• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Тв.'. Электромагннтное поле внутрм плос-копараллельного слоя в режнме резонансного поглоіценіія // Докл. АН БССР. 1962. Т. 6. № 5: Условня оптнческого охлажденмя. Че-тырехуровневая модель // Оптііка м спек-троскопня. 1986. Т. 61, вып. 6; Преобразова-нне лазерного нзлучення центрнрованнымм снстемамн лннз // Журн. прнкладной спек-троскопнн. 1998. Т. 65, № 3. П.М.Бараноўскі
    «ХАПАНКА». бел. нар. гульня. На зямлі (падлозе) чэрцяць круг — «гняздо». абапал яго на адлеглйсці — 2 паралель-
    ныя лініі. Гульцы (10—20 чал.) выбіра-юць вядучага і 2 «капітанаў», дзеляцца на пары, якія ў «гняздо» кладуць адзін невял. прадмет (шышку, мячык, хустку, шапку і інш.) і, надаўшы адзін аднаму якія-небудзь імёны, паведамляюць іх «капітанам». «Капітаны» па чарзе выбі-раюць сабе гулвцоў. Каманды выстрой-ваюцца на процілеглых лініях. Вядучы называе адзін з прадмётаў з «гнязда». Гульцы каманды, што паклалі гэты прадмет, бяіуць да «гнязда». Хто першы схапіў прадмет, уцякае за сваю лінію. Гулец другой каманды спрабуе яго да-гнаць. Калі гэта яму ўдаецца, прадмет вяртаецца ў «гняздо». Выйграе каманда. гульцы якой забяруць большую коль-касць прадметаў. Я.Р.Вімкін.
    ХАІІЁР, рака на ПнУ еўрап. ч. Расіі, левы прыток р. Дон. Даўж. 979 км. пл. бас. 61,1 тыс. км2. Бярэ пачатак на схі-лах Прыволжскага ўзвышша, цячэ па ўзгорыстай мясцовасці, у шырокай да-ліне са шматлікімі старыцамі. Асн. прытокі: Бузулук (злева) і Варонеж (справа). Сярэдні расход вады каля 150 м3/с. Ледастаў з ліст.—снеж. да кан-ца сак.—красавіка. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння. Суднаходства на 323 км. У бас. X. — Хапёрскі запаведнік. Ha X. — г. Балашоў, Новахапёрск, Урупінск.
    ХАПЁРСКІ ЗАПАВЁДНІК. У Варонеж-скай вобл., Расія, у паўд.-ўсх. ч. Окска-Данской раўніны, у даліне р. Хапёр. Засн. ў 1935 для вывучэння і аховы ты-повага, эталоннага комплексу поймавай прыроды. Пл. 16,2 тыс. га. Правабярэж-ная ч. — плато з лагчынамі, ярамі і раўнінная пойма, левабярэжная — сла-бахвалістая надпоймавая тэраса. Глебы пераважна чарназёмныя. Каля 300 азёр. Лясы займаюць каля 80% тэр., пераваж-на поймавыя і нагорныя 80—100-гадо-выя дубровы, чорнаалешнікі, асіннікі, невял. ўчасткі стэпаў і лугоў. У флоры 1019 відаў раслін, у т.л. 23 дрэвавых, 49 хмызняковых, больш за 700 травяніс-тых, 109 водных (рэлікты — сальвінія плывучая, вадзяны арэх чылім, наяда марская, вольфія бескаранёвая). У фау-не 312 відаў пазваночных жывёл, у т.л. 49 млекакормячых (лось, дзік, казуля, воўк, ліс, барсук, акліматызаваны пля-місты алень). Ў Чырв. кнізе — хахуля. Птушак 215 відаў, у Чырв. кнізе — ар-лан-белахвост, сапсан, скапа і інш.
    ХАРА (Jara) Вікгар (1938, Чылі — 18.9.1973), чылійскі спявак, кампазітар, паэт, рэжысёр, фалькларыст, грамадскі дзеяч. Працаваў у Тэатр. ін-це (рэжы-сёр, педагог), тэатр. школе Чылійскага ун-та. У 1966—69 кіраўнік фалькл. ва-кальна-інстр. ансамбля «Кілапаюн». Даследаваў чылійскі муз. фальклор. Ак-тыўны дзеяч грамадсі а-паліт. руху му-зыкантаў Лац. Амерыкі «Новая песня», прапагандыст лац.-амер. паліт. песні. Аўтар песень (тэкстаў і музыкі; больш за 50), музыкі да тэлефільмаў і драм. спектакляў. Забіты ваен. хунтай.
    Літ:. X а р а Д. Внкгор — прерванная песня: Пер. с англ. М.. 1986.
    ХАРАБРОЎКА, назва р. Вята ў верхнім цячэнні.
    ХАРАВА, вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., на аўгадарозе Пружа-ны—Ружаны. Цэнтр сельсавета і калга-са. За 12 км на ПнУ ад г. Пружаны, 97 км ад Брэста, 24 км ад чыг. ст. Аранчы-цы. 540 ж., 225 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. аб-слугоўвання, аддз. сувязі. Помнік зем-лякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемарыяльная дошка на ўшанаванне памяці першага старшыні калгаса В.Е.Крыштафовіча.
    Вядома з пач. 16 ст. У 1547 вёска і маёнтак X. належалі віленскаму намесніку С.Гамшэю, з 1566 у складзе Бераспейскага пав. ВКЛ. 3 1795 у складзе Рас. імперыі, у Слонімскай. з 1796 ў Літоўскай, з 1802 у Гродзенскай губ. У 1867 — 360 ж., нар. вучылішча, царква; у 1897 — 497 ж., 108 двароў. 3 1921 у складзе Польшчы, вёска ў Носкаўскай гміне Пружан-скага пав. Палескага ваяв., 477 ж. 3 вер. 1939 у складзе БССР, з 15.1.1940 у Пружанскім р-не, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета.
    Я.П.Насытка.
    ХАРАВА Акакій Аляксеевіч (29.4.1895, с. Ачхамуры, Грузія — 23.6.1972), гру-зінскі акцёр, педагог. Нар. арт. СССР (1936). Вучыўся ў тэатр. студыі А.Пага-вы (з 1922). 3 1923 у Т-ры імя Руставелі ў Тбілісі (у 1949—55 дырэктар). Адзін з заснавальнікаў і першы рэкгар (з 1939; з 1947 праф.) Тэатр. ін-та імя Руставелі. Акцёр героіка-рамант. плана. Найб. значныя ролі: Анзор, Арсен (аднайм. п’есы С.Шаншыяшвілі), Карл Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера), Бярсенеў («Разлом» Б.Лаўранёва). Вяршыня твор-часці — роля Атэла (аднайм. п’еса У.НІэкспіра). Сярод інш. роляў: Платон Крэчат (аднайм. п’еса А.Карнейчука), Эдып («Цар Эдып» Сафокла). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1946 (двойчы), 1951.
    Літ.: Алыман 14. ААХорава. М.; Л.. 1947.
    ХАРАВАЯ КАІІЭЛА БЕЛАРЎСКАЙ ФІЛАРМЙНП Існавала ў 1937-41 у Мінску. Арганізатар і маст. кіраўнік І.Бары. У яе складзе каля 50 спевакоў. У рэпертуары бел. нар. песні ў апрацоў-ках А.Туранкова, Я.Цікоцкага, творы бел. (кантата «Паэма-казка пра Мядзве-дзіху» А.Багатырова на словы А.Пушкі-на) і інш. кампазітараў, рус. хар. класі-ка. Капэла ўдзельнічала ў Дэкадзе бел. мастацтва ў Маскве (1940).
    Т.Г. Слабодчыкава.
    ХАРАВАЯ МЎЗЫКА. музыка, прызна-чаная для выканання хорам. Існуе нар. і прафес., свецкая і культавая.
    Вядома са стараж. часоў (важны элемент прац. працэсу, нар. гульняў, танцаў. абрадаў). Прафес. музыка з’явілася на позняй ступені грамадскага развіцця; яе станаўленне адбыва-
    542	харавыя
    лася ў межах свецкай і духоўнай музыкі. Цэнтрамі прафес. хар. мастаіггва былі сабо-ры, манастыры, кляштары. універсітэты і інш. Росквіту дасягнула ў эпоху Адраджэння; развілося шматгалоссе, узніклі новыя жанры свецкай (балада, мадрыгал, шансон і інш.) і духоўнай (матэт, меса, магніфікат) музыкі. Вядучая роля ў гэты перыяд належала кампа-зітарам франка-флам. (нідэрл.) школы (Г.Дзюфаі, Жаскен Дэпрэ, І.Окегем. Я.Об-рэхт, А.Ласа і інш.). У 17—18 ст. ўзнікла оперная Х.м. (К.Мантэвердзі, Жаскен Люлі. Г.Пёрсел, Р.Кайзер), сфарміраваліся жанры кантаты і араторыі (Г.ІІІутц, І.С.Бах, Г.Ген-дэль. К.Глюк. І.Гайдн. В.АМоцарт). У 19 ст.. у эпоху рамантызму, хор уводзіўся ў сімф. музыку (Г.Берліёз, Г.Малер); узніклі хар. мі-ніяцюры і цыклы (Ф.Шуберт, Р.Шуман. І.Брамс). У 20 ст. найб. значныя хар. творы стварылі І.Стравінскі. А.Анегер, П.Хіндэміт. К.Орф, К.Пендарэцкі і інш. кампазітары. У рус. муз. культуры Х.м. звязана з традыцыямі правасл. спеваў a cappeUa (Дз.Баргнянскі. М.Беразоўскі). У жанры Х.м. a cappeUa (хар. мініяцюры. цыклы. духоўныя песнапенні і інш.) і вак.-інстр. (кантаты, араторыі і інш.) працавалі М.Глінка. АДаргамыжскі. М.Мусарг-скі. С.Рахманінаў, АРубінштэйн, М.Рымскі-Корсакаў, АСяроў, С.Танееў. П.Чайкоўскі. Уэбагацілі Х.м. новымі формамі і сучаснай муз. мовай С.Пракоф’еў, Дз.Шастаковіч. Р.Шчадрьш. С.Сланімскі. В.Салманаў, АШніт-ке і інш.
    Вытокі Х.м. Беларусі ўзыходзяць да перыяду дакіеўскай і Кіеўскай Русі. калі хар. спевы дамінавалі ў муз. фальклоры. Яна развівалася ў пастаяннай узаемасу-вязі лепшых традыцый слав. і зах.-еў-рап. культур. Х.м. Беларусі мае харак-тэрныя самабытныя нац. рысы. Багаты рэпертуар Х.м. ва ўсіх жанрах стварылі бел. кампазітары М.Аладаў, А.Багаты-роў, А.Бандарэнка, Г.Вагнер, Л.Захлеў-ны, А.Мдывані, Ю.Семяняка, Э.Тыр-манд і інш. На развіццё значна паўплы-валі хар. дырыжоры Р.Шырма, Г.Ціто-віч, А.Кагадзееў, В.Роўда, М.Дрынеўскі. Сярод вядучых хар. калектываў: акад. хор Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Бе-ларусі, Дзяржаўная акадэмічная хараяая капэла Рэспублікі Беларусь імя Шырмы, Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэс-публікі Беларусь імя Цітовіча, хор Нац. т-ра оперы і інш.
    Літ.: Нскусство хорового пення. М., 1963; Асафьев Б. О хоровом нскусстве. Л., 1980; Хоровая полнфоння. Мн., 1981.
    Л.А.Шымановіч.
    ХАРАВЫЯ ВОДАРАСЦІ, х a р а ф і т ы, л у ч ы ц ы (Charophyta), аддзел ніжэй-шых раслін. 1 клас, 1 парадак, 2 сям. (нітэлавыя і харавыя), 6 родаў, каля 300 відаў. Пашыраны ўсюды. Паходзяць, магчыма, ад зялёных водарасцей. Вядо-мы з сілуру. Утвараюць вял. зараснікі на заіленых і пясчаных грунтах у прэс-ных вадаёмах і апрэсненых учасТках мораў. На Беларусі 15 відаў з родаў ні-тэла, нітэлопсіс і хара.
    Шматклетачныя кусцістыя водарасці знеш-не падобныя да некат. вышэйшых раслін (ра-галіснік, хвошч). Слаявіна вьпп. 20—30 см. часам да 1—2 м, прымацаваная да субстрату рызоідамі. Бакавыя галіны размешчаны каль-чакамі на шматклетачных вузлах. Міжвузеллі з адной доўгай клеткі, якая можа абрастаць
    карой з вузкіх клетак. Абалонкі клетак часам абвапнаваныя. Хларапласты зялёныя, маюць хларафілы а і Ь, караціноіды, запасное рэчы-ва — крухмал. Размнажэнне вегетатыўнае і палавое (аагамія). Выкарыстоўваюцца як уг-наенне. Гіганцкія клеткі міжвузелляў — аб’ект цыталагічных і фізіял. даследаванняў (напр.. біяпатэнцыялаў раслін).
    Літ.: Голлербах М.М., Красавн-н а Л.К. Харовые водорослн. Charophyta. Л ., 1983. (Определнтель пресноводных водорос-лей СССР; Вып. 14). Т.М.Міхеева.
    ХАРАКІРЫ (ад яп. хара — жывот + кі-ры — рэзаць), у Японіі самазабойства ўспорваннем жывата; таксама наз. к a -пуку, тафуку, сэпуку. Было пашырана ў абарыгенаў яп. астравоў як ахвярапрынашэнне; пасля каланізацыі перанята японцамі. Вядома з сярэдне-вякоўя, у 1500 афіцыйна замацавана як прывілея саслоўя воінаў — самураяў. X. рабілася паводле прыгавору ці доб-раахвотна: пры нежаданні здавацца ў палон ці не трапіць пад суд, каб загла-дзіць сваю віну перад гаспадаром, у вы-ніку смерці гаспадара і інш. X. ратавала самураю яго гонар. Жанчынам X. не дазвалялася, яны маглі пераразаць гор-ла (дзігай). X. афіцыйна адменена яп. заканадаўствам у 1868, але яшчэ доўга захоўвалася сярод ваенных.
    Літ.: Кннга самурая: Пер. с яп. СПб., 1998; С а т о X Самуран: нсторня н леген-ды...: Пер. с яп. СПб., 1999; Г в о з д е в С.А Самуран: Путь меча. Мн., 2001. А.УДзянісаў.
    ХАРАКС, рымскі ўмацаваны ваен. лагер на мысе Ай-Тадор у Крыме (Украіна, 8 км на Пд ад г. Ялта). Засн. ў 70-я г. н.э. на месцы паселішча таўраў для абароны ант. дзяржаў Паўн. Прычарнамор’я ад скіфаў і інш. плямён. У сярэдзіне 3 ст. рым. войскі пакінулі X. і крэпасць ста-ла сховішчам для мясц. насельніцтва. Археал. раскопкамі (з сярэдзіны 19 ст.) выяўлены фундаменты будынкаў. вод-ны басейн, упрыгожаны мазаікай. во-даправод з гліняных труб, свяцілішча 2 ст., некропаль 4 ст. і інш.