Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ХАЛІТАЎ Фуад Ібрагімавіч (18.2.1909, Казань, Татарстан — 1981), татарскі ак-цёр. Нар. арт. Расіі (1957). Нар. арт. СССР (1975). Скончыў студыю (1930), працаваў у Казанскім рабочым т-ры. 3
1937 у Татарскім акад. т-ры імя Г.Кама-ла. Стварыў самабытныя вобразы тат. асветніка Каюма Насыры («Каюм На-сыры» М.Галі і Х.Уразікава) і паэта Му-сы Джаліля («Муса» Н.Ісанбета). 3 інш. роляў: Хуснутдзін («Хаджы Эфендзі ажаніўся» Ш.Камала), Шаіхмірза («Аме-рыканец» К.Тынчурына), Маргарытаў («Позняе каханне» А.Астроўскага), Шадрын («Чалавек з ружжом» М.Паго-дзіна), Кент, Рамэо («Кароль Лір», «Ра-мэо і Джульета» У.Шэкспіра), Плужын («Чалавек з боку» І.Дварэцкага), Бланка («Інтэрв’ю ў Буэнас-Айрэсе» Г.Баравіка).
ХАЛІФ (араб. халіфа — намеснік, пера-емнік), духоўны і свецкі кіраўнік му-сульм. супольнасці (умы), а таксама правіцель мусульм. тэакратычнай дзяр-жавы (гл. Халіфат). Першыя X. — Абу-Бекр, Асман, Амар I і Алі Ібн Абі Таліб — выбіраліся і былі пераемнікамі засна-вальніка ісламу Мухамеда. Пасля захопу ўлады ў 661 Муавіяй I (заснавальнік ды-настыі Амеядаў) тытул X. стаў спадчын-ным. У 750 права на тытул X. захапілі сваякі Мухамеда — Абасіды, якія хоць і страцілі да 11 ст. фактычна рэальную паліт. ўладу, але працягвалі лічыцца вы-шэйшымі духоўнымі аўтарытэтамі му-сульман-сунітаў. Пасля знішчэння ў 1258 манголамі свецкай дзяржавы Аба-сідаў тытул X. насілі іх нашчадкі, якія жылі ў Егіпце, а пасля заваявання ў 1517 Егіпта туркамі тытул перайшоў да тур. султанаў (насілі да скасавання халі-фата ў 1924). У розны час тытул X. пры-малі ў розных месцах мусульм. свету і інш. правіцелі: Фатыміды, Амеяды ў Іс-панй і інш., але яны не карысталіся ўсеагульным аўтарытэтам. В.УАдзярыха.
ХАЛІФАТ, сістэма мусульманскай тэа-кратыі, а таксама прынятая ў л-ры назва араба-мусульманскай дзяржавы на чале з халіфам. Ядром першага X. была мусульм. дзяржава, створаная Мухамедам у пач. 7 ст. ў Зах. Аравіі. У выніку арабскіх заваяванняў яна пера-тварылася ў вялізную краіну — Арабскі X., які ўключаў Аравійскі п-аў, Ірак, Іран, б.ч. Закаўказзя, Сярэднюю Азію, Сірыю, Палесціну, Егіпет, Паўн. Афры-ку, б.ч. Пірэнейскага п-ва. Да 10 ст. гэ-ты X. распаўся як адзіная дзяржава, але мусульмане-суніты працягвалі разгля-даць яго як ідэю духоўнага аўтарьпэту багдадскіх халіфаў над усімі вернікамі. Пасля канчатковага знішчэння манго-ламі Араб. X. як дзяржавы (1258) нось-бітамі X. лічыліся нашчадкі Абасідаў у Егіпце. У выніку заваявання Егіпта ў 16 ст. туркамі X. узначальвалі тур. султа-ны. Існавалі таксама X. Фатымідаў (909—1171), Амёядаў у Іспаніі (гл. Кар-доўскі халіфат), але іх халіфы не карыс-таліся аўтарытэтам у астатнім мусульм. свеце. У 1924 X. скасаваны ўладамі Тур. Рэспублікі, і мусульм. багасловы дагэ-туль не прыйшлі да згоды, хто павінен узначаліць X.
Літ.: Фнльштннскнй Й.М. Ясто-рмя арабов н Халвфата (750—1517 гг.). 2 нзд. М., 2001. В.У.Адзярыха.
ХАЛОДНАЯ 531
ХАЛКІДЫКІ (Chalkidike), X а л к і -донскі паўвостраў. На ПнУ Грэцыі. Выступае ў Эгейскае м. на 120 км трыма п-авамі: Касандра, Сітанья і Аян-Орас (Афон). Рэльеф горны, выш. да 2033 м (г. Афон). Міжземнаморскія хмызнякі і горныя лясы. На ПнЗ — г. Салонікі. На г. Афон у скалах комплекс з 20 мужчынскіх манастыроў, уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
ХАЛМАГОРСКАЯ ІІАРОДА б у й н о й рагатай жывёлы малочнага кі-рунку. Выведзена ў Халмагорскім рэгіёне (Архангельская вобл., Расія) паляпшэн-нем мясц. парод; у 18—19 ст. паляпша-лася скрыжаваннем з галандскай. Вы-карыстоўвалі пры вывядзенні істобен-скай і тагільскай парод.
Маса быкоў 800—900 (да 1200) кг, кароў 500—550 (да '700) кг. Целасклад тыповы для малочнай жывёлы. Канстьпуцыя моцная. мускулатура шчыльная, сухая, касцяк добра раэвіты, скура тонкая. эластычная. Масць чорна-пярэстая, зрэдку чырв.-пярэсгая. чырв.. чорная і белая. Сярэдні гадавы надой 3500— 5000 кг. тлустасць малака 3,7—3,8% (да 5%).
Халмагорская парода
ХАЛМЕЦКІ Аляксандр Леаііідавіч (н. 18.2.1956, г. Новакузнецк Кемераўскай вобл., Расія), бел. фізік. Д-р тэхн. н. (1992). Скончыў Маскбўскі інжынерна-фіз. ін-т (1979). 3 1979 у БДУ. Навук. працы па выкарыстанні Мёсбаўэра эфекту ў фундаментальных і прыклад-ных даследаваннях. Прапанаваў прын-цып рэгістрацыі мёсбаўэраўскіх спек-траў, які павялічвае дакладнасць гама-рэзанансных вымярэнняў. Распрацаваў метад рэгістрацыі нізкаэнергет. элек-тронаў для мёсбаўэраўскай спекграска-піі другасных выпрамяненняў. фізіка-тэхн. прынцыпы прамысл. мёсбаўэраў-скай спектраскапіі.
Твл Мессбауэровскне концентратомеры. Мн., 1992 (разам з АВ.Місевічам); Proposal for a test of the relativity principle by using Mossbauer synchrotron radiation // Hiperfine interactions. 2000. Vol. 126.
ХАЛОДНАЕ. бел. нар. страва, тое, uno студзіна.
ХАЛОДНАЯ Вера Васілеўна (1893, г. Палтава, Украіна — 17.2.1919), расій-ская кінаактрыса. Вучылася ў балетнай школе. Здымалася ў кіно з 1914. Вы-конвала ролі ў салонных драмах і ме-
'іадрамах, стварала вобразы абаяльных самотных жанчын, падманутых або не зразуметых. Лепшыя фільмы: «Песня пераможнага кахання», «Міражы» (або-два 1915), «Жыццё за жыццё», «Шахма-ты жыцця» (абодва 1916), «Забудзь пра камін, у ім згаслі агні» (1917), «Маўчы, журба, маўчы», «Жывы труп», «Жанчы-на, якая прыдумала каханне», «Апош-няе танга» (усе 1918) і інш.
Літ.. Гннзбург С. Кннематографня дореволюцнонной Россмн. М., 1963.
«ХАЛбдНАЯ ВАЙнА», тэрмін, якім абазначаецца стан ваен.-паліт. канфран-тацыі дзяржаў (груп дзяржаў), калі ад-крытых ваен. сутыкненняў не адбыва-ецца, але вядзецца гонка ўзбраенняў, ужываюцца спробы эканам. націску (эмбарга, блакада эканамічная і інш.), арганізуюцца ваен.-паліт. блокі і саюзы, ствараюцца ваен.-стратэг. плацдармы і базы. «Х.в.» паміж СССР і яго саюзні-камі з аднаго боку і ЗША і іх саюзніка-мі з другога пачала выспяваць неўзабаве пасля 2-й сусв. вайны і набыла кан-крэтныя рысы каля 1948. Гал. яе пры-чыны — несумяшчальнасць геапаліт. мэтаў ЗША і СССР, процілегласць іх сац. сістэм, засн. на ідэалогіях, якія ўзаемавыключалі адна адну. Кожная з дзвюх звышдзяржаў мела на мэце па-шырэнне адпаведнага грамадскага ладу на цэлы свет. Моцным фактарам раз-гортвання «Х.в.» стала ядзерная зброя, манапольнае валоданне якой у першыя пасляваен. гады ЗША імкнуліся выка-рыстаць як сродак паліт. націску на СССР. Адказам стала стварэнне ў СССР уласнай ядзернай зброі (1949). Гэтыя падзеі сталі пачаткам гонкі ядзерных узбраенняў. Ядзерны факгар даваў палітыкам магчымасць ствараць у сваіх краінах уяўленне аб знешняй па-грозе з боку праціўніка і тым самым за-бяспечваць магчымасць некантралюе-мага нарошчвання ваен. патэнцыялу, якое само стала мэтай палітыкі. Пер-шым ’адкрыгым ідэалаг. маніфестам «Х.В.» лічыцца прамова (5.3.1946, г. Фултан, ЗША) б. прэм’ер-міністра Вя-лікабрытаніі У.Чэрчыля з заклікам ства-рыць англа-амер. саюз для барацьбы супраць пагрозы «сусв. камуніст. тыра-ніі», што нібыта зыходзіла ад СССР. ЗША і іх саюзнікі ўтварылі ваен.-паліт. блокі: Арганізацыя паўночна-атлантыч-нага дагавору (НАТО, з 1949), Арганіза-цыя дагавору Паўднёва-Усходняй Азіі (СЕАТО, 1954—77), Арганізацыя цэн-тральнага дагавору (СЕНТО, 1955—79) і інш. СССР і яго саюзнікі праз 6 гадоў пасля НАТО стварылі Арганізацыю Варшаўскага дагавору 1955 (АВД, 1955—91). Ідэалаг. праявай «Х.в.» была вострая канфрантацыя ў сферы прапа-ганды, якая вялася ў сродках масавай інфармацыі. Кожны з бакоў абвінавачваў іншы ў агрэсіўных намерах і дзеяннях, недэмакратызме паліт. сістэмы, пару-шэннях правоў чалавека, прапагандаваў перавагі свайго ладу жыцця. Спецслуж-бы вялі разведвальную і падрыўную дзейнасць на тэр. дзяржаў — магчымых
праціўнікаў. «Х.в.» адбывалася на фоне нац.-вызв. барацьбы народаў свету суп-раць каланіялізму і неакаланіялізму. СССР звычайна падтрымліваў нац.-вызвален-чыя і левыя сілы, ЗША — празаходнія, т.зв. праімперыялістычныя рэжымы і рухі. He ўступаючы паміж сабой у ад-крытую вайну, СССР і ЗША (з саюзні-камі) фактычна ўдзельнічалі на баку розных дзяржаў, ваен. і паліт. сіл у ла-кальных і грамадз. войнах: у Кітаі (1946—49), Карэі (гл. Карэйская вайна 1950—53), В’етнаме (1964—75), на Б. Усходзе (гл. Блізкаўсходні канфлікт), у Афрыцы (Эфіопія, Ангола і інш.) і Лац. Амерыцы (Куба, Нікарагуа) і інш. Аднак сама вастрыня гэтай барацьбы часам дыктавала неабходнасць супра-цоўніцтва для прадухілення перарастан-ня яе ў сапраўдную глабальную вайну. СССР і ЗША разам выступілі супраць спроб Вялікабрытаніі і Францыі блакі-раваць Суэцкі канал у час Суэцкага крызісу 1956, садзейнічалі ўрэгуляванню становішча ў Конга ў 1960—63, здолелі мірным шляхам пераадолець Карыбскі крызіс 1962, рабілі захады па абмежа-ванні выпрабаванняў ядзернай зброі, з 1970-х г. удзельнічалі ў правядзенні па-літыкі разрадкі і ядзернага раззбраення. Гэта, аднак, не азначала спынення «Х.в.». Яна асабліва ўзмацнілася па іні-цыятыве ЗША пасля ўводу сав. войск у Афганістан (снеж. 1979) і спынілася толькі ў канцы 1980 — пач. 90-х г. у су-вязі з роспускам АВД і распадам СССР. Кіраўніцтва ЗША (прэзідэнты Р.Рэйган, Цж.Буш, нам. прэзідэнта па дзярж. бяс-пецы З.Бжазінскі) расцэньвала гэтыя падзеі як перамогу ЗША і НАТО у «Х.в.». Пасля заканчэння «Х.в.» ў свеце пачала фарміравацца новая сістэма між-нар. адносін.
Літ:. Степанова О.Л. Холодная вой-на: Мст. ретроспектнва. М., 1982; Батюк В.Й., Евстафьев Д.Г. Первые заморозкм: Сов.-амернкан. отношення в 1945—1950 гг. М., 1995: Бжезннскнй 3. Веллкая шах-матная доска: Пер. с англ. М., 1999; Ка ль -вокорессн П. Мнровая полнтнка после 1945 г.: Пер. с англ. Кн. 1—2. М.. 2000: У т -к п н Ай. Ммровой порядок XXI в. М.. 2001. М.Г.Нікіцін. ХАЛбдНАЯ ЗБРбЯ, зброя рукапашна-га бою, выкарыстанне якой не звязана з выбуховымі рэчывамі. Падзяляецца на ўдарную (булаяа, паліца, шастапёр і інш.), колючую (канчар, капё, піка, стылет і інш.), сякучую (бярдыш, меч, сякера і інш.), колюча-сякучую (алебар-да, кінжал, палаш і інш.), колюча-рэжу-чую (нож, штык-нож і інш.). Х.з. вядо-ма з ранняй стадыі развіцця чалавецтва як сродак палявання, потым стала і бая-вой. Рабілі яе з дрэва, каменю, косці, пазней з медзі, бронзы, жалеза, сталі. Паралельна з’явілася засцерагальнае ўзбраенне, у сувязі з гэтым мяняліся ві-ды Х.з. і сродкі засцярогі. Да 15—16 ст. Х.з. была гал. відам, з удасканаленнем агнястрэльнай зброі (вынайдзена ў 14 ст.) страчвала першапачатковае прызна-