• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    532	ХАЛОДНАЯ
    чэнне. Варыянты Х.з. на тэр. Беларусі вядомы з каменнага веку да 18 ст. Найб. пашыраныя з іх былі дубіны. баявыя косы, гізармы, глевіі, кісцяні, кляўцы, корды, пярначы, пратазаны, скрамасаксы, цесакі, чаканы і інш. На ўзбраенні сучасных армій захаваліся штык, армейскі нож і корцік. Некаг. ві-ды Х.з. захаваліся як спарт. зброя (рапі-ра, шабля, шашка).
    ХАЛбДНАЯ ЗВАРКА. спосаб зваркі ма-тэрыялаў ціскам без іх нагрэву (пры хатняй т-ры і ніжэйшай за 0 °C). Робіц-ца за кошт пластычнага дэфармавання (цякучасці) паверхняў сутыкнення матэрыялаў пры іх сцісканні. Выка-рыстоўваецца для злучэння дэталей з пластычных металаў і сплаваў (у т.л. разнародных), пластмас і інш. Найб. пашырана Х.з. алюмінію. Халоднай на-зываюць таксама дугавую зварку чыгун-ных дэталей без папярэдняга нагрэву.
    Пры Х.з. дэталі з вял. зварным сячэннем сціскаюцца на прэсах (ціск 1 ГПа і больш), з невял. сячэннем — кляшчамі. Пры сцісканні матэрыялы цякуць (як вадкасць) уздоўж па-верхні раздзелу, паверхневыя слаі разбураюц-ца. а наступныя чыстыя слаі ўтвараюць злу-чэнне. Х.з. зварваюцца металы з гранецэнтра-ванай кубічнай рашоткай (алюміній, медзь, нікель, серабро), некаторыя пластмасы. смо-лы і інш. Х.з. разнародных металаў дае маг-чымасць пазбегнуць утварэння ў месцы злу-чэння крохкіх металідаў. Х.з. злучаюць права-ды, каркасы і абалонкі буйных канструкцый, танкасценныя алюмініевыя трубы і інш.
    ХАЛ6ДНАЯ ЭМІСІЯ тое, што аўта-электронная эмісія.
    ХАЛбДНЫЯ НЕЙТРбНЫ, нейтроны з энергіяй умоўна ад 510’3 эВ да 10’7 эВ. Выкарыстоўваюцца для вывучэння павольных дыфузійных рухаў атамаў і малекул у розных асяроддзях, даследа-вання бялковых макрамалекул, паліме-раў, мікрадэфектаў і мікранеаднастай-насцей у растворах, сплавах і інш. Гл. таксама Нейтронная фізіка.
    ХАЛбПЕНІЦКАЕ БАЛОТА. У Круп-скім р-не Мінскай вобл. і Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у вадазборы р. Эса. Нізіннага тыпу. Пл. 6 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 5,2 тыс. га. Глыб. торфу да 6,6 м, сярэдняя 2,4 м. Асуша-на, вырошчваюцца збожжавыя і карма-выя культуры, сеяныя травы і інш.
    ХАЛОПЕНІЦКІ РАЁН, адм.-тар. адзінка ў БССР у 1924—31 і 1935—60. Утвораны 17.7.1924 у складзе Барысаўскай акругі. Цэнтр — г.п. Халопенічы. 20.8.1924 падзелены на 11 сельсаветаў. 3 9.6.1927 у Мінскай акрузе. 8.7.1931 скасаваны. тэрыторыя размеркавана паміж Бары-саўскім, Крупскім і Лепельскім р-намі. 12.2.1935 адноўлены, падзяляўся на 13 сельсаветаў. 3 2О'.2.1938 у Мінскай вобл. 20.1.1960 раён скасаваны: 4 сельсаветы і г.п. Халопенічы перададзены ў Крупскі, астатнія — у Барысаўскі і Лепельскі р-ны.
    ХАЛОІІЕНІЧЫ. гарадскі пасёлак у Крупскім р-не Мінскай вобл. За 34 км ад г. Крупкі, 28 км ад чыг. ст. Крупкі на лініі Мінск—Орша, 134 км ад Мін-ска. 1,6 тыс. ж. (2002). Філіял Мінскага станкабудаўнічага завода імя С.М.Кіра-ва, прадпрыемствы харч. прам-сці. Ся-рэдняя і муз. школы, дзіцячы дом, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, аддз. сувязі, 2 царквы. Брацкая магіла сав. воінаў, магілы ахвяр фашызму і сав. ва-еннапалонных.
    Вядомы з 1451. Уласнасць Ф.Даўгоўдавіча, М.Кезгайлы. Нонгартаў, Храптовічаў і інш. Ў 1669 у X. 260 дымоў, кляштар дамініканцаў. у 1708 пабудаваны касцёл. у 1712 царква, у 1775 адкрыта школа, з 1777 дзейнічаў кірмаш. 3 1793 у Рас. імперыі. мястэчка. цэнтр волас-ці Барысаўскага пав. У 1897 у X. 2254 ж., нар. вучылішча (з 1863), царква (з 1828); касцёл, бровар (з 1840), ільнопрадзільня (з 1865), бальніца, паштова-тэлегр. аддз., 15 крам, 2 кірмашы на год. 3 1920 у Мінскай губ. БССР, з 20.8.1924 цэнтр сельсавета; у 1924—31, 1935—60 цэнтр Халопеніцкага раёна. 3 27.9.1938 rap. пасёлак. У Вял. Айч. вайну ням. фашысты ў вер. 1941 расстралялі 800 ж.. стварылі лагер смерці (загублена 1600 чал.); дэейнічала падп. арг-цыя.
    ХАЛОПЫ асабіста залежная ад феада-лаў і найб. эксплуатуемая частка на-сельніцтва ў Кіеўскай Русі ў 9—13 ст. і ў Расіі да пач. 18 ст. Паводле прававога становішча набліжаліся да рабоў. Тэр-мін «X.» ўпершыню сустракаецца ў ле-тапісе пад 986. У 11—12 ст. ужываўся для абазначэння розных катэгорый за-лежнага насельніцтва. Паводле «Рускай праўды» поўнымі (абельнымі) X. стана-віліся: палонныя; самазапраданыя пры сведках; тыя, хто ажаніўся з халопкаю (рабою); свабодныя жанчыны, якія вы-ходзілі замуж за X.; дзеці X.; даўжнікі. Уладальнік мог неабмежавана распара-джацца асобай X.: забіць, прадаць, ад-даць за даўті і інш. Ён таксама нёс ад-казнасць за ўчынкі X.: знявагу вольнага чалавека, кражу і г.д. Асн. частка X. працавала ў сельскай гаспадарцы, некаторыя былі рамеснікамі, хатнімі і ваеннымі слугамі, выконвалі функцыі ніжэйшай адміністрацыі ў маёнтках. У Расіі ішоў працэс зліцця X. з асн. масай прыгонных. У ВКЛ найб. залежныя ад феадалаў людзі наз. чэлядзь нявольная.
    Літ.: Знмнн А.А Холопы на Русн. М.. 1973.
    Ф.Халс. Рэгенты прытулку для саста-рэлых. 1664.
    ХАЛС (Hulse) Расел Алан (н. 28.11.1950, Нью-Йорк), амерыканскі фізік і радыё-астраном. Скончыў Масачусецкі ун-т (1975). 3 1975 у Нац. радыёастр. абсер-ваторыі. 3 1977 у Прынстанскай лабара-торыі фізікі плазмы. Навук. працы па радыёаетраноміі, камп’ютэрным мадэлі-раванні паводзін высокатэмпературнай плазмы ва ўстаноўках для кантралюема-га тэрмаядз. сінтэзу. Адкрыў першы па-двойны пульсар (з Цж.Тзйларам, 1974: ра-дыётэлескоп абсерваторыі каля г. Арэсі-ба, Пуэрта-Рыка). Нобелеўская прэмія 1993 (з Тэйларам).
    Тв.: Рус. пер. — Открыгне двойного пуль-сара // Успехм фнз. наук. 1994. Т. 164, №7.
    М. М. Касцюкавіч.
    Р.А Халс.
    ХАЛС, Г а л ь с (Hals) Франц (паміж 1581 і 1585, г. Антверпен, Бельгія — 26.8.1666), галандскі жывапісец. Вучыў-ся у К. ван Мандэра (1600—03). Праца-ваў у Харлеме. Раннім партрэтам («Бан-кет афіцэраў стралковай роты св. Геор-гія», 1616), жанравым сцэнам («Муж і жонка ў парку», каля 1622), вобразам евангелістаў («Евангеліст Лука», «Еван-геліст Матфей». каля 1623—25) уласці-вы цёплыя тоны каларыту, дакладная мадэліроўка форм. Сталая манера, якая склалася ў канцы 1620-х г.. вылучаецца надзвычайнай лёгкасцю, свабодай і тэмпераментам. У гэты перыяд ствараў пераважна партрэты: «Цыганка». «Му-лат», «Мале Бабе» (усе каля 1630). «В. ван Хейтхейзен» (каля 1625—36), «Гру-павы партрэт стралковай роты св. Ад-рыяна» (1633). 3 1640-х г. у партрэтах узмацняюцца псіхал. характарыстыкі. у каларыце пераважаюць серабрыстыя то-ны, багатыя пераходамі адценняў: «Рэ-генты шпіталя св. Лізаветы» (16411
    ХАЛЬКАПІРЫТ	533
    ГІознія работы пабудаваны на строгіх. нанружаных кантрастах чорных і белых тонаў, адцененых рэдкімі чырвона-ка-рычневымі плямамі («Мужчына ў чор-ным адзенні», каля 1650—52), з’яўля-юцца і ноты безвыходнасці і песімізму («Рэгенты прытулку для састарэлых». 1664).
    Літ.-. С е н е н к о М.С. Франс Хальс. М.. 1965; Л а з а р е в В.Н. Франс Гальс // Лаза-рев В.Н. Старые европейскне мастера. М.. 1974. Т.В.Пешына.
    ХАЛТЎРЫН Сцяпан Мікалаевіч (2.1.1857, в. Верхнія Жураўлі Кіраўскай вобл., Расія — 3.4.1882), расійскі рабо-чы-рэвалюцыянер. Арганізатар (1878) і кіраўнік (з В.П.Абнорскім) «Паўночнага саюза рускіх рабочых». 3 1879 у «Народ-най волі». У лют. 1880, каб здзейсніць замах на цара Аляксандра 11, учыніў вы-бух у Зімнім палацы (цар уцалеў), дзе працаваў сталяром. 3 сак. 1881 чл. Вы-канкома «Нар. волі». Пакараны смерцю (павешаны) за ўдзел у забойстве (сак. 1882) адэскага ваен. пракурора.
    ХАЛУПНІКІ. беззямельныя і малазя-мельныя сяляне на Беларусі ў 16—19 ст. Іх маёмасць найчасцей складалася з хаты (халупы) і невял. колькасці жывё-лы. У ВКЛ X. не адраблялі паншчыны і не плацілі аброку, але штогод плацілі феадалу, на зямлі якога жылі, т.зв. па-седзінкі (2—4 злотых). Малазямельныя X. ў 17 ст. зліліся з цяглымі сялянамі. У 19 ст. плацілі падушны падатак.
    ХАЛХА (ад манг. халх — шчыт), з 16 ст. назва тэр. Паўн. Манголіі (замацава-лася як этнонім за яе насельніцтвам). У канцы 17 — пач. 20 ст. — ч. імперыі Цын пад назвай Манголія Знешняя; ця-пер асн. тэр. Мангольскай Рэспублікі.
    ХАЛХІН-ГОЛ, рака ў Манголіі і Кітаі. Даўж. 233 км, пл. бас. 17 тыс. км2. Па-чынаецца на зах. схілах Вял. Хінгана, цячэ па раўнінах Баргі, упадае 2 рукава-мі ў воз. Буір-Нур і р. Арчун-Гол, што злучае азёры Буір-Нур і Далайнор. Ся-рэдні расход вады 25 м3/с. У раёне Х.-Г. адбыўся Халхін-Гольскі канфлікт 1939.
    ХАЛХІН-ГбЛЬСКІ КАНФЛІКТ 1939, ваенныя дзеянні паміж сав.-манг. і яп. войскамі ў раёне р. Халхін-Гол у маі—вер. 1939. 3 пач. 1939 яп. войскі неаднаразова парушалі граніцу Ман-гольскай Нар. Рэспублікі (МНР). Калі яны 28.5.1939 у чарговы раз парушылі мяжу, манг. і сав. войскі (знаходзіліся там у адпаведнасці з пратаколам аб уза-емнай дапамозе па.між МНР і СССР ад 12.3.1936) адкінулі іх да манг.-кіт. мя-жы. У канцы чэрв. 1939 японцы па-спрабавалі захапіць плацдарм на зах. бе-разе ракі, але 3—5.7.1939 былі разбіты сав.-манг. войскамі каля гары Баін-Ца-ган. У жн. 1939 на правым беразе Хал-хін-Гола была разгорнута 6-я яп. армія (75 тыс. чал., 182 танкі, 500 гармат), якую падтрымлівалі 300 самалётаў. Сав.-манг. войскі былі аб’яднаны ў 1 -ю армейскую групу (57 тыс. чал., 498 тан-
    каў, 542 гарматы, 385 бронемашын, ка-мандуючы камкор [К.Жукаў). якую падтрымлівалі 515 самалётаў. Манг. войскі ўзначаліў маршал Х.Чайбалсан. Дзейнасць сав.-манг. войск каардына-ваў камандарм 2-га рангу Р.М.Штэрн. У ходзе наступлення сав.-манг. войскі 20—31.8.1939 акружылі і ліквідавалі яп. групоўку. 4 і 8.9.1939 яп. войскі зноў спрабавалі прасунуцца на тэр. МНР, але былі адкінуты і тэр. Манголіі была ачышчана ад захопнікаў. Паветр. баі працягваліся да 15.9.1939.
    У ходзе Х.-г.к. сав. авіядыя ўпершыню вы-карыстала ракетную зброю і ўпершыню танкі перайшлі раку па яе дне. Па просьбе Японіі 16.9.1939 баявыя дзеянні спынены. Страты праціўніка склалі 61 тыс. забітымі, паранены-мі і палоннымі, 660 самалётаў. Страты сав.-манг. боку склалі 18.5 тыс. чал. забітымі і па-раненымі. 207 самалётаў. За мужнасць 70 удзельнікам баёў прысвоена званне Героя Сав. Саюза, у т.л. СЛ.Грыцаўцу, які атрымаў гэта званне другі раз. Сярод узнагароджаных ордэнамі і медалямі былі беларусы 1 ўраджэнцы Беларусі І.М.Багушэвіч, В.М.Бібікаў, ХЯ.Варан-чук, ЯА.Ганчароў, СА.Любарскі. ІАз.К. Марозаў. .\ЦзІІерашкоў. М.К.Шут, А.К.Антоненка, Ф.Я.Жгіраў, А.Я.Марчанка, А.С.Пажарскі і інш.