўтар нарысаў пра дзеячаў рэв. і нац. вызв. руху, артыкулаў па гістарыяграфіі. Удзельнічаў у распрацоўцы і ажыццяў-ленні навук.-метадычных прынцыпаў стварэння універсальных, рэгіянальных, галіновых і тэматычных энцыклапедый. За ўдзел у стварэнні 12-томнай «Беларус-кай Савецкай Энцыклапедыі» Дзярж. прэмія Беларусі 1976.