Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Тв.: Рус. пер. — Завешанме. Б.м., б.г.
Літ:. Агаев СА Рухолла Мусавн Хо-мейнн // Вопр. нсторнн. 1989. № 6.
В.У.Адзярыха.
ХАМЕЛЕбн (лац. Chamaeleon), каля-палярнае сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркія зоркі 4,0 візуальнай зорнай велічыні. Гл. Зорнае неба.
ХАМЕЛЕбНЫ (Chamaeleontidae), ся-мейства (па інш. класіфікацыі падатр.) яшчарак атр. лускаватых. 4 роды, каля 90 відаў. Пашыраны пераважна ў Аф-рыцы і на в-ве Мадагаскар; трапляюцца ў Зах. і Паўд. Азіі, 1 від — у Паўд. Еў-ропе. Жывуць на дрэвах і кустах, мала-рухомыя.
Хамелеон паўднёваафрыканскі.
Даўж. цела да 60 см. Тулава сціснутае з ба-коў, укрыгае рагавымі зярняткамі і бугаркамі. На галаве ў многіх відаў рагавыя 1 скурныя нарасці (бугаркі, грабяні. завостраныя рогі). Ногі доўгія, пяціпальцыя. Хвост доўгі, учэпіс-ты. Вочы вял.. з тоўстымі, зрослымі павекамі і маленькай цэнтр. адгулінай для зрэнкі; рухі вачэй незалежныя. Афарбоўка цела здольна хутка мяняцца ў залежнасці ад умоў нава-
кольнага асяроддзя, голаду, смагі, спалоху і інш. Кормяцца пераважна насякомымі, дроб-нымі пазваночнымі. Большасць яйцакладныя, ёсць яйцажывародныя. Л.В.Кірыленка.
ХАМЕНЕІ Сеед Алі Хусейні (н. 15.7.1939, г. Мешхед, Іран), іранскі рэ-ліг. і дзярж. дзеяч, аятала. Атрымаў ду-хоўную адукацыю ў гарадах Мешхед, Кум (Іран) і Неджэф (Ірак). За ўдзел у антышахскім руху ў 1960—70-я г. 6 ра-зоў быў арыштаваны. Удзельнік Іран-скай рэвалюцыі 1978—79, паплечнік Р.М.Хамейні. У 1979—80 чл. Ісламскага рэв. савета, нам. міністра абароны, ка-мандуючы «Корпусам абаронцаў іслам-скай рэвалюцыі». У 1981—89 прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран, з 1989 яе ду-хоўны лідэр (рахбар) і фактычны праві-цель.
Літ:. Зайнабнтдннов Е. Духовный лвдер НРЙ аятолла Хаменен // Аіня н Аф-рнка сегодня. 1999. № 2. В.УАдзярыха.
ХАМЕФІТЫ [ад грэч. chamai на зямлі + ...фіт(ы)], расліны, пупышкі ўзнаў-леніія якіх знаходзяцца на выш. 20—30 см над паверхняй глебы; адна з жыццё'-вых форм раслін. Звычайна зімой укры-ты снегавым покрывам. Да X. адносяць паўкусты, кусцікі, паўкусцікі, некат. шматгадовыя травы, імхі. Пашыраны ў тундрах, высакагор’ях, таксама ў некат. міжземнаморскіх тыпах расліннасці (та-міляры, фрыгана).
ХАМЗА Хакімзадэ Ніязі (6.3.1889, г. Каканд, Узбекістан — 18.3.1929), уз-бекскі пісьменнік, тэатр. дзеяч. Нар. паэт Узбекістана (1926). У 1915 аргані-заваў у Какандзе паўпрафес. тэатр. гру-пу. У 1917 стварыў у Фергане т-р, з якім выступаў на франтах грамадз. вай-ны. Друкаваўся з 1914. Аўтар зб-каў лю-боўнай, філас. і грамадз. лірыкі «Белая ружа», «Чырвоная ружа», «Зялёная ру-жа», «Жоўтая ружа», «Ружовая ружа» (усе 1916), «Фіялетавая ружа» (1917), «Духмяная ружа» (1919), аповесці «Но-вае шчасце» (1915). Пісаў драмы («Бай і парабак», нап. 1918, выд. 1949; «Таямні-цы паранджы», нап. 1927), камедыі «Хітрыкі Майсары» (паст. 1926) і інш. Збіраў і вывучаў нар. песні, выконваў іх на нац. муз. інструментах. Аўтар шмат-лікіх песень (словы і музыка). Імя X. носіць Дзярж. акад. тэатр Узбекіста-на. На бел. мову яго асобныя творы пе-раклалі В.Жуковіч, С.Законнікаў, С.Лі-хадзіеўскі, Р.Няхай.
Тв.: Рус. пер. — Нзбр. пронзв. Т. 1—2. Ташкент, 1979.
Літ.'. Султанов Ю.С. Хамза. 2 нзд. Ташкент, 1973; К а ю м о в Л. Хамза. Таш-кент, 1979.
ХАМІЙСКАЯ KATJ1ABIHA. упадзіна на Пд ад Усх. Цянь-Шаня, у Кітаі. Даўж. каля 300 км, шыр. да 100 км. Наймен-шая выш. 81 м. Саланчакі, пясчаныя пустыні са своеасаблівымі формамі вы-ветрывання (т.зв. эолавыя гарады). На паўн. ускраіне — аазісы. Радовішчы ка-меннага вугалю. На ПнУ — г. Хамі.
ХАМІНСКІ Францішак Ксаверы (?— 9.6.1809), бел. грамадскі дзеяч, польскі пісьменнік. 3 1788 староста пінскі, вая-вода мсціслаўскі, у 1793—1807 марша-лак мінскі. Як прыбліжаны гетмана М.К.Агінскага ездзіў у Зах. Еўропу з дыпламат. даручэннямі. У 1797 арышта-ваны па падазрэнні ў антыцарскай змове. Пісаў на польскай мове. Аўтар класіцыс-тычных вершаў, публіцыст. «Адказу» (1792). Ёсць меркаванні, што X. напісаў за Агінскага большасць асветніцкіх паэт. твораў, апублікаваных пад псеўд. «Слонімскі грамадзянін» у зб-ках «Гіс-тарычныя і маральныя аповесці» (1782) і «Байкі і не-байкі» (1788). Перакладаў на польскую мову Гарацыя, Ж.Расіна, Ж.Дэліля, П.Карнеля. А.В.Мамдзіс. ХАМІЧКбЎ Іван Іванавіч (н. 7.11.1959, в. Іскань Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.), бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1997). Скончыў Гомельскі ун-т (1980). Прапуе ў БДУ. Навук. працы па даследаванні сістэм масавага абслугоў-вання. Распрацаваў тэорыю сістэм ма-савага абслугоўвання з паўторнымі выклікамі, правёў комплексныя дасле-даванні матэм. мадэлей сетак перадачы звестак з пратаколамі выпадковага дос-тупу.
Тв.: Расчет характернсшк локальной сетн с р-настойчнвым протоколом случайного мно-жественного доступа // Автоматнка п телеме-ханнка. 1995. № 2; Снстема обслужнвання с повторнымм вызовамн н вероягностью по-терь прн сдвоенном соеданеннн // Докл. Нац. АН Беларусн. 1998. Т. 42, № 2.
ХАМРАЕЎ Разак (15.5.1910, г. Кзыл-Арда, Казахстан — 5.5.1981), узбекскі акцёр і рэжысёр. Нар. арт. Узбекістайа (1959). Нар. арт. СССР (1969). Скончыў ташкенцкія ін-т асветы (1930) і тэатр.-маст. ін-т (1954). 3 1934 гал. рэжысёр Наманганскага т-ра, з 1946 рэжысёр і акцёр, з 1959 гал. рэж. Узбекскага т-ра імя Мукімі (Ташкент). Сярод роляў: Ва-сіль Іванавіч («Нурхон» К.Яшэна), Н;і зым («Тахір і Зухра» С.Абдулы) і інш. Паставіў «Каварства і каханне» Ф.Шы-лера (1939), «Мукімі» Абдулы (1954), «Закаханы Ташболта» Х.Гуляма і «1'ая-мніцы паранджы» Х.Хамзы (абедзве 1961) і інш. 3 1945 здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1948. Дзярж. прэ-мія Узбекістана імя Хамзы 1972.
ХАМСА, рыба сям. анчоусавых; гл. Ан-чоус.
ХАМСІН (араб., лггар. — пяцьдзесят), гарачы (часта да 40 °C) і сухі амаль нгтармавы вецер пераважна паўд. і паўд.-зах. румбаў на ПнУ Афрыкі і ў су-межных краінах Б. Усходу. Адзначаецца ў пярэдніх ч. цыклонаў, што перамя-шчаюода з пустынь Паўн. Афрыкі ў раё-ны Усх. Міжземнамор’я. Дзьме каля 50 сут у годзе, звычайна ў сак.-маі. Пера-носіць шмат пяску і пылу, часта супра-ваджаецца аптычнымі з’явамі (міражы і фата-маргана).
536 ХАМУН
ХАМЎН, група прэснаводных і салёных бяссцёкавых азёр ва ўпадзіне Сістан (на выш. каля 480 м), у Іране і Афганіста-не. Даўж. сістэмы каля 150 км, шыр. 50—70 км. Вусцевыя разлівы рэк Гіль-менд, Фарахруд, Хашруд у час веснавой паводкі ўгвараюць з азёрамі адзіны ва-даём (пл. 2—3 тыс. км2, глыб. 1—1,5 м). Зараснікі трыснягу. Зімоўі вадаплаў-ных ітгушак. Рэзерваты — Хамуні-Са-бары, Хамуні-Пузак (Афганістан); за-казнік Хамун (Іран).
ХАМУРАІІІ. цар Вавілоніі [1792—1750 да н.э.], з імем якога звязана яе ўзвы-шэнне. 3 амарэйскай дынастыі. Умелы палітык і палкаводзец, X. пры дапамозе ваен. сілы і дыпламатыі на працягу 35 гадоў падпарадкаваў тэр. Асірыі, паўд. і сярэднюю часткі Месапатаміі. Пры X. Вавілонія дасягнула найвыш. эка-нам. і паліт. магутнасці; працягваўся рост таварна-грашовых адносін, цэн-тралізацыя дзяржавы і ўмацаванне цар-скай улады, аб чым сведчаць выдадзе-ныя ім каля 1760 да н.э. Хамурапі зако-ны (знойдзены ў 1901—02 пры раскоп-ках г. Сузы).
ХАМУРАІП ЗАКОНЫ. збор законаў рабаўладальніцкай дзяржавы Вавілоніі, названы па імю яе цара Хамурапі. Скла-дзены каля 1760 да н.э. Налічваюць 282 арт., у якіх разглядаюцца пытанні пра-цэсуальнага харакгару, адносіны ўлас-насці, царскай службы, шлюбу і сям’і, абавязацельстваў і інш. У аснову збор-ніка пакладзены старое звычаёвае пра-ва, шумерскія судзебнікі і новае закана-даўства. Нормы законаў недасканалыя з пункту гледжання іх паўнаты, вызнача-юцца катэгарычнасцю, няма сістэмы ў іх выкладанні, хаця пэўная логіка пры-сутнічае. Тэксты складзены ў асноўным у казуістычнай форме. У адрозненне ад інш. усх. кадыфікацый не маюць рэліг. і маралізуючага элементаў. Каштоўны помнік стараж. ўсх. права.
ХАМУТОЎКА, другая назва ракі Пы-ранка ў Гродзенскім р-не.
ХАМФРЫ (Humphrey) Дорыс (17.10.1895, г. Ок-Парк, ЗША — 29.12.1958), аме-рыканская танцоўшчыца, харэограф, педагог, тэарэтык танца; адна з засна-вальнікаў і вядучых прадстаўнікоў амер. танца мадэрн. 3 1917 у трупе «Дэні-шоўн». У 1928 арганізавала (з Ч.Вей-дманам) школу і трупу ў Нью-Йорку, адначасова з 1934 выкладала ў танц. школах. 3 1945 з Х.Лімонам узначальва-ла яго трупу. Сярод пастановак: «Тра-гічная саната» (1923), «Эцюд, прысвеча-ны вадзе» (1928; абедзве без муз. супра-ваджэння), трылогія «Новы танец», «Тэатральны эцюд», «3 маімі чырвоны-мі агня.мі» на муз. У.Рыгера (1935—36; 1-я ч. з Вейдманам), «Дзень на зямлі» на муз. А.Копленда (1947), «Руіны і прывіды» на муз. Б.Брытэна (1953) і
інш. Распрацавала (з Вейдманам) мето-дыку аналізу кампазіцыйнай, рытмічнай і пластыка-дынамічнай структуры тан-ца. Л.А.Сівамбчык.
ХАМХЫН. горад у КНДР, на р. Санч-ханган. Адм. ц. прав. Хамгён-Намдо. 701 тыс. ж. (1987). Трансп. вузел. Порт на р. Санчханган, паблізу Усх.-Карэй-скага зал. Японскага мора. Разам з аванпортам Хынам утварае прамысл. вузел. Прам-сць: цяжкае машынабуда-ванне, каляровая металургія (алюміній), хім. (сінт. прадукты, пластмасы), эл.-тэхн., тэкст. (шоўк, шэрсць), абутковая, харчасмакавая, цэментавая. Каскад ГЭС. Рыбалоўства.
У.А Хамчаноўскі.
Н.С.Ханаеў
ХАМЧАНбЎСКІ Уладзімір Антонавіч (1920, в. Пірагі Дубровенскага р-на Ві-цебскай вобл. — 19.12.1942), Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Аршанскі настаўніцкі ін-т (1939). У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 камандзір падп. гру-пы Расонскага патрыят. падполля, з крас. 1942 у партызанах. 19.12.1942 з групай партызан трапіў у засаду каля в. Гліснаўка Полацкага р-на; прыкрываю-чы адыход партызан, устуніў у бой з пе-раўзыходзячымі сіламі праціўніка. загі-нуў. У Мінску ўстаноўлены яго бюст, у в. Пірагі — помнік.
ХАМЯКІ (Cricetine), падсямейства ха-мяковых атр. грызуноў (зрэдку вылуча-юць у асобнае сямейства). 60—80 ро-даў, 380—390 відаў. Пашыраны на ўсіх
Хамякі: I — звычайны; 2 — перадкаўказскі.
кантынентах, акрамя Аўстраліі, тропі-каў Азіі і Афрыкі. Жывуць на адкрытых ландшафтах гор і раўнін у норах. На Беларусі ў паўд.-зах. ч. Брэсцкай і паўд.-ўсх. ч. Гомельскай абл. да 1960-х г. трапляўся X. звычайны (Cricetus cricetus).
Даўж. цела 5—36 см. хваста 0,7—33 см. маса 7—250 г. Афарбоўка ад попельнай або буравата-шэрай да цёмнай карычнева-вох-рыстай: зрэдку ўздоўж спіны — чорная пала-са і чорна-белыя плямы ў пярэдняй ч. тулава. У большасці ёсць зашчочныя мяшкі. Некат. зімой у спячцы. Нараджаюць да 18 дзідянят. Кормяцца насеннем, ч. раслін. насякомымі. дробнымі пазваночнымі; назапашваюць кар-мы. Шкоднікі сельскай гаспадаркі. Перанос-чыкі інфекц. хвароб. Выкарыстоўваюцца як эксперым. жывёлы.