• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    К.Ф Хансен Інтэр’ер царквы Маці Божай у Капенгагене. Літаграфія.
    ХАНСЕН (Hansen) Хане Крысціян (8.11.1906, г. Орхус, Данія — 19.2.1960). дацкі паліт. і дзярж. дзеяч. 3 1929 сак-ратар С.-д. саюза моладзі, у 1933—37
    540	ХАНТАЙСКАЕ
    яго старшыня. У 1935—39 старшыня Сацыялістычнага інтэрнацыянала мола-дзі. 3 1936 дэпутат фолькетынга ад Са-цыял-дэмакратычнай партыі Даніі (СДПД). У 1939—41, 1945—53 сакратар СДПД. У 2-ю сусв. вайну чл. міжпарт. к-та па сувязі з рухам Супраціўлення. У 1945 і 1947—50 міністр фінансаў, у 1953—58 міністр замежных спраў. У 1955—60 старшыня СДПД і прэм’ер-міністр Да-ніі.
    ХАНТАЙСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА На р. Хантайка (бас. р. Еніі;ей), у Красна-ярскім краі Расіі. Утворана плацінай ад-найм. ГЭС. Запоўнена ў 1970—75. Пл. 1561 км2, аб’ём 23,5 км3, даўж. 160 км. найб. шыр. 9 км. Шматгадовае рэгуля-ванне сцёку. ваганні ўзроўню да 13 м.
    ХАНТАЙСКАЕ вбЗЕРА, В я л і к а е Хантайскае возера. На Пн Краснаярскага краю Расіі. Размешчана на ПдЗ плато Путарана ў вузкай тэкта-нічнай катлавіне. Пл. 822 км2, глыб. да 420 м. Злучана пратокай з воз. М. Хан-тайскім (пл. 58 км2). Выцякае р. Хан-тайка. Х.в. з’яўляецца натуральным рэ-гулятарам сцёку Хантайекай ГЭС.
    ХАНТЫ-МАНСІЙСК. горад, цэнтр Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, у Рас. Федэрацыі. Засн. ў 1931 як пасё-лак, да 1940 наз. Асцяка-Вагульск, з 1950 горад. 39,7 тыс. ж. (2001). Прам-сць: харч. (рыбакансервавая, малочная і інш.), дрэваапрацоўчая. Факультэты Цюменскага с.-г. ін-та і Ніжнявартаў-скага пед. ін-та. Краязнаўчы музей. Бі-ятаонны цэнтр. Каля Х.-М. музей пад адкрытым небам «Тарум-Маа» (архітэк-тура народаў Поўначы).
    ХАНТЫ-МАНСІЙСКАЯ АЎТАНОМНАЯ АКРЎГА. У Цюменскай вобл. Рас. Фе-дэрацыі. Утворана 10.12.1930 як Асця-ка-Вагульская нац. акруга, з 1940 Хан-ты-Мансійская нац. акруга, з 1977 су-часная назва. Пл. 523,1 тыс. км2. Нас. 1401,9 тыс. чал. (2001), гарадскога 91%. Цэнтр — г. Ханты-Мансійск. Найб. га-рады: Сургут, Ніжнявартаўск, Нефце-юганск, Нягань, Кагалым (гл. карту да арт. Цюменская вобласць).
    Займае цэнтр. ч. Зах.-Сібірскай раў-ніны, у межах якой вылучаюцца Сярэд-няобская і Кондзінская нізіны, Сось-вінскае ўзв. і Сібірскія Увалы. На 3 — усх. схілы Паўн. і Прыпалярнага Урала (выш. да 1646 м). Радовішчы нафты і газу (Заходне-Сібірская нафтагазаносная правінцыя). Клімат кантынентальны з працяглай зімой (каля 9 месяцаў). Ся-рэдняя т-ра студз. ад -18 да -23 °C, ліп. 16—19 °C. Ападкаў каля 500 мм за год. На Пн шматгадовая мерзлата. Гал. ра-ка — 06 з прытокамі Іртыш, Паўн. Сосьва, Вах, Пім, Лямін, Назым, Ка-зым. Шмат азёр (больш за 1500) і балот. Глебы тарфяна-балотныя і падзолістыя. Больш за 30% тэр. пад хвойнымі лясамі
    (елка, хвоя, кедр), на Пн — тундра. 3 жывёл пашыраны вавёрка, собаль, ка-ланок, ліс, гарнастай; каля 200 відаў птушак. Рэкі і азёры багатыя рыбай (ла-сасёвыя, сігавыя, асятровыя). Запавед-нікі Малая Сосьва і Юганскі.
    Буйны раён здабычы нафты (181 млн. т разам з газавым кандэнсатам, 2000) і прыроднага газу (20,1 млрд. м3). Асн. радовішчы: нафты — Саматлорскае, Мамантаўскае, Фёдараўскае; газу — 1г-рымскае, ІІунгімскае і інш. Першасная апрацоўка нафты і газу ў гарадах Ніж-нявартаўск, Нефцеюганск, Сургут, Ня-гань, Лянтор, Лангепас. Вытв-сць элек-траэнергіі 53,5 млрд. кВт гадз (2000) на ДРЭС (2 Сургуцкія і Ніжнявартаўская). Прам-сць: лясная, дрэваапр., харч. (ры-бакансервавая, малочная і інш.), маш.-буд., вытв-сць буд. матэрыялаў. Пасяў-ныя пл. займаюць 10,8 тыс. га (2000). Бульбаводства. Прыгараднае агародніц-тва. Малочная жывёлагадоўля, свінага-доўля, аленегадоўля. Пушны промысел. Зверагадоўля (серабрыстыя і чорныя лі-сы, пясец, норка). Улоў рыбы 6,6 тыс. т (2000). Даўж. чыгункі 1073 км, аўга-дарог з цвёрдым пакрыццём 1698 км. Гал. чыгунка Екацярынбург—Цюмень— Сургут—Новы Урэнгой. Суднаходства па рэках Об, Іртыш, Паўн. Сосьва, Вах. Рачныя парты: Сургут, Ніжнявартаўск. 8 аэрапортаў. Развіты трубаправодны транспарт. Нафтаправоды Усць-Балык— Омск, Саматлор—Альмецьеўск, Самат-лор—Самара, Саматлор—Аляксандраў-скае і інш.; газаправод Надым—Пунга і інш.
    ХАН-ТЭНГРЫ, горная вяршыня хр. Тэнгрытаг, ва ўсх. частцы Цэнтр. Цянь-Шаня, на тэр. Кыргызстана. Выш. 6995 м. Mae форму спічастай піраміды. Складзена з мармураў і мармурызава-ных вапнякоў. У раёне Х.-Т. самае буй-ное зледзяненне Цянь-Шаня (агульная пл. каля 2500 км2, у т.л. ледавік Энгіль-чэк).
    ХАНЧЖАЎВАНЬ, заліў Усходне-Кітай-скага м., каля берагоў Кітая. Даўж. 150 км, шыр. ўвахода каля 110 м, глыб. да 13 м. Каля ўвахода ў заліў архіпелаг Чжоўшань. Упадае р. Фучуньцзян. Порт — Ханчжоў.
    ХАНЧЖОЎ, горад на У Кітая. Адм. ц. правінцыі Чжэнцзян. 1,1 млн. ж. (1990). Трансп. вузел. Буйны порт на Усх.-Кі-тайскім м., у вусці р. Фучуньцзян і на Вялікім канале. Важны цэнтр тэкст. прам-еці; машынабудаванне, хім., гума-вая, шкляная, цэментавая, джутавая, чаеапрацоўчая прам-сць. Вытв-сць вы-рабаў з бамбуку і шоўку на экспарт. Ун-т. Кліматычны курорт. Турызм.
    Засн. ў 589. У 1129—1279 сталіца дынастыі Паўд. Сун і наз. Ліньянь. У часы манг. завая-вання (13—14 ст.) разбураны: адбудаваны пасля 1356. У 1861—64 захоплены паўстанца-мі-тайпінамі (гл. Тайпінскае паўстанне). У 1895 адкрыты для замежнага гандлю, у 1896 на яго тэр. з'явіліся сэтльменты Японіі і Вя-лікабрытаніі. У 1937 акупіраваны яп. войска-мі. з 1945 пад уладай гаміньданаўцаў. Вызва-лены Нар.-вызв. арміяй Кітая ў 1949.
    ХАНЫНІМ, у карэйскай рэлігіі і міфа-логіі вышэйшае бажаство, якое прыно-сіць шчасце людзям і ўплывае на іх лёс. Лічылася таксама, што ад яго капрызаў залежаў ураджай. Карэйцы-хрысціяне пераносяць імя X. на Ісуса Хрыста.
    ХАНЬ, імператарская дынастыя ў Кітаі, якая правіла ў 206 да н.э. — 220 н.э. Падзялялася на Зах., ці Раннюю (Ста-рэйшую), Хань (206 да н.э. — 25 н.э.) і Усх., ці Познюю (Малодшую), Хань (25—220 н.э.). У кіт. гістарыяграфіі з ды-настыі X. выключаюць праўленне Ван Мана і Лю Сюаня (9—25 н.э.; гл. «Чыр-еанабровых паўстанне*). Заснавальнік ды-настыі Лю Бан аб’яднаў краіну, стварыў моцную цэнтралізаваную імперыю, ад-нак яго практыка разддчы зямель свая-кам і паплечнікам садзейнічала расколу. Цэнтралізаваная ўлада ўмацавалася пры імператарах Цзіндзі (156—141 да н.э.) і асабліва УДзі (140—87 да н.э.). Дынас-тыя вяла захопніцкія войны з мэтай па-шырэння імперыі. У час яе праўлення афіц. ідэалогіяй стала канфуцыянства, актывізаваліся гандл. сувязі Кітая з За-хадам па Вялікім шаўковым шляху. Ды-настыя страціла ўладу ў выніку «Жоў-тых павязак» паўстання і міжусобіц. Ад назвы дынастыі X. паходзіць этнонім хань — саманазва кітайцаў.
    ХАНЬДАНЬ, горад у Паўн. Кітаі, на р. Фуянхэ, у прав. Хэбэй. 838 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел чыг. і шашэйных дарог. Прам-сць: тэкст., харч., металур-гічная, маш.-буд., цэментавая. Паблізу X. здабыча кам. вугалю і жал. руды.
    ХАНЬШЎЙ. Ханьцзян, Цзюйхэ, рака ў Кітаі, левы прыток р. Янцзы. Даўж. 1532 км, пл. бас. каля 174 тыс. км2. Вытокі на паўд. схілах хр. Ціньлін. У верхнім цячэнні парожыстая горная, у межах Цзянханьскай раўніны абвала-вана дамбамі. Зімовая межань, летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 2 тыс. м3/с. Выкарыстоўваецца для ара-шэння. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. У вусці X. — г. Ухань.
    ХАНЯ, Хан, Цераздрэў, рака ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл., правы прыток р. Жалонь (бас. р. Пры-пяць). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 88,7 км2. Пачынаецца за 1,8 км на Пн ад в. Дзятлік. Рэчышча ў вытокавай ч. кана-лізаванае, вусце за 4 км на ПнЗ ад в. Хільчыха. На рацэ плаціны і сажалкі каля вёсак Красноўка (пл. 21 га), Ха-мянкі (пл. 12 га), Нічыпараўка (пл. 22 га). Ніжнія 11 км рака цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці.
    ХАНЯВІЧЫ вёска ў Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 41 км на ПдУ ад горада і 43 км ад чыг. ст. Свіслач, 131 км ад Грод-на. 557 ж., 159 двароў (2002). -Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулато-рыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму.
    ХАРАВАЯ	541
    ХАОС (грэч. chaos ад chaino расчыняю-ся, вывяргаю), у старажытна-грэчаскай міфалогіі — да-касмічны стан. раскрьггая прабездань. бязмежная першабытная маса, з якой пазней утварылася ўсё, што існуе ў све-це. У ф і л а с о ф і і X. — паняцце, якое абазначае неўпарадкаванае перша-рэчыва, процілеглйе канечнаму, упарад-каванаму космасу. У п р ы р о д a -знаўстве X. разглядаецца ў межах сінергетычнага падыходу і вызначаецца як здольнасць выпадковых ваганняў (флуктуацый) на мікраўзроўні пара-джаць новыя арганізац. парадкі на ўзроўні макраструктур («парадак з X.»). Напр., у тэрмадынаміцы X. ад-павядае найб. неўпарадкаванаму стану замкнугай фіз. сістэмы, да якога яна пераходзіць у выніку неабарачальных працэсаў (цеплавой раўнавагі) і харак-тарызуецца максімальным значэннем энтрапіі. Для стану дынамічнага X. ха-рактэрна пракгычна поўная непрадка-зальнасць, выпадковасць (т.зв. стаха-стычнасць руху сістэмы). Стан, падоб-ны да X., узнікае таксама пры матэм. апісанні шэрагу біял., сацыялагічных і эканам. мадэлей. У эстэтыцы 20 ст. X. успрымаецца як сфера пошуку першапачатку быцця (ранні экспрэсія-нізм) або як семантычнае асяроддзе, адкрытае для бясконцай колькасці ін-тэрпрэтацый тэксту (свету). У п е р a -носным сэнсеХ. — беспарадак, неразбярыха.
    Літ:. Прнгожнн Н. Стенгерс Н. Порядок ііэ хаоса: Новый даалог человека с прнродой: Пер. с англ. М.. 1986: Капн-ца С.П., Курдюмов С.П.. Малм-нецкнй Г.Г. Сннергетнка н прогнозы бу-дуіцего. М., 1997; Л о с е в А.Ф. Йсторня ан-тнчной эстетнкн. Т. I. М., 1998; Васяль-кова В.В. Порядок н хаос в развнтнн соцнальньв снстем: Сннергетнка н теорня соцнальной самоорганнзаднн. СПб.. 1999; Г л е й к Дж. Хаос: Созданне новой наукн: Пер. с англ. СПб., 2001. А.М.Данілаў.
    ХАІІАЛЮК Аляксандр Пятровіч (н. 13.3.1925, в. Велікарыта Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл.), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1955). 3 1956 у БДУ, з 1971 у НДІ прыкладных фіз. праблем (у 1971—91 заг. лабараторыі). Навук. пра-цы ў галіне фіз. оптыкі і лазернай фізі-кі. Распрацаваў асновы сінтэзу танка-слойных пакрыццяў з зададзенымі ўлас-цівасцямі, атрымаў абагульненыя ра-шэнні ўраўненняў Максвела, даказаў магчымасць аптычнага ахаладжэння, рэзананснага паглынання святла (з’ява. адваротная лазернаму эфекту).