Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ХВАРАСТбЎСКІ Дзмітрый Аляксан-дравіч (н. 16.10.1962, г. Краснаярск, Ра-сія), расійскі спявак (барьпон). Нар. арт. Расіі (1995). Скончыў Краснаярскі ін-т мастацгваў. 3 1985 саліст Красна-ярскага т-ра оперы і балета, з 1987 — Марыінскага т-ра. 3 1989 спявае ў най-буйнейшых т-рах свету: «Ковент-Гар-дэн», «Метраполітэн-опера», «Ла Ска-ла» і інш. Валодае прыгожым тэмбрам голасу, выдатнай тэхнікай бельканта. Сярод партый: Яўген Анегін, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Валянцін («Фа-уст» Ш.Гуно), Сільвіо («Паяцы» Р.Леан-кавала), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Жэрмон, Радрыга («Травія-та», «Дон Карлас» Дж.Вердзі), Рычард («Пурытане» В.Беліні). У канцэртным рэпертуары рус. нар. песні, рамансы. Лаўрэат XII Усесаюзнага конкурсу ва-калістаў імя М.Глінкі (1987, 1-е месца), міжнар. конкурсаў (у Тулузе, Францыя, 1988, Гран-пры; «Залаты Арфей». Па-рыж, 1992, і інш.). Дзярж. прэмія Расіі 1991.
ХВАРАШЧАНСКАЕ БАЛОТА У Івацэ-віцкім і Пінскім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы Агінскага канала (сцёк у р. Ясельда). Нізіннага тыпу. Пл. 7,9 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 6,9, тыс. га. Глыб. торфу да 5,2 м, сярэдняя 2,1 м. Торф здабываецца на паліва і ўгна-енне. На балоце ёсць сапрапель магут-насцю да 0,7 м. Балота асушана адкры-тай сеткай, часткова пераабсталявана пад дрэнаж. Вырошчваюць шматгадо-выя травы, збожжа, кармавыя караня-плоды.
Хвшлоны загараджальныя: 1 — вертыкаль-нага і 2 — адкоснага профіляў; 3 — плыву-чы.
ХВАРбБА чалавека, парушэнне жыццядзейнасці, выкліканае неадпавед-насцю ахоўных уласцівасцей арганізма празмернаму ўплыву факгараў нава-кольнага асяроддзя (мех., фіз., хім., бі-ял., псіхагенных). Характарызуецца спа-лучэннем паталаг. і ахоўна-прыстаса-вальных, кампенсаторных (узнаўляль-ных) рэакцый арганізма, баланс якіх пры X. зменьваецца. Падзяляюцца на інфекц. і неінфекц., псіхічныя, сама-тычныя, жан., дзіцячыя, X. старасці, сэрца, печані, нырак і інш. Паводле формы развіцця і цячэння адрозніва-юць X. вастрэйшыя (маланкавыя), вос-трыя, падвострыя, хранічныя (характэр-на хвалепадобнасць цячэння).
Вылучаюць 4 перыяды X: латэнтны перы-яд, прадрамальны перыяд, перыяд развіцця і зыход (заканчэнне). Зыход вядзе да выздараў-лення поўнага або няпоўнага, рэцыдыву, пе-раходу вострай формы ў хранічную, усклад-нення ці смерці. Многія няцяжкія X аказва-юць станоўчы ўплыў на арганізм, рыхгуюць яго да эфектыўнай аховы ад розных патаген-ных факгараў. Сусв. арг-цыя аховы здароўя распрацавала Міжнар. стат. класіфікацыю X, траўмаў і прычын смерці (21 клас станаў). Пра асобныя X. чалавека гл. адпаведныя арт., а таксама Маіекулярныя хваробы, Сацыяльныя хваробы, Спадчынныя хваробы.
Літ.: Обіцая патологня человека: Руковод-ство для врачей. Т. 1—2. 2 нзд. М', 1990; Петленко В.П. Основные методологн-ческме проблемы теорнн меднцяны. Л., 1982; Теорня н практнка медацнны: Сб. науч. тр. Вып. 1. Мн., 1999. І.М.Семяненя, А.М.Шадко.
ХВАРОБА СІЛНГАНА вострая інфек-цыйная хвароба жывёл і чалавека, тое, што меліяідоз.
ХВАРОБА ФІЛАТАВА. вострая вірус-ная хвароба чалавека, тое, цгго мона-нуклеёз інфекцыйны.
ХВАРОБА ХбДЖКІНА, злаякаснае но ваўтварэнне, тое, што лімфагранулама-тоз.
ХВАРОБЫ ЖЫВЁЛ, парушэнні нар-мальнай жыццядзейнасці арганізма жы-вёл, якія ўзнікаюць у адказ на дзеянне надзвычайных раздражняльнікаў знеш-няга і ўнутр. асяроддзя і праяўляюцца функцыян. і арган. парушэннямі фізіял. сістэм з адначасовай мабілізацыяй ахоў-на-адаптацыйных механізмаў (гл. Хва-роба). Вывучае Х.ж. ветэрынарыя.
Прычьшы Хж. — мех. (выклікаюць раны. выцятыя месцы. пераломы), фіз. (іанізаваль-нае выпрамяненне, высокія і ніэкія т-ры. ціск), хім. (кіслоты, шчолачы, атругныя рэ-чывы), біял. (патагенныя мікраарганізмы. гельмінты. кляшчы, насякомыя) раздраж-няльнікі. Паводле прыроды раздражняльніка Х.ж. падзяляюцца на незаразныя і заразныя. Незаразныя ўзнікаюць у выніку няпра-вільнага кармлення, утрымання і эксплуата-цыі жывёл; падзяляюцца на ўнутр. (парушэн-ні абмену рэчываў, авітамінозы, хваробы сар-дэчна-сасудзістай і нерв. сістэм. органаў ды-хання, стрававання, мочавыдзялення і інш ). вонкавыя (хваробы скуры, капытоў і інш.) і палавой сферы (бясплоддзе. пасляродавы па-рэз, мастыты, эндаметрыты і інш.). 3 a р а з -н ы я Хж. падзяляюццаа на і н ф е к ц ы й -н ы я. што выклікаюцца вірусамі. бактэрыямі (напр.. ангіна, батулізм, мыт коней. can. слупняк, туберкулёз і інш.), грыбамі (гл. Міко-
зы, Мікатаксікозы), мікаплазмамі, хламідыямі (гл. Х/іамідыё'зы), рыкетсіямі (гл. Рыкетсіёзы) і і н в а з і й н ы я, што выклікаюцца прас-цейшымі (гл. Протазаозы), гельмінтамі (гл. Гельмінтозы), насякомымі (напр-, педыкулёз), кляшчамі (гл. Акарапідозы). Есць заразныя хваробы, агульныя для жывёл і чалавека — зоаантрапанозы (бруцэлёз, лістэрыёз, сібірская язва, трыхінелё'з, шаленства і інш.), агульныя для некалькіх відаў жывёл, і ўласцівыя адна-му віду (чума буйн. par. жывёлы, воспа аве-чак). Заразныя Хж. узнікаюць у форме спа-радычных (адзінкавых) выпадкаў і масава (гл. Панзаотыя, Энзаотыя, Эпізаотыя). Асн. кры-ніцы ўзбуджальнікаў заразных Х.ж. — жывё-лы-носьбіты, хворыя жывёлы і іх трупы. Уз-буджальнікі перадаюцца пры кантакце з хво-рымі жывёламі, пераносчыкамі (грызунамі, насякомымі, кляшчамі) праз заражаныя корм, ваду, прадметы догляду. Сгупень цяжкасці працякання Хж. вызначаедца станам арганіз-ма і вірулентнасцю (ступенню патагеннасці) узбуджальніка. Для прафілактыкі і барацьбы з Хж. выкарыстоўваюць мерапрыемствы — агульныя, накіраваныя на аздараўленне нава-кольнага асяроддзя (дэзінфекцыя, дэзінсекцыя, дзратызацыя і інш.) і спецыфічныя (вакцына-цыя, дэгеммінтызацыя, дэзінвазія, каранцін) і інш. В.Л.Мароз. ХВАРОБЫ РАСЛІН, паталагічныя пра-цэсы ў расл. арганізме, якія суправа-джаюцца парушэннем фізіял. функцый (фотасінтэзу, дыхання) і зменай струк-туры расліны. Вядома больш за 30 тыс. Х.р. Вывучае фітапаталогія.
Паводле прычыны Хр. падзяляюць на не-інфекц. і інфекцыйныя. Неінфекцый-н ы я Хр. выклікаюцца пераважна абіягыч-нымі фактарамі асяроддзя (парушэнні рэжы-му мінер. жьіўлення, неспрыяльны водны рэ-жым, уздзеянне высокіх ці нізкіх т-р і іх рэзкіх ваганняў. шкодныя прымесі ў паветры і глебе, іанізавальнае выпрамяненне і інш.). Інфекцыйныя Хр. — бактэрыяльныя хваробы раслін, вірусныя хваробы раслін, грыб-ныя хваробы раслін, нематодныя хваробы рас-лін, алыафітозы (выклікаюцца паразігычнымі водарасцямі), антафітозы (кветкавымі раслі-намі — заразіхай, амялой, павітухай і інш ), энтамафітозы (насякомымі), арахнафітозы (кляшчамі). Паводле групы раслін, што паш-коджваюцца, Х.р. падзяляюцца на хваробы сельскагаспадарчых раслін, дэкар., дрэвавых парод і інш. В.Л.Мароз.
ХВАРОБЫ СЕЛЬСКАГАСІІАДАРЧЫХ РАСЛІН. Пашкоджваюць асобныя ор-ганы або прыводзяць да гібелі раслін, зніжаюць ураджай і якасць расл. пра-дукцыі. Шкаданоснасць залежыць ад ус-тойлівасці сартоў да хваробы, агратэхн. догляду, надвор’я і інш. На Беларусі ў выніку Х.с.р. залежна ад ступені іх раз-віцця страты ўраджаю бываюць ад 5 да 15%, у гады эпіфітоцый да 30%.
Найб. пашыраныя і шкаданосныя на збожжавых культурах снежная плесня, каранёвыя гнілі, пыльная галаўня, сет-кавая, цёмна-бурая і чырвона-бурая пляміс-тасці (гл. Гельмінтаспарыёзы). рынхаспарыёз, мучністая раса'. на зернебабовых культурах — фузарыёз. шэрая гніль, вузкалістасць і пабурэнне лубіну, аскахітоз гароху і бобу; на б у л ь б е ’—• фітафтароз, макраспарыёз, рызактаніёз, бактэрыяльныя і грыбныя гнілі клубняў; на л ё н е — фуза-рыёзнае завяданне. антракноз, поліспароз лёну, фамоз, пасма; нацукровых бу-
572 ХВАСТАКОЛАВЫЯ
р а к a х — цэркаспароз, караняед буракоў, перонаспароз, фамоз; на к а п у с ц е — са-судзісты і слізісты бакгэрыёзы, чорная пля-містасць; наагурках — белая і каранё-выя гнілі, антракноз, аскахітоз, мучністая paca; на пладова-ягадных к у л ы у -рах — парша (гл. Парша раслін), пладовая гні/іь. рак (гл. Рак раслін), мучністая раса, іржа (гл. Іржа раслін) і інш.
Меры барацьбы з Х.с.р. накіраваны на прадухіленне хвароб: падбор устойлівых сар-тоў, здаровага пасадачнага матэрыялу, высокі ўзровень агратэхнікі, знішчэнне заражаных расл. рэшткаў, выкарыстанне агратэхн., біял. і хім. метадаў аховы раслін, выкананне ка-ранцінных мерапрыемстваў (гл. Каранцін).
Літ:. Справочннк по заіцлте сельскохозяй-ственных растеммй от вреднтелей, болезней н сорняков. 2 нзд. Мн., 1983; Буга С.Ф., Протасов Н.Й., Самерсов В.Ф. За-шнта растеннй. Мн., 1983. В.Л.Мароз.
ХВАСТАКОЛАВЫЯ, скаты-хвас-т а к о л ы (Dasyatidae), сямейства рыб атр. хвастаколападобных. 4 роды, 35 ві-даў. Пашыраны ў трапічных і субтра-пічных морах, жывуць і ва ўмерана-цёплых водах, прэсных вадаёмах. Найб. вядомыя: хвастакол марскі кот (Dasyatis pastinaca), хвастакол чырвоны (D. akajei).
Шырокая ч. цела, т.зв. дыск. ад 60 см да 2,5 м і больш. Хваставая ч. адасобленая, хвост тонкі, востраканцовы, даўжэйшы за це-ла; на ім 1 або некалькі шыпоў, дзе ёсць клеткі з ядавітым сакрэтам (уколы X небяс-печныя і для чалавека). Скура гладкая або ўкрыгая нешматлікімі шыпікамі. Кормяцца рыбай і прыдоннымі беспазваночнымі. Яйца-жывародныя. Некат. аб'екты промыслу. Гл. таксама Скаты.
Да арт. Хвастаколавыя. Хвастакал марскі кот
ХВАСТАТКІ (Thecla), род матылёў сям. блакітніц. Больш за 50 відаў. Пашыра-ны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. Жывуць у лясах, садах, на лу-гах і інш. На Беларусі 6 відаў.
Дзённыя матылі. Размах крылаў 1,5—3,5 см. Крылы шырокія, ніз буры з аранжавымі або чырв. плямамі, белай папярочнай пала-сой або белымі плямамі. Заднія крылы з хвосцікам (адсюль назва). Вусені кароткія,
тоўстыя, макрыцападобныя; кормяцца на шыракалістых дрэвах. С.Л Максімава.
ХВАСТАТЫЯ ЗЕМНАВОДНЫЯ (Caudata, або Urodela), атрад земнаводных. 8—9 сям., да 350 відаў. Пашыраны пе-раважна ў Паўн. паўшар’і, асобныя ў Паўд. Амерыцы і Афрыцы. Многія жы-вуць у вадзе (некат. ў перыяд размна-жэння) або на сушы, дрэвах. На Бела-русі 2 віды трытонаў. 19 відаў у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. звычайна 10—30 см, рэдка да 1,8 м (гіганцкія саламандры). Цела прадаўгаватае, паступова пераходзіць у добра развігы хвост (адсюль назва). Скура голая. Hori кароткія, 3-, 5-палыіыя, у некат. слабыя або часткова рэдукаваныя. Грудны пояс храстковы. Аплад-ненне пераважна ўнугр.. без спароўвання, асобным відам характэрна неатэнія. Размна-жаюцца ікрой, некат. жыва- ці яйцажыварод-ныя. Развідцё з метамарфозай. Маюць здоль-насць да рэгенерацыі. Кормяцца пераважна беспазваночнымі. Іл. гл. да арт. Амбіспюмы, Амфіумы, Земнаеодныя, Пратэі, Саламандра-выя. Э. Р. Самусенка.