Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ХАЛЕСТЭРЫН, халестэрол, арга-нічнае злучэнне, важнейшы стэрын жывёл. Вылучаны з жоўцевых камянёў (адсюль назва: грэч. chole жоўць). Пры-сутнічае ў жывых арганізмах, у т.л. бак-тэрыях і інш.
Бясколерныя крышталі. нерастваральныя ў вадзе. Здольныя да ўтварэння малекулярных комплексаў з солямі, к-тамі, бялкамі і інш. Усмоктваецца ў тонкім кішэчніку. У пазва-ночных жывёл вял. колькасць X. ў ліпідах нерв. тканкі, печані, наднырачніках. Важней-шая біяхім. функцыя X. ў пазваночных —
ператварэнне ў прагестэрон у плацэнце, се-мянніках, наднырачніках. Лішак X ў арганіз-ме садзейнічае развіціцо атэрасісіерозу. У прам-сці з X. сінтэзуюць стэроідныя прэпа-раты.
ХАЛЕЦКІЯ, шляхецкі род уласнага гер-ба ў ВКЛ. Родапачынальнік Мішка жыў у канцы 14 ст., меў некалькі сыноў, у тл. Каленіка, з нашчадкаў якога пахо-дзіць род Тышкевічаў. Павел Мішкавіч у 1437 атрымаў ад вял. кн. Свідрыгайлы замест г. Сноўск у Северскай зямлі ма-ёнтак Хальч недалёка ад Гомеля. Ад назвы маёнтка, які да пач. 20 ст. знахо-дзіўся ў валоданні роду X., угворана ро-давае прозвішча. Сынамі Паўла былі Яўстафій, Андрэй, Багдан, падключы віленскі. Магчыма, сынам Паўла быў Грыгорый (?—1472), мітрапаліт кіеўскі. Найб. вядомыя: Іосіф Яўстаф’евіч, сын Яўстафія Паўлавіча. Гараднічы рэ-чыцкі (паміж 1501—06). Міхаіл Яўстаф’евіч, сын Яўстафія Паўла-віча. Пасол у Залатую Арду ў 1484, 1496, 1501, 1511. Адыгрываў важную ро-лю ва ўсх. дыпламатыі ВКЛ, намеснік рэчыцкі ў 1511. Міхаіл Міхай-л а в і ч, сын Міхаіла Яўстаф’евіча. Га-раднічы кіеўскі, староста оўруцкі, пасол у Кры.м у 1521. Есіф Міхайла-в і ч (?—1559), сын Міхаіла Міхайлавіча. Староста оўруцкі ў 1544—53, чаркаскі і канеўскі з 1555, маршалак гаспадарскі з 1558. У 1537 разам з братам Астафам ат-рымаў пацвярджальны прывілей на ма-ёнтак Хальч. Д з м і т р ы й Е с і ф a -в і ч (Іосіфавіч; каля 1550 — да 20.1.1598), сын Есіфа Міхайлавіча. Мечнік ВКЛ у 1579—88, падскарбі дворны ў 1588—90, падскарбі земскі і пісар ВКЛ з 1590. Маршалак сойма ў 1589. Быў каралеўскім камісарам пры падпісанні Брэсцкай уніі 1596. А н д р э й Іосіфавіч (? — да 6.2.1595), сын Есіфа Міхайлавіча. Рэчыцкі пісар зем-скі ў 1569, суддзя земскі з 1579, марша-лак з 1589. Пасол на сойм 1569, падпі-саў акт Люблінскай уніі 1569, пасол у Вял. княства Маскоўскае з паведамлен-нем пра заключэнне уніі. Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—82, у т.л. ў баях пад Полацкам, Вял. Лукамі, Псковам. Ян Іосіфавіч (? —да 24.8.1615), сын Есіфа Міхайлавіча. Маршалак гас-падарскі ў 1588—89, мечнік ВКЛ з 1589. Мікалай Крыштоф (каля 1589 — 7.4.1653), сын Дзмітрыя Есіфа-віча. Каралеўскі дваранін, 18 разоў быў паслом на соймы. Мечнік ВКЛ у 1615—50, ваявода новагародскі з 1650, староста алькеніцкі, ляйпунскі, оліцкі. Аляксандр (? — да 12.10.1651), сын Дзмітрыя Есіфавіча. Войт віленскі ў 1610—20, каралеўскі сакратар у 1620, маршалак лідскі з 1623. Шмат разоў вы-біраўся паслом на соймы, яго маршалак у 1627, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1628—32. Уладзіслаў Юрый (30.5.1606, мяст. Ваганаў Брэсцкага ва-яв. — 4.2.1668), сын Яна Іосіфавіча. 3 1625 служыў у войску. Падкаморы і ста-роста мазырскі з 1654, стражнік ВКЛ з 1656. Шмат разоў быў паслом на сой-мы, дэпутатам Трыбунала ВКЛ, яго
маршалкам у 1649. Вызначыўся ў час баявых дзеянняў з Б.Хмяльніцкім, у бітве пад Берасцечкам 1651, са шведскі-мі і рас. войскамі. М і х а і л (12.11.1679, мяст. Вяйсеі Гродзенскага пав., цяпер г. Вейсеяй, Літва — 24.1.1715), сын Караля Казіміра, ста-росты мазырскага. Староста мазырскі з 1695, абозны ВКЛ з 1709, пасол на сой-мы 1696—97. Палкоўнік войска ВКЛ (1697), ваяваў супраць Сапегаў, вызна-чыўся ў бітве пад Алькенікамі 1700. У 1703 пасол да цара Пятра I.
У М.Вяроўкін-Шэлюта.
ХАЛ ЕЦЫСТЫТ (ад грэч. chole жоўць + kystis пузыр), запаленне жоўцевага пу-зыра. Звычайна ўзнікае пры застоі жоў-ці і камянях у жоўцевым пузыры, папа-данні ў яго мікраарганізмаў. Часта бы-вае разам з жоўцекамянёвай хваробай.
Востры X або абвастрэнне хранічнага вы-яўляюцца болямі ў правым падрабрынні, мо-ташнасцю, ірвотай, павышэннем т-ры цела, зрэдку развіццём жаўіухі. Пры хранічным X. гаркота ў роце, моташнасць, балючасць і адчуванне цяжару ў правым падрабрьшні і жываце (узмацняецца пасля прыёму тлустай і смажанай ежы). Ускладненні: утварэнне гнайнікоў, перытаніт і інш. Лячэнне тэра-пеўт. і хірургічнае. І.М.Семяненя.
ХАЛІЗМ (ад грэч. holos цэлы, увесь), мегадалагічны прынцып, згодна з якім цэлае большае, чым сума яго частак. Сфармуляваны паўд.-афр. філосафам Я.Смэтсам у працы «Халізм і эвалю-цыя» (1926). Цэлае ў X. разумеецца як цэнтр. паняцце філасофіі, якое сінтэзуе ў сабе аб’ектыўнае і суб’ектыўнае, матэ-рыяльнае і духоўнае; выяўленнем цэла-га лічыцца працэс эвалюцыі, які ў ходзе якасных пераўтварэнняў параджае но-выя аб’екты (цэласнасці). Паводле X., прынцып цэласнасці як арганічная сусв. субстанцыя нерасчляняльны і непазна-вальны ў адрозненне ад інш. састаўляю-чай кожнай з’явы — мех. струкгурнас-ці, даступнай навук. пазнанню. Найвы-шэйшай формай арган. цэласнасці X. прызнае чалавечую асобу. Ідэі X. развівалі А.Меер-Абіх (Германія), А.Леман (Францыя); на прынцыпе X. пабудаваны шэраг фундаментальных палажэнняў філасофіі навукі, фенамена-логіі і гештальтпсіхалогіі.
ХАЛІКАТЭРЫІ (Chalicotheriidae), ся-мейства вымерлых млекакормячых атр. няпарнакапыгных. Каля 15 родаў. Вя-домы з кайназойскіх адкладаў Азіі, Еў-ропы і Паўн. Амерыкі. Жылі ад эацэну да плейстацэну.
Памеры ад авечкі да буйнога каня, да яко-га яны, напэўна, былі падобныя знешне і бу-довай чэрапа. Шыя доўгая. Пярэднія ногі доўгія, чатырох- або трохпальцыя, заднія ад-носна кароткія і масіўныя. На пальцах кіп-цюры. Карміліся мяккімі раслінамі, каранямі і клубнямі.
«ХАЛІМбн», бел. нар. танец-гульня, прымеркаваны да Каляд. Муз. памер /4. Тэмп умераны. Кампазіцыя блізкая
530 халін
да стараж. нар. гульняў «Верабей», «Чарнец», «КатА печ» і інш. Выконва-ецца ў суправаджэнні аднайм. песні і інстр. найгрышу. У цэнтры круга саліст ілюструе змест песні. Фіналам служыў агульны парны танец. Зафіксаваны ў пач. 20 ст. ў Мсціслаўскім пав., цэнтр. і зах. раёнах Беларусі. В.М.Яшчанка.
ХАЛІН (ад грэч. chole жоўць), азоцістае арган. рэчыва, якое змяшчаецца ў ткан-ках жывёл, раслін і ў мікраарганізмах і неабходна для нармальнага абмену тлушчаў. Найб. багатыя X. мяса, рыба, соевая мука. Уваходзіць у састаў ацэ-тылхаліну, фосфаліпідаў. Атрыманы з жоўці. Валодае ліпатропным дзеяннем, папярэджвае развіццё тлушчавай ін-фільтрацыі печані. Адносяць да вітамі-наў групы В.
Пластычны матэрыял для пабудовы струк-тур жывой тканкі. можа сінтэзавацца ў арга-нізме з серьшу. Недахоп X. ў спалучэнні з бялковай недастатковасцю выклікае тлушча-вую дэгенерацьпо печані. садзейнічае развіц-цю цырозу печані. У суткі чалавеку неабходна 250—600 мг X. Выкарыстоўваецца ў медыцы-не.
ХАЛІНАЛІТЫКІ (ад ха.іін + грэч. lytikos здольны раствараць, аслабляць), халіналітычныя сродкі, х a -лінаблакатары, груііа лекавых сродкаў расл. і сінт. паходжання, якія блакіруюць халінарэцэптары. Адрозні-ваюць м-Х. (напр., атрапін, скапаламін, метацын), н-Х.—2 групы (гангліяблака-тары і міярэлаксанты) і м-н-Х. (напр., спазмаліцін, цыкладол, паркапан).
Некат. X блакіруюць пераважна перыфе-рычныя (напр.. метацын, гігроній). інш. — цэнтр. халшарэцэптары (напр.. амізіл. цыкла-дол). М-Х і м-н-Х. пераважна перыферычна-га дзеяння выкарыстоўваюць пры спазмах гладкай мускулатуры органаў брушной полас-ці, для агляду вочнага дна і інш.); X. цэнтр. дзеяння — для лячэння паркінсанізму і інш. Уласцівасцямі X. валодаюць некат. транквілі-затары. антыгістамшныя прэпараты і інш.
І.М.Семяненя, А.М.Шадко.
ХАЛІНАМІМЁТЫКІ (ад халін + грэч. mimetikos узнаўляльны, які можа пе-раймаць), лекавыя сродкі, прыродныя і сінт. рэчывы. Адрозніваюць X. прамыя і непрамыя. Прамыя ўзбуджаюць халі-нарэцэгпары клетак арганізма, на якія ўздзейнічае ацэтылхалін. Яны падзяля-юцца на 3 групы: м-Х. (мускарын, які ўтрымліваецца ў мухаморах, пілакарпін і інш.), н-Х. (нікацін, лабелін, анабазін і інш.) і м-н-Х. (ацэтылхалін, карбаха-лін). Да непрамых X. адносяцца анты-халінэстэразныя сродкі (празерпін. фі-застыгмін, галантамін).
М-Х. выклікаюць звужэнне зрэнкі. зніжэн-не ўнутрывочнага ціску, брадыкардыю і ініп. Н-Х. актывуюць сімпатычную нерв. сістэму. узмацняюць вылучэнне адрэналіну з надны-рачнікаў, павышаюць артэрыяльны ціск. рэфлекторна ўзбуджаюць дыханне і інш. Пры дзеянні м-н-Х. пераважаюць эфекты м-Х. Выкарыстоўваюцца пры лячэнні глаўкомы. для прафілактыкі і ліквідацыі атаніі кішэчні-ка і мачавога пузыра. пры атручэнні халіналі-тыкамі і інш. І.М.Семяненя.
ХАЛІНЕРГІЧНЫЯ НЕРВОВЫЯ ВА-лбкны, нервовыя валокны, канцавыя ўчасткі якіх выпрацоўваюць медыятар ацэтылхалін. Знаходзяцца ў перыфе-рычнай і цэнтр. нерв. сістэмах пазва-ночных і беспазваночных жывёл. Да іх адносяць парасімпатычныя нервы; прэ-гангліянарныя і постгангліянарныя сім-патычныя валокны, што інервуюць по-тавыя залозы і расшыраюць сасуды; са-матычныя нерв. валокны. Апасродку-юць перадачу ўзбуджэння ў сінапсах. утвораных рухальнымі нейронамі ў шкі-летных мышцах, парасімпатычнымі і некат. сімпатычнымі нейронамі ў зало-зах, сасудах і інш., а таксама перадачу тармажэння, напр., канцавымі ўчастка-мі валокнаў блукальнага нерва.
А. СЛеанцюк.
ХАЛІНФАСФАТЫДЫ. складаныя эфі-ры, тое, што лецыціны.
ХАЛІНЭСТЭРАЗЫ, ферменты класа гідралаз, якія каталізуюць гідралітычнае расшчашіенне эфіраў халіну. Найб. біял. значэнне мае ацэтылхалінэстэраза. Сы-варатка крыві, печань, падстраўнікавая залоза і інш. органы і тканкі жывёл і чалавека змяшчаюць «псеўдахалінэстэ-разы» — неспецыфічныя X., якія раз-бураюць вытворныя халіну хутчэй, чым ацэтылхалін.
ХАЛІП Уладзімір Трафімавіч (н. 7.10.1939, в. Двор Пліна Ушацкага р-на Віцебскай вобл.), бел. тэатразнавец, драматург. Канд. мастацтвазнаўства (1975). Скончыў БДУ (1963). Працаваў у газ. «Чырвоная змена», удасным ка-рэспандэнтам па Беларусі газ. «Совет-ская культура». 3 1970 у ЦК КПБ, гал. рэдактар Дзяржкіно Беларусі, з 1981 на кінастудыі «Беларусьфільм» (кіраўнік сцэнарнай майстэрні), з 1987 маст. кі-раўнік студыі дакумент. фільмаў «Лета-піс». Даследуе праблемы інсцэнізацыі празаічных твораў у тэатрах Беларусі (манаграфія «Радок, прачытаны тэат-рам», 1973). Аўтар п’ес «Цень гары» (паст. 1987, Бел. т-р імя Я.Купалы), «Год чумы» (1991), сцэнарыяў маст. фільмаў «Полымя» (1974, з Г.Бураўкі-ным, Ф.Коневым), «Мама, я жывы!» (1985), тэлефільма «Нас выбраў час» (1—2-я серыі 1976, 3—5-я — 1978; з А.Петрашкевічам), тэлесерыяла «Пра-кляты ўтульны дом» (паводле рамана С.Жаромскага «Верная рака», 33 серыі, 1999), дакумент. фільмаў «Брэсцкая крэпасць» (1975), «Тры колеры радасці» (1979), лібрэта опер «Джардана Бруна» (паст. 1977), «Візіт дамы» (паст. 1995, абедзве Дзярж. т-р оперы і балета), «Юбілей» (паст. 2001, Нац. т-р оперы), «Матухна Кураж» (паст. 1982, Малдаў-скі т-р оперы і балета, Каўнаскі музыч-ны т-р) і інш. Выступае ў перыяд. друку па праблемах тэатра і кіно. В.С.Іваноўскі.