Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ХАЦКЕВІЧ Віктар Сцяпанавіч (н. 16.9.1943, г. Томск, Расія), бел. мастак. Сын С.Ф.Хацкевіча. Скончыў Бел. тэ-атр.-маст. ін-т (1975). Працуе ў ману-ментальна-дэкар. і станковым жывапісе. Асн. прыёмы пабудовы кампазіцыі — сумяшчэнне розначасовых і разнаплана-вых з’яў. Аўтар манум. размалёвак «У краіне блакітных азёр» (1985) і «Рэха зямлі» (1986) для дзіцячага санаторыя «Баравое» на воз. Нарач, «Балада пра Бацькаўшчыну» для аўтавакзала «Мас-коўскі» ў Мінску (4 часткі, 1999); вііра-жоў для банка ў г. Баранавічы Брэсцкай
566 ХАЦКЕВІЧ
вобл. (1988), «Мой горад» у гасцініцы «Юбілейная» (1992), трыпціха «Ства-рэнне» ў зале вучонага савета Бел. пед. ун-та (1994; абодва ў Мінску). Выканаў станковыя кампазіцыі «Янка Купала. 1941» (1983), «Браслаўшчына» (1988), «Узыходжанне» (1997), «Рагнеда», «За-латы век» (абедзве 1998), «Карона» (1999), «Ікар» (2001), «Паляванне» (2002). Творы віілучаюцца кампазіцыйнай за-вершанасцю, Гарманічнымі суадносіна-мі элементаў пластычнай формы.
Л. Ф. Салавей.
ХАЦКЁВІЧ Генадзь Аляксеевіч (н. 6.12.1950, г. Рамны Сумскай вобл.. Ук-раіна), бел. вучоны-эканаміст. Д-р эка-нам. н. (2002). Скончыў БДУ (1973), дзе і працаваў да 1995. У 1985—88 у Нац. ін-це планавання і статыстыкі Алжыра. 3 1995 у Мінскім Ін-це кіравання і прадпрымальнінтва (дэкан, з 1997 заг. кафедры, з 1998 прарэктар). 3 2002 у Мінскім ін-це кіравання (прарэктар). Навук. працы па метадах эканаметрыч-нага мадэліравання і прагназіравання сац.-эканам. працэсаў ва ўмовах фармі-равання рыначных адносін. Даследуе працэдуры пабудовы індэксаў спажы-вецкіх цэн. Аўтар шэрагу дапаможнікаў для ВНУ
Тв.: Основы нмнтацнонного н статастнчес-кого модеднровання. Мн., 1997 (сааўг.); Эко-номнческое моделнрованне н аналнз неустой-чнвых экономмческнх процессов. Мн., 2000; Статнстнка: опнсательный подход. Мн., 2002.
МП.Савік.
ХАЦКЁВІЧ Рыгор Мікітавіч (1.2.1911, в. Ратуйны Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 9.8.1979), бел пісьменнік. Скончыў Барысаўскі пед. тэхнікум. (1930), Мінскі пед. ін-т. Настаўнічаў, у 1931—33 у чэрвеньскай раённай газеце. У 1937 рэпрэсіраваны. Асуджаны на 5 гадоў лагерных работ, сасланы на Поў-нач. 3 1945 на Беларусі, настаўнічаў. У 1953—58 жыў у Днепрапятроўску. Рэа-білітаваны ў 1959. Друкаваўся з 1930. Асн. тэматыка творчасці — хараство роднага краю, высакароднасць чалаве-
В.Хацкевіч Фрагмент размалёўкі «Балада пра Бацькаўшчыну» ў Мінскім аўтавакза-ле «Маскоўскі». 1999.
ка, падзеі грамадз. вайны. Аўтар паэт. зб. «Налівайся, колас» (1932), аповес-цей «На золку» (1972), «Хмара над ле-сам» (1980), перакладаў з рус. і ўкр. моў. Пісаў для дзяцей (кнігі вершаў «Наш пяты клас», 1962; «Бяроза на ўзлеску», 1977).
Р.М Хацкевіч А І.Хачатуран
ХАЦКЕВІЧ Сцяпан Фёдаравіч (1.8.1910, в. Парэчча Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 27.7.1979), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1963). Скончыў драм. студыю пры Наркамаце асветы БССР (1933). 3 1933 працаваў у БДТ-2, з 1937 — у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Вос-трахарактарны акцёр. майстар эпізоду. Яго творчасці ўласцівы выразная плас-тыка, багацце інтанацый, яркія сац,-псіхал. харакгарыстыкі персанажаў. Ся-род роляў: Лявон Зяблік («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Грыбок («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Торгала, Нічыпар («Брама неўміручасці», «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Аднавокі («Салавей» З.Бядулі), Семяніхін, Кру-шына («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзо-на), Буйкевіч, Крандзялёў («Лявоніха на арбіце», «Таблетку пад язык» А.Макаён-ка), Харытон («Адкуль грэх?» А.Пет-рашкевіча), Клешч, Шохін («На дне», «Зыкавы» М.Горкага), Чапурын, Грамі-лаў, Галутвін («Запрацаваны хлеб», «Та-ленты і паклоннікі», «На ўсякага мудра-ца хапае прастаты» А.Астроўскага), Сарпіён Цёткін («У мяцеліцу» Л.Ляво-
нава), Васін («Рускія людзі» К.Сімана-ва, Капылоў («Традыцыйны збор» В.Ро-зава), Ферчайлд («Што той салдат, што гэты» Б.Брэхта), Слуга («Забыты ўсімі» Назыма Хікмета) і інш. Здымаўся ў бел. кіна- і тэлефільмах («Міколка-паравоз», «Руіны страляюць...», «Чалавек не зда-ецца», «Тартак», «Хвалі Чорнага мора» і інш.).
Ліш:. Гарэцкая М. Сцяпан Хацкевіч // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1986.
ЛЛ.Брандабоўская.
ХАЦЬКО Алег Пятровіч (н. 11.9.1968, г. Чэрвень Мінскай вобл.), бел. спарт-смен (суднамадэльны спорт, стэндавыя мадэлі). Майстар спорту Беларусі між-нар. класа (1994). Скончыў БПА (1992). 3 2001 інструкгар па спорце Бел. аба-роннага спарт.-тэхн. т-ва. Залатыя ме-далі на чэмпіянатах свету (1993, г. Яб-ланец, Чэхія; 1997, Сент-Гален, Швей-царыя; 1998, г. Гданьск, Польшча; 2002, г. Гановер, Германія — 2 медалі); ся-рэбраны прызёр (1998, г. Гданьск; 2000, г. Монс, Бельгія — 2 медалі); 2002, г. Гановер). Залатыя медалі на чэмпіяна-тах Еўропы (1994, г. Адэса, Украіна; 1995, г. Канстанца, Румынія; 2001, г. Кромержыж, Чэхія — 2 медалі); бронз. прызёр (2001, г. Кромержыж). Сярэбра-ны прызёр чэмпіянату СССР (1988, г. Кіраваград, Украіна). 19-разовы чэмпі-ён Беларусі (1988—2002). 15 рэкордаў і вышэйшых дасягненняў Беларусі ў роз-ных класах мадэлей.
ХАЦЬКО Жазеф Паўлавіч (н. 19.6.1923, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.), бел. геа-фізік; адзін са стваральнікаў бел. шко-лы па фундаментальнай геафізіцы, зас-навальнік Плешчаніцкай геафізічнай аб-серваторыі. Канд. геолага-мінералагіч-ных навук (1952). Скончыў Свярдлоўскі горны ін-т (1947). 3 1951 у Ін-це геал. навук (у 1959—63 заг. геафіз. лабарато-рыі) і з 1963 заг. секгара фізікі Зямлі Лабараторыі геахім. праблем АН Бела-русі. Выкладаў у БДУ (1953—65). 3 1971 у Ін-це геал. навук Нац. АН Бела-русі (у 1971—87 заг. лабараторыі). На-вук. працы па геафізіцы, сейсмалогіі, праблемах геолага-геафіз. абгрунтаван-ня пошукаў радовішчаў карысных вы-капняў. Развіў новы для Беларусі навук. кірунак па фізіцы Зямлі (вывучэнне яе глыбіннай будовы, сейсмалогіі і зямно-га электрамагнетызму). Прыняў удзел у выкананні шэрагу міжнар. праектаў і праграм. Адзначаны медалём «100 гадоў міжнароднай геафізіцбі» (1983).
Тв.: Глубннное строенне террнгорнн Бело-русснн н Прнбалтакм по данным геофнзнкн. Мн., 1974; Глубннное строенне н дннамнка земных недр террнторнн Белорусснв Мн.. 1991 (у сааўт ); Геофнзмческая обсерваторня Плешеннцы (Мннск). Мн., 1993 (разам з Ю.М.Кузняцовым). Р.РПаўлавец.
ХАЦЬКО Элеанора Іванаўна (н. 12.6.1933, Мінск), бел. вучоны ў галіне энгамалогіі. Д-р біял. н. (1991). Праф. (1998). Скончыла БДУ (1956). 3 1957 у Ін-це заалогіі Нац. АН Беларусі (з 1991 заг. лабараторыі). Навук. працы па пра-блемах антрапагеннага ўздзеяння на
хашымін 567
глебавых беспазваночных. Выявіла агульныя заканамернасці змен, якія ад-бываюцца ў згуртаваннях глебавых бес-пазваночных пад уздзеяннем прамысл. выкідаў, асушальнай меліярацыі, с.-г. асваення; вылучыла таксанамічныя адзнакі кукалак соўкі і пядзеніка.
Тв.: Почвенная фауна Беларусн. Мн., 1993; Атлас насекомых-вредмтелей лесных пород в Беларусн. Мн., 1999 (разам з Я.І.Марчанкам, Т.М.ІІІаванавай); Pictorial keys to soil animals of China. Beijing; New York, 2000 (y сааўг.).
ХАЦЬМА (Lavatera), род кветкавых pac-лін сям. мальвавых. Каля 30 відаў. Па-шыраны пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі 1 від — X. турынгенская, або сабачая ружа (L.thuringiaca). Трап-ляецца па сухіх схілах, уздоўж дарог, каля жылля. Інтрадукавана X. трохме-сячная (L. trimestris).
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны, выш. 25—150 см, кусты. часам дрэвы. Лісце чаргаваііае, глыбокалопасцевае. Кветкі па-зушныя, ружовыя ці пурпурныя, рэдка жоў-тыя, адзіночныя або ў канцавых гронка- ці коласападобных суквеццях. Плод — каробач-кападобны. Лек., фарбавальныя, меданосныя. кармавыя і дэкар. расліны.
ХАЦЮХОВА, вёска ў Крупскім р-не Мінскай вобл., на р. Нача. Цэнтр сель-савета і калгаса. За 30 км на ПнЗ ад г. Крупкі, 120 км ад Мінска, 24 км ад чыг. ст. Прыяміна. 553 ж., 194 двары (2002). Сярэдняя школа-сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Пом-нік У.В.Кав;ілёнку.
ХАЦЯНОЎСКІ Канстанцін Уладзіміра-віч (н. 22.5.1954, С.-Пецярбург), бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1976). 3 1994 дырэктар выд-ва «Кйва-лер паблішэрс». Працуе ў галіне плака-та, кніжнай графікі, дызайну. Аўтар плакатаў «Лёс планеты — твой лёс» (1986), «Апошняя старонка Чырвонай кнігі» (1987), «Перабудуй» (1988), «Пер-шы Мінскі фестываль духоўнай музыкі» (1989), «Я ёсць, але хто я?» (1990) і інш.; дызайну грошай Рэспублікі Бела-русь (1991). Л.Ф.Салавей.
ХАЧАВА Аляксей Іларыёнавіч (н. 17.2.1927, г. Ачамчыра, Абхазія, Грузія), бел. і груз. вучоны ў галіне інфекц. хва-роб. Д-р мед. н., праф. (1972). Скончыў Тбіліскі мед. ін-т (1948). У 1948—72 у Гродзенскім мед. ун-це (з 1962 заг. ка-федры). 3 1973 у Тбіліскім мед. ін-це. Навук. працы па пытаннях патагенезу. клінікі, дыягностыкі і лячэння інфекц. хвароб.
Гв.: Неспецнфнческая реактнвность орга-нмзма прн внрусном гепатнте. Мм.. 1975.
ХАЧАТРАН Юрый Мкртычавіч (н. 1.6.1931, г. Гарыс, Арменія), бел. фізік, адзін з пачынальнікаў даследаванняў па фізіцы высокіх ціскаў на Беларусі. Канд. фіз.-матэм. н. (1964), дац. (1975). Скончыў Маскоўскі ун-т (1955). 3 1959 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўпра-ваднікоў. 3 1970 у Бел. ін-це інфарма-тыкі і радыёэлектронікі, з 1994 у Мін-скім вышэйшым радыётэхн. каледжы Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела.
Хацьма: 1 — дрэвападобная; 2 — турынген-ская.
фізіцы магнетызму і вывучэнні ўздзеян-ня ўсебаковых высокіх ціскаў на магн. матэрыялы. Устанавіў заканамернасці змены магн. уласцівасцей ферытаў і ме-талаў ад прыкладзеных мех. напружан-няў, што знайшло выкарыстанне ў вы-ліч. тэхніцы.
Тв.: Нзбранные задачн по фнзнке твердо-го тела. Мн., 1969 (разам з В.М.Варыкашам); Влнянне давлення на температуру Кюрн фер-рнгов // Фнзнка твердого тела. 1971. Т. 13, вып. 4; Макроволннстость петлн гнстерезнса н расідепленне лннмй макснмума днфферен-цнальной магннтной пронмцаемостн сплава 42НХТЮА прн растяженнн после волочення с ультразвуком н в обычных условнях (у са-аўг.) // Докл. AH СССР. Техннч. фнзнка. 1978. Т. 238, №2. А.І.Болсун.
ХАЧАТУРАН Арам Ільіч (6.6.1903, Тбі-лісі — 1.5.1978), армянскі і рас. кампа-зітар. Нар. арт. СССР (1954). Герой Сац. Працы (1973). Акад. АН Арменіі (1963), ганаровы чл. Італьян. муз. ака-дэміі «Санта-Чэчылія» (1960). Д-р мас-тацтвазнаўства (1965). Скончыў Мас-