• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ХАХРАКОЎ Фёдар Паўлавіч (1.3.1925. с. Югаўское Кунгурскага р-на Перм-скай вобл., Расія — 21.7.1944), удзель-нік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў ар-тыл. вучылішча (1944). На фронце з 1944. Камандзір узвода знішчальна-про-цітанкавага артыл. палка малодшы лей-тэнант X. вызначыўся пры вызваленні Брэсцкай вобл: 18—21.7.1944 у баях ка-ля в. Відамля Камянецкага р-на яго ўзвод падбіў 4 танкі праціўніка, зні-шчыў 6 агнявых пунктаў. Калі гітлераў-цы акружылі сав. воінаў, X. прыкрыў адыход параненых. Загінуў у гэтым баі.
    ХАХУЛЯ (Desmana maschata), млека-кормячая жывёла сям. кратовых атр. насякомаедных (па інш. сістэматы-ках — падсям. або сям. хахулевых). Па-шырана ў бас. рэк Волга, Дон, Урал.
    Эндэмік. Жыве ў поймавых старыцах, затоках, па берагах невял. рэк і азёр у норах. На Беларусі ў 18 ст. траплялася ў р. Беседзь, з 1955 — у р. Асцёр на тэр. Клімавіцкага і Крычаўскага р-наў Магі-л.ёўскай вобл. У 1955—62 выпушчана 580 X. у рэкі Сож і Пціч. Занесена ў Чырв. кнігу МСАП.
    Даўж. цела 18—22. хваста 17—20 см. маса да 520 г. Фугра густое, мяккае, не намакае, спіна буравата-карычневая, бруха серабрыс-тае. Морда выцягнута ў хабаток. Заднія лапы большыя за пярэднія, паміж пальцамі пла-вальныя перапонкі. Хвост сціснуты з бакоў, укрыты лускавінкамі і рэдкімі валасамі. Кор-міцца малюскамі, лічынкамі насякомых, п’яўкамі, рыбай, расліннасцю. 2 прыплоды за год па 1—2 дзіцяняці.
    С.ВХахракоў Ф П Хахракоў
    ХАЦЕЖЫНА, вёска ў Мінскім р-не, на аўтадарозе Мінск—Валожын. Цэнтр сельсавета. За 16 км на 3 ад Мінска, 6 км ад чыг. ст. Ратамка. 936 ж., 318 два-роў (2002). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая 'магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ХАЦЕНЧЫЦКІ БОЙ 1943, бой парты-занскай брыгады імя М.Фрунзе (каман-дзір АМ.Захараў) па разгроме гарнізона ням. фашыстаў у в. Хаценчыцы Вілей-скага р-на Мінскай вобл. 23 чэрв. ў Вял. Айч. вайну. Гарнізон (каля 100 гіт-лераўцаў, узброеных гарматай, 2 міна-мётамі, 12 кулямётамі), умацаваны па-лосамі траншэй, калючым дротам і 5 дзотамі, глыбока ўкліньваўся ў партыз. зону, пастаянна праводзіў карныя і гра-бежніцкія ў адносінах да населвніцтва акцыі. Сілы партызан (480 байцоў) уве-чары, сканцэнтраваўшыся ў лесе, на-
    Хахуля
    неслі нечаканыя ўдары, падавілі агонь гарматы і дзотаў, поўнасцю разграмілі гарнізон. У выніку бою партызаны рас-чысцілі раён для дзеянняў брыгады на 120 км; гарнізон акупантамі так і не быў адноўлены.
    Літ.: Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941—1945: Энцыкл. Мн.. 1990. С. 613.
    У.С.Пасэ.
    ХАЦЕНЧЫЦЫ, вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 52 км на ПдУ ад г. Вілейка, 70 км ад Мін-ска, 23 км ад чыг. ст. Уша. 95 ж., 48 два-роў (2003). Ляснінтва.Сярэдняя школа, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі.
    Вядомы з 1470 як маёнтак М.Радзівіла Ста-рога, потым уладанне Рагозаў, Рымшаў, Вы-соцкіх і інш. У 1550 дзейнічала царква. У 1800 у вёсцы 63 ж., 8 двароў. У 1886 мястэч-ка, цэнтр воласці Вілейскага пав., 28 ж., царк.-прыходская школа, царква, млын. У пач. 20 ст. 17 ж.. нар. вучылішча. 3 1940 цэнтр сельсавета Ільянскага..з 1957 Вілейска-га р-наў Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну адбыўся Хаценчыцкі бой 1943. Знаходзіцца ў зоне пастаяннага радыяцыйнага кантролю.
    Н.А.Яфімава.
    ХАЦІНСКАЯ БІТВА 1621. Адбылася ў вер.—кастр. 1621 каля замка Хацін на Днястры (цяпер г. Хацін Чарнавіцкай вобл., Украіна) паміж войскамі Рэчы Паспалітай з аднаго боку, Турцыі і Крымскага ханства — з другога. Вайну пачала ў 1620 Турцыя з мэтай захопу ўкр. і польск. зямель. У вер.-кастр. 1620 туркі разбілі пад Цацорай польскае вой-ска, у склад якога ўваходзілі ўкр. рэес-травыя казакі. Вясной 1621 тур. войска (каля 150 тыс. чал.) накіравалася ў Малдову, да яго далучылася каля 60 тыс. крымскіх татар. Насустрач ім ру-шыла аб’яднанае войска Польшчы і ВКЛ (каля 30 тыс. чал., у т.л. з ВКЛ ка-ля 11 тыс. чал-.) пад камандаваннем вял. гетмана ВКЛ Я.К.Хадкевіча (гл. ў арт. Хадкевічы). У вер. 1621 Хадкевіч раз-мясціў сваю армію ўмацаваным лагерам каля закінутага Хацінскага замка такім чынам, каб Днестр адрэзаў шляхі да ад-ступлення. Да яго далучыліся ўкр. каза-кі (каля 40 тыс. чал.) пад камандаван-нем гетмана П.Канашэвіча-Сагайдачна-га. 2.9.1621 пад Хацін падышла тур. ар-мія на чале з султанам Асманам II і адразу атакавала лагер. Штурмы паўга-раліся на працягу месяца, найб. знач-ныя адбыліся 2, 4, 7, 15, 28 верасня. Войскі Рэчы Паспалітай рабілі ўдалыя контратакі і вылазкі. 24.9.1621 Хадкевіч памёр. Перад смерцю камандаванне войскам ён перадаў СЛюбамірскаму. У баях, якія доўжыліся да 3.10.1621, туркі панеслі вялізныя страты (да 80 тыс. чал.) і былі вымушаны прызнаць пара-жэнне. 9.10.1621 заключаны мір, які ўстанавіў граніцу па Днястры і гаранта-ваў Рэчы Паспалітай бяспеку ад турэц-кіх і татарскіх нападаў.
    Літ.: Чарняўскі М. Правадыр крыла-тых вершнікаў:. Ян Кароль Хадкевіч. Мн., 1998. В.С.Пазднякоў.
    ХАЦІНСКАЯ БІТВА 1673. Адбылася 11 ліст. каля замка Хацін на Днястры (ця-
    ХАЦКЕВІЧ 565
    nep г. Хацін Чарнавіцкай вобл., Украі-на) паміж войскам Рэчы Паспалітай пад камандаваннем вял. кароннага гет-мана Я.Сабескага (каля 40 тыс. чал.) і войскам Турцыі на чале з Гусейнам-па-шою (каля 35 тыс. чал.) у час вайны 1672—76 супраць Турцыі. У выніку біт-вы тур. армія знішчана (яна атабарыла-ся за ўмацаваннямі старога лагера вой-ска Рэчы Паспалітай, што застаўся з ча-соў Хацінскай бітвы 1621). Перамога са-дзейнічала абранню ў 1674 на трон Рэчы Паспалітай Сабескага (гл. Ян III Сабескі). В. С. Пазднякоў. ХАЦІСЛАЎ, вёска ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і кал-гаса. За 10 км на Пд ад г. Маларыта, 62 км ад Брэста, 4 км ад чыг. ст. Хаціслаў. 1027 ж., 362 двары (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулато-рыя, аддз. сувязі. Курган Славы на мес-цы бою 25.6.1941 воінаў 75-й стралк. дывізіі 4-й арміі з ням. фашыстамі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэкгуры — Ха-ціслаўская Спаса-Праабражэнская царква.
    ХАЦІСЛАЎСКАЯ СГІАСА-ПРААБРА-ЖЙНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўляна-га дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Хаціслаў Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. Пабудавана ў 1799. Царква трох-зрубная. Асн. зруб, прамавугольны ў плане са зрэзанымі ў зах. ч. вутламі, і вузкг>3-гранны бабінец накрыты агуль-ным 2-схільным дахам з гранёным ба-рочным купалам у цэнтры. Такія ж ку-палкі ў цэнтры больш нізкага шмат-схільнага даху над 5-іраннай апсідай і над 3-яруснымі вежамі, якія фланкіру-юць гал. фасад. Сярэдняя ч. гал. 3-ярус-нага фасада завершана 3-вугольным франтонам, пакатыя бакавыя ч. нагад-ваюць валюты мураваных храмаў поз-няга барока і ракако. У 1867 да царквы прыбудавана 3-ярусная званіца (васьмя-рык на 2 чацверыках), завершаная шат-ровым дахам з дэкар. какошнікамі.
    ЮА.Якімовіч.
    Хацінская бітва 1621. Гравюра.
    ХАЦКЕВІЧ Аляксандр Ісакавіч (28.1.1895, в. Навасёлкі Барысаўскага р-на Мінскай вобл. —24.11.1937), дзяр-жаўны дзеяч Беларусі. Працаваў на ле-сапільных з-дах Барысава і Рэчыцы. 3 1915 у арміі, пасля ранення з 1918 на радзіме. Удзельнічаў ва ўстанаўленні сав. улады на Барысаўшчыне. Са снеж. 1918 старшыня Лошніцкіх валасных вы-канкома і рэўкома. У час польскай аку-пацыі кіраваў партыз. групамі на Бары-саўшчыне. У 1920 старшыня Барысаў-скай пав. PCI, са снеж. — Барысаўска-га пав. выканкома. У 1921 узначальваў камісію па барацьбе з бандытызмам, спекуляцыяй і дэзерцірствам. У снеж. 1922 як чл. паўнамоцнай дэлегацыі БССР падпісаў Дэкларацыю аб утва-рэнні СССР. 3 мая 1924 старшыня Магілёўскага акр. выканкома, з крас. 1925 нарком унутр. спраў БССР. У 1926—27 пастаянны прадстаўнік урада БССР пры ўрадзе СССР. 3 мая 1927 сакратар ЦВК БССР, адначасова стар-шыня Нац. камісіі пры ЦВК БССР, на гады дзейнасці якой на чале з X. пры-паў пік праводзімай у рэспубліцы палі-тыкі бе/іарусізацыі. У 1928 узначаліў урадавую Камісію па рэарганізацыі Ін-та бел. культуры ў Бел. АН. 3 лют. 1931 нарком фінансаў БССР. У 1935—37 сак-
    Хаціслаўская Спаса-Праабражэнская царква
    ратар Савета Нацыянальнасцей ЦВК СССР. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай камісіі па выпрацоўцы Канстытуцыі СССР 1936, узначальваў Камісію па ам-ністыі і сав. грамадзянстве. Быў рэдак-тарам час. «Революцня н нацнональ-ностн», чл. рэдакцыйнага савета Вял. сав. атласа свету. Выступаў у друку па пытаннях сав. будаўніцтва. Чл. ЦВК БССР у 1920—37 і яго Прэзідыума ў 1925—36. Чл. ЦВК СССР у 1922—24, 1925—37 і яго Прэзідыума ў 1927—35. Чл. Кантрольнай Камісіі ЦБ КП(б)Б у 1920—21, ЦБ КП(б)Б у 1922—24. Чл. ЦК КП(б)Б у 1927—37. Канд. у чл. Бю-ро ЦК КП(б)Б у 1929—34. 25.7.1937 арыштаваны ў Маскве, этапіраваны ў Мінск. Неабгрунтавана абвінавачаны ў прыналежнасці да «Арганізацыі правых» і кіраўнштве ёй (гл. «Аб’яднанае анты-савецкае падполле») і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабіліта-ваны ў 1956. М.А.Бандарэнка.
    ХАЦКЕВІЧ Аляксандр Фёдаравіч (14.3.1923, в. Тартак Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 19.11.1995), бел. гіс-торык. Д-р гіст. н. (1969), праф. (1970). Засл. работнік Вышэйшай школы Бела-русі (1980). Скончыў Рэсп. школу пра-пагандыстаў пры ЦК КП(б)Б (1946), БДУ (1950). У 1946—58 на камсам. і парт. рабоце ў Івянецкім р-не, Барана-віцкім, Маладзечанскім абкомах КП(б)Б, заг. аддзела абл. газ. «Красное знамя» (г. Маладзечна). 3 1961 навук. супра-цоўнік Ін-та гісторыі АН БССР. 3 1965 выкладчык Мінскага радыётэхнічнага, з 1973 заг. кафедры Бел. тэатр.-мастацка-га, з 1977 — Бел. політэхн. ін-таў. Дас-ледаваў гісторыю Кастр. рэвалюцыі 1917, польска-сав. вайну 1919—20, ан-тыфаш. і партыз. рух у Вял. Айч. вайну, рэпрэсіі' 1930—50-х г.
    Тв.: Польскне ннтернацноналмсты в борь-бе за власть Советов в Белорусснн. Мн., 1967; Становленяе партазанского двнження в Белорусснн н дружба народов СССР. Мн., 1980 (разам з Р.Р.Кручком); Вдохновятель н органмзатор велнкой Победы. Мн., 1985 (ра-зам з Г.ААлдакушыным); Солдат велнкмх бо-ев: Жмзнь н деятельность Ф.Э.Дзержннского. 5 нзд. Мн., 1987; Арышты і дэпартацыі ў за-ходніх абласцях Беларусі (1939—1941 гг.) // Бел. гіст. часоп. 1994. Ns 1—2; Аб раззбраен-ні груповак Арміі Краёвай у Нарачанскай і Налібоцкай пушчах (1943—І944) // Там жа. 1996. № 1, 3. В.Ф.Кушнер.